Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
14. Мы пішэм цяпер даклад вялікі аб школах у Віл. і Гор.
15. 3 Мінску ад Трахіма5 надходзяць добрые весткі.
16. He так даўно праехаў тут Шауковы праз Вільню. Мусіць кіруецца да Вас. Я яму нічым памагчы ня мог, бо быў страшэнна заняты.
17. На гэтым покуль што пакончым.
Кляўдуш.
18. Давайце весткі аб сабе. Сяргей6 здаецца даехаў да дому.
582.1.45: 046&г
1 Т.Грыб, П.Мядзёлка, Я.Бялькевіч, Я.Берднік сядзяць у турме. 2 Жывуць на нелегальным становішчы. 3 Часапіс так і ня выйшаў. 4 Бялькевічу. 5 Трафімава. 6 Асоба ня выяўленая.
2214. Расьпіска загадчыка справаў Менскага Пэдагагічнага Інстытуту Віктара Войтэнкі (Менск) за 24.06.1920 аб атрыманьні ад Вацлава Іваноўскага 50.000 польскіх марак для выплаты пэнсіяў служачым і прафэсарам Інстытуту ды на гаспадарчыя выдаткі
582.2.56:069
2215. Ліст Міколы Вяршыніна (Прага) Пятру Крэчэўскаму (Бэрлін) за 24.06.1920
Прага 24 VI 20
Вельмі паважаны пане Старшыня!
Пасылаю Вам праект ноты, якую мне здаетца трэба было бы паслаць ці ад правіцельства ці ад Рады Б.Н.Р. калі находзіце гэта патрэбным, то само сабою будзеце перакладываць як ноту, так і дэкрэт на французскі язык, а у той час напішыце мне што нота будзе послана. Тагды я буду перакладываць яе на чэшскую мову, каб хутчэй надрукаваць вь газэтах.-
Дубейкоускі быу у міне у панядзелак1 а у ауторак паехау да Ведня. Будця ласкавы прышліце мне спісак табарау с рускімі палоннымі у Германіі.-
3 іцырай пашанай
Ваш Н.Вершнн...
Вельмі прашу пана Галавінскаго калі ен будзе звертацца у Прагу каб прывез мне цыгарау па Ім.ІОпф. з той крамы гдзе мы з ім куплялі — колькі може 50 альбо 100 шт. Можа так разлажыць што не будзе відна (разумеетца калі будуць грошы).
Паклон усім сябрам
Н.Вершнн...
582.2.47:005&г-006 — ра
1 21.06.1920.
2216. Чарнавік ноты Ўраду БНР (складзенай Міколам Вяршыніным) Канфэрэнцыі Паслоў саюзных дзяржаваў у Булёні або Урадам саюзных дзяржаваў, якія падпісалі Вэрсальскую дамову ў справе парушэньня Польшчаю п.З арт.87 Вэрсальскае дамовы аб усходніх межах Польшчы
582.2.47:001&г-002 — рк
2217. Расыііска Аляксандра Ўласава (Менск) за 25.06.1920 аб атрыманьні ад Вацлава Іваноўскага з Цэнтральнае Касы 63.000 польскіх марак для выплаты пэнсіі сябрам Найвышэйшай Рады (на прадстаўніцтва) за красавік, травень і чэрвень 1920 году
582.2.56:070
2218. Грамата Рады Народных Міністраў БНР за 25.06.1920 (вых. №285) аб прызначэньні Алега Васількоўскага ваенна-дыпляматычным прадстаўніком Ураду БНР у Фінляндыі
... Чэрвеня 1920 г.
ГР AMATA.
Мы, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, на заседаньні сваім ад 24 чэрвеня г.г., імем Беларускаго Народу прызналі патрэбным паслаць Вас, грамадзяніна Генерала Лейтэнанта Олега Петровіча Корчак-Крыніцу-Васількоўскаго, да Ураду Рэспублікі Фінляндзкай як Ваенна-Дыплематычнаго прэдстаўніка Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі. Ускладаючы на Вас гэты высокі абавязак, мы давераемо і даручаемо Вам вясці усе перэгаворы ў кірунку дасціженьня поўнай Незалежнасці Беларускай Народнай 794
Рэспублікі і ачышчэньня тэррыторыі Беларусі ад усякіх акупанцкіх войск, а такжэ выступаць ад Нашаго імені на тэррыторыі Фінляндзіі ва ўсіх справах выцекаючых з Вашаго званьня і становішча.
Толькі Вам і асобам Вамі умацаваным, давераемо і даручаемо абарону правоў і інтэрэсоў беларускіх грамадзян на тэррыторыі Рэспублікі Фінляндзкай.
Дзеля выпаўненьня гэтаго надаемо Вам право знасіцца, згодна норм міжнароднаго права і абычаеў, са Усімі Урадовымі Установамі Рэспублікі Фінляндзкай.
Кіруючыся да захаваньня з Рэспублікай Фінляндзкай прыязных і брацкіх адносін, загадываемо Вам прылажыць са сваей стараны усіх высілкоу да захаваньня і умацаваньня гэтых адносін.-
Ластоўскі
Старшыня Рады Народных Міністроу і
заступаючый Міністра Загранічных Спрау.
Вальковіч
Кіраўнік Канц.
582.2.54:242 — мк
582.2.54:259&г — мк
2219. Пасьведчаньне Рады Народных Міністраў БНР Паўлу Вэнту за 25.06.1920 (вых. №290)
Беларуская Народная Рэспубліка
Міністэрства
Міжнародовых Спрау.
25 Чэрвеня 1920 г.
№290
ПАСЬВЕДЧАНЬНЕ.
Гэтым сьведчыцца, што прэдстаунік гэтаго Вайсковы Райца пры Вайскова-Дыплематычнай Місыі Беларускай Народнай Рэспублікі у Эстіі і Латвіі грамадзянін Генеральнага Штабу Генерал-Маёр Павел Федаравіч ВЭНТ упаўнамочан вясці перэгаворы з Урадам Эстіі:
1) аб прызнаньні Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
2) аб прыняцьці пасрэдніцтва Урадам Эстіі ў перэгаворах між Беларускай Народнай Рэспублікай і Расеяй ў справе прызнаньня Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і перэдачы Расеяй Беларускай тэррыторыі Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі.
3) аб моральнай і матэрьяльнай дапамозе Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі.
В.Ластоўскі
Старшыня Рады Народных Міністроў і
заступаючый Міністра Загранічных Спраў.
А.Вальковіч
Кіраўнік Канцэлярыі,-
582.2.54: 244 — ма
2220. Наказ Рады Народных Міністраў БНР (Рыга) Паўлу Вэнту, Алегу Васількоўскаму, Георгію Эльвэнгрэну й Янку Чарапуку за 25.06.1920 (вых. №294)
Беларуская Народная Рэспубліка
Рада Народных Міністроу.
25 Чэрвеня 1920 г.
№294.
Сэкрэтна.
НАКАЗ
Грамадзянам, Вайсковаму Райцу Вайскова-Дыплематычнай Місыі Бел. Нар. Рэсп. у Эстіі і Латвіі Генеральнаго Штабу Генерал-маеру Павлу ВЕНТУ, Вайскова-Дыплематычнаму прэдстаўніку Б.Н.Р. пры Урадзе Фінляндскай Рэспублікі Генерал Лейтэнанту Алегу КОРЧАК-КРЫНІЦЕВАСІЛЬКОУСКАМУ, Райцу пры пры Вайскова-Дыплематычным прэдстаўніку Б.Н.Р. пры Урадзе Фінляндзкай Рэспублікі палкоўніку Георгію ЭЛЬВЕНГРЭНУ і дэлегату Міністэрства Загранічных Спраў Б.Н.Р. Івану ЧЭРЭПУКУ,-
У складаючы на Вас і давераючы Вам вясці перэгаворы з Эстійскім Урадам, у справах выложеных у Вашых мандатах, падаемо Вам да ведама:
1) У справе прызнаньня Эстіей Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі: намі на імя Эстійскаго Ураду была паслана 7.IV.20 за №143 грамата с прызнаньнем Незалежнасці Эстійскай Рэспублікі і с просьбай на правох ўзаемнасці даць прызнаньне Бел. Нар. Рэспублікі.-
Трэба гэту справу парушыць перад Урадам Эстійскім і перад Эстійскім Парлямэнтам і дайсці прызнаньня.
2) У справе пасрэдніцтва Эстіі у перэгаворах між Урадам Б.Н.Р. і Урадам Расейскім Вас абавязывае Наказ дадзеный нашай Надзвычайнай Дыплематычнай Місыі у Маскву і самае Вашэ выступленьне павінна сагласавацца і падлегаць нашай Надзвычайнай Дыплематычнай Місыі. Выступленьня Вашы у гэтай справе не павінны разыходзіцца ні з Наказам, ні з тактыкай занятай Надзвычайнай Місыей, а ўсе дакумэнты павінны быць сцьверджены сэкрэтаром Надзвычайнай Місыі Я.ЧЭРЭПУКОМ. Нам пажадана каб Эстійскій Урад прыняўшы на сябе пасрэдніцтво пакінуў у нашых руках ня толькі санкцыю, але і ініцыатыву. Вымагаючы і не адступаючы ад усей этнаграфічна беларускай тэрыторыі занятай цяпер Расейскай оккупацыей, часова можна згодзіцца прыняць тую часць тэрыторыі, якую на гэты раз удасцца вытаргаваць, пры гэтым добра былобы дастаць гор. Вітэбск, а у найгоршым разе Полацак.-
3) Под моральнай і матерьяльнай дапамогай Эстіі разумеем падтрыманьне на міжнароднай політычнай арэне нашай працы скірованай да здабыцьця Дзержаўнай Незалежнасці, адступленьне нам тэрыторыі для вайсковаго фармаваньня, паддзержка у справе прыняцьця нашаго прэдстаўніцтва на Конфэрэнцыю Балтыцкіх Дзержаў, а также, калі гэто магчыма пры цяперашніх варунках, хоць невялікая дзержаўная пазычка на патрэбы Ураду.
Вышей выложэнае Вас абавязывае і просімо яго пілнаваць да атрыманьня новых інструкцый.
В.Ластоўскі
Старшыня Рады Народных Міністроў.
А.Вальковіч
Кіраўнік Канцэлярыі Рады Народных Міністроў.
582.2.54:235&г — мк
582.2.54:237&г — мк
2221. Цыркуляр Рады Народных Міністраў БНР (Рыга) сакратару Надзвычайнай Дыпляматычнай Місіі БНР Янку Чарапуку за 25.06.1920 (вых. №296)
Беларуская Народная Рэспубліка
Рада Народных Міністроу.
25 Чэрвеня 1920 г.
№296.
Цыркулярна.
Сэкрэтару Надзвычайнай Дыплематычнай Місыі
Бел. Нар. Рэспублікі гр. Я.Чэрэпуку. -
Урад даручае Вам даложэные да гэтаго дакумэнты ўручыць іх адрэсатам, ўзяўшы сперша ад іх Урадовую падпіску на даложеным бланку і захаваць яе у сябе для даручэньня Ураду; узяць ад гр. Васількоўскаго «Curriculum Vitae» і прашэньне аб дачэ пасады, а такжэ распіску у атрыманьні дакумэнтаў з іх абазначэньнем.
Мандаты на перэгаворы з Эстіей дадзеные гр. Генералу Васількоўскаму і палкоўніку Эльвенгрэну маюць моц да іх выезду у Фінляндзію; перад выездам, на моцы гэтаго цыркуляру, маеце мандаты ад іх узяць і ануліраваные перэслаць Ураду. Застаюцца на далей мандаты толькі у гр. генерала Вэндта і у Вас.
Перэгаворы з Эстіей павінны вясціся пад загадам Надзвычайнай Місыі і без Вашага подпісу, як сэкрэтара Надзвычайнай Місыі, ні одзін дакумэнт не павінен выхадзіць. Копіі усіх дакумэнтаў абовязаны Вы даручыць Ураду, а также падробны даклад аб ходзе перэгавораў і рэзультатах іх.
Пры гэтым дакладаюцца:
1) Блянк падпіскі на імя грам. Васількоўскаго.
2) Тры пасьведченьня ад 25 чэрвеня 1920 г. за №№ 291, 292 і 293 на імя грам. Васількоўскаго, Эльвенгрэна і Чэрэпука.
3) Сэкрэтны наказ гр. гр. Вэнту, Васількоўскаму, Эльвенгрэну і Чэрэпуку ад 25 чэрвея 1920 г. за №294.
4) Грамата гр Васількоўскаму ад 25 чэрвеня 1920 г. за №285 і дублікат яе. 5) Папера на імя гр. Васількоўскаго ад 25 чэрвеня за №287.
6) Пакет на імя Міністра Загранічных Спраў Фінляндзіі за №№286 289 (У нем паведамленьня аб назначэньні грам. Васількоўскаго і Эльвенгрэна).
7) Пакет на імя Міністра Загранічных Спраў Эстіі за №295, (Змест паперы гэтай прыкладаецца да Вашага ведама).
8) Дыплематычны пашпарт гр. Васількоўскаму ад 25 чэрвеня 1920 г. за №302 мае моц на 6 месяцеў.-
В.Ластоўскі
Старшыня Рады Народных Міністроў.
А.Вальковіч
Кіраўнік Канцэлярыі
582.2.54:234&г — мк
2222. Урадавая падпіска Алега Васількоўскага
Падпіска.
Я, Генерал-Лейтенант Олег Петровіч Корчак-Крыніца-Васількоускі, даю гэту падпіску, а разам з гэтым, гонарам і суменьнем маім сьведчу, што буду шчыра і сумленна працаваць дзеля адраджэньня і узмацаваньня Беларускай Дзяржаунасьці, буду усюды, ні сіл ні жыцьця сваіх не шкадуючы, бараніць Незалежнасьці і Непадзельнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі; узложэные на мяне службовые павіннасці спауняць буду пільна і акуратна, а службовые і дзяржауные сэкрэты буду заховываць.