• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    Тады мой с.п. брат Іван падняў думку, што муры гэтые, як і некалі, павінны служыць гняздом для нашае культурна-нацыянальнае працы. У сваіх плянах Ён памяшчаў тут і гімназію, і музэй, і іншыя культурныя установы. Але, ня гледзячы на тое, што адзін-ядыны прадстаўнік праваслаўнага духавенства, які астаўся ў Вільні, гатоў быў нам тые муры аддаць да карыстаньня, — немцы занялі іх пад вайсковы лазарэт. Толькі наперадодні выхаду іх з Вільні Івану ўдалося правясьці ў жыцьцё евж Яго старую думку: Ён, ужо зусім хворы і бязсільны, меў яшчэ гэтулькі энэргіі, што, атрымаўшы ад праваслаўнага духавенства пазваленьне на часовае карыстаньне з муроў, арганізаваў у іх беларускую гімназію.
    Пасьля бальшавіцкага панаваньня, якое на жыцьці гімназіі не адбілося, прыйшлі палякі. Яны зразу зьвярнулі ўвагу на Базыльянскія муры —
    тым больш, што ў іх месьціцца вялікая бібліотэка (каля 30.000 тамоў). Пачалася акцыя, каб беларусаў стуль выкінуць. Былі зроблены спробы вывязьці бібліотэку, якая па маральнаму праву павінна ўвайсьці ў сабраньне кніг Беларускага Навуковага Т-ва (спадчына па с.п. Іване). Праваслаўнаму духавенству польскіе ўласьці на словах казалі, што будынак яны прызнаюць за ім, а беларусы ня маюць на яго ніякіх правоў. Vice ver se Mutatis mutandis, падобные гутаркі вялі яны з намі, супакойваючы нас, што ад нас муроў ніхто не адбярэ. А адначасна рабіліся пачаліся прыгатаўленьні да памяшчэньня там польскае гімназіі.
    У гэты крытычны мамэнт мы знайшлі такі выхад. Палякі, прыйшоўшы ў Беларусь, заявілі офіцыяльна, што яны рэстытуюць усе правы уніяцкае царквы, — гэтым самым і правы на старое меньне яе, зрабаванае маскалямі. 1 акім чынам, праўнымі гаспадарамі Базыльянскіх муроў зьяўляюцца толькі Айцы Базыльяне, і яны маглі-б рэвіндыкаваць сваё дабро. Мы бы былі вельмі радыя, калі-б старая праца іх у беларускім нацыянальным духу аднавілася чым хутчэй — але баімося, што пры сучасных варунках гэтага нельга будзе ўчыніць. Вось мы і надумалі зьвярнуцца да Вашае Эксцэленцыі з просьбші аб паддзержку нас перад Айцоў Базыльянаў у-оправе з просьбай аб цэссію іх правоў на манаст. гмахі ў Вільні Беларускаму Навуковаму Таварыству дзеля ўжытку нашых культурных устаноў, а ў тым ліку музэю, сабранага с.п. Іванам.
    Я ведаю, як прыхільна Ваша Эксцэленцыя адносіцца да нашае справы і ведаю, што і справе выпаўненьня апошняга жаданьня с.п. Івана: устроіць музэй у Базыльянскіх мурох, катораму Ён адпісаў усё, што сабраў праз сваё жыцьцё — будзе ляжаць Вам на сэрцы. I затым я пазваляю сабе зьвярнуцца да Вашае Эксцэленцыі з просьбай аб аказаньне помачы кс. Станкевічу ў яго місіі, аб каторай ён дэталічна раскажа сам.
    Прашу Вашу Эксцэленцыю прыняць мае завярэньні ў глыбокай пашане і адданасьці
    582.1.14:059&г-061&г
    2201.	Расьпіска Анатоля Дзянісава (Менск) за 20.06.1920 аб атрыманьні авансу 2.000 польскіх марак
    582.2.56:064
    21 W192ЛкТ ВЯСІЛЯ Захаркі (Рэвэль) Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за Сэкрэтна
    Даражэнькі пане Вацлаве!
    Прышоўшы да перэконаньня што прэдстаунікам Усходу1 недастатачна выяснілі становішчэ нашае Бацькаўшчыны, я пашоў яшчэ раз да іх. Пасьля доугай гутаркі, каторая хлістала іх зусіх бакоў, яны пачалі прасіць каб ехау далей ніхто другі, як я.
    Мною пастаулена ім такое запатрэбаваньне, што пажаданьне маяго Ураду гэто праезд усей дэлегацыі. Урад жэ Усходу, як Вы кажэце, па прычынам ваеннаго характэру згажаецца прапусьціць толькі аднаго члена
    дэлегацыі. Хаця такая пазыцыя дзеля мяне і незразумела і непавідна прынімацца дэлегацыей, но прымаючы пад увагу, што усе гэто, як Вы кажэце зьяўляецца рэзультатам таго, што вашаму Ураду да гэтаге пары дастатачно палажэньне не раз’ясьнено, і што як вы кажэце ваш Урад натта хоча гаварыць с Беларус. Урадам і хацеўбы нават і прэдваріцельна гутарыць с прэдстаўніком не партыі, а Ураду, я даю сваю згоду ехаць пры такіх варунках. Што мяне будут разглядаць як афіцыальнае дыплематычнае ліцо Беларус. Ураду са ўсімі належнымі яму гарантыямі. Апрача меня як прэдстаўніка Ураду я прашу яшчэ прапусьціць Марк<евіча> як прэдстаўніка партыі, дзеля працягу чыста партыііных гутарак Цеткі2.
    У такім сэнсе зроблен пільны запрос Цэнтральнаму Ураду. Чэкаю атказу. Калі Марк<евіча> не пусьцяць я паеду адзін.
    Вялікіх надзей непакладаю, но можа што і выйдзе. Гутарку і дамаганьне буду ставіць згодна згодна с мандатам прызнаньне незалежнасьці і незабауная уступка тэрыторіі нашаму Ураду. Калі незатрыманэць ду~ маю хутка вярнуцца.
    Цяпер другая справа — гэто прыезд сюды Енерала Васільк<оўскага> с палкоунікам3. Усю інфармацыю яны зробяць Вам устна. 3 іх слоў я оачу, што енерал натта цьверда стаяў на грунце нашае дзержавы, веў барацьбу с вора[га]мі і як найляпей асвятляў нашае пытаньне перэд прэдстаунікамі Антанты, у працягу 8 мцаў, не узяушы ад нас, да гэтае пары, ні аднаго гроша. Самы разумеце што павідна сказаць яму Бацькаушчына.
    Я стаю у працы за граніцаю на грунці шавінізма, но перэканаўшыся у шчырасьці і здольнасьці гэтаго чалавека, лічыубы абавязковым даражыць ім і насколькі мажліва аформіць і аблегчыць яго працу. На мой погляд было бы натто карыстным акрэдытаваць Енерала нашым паунамочным дыплемат. прэдстауніком пры Фінляндскім Урадзе. Самы вы знаеце што пры нашых варунках гэто шчаслівы выхад. Я не магу Вам аб’ясьніць таго колькі мы трацім із за атсутнасьці нашых прэдстаунікоў у той ці іншай дзержаві.
    Калі я з’явіуся да Міністра заграніч. спраў Эстоні першае выказаное ім нездавальненье гэто атсутнасьць нашаго прэдстауніка, бо тыя дзеці, якія тутака прэдстауляюць Беларусь вызываюць улыбку, паменьшай меры.
    Я ужэ сказаў, што паважаны енерал с натта сур’езным палкоунікам, перэдасьць Вам аб чым мы гутарылі с Міністрам закардоных спраў. floepa разберэцеся і можа Вы прыдзеце да таго погляду, што трэба даць енералу афіцыальнае паўнамоцство на працяг гэтай гутаркі.
    На сваю паездку я вялікае надзеі не пакладаю, но калі бы былі нават добрыя рэзультаты, то і пры такіх варунках, пасрэднічаство Эстоніі нам не можа быць шкодным. Яна пакуль што адносіцца да нас добра.
    Трэба мець на увазі, што парты натта будуць нам патрэбны, а прача Эстоніі мусіць мы ні аткаго пакуль што не можам спадзевацца гэтаго.
    Пры назначеніі енерала прэдстауніком у Фінляндіі палкоунік могбы быць райцай. Я добра ведаю, што пры разрашэньні гэтаго пытаньня Вы затрымаяцеся на беларускай мове. Но што зрабіць, калі цяпер мы не можам абставіць нашы установы як бы гэто хацелася.
    Люді шчыро вялі нашую працу на інтэрнаціональнай тутука мове рускай й французкай і нехай прадаўжаюць яе.
    Ведаючы Ваш погляд, што шчырых і здольных людзей трэба сабіраць, а не аткідаць, я далей у гэтым напрамку гаварыць не буду.
    Палажэньне змянілася куды у горшую старану. Дзякуючы, безварунково палякам, латышы перэмянілі адносіны да нас. Васількоускаму візы у Рыгу не даюць, на аснове телеграмы Мееровіца паданай тутэйшаму консулу прымерна тыдзень таму назад, як раз у той час калі Васількоускі выезжау з Гельсінфорса, адкуль палякі стараліся не выпусьціць яго. Тэлеграма Мееровіца у перэдачы латышскаго консула, такого зместу Беларускаму Енералу Васількоўскаму уезд у Латвію не разрэшается. Гэто у той час калі у той момэнт ніхто такого уезда яшчэ і не прасіу.
    Апрача такого асабіста запрэта енералу Васількоўскаму, які як чалавек с вялікім стажам і імянем, натта не люб палякам і расейскім манархістам латышы на огул адменілі візы на Беларускіх пашпартах. Цяпер па славам консула дзеля таго каб прапусьціць у Латвію беларуса кожны раз у кожным асобным выпадку будзе запрашывацца пазваленьне міністэрства закардоных спраў.
    Дыплематычныя нашыя пашпарты так само не прызнаюцца. адным словам справа стаіць так, што нават мяне просто не пусьцяць у Рыгу а буДуць раней пытацца пазваленьня міністерства загранічных спраў.
    Як бачыце палажэньне цяжкое. He ведаю ці атрымае за гэто што кольвек Латвія ад Полыпчы, но нашай працы пастаулены вялікія перэшкоды.
    Калі гэто так, та нам трэба быць яшчэ цьвердзейшым.
    3	гэтаго боку трэба карыстацца чым толькі можна, абы толькі не умерці.
    Па той самай прычыні, калі не легко трымаць зьвязь з Вамі трэба моцна працаваць тутака і у Фінляндыі, тым спосабам які дзеля нас мажлівы.
    Прымаючы гэто пад увагу, мы, я, Чэрэпук і Маркевіч цяпер яшчэ больш просім каб ні было атказано ў назначэньні енерала нашым правомочным дыплематычным прэдстауніком у Фінляндыі а саветнікам полкоуніка Эльвенгрэна натта здольнаго чалавека добро знаемаго с нацыональнымі рухамі народау. Ен беларус Мінскай губ.
    Калі гэто будзе прынято, та трэба напісаць ім дыплематычныя пашпарты і палнамоцствы і паперу Фінляндскаму Міністру закардоных спраў, апрача гэтаго напішэце енералу палнамоцства на право вядзеня перэгаворау с Эстонскім Урадам у справе аказаньня нам дапамогі па прызнанью незалежнасьці Белар. Н.Р. і атводзе тэрыторыі Беларускаму Ураду Расеяй і на огул аказаньня дапамогі нашаму Ураду
    Як у Фінляндыі так і тутака у енерала і палкоуніка многа знаемых якія могуць што кольвек зрабіць.
    Дзякуючы таму што енерала у латвію не пускаюць да Вас едзе, па фінляндскаму пашпарту, падауца гэтаго лісту Палкоунік Эльвенгрэн. Ен так само у курсе усіх спрау.
    Я натта прашу не затрымліваць яго больш аднаго двух дзен. Каб такім чынам даць яму мажлівасьць вярнуцца да маяго ад’езду.
    3	ім жэ прышлеце мне і усе апошнія інфармацыі.
    Канешне нечаго гаварыць аб тым, што спрау аб візах Вы парушыце перэд Латвійскім Урадам, бо такое палажэньне есьць немажлівае
    Што тутака робіцца і што трэба рабіць палкоунік у курсе і раскажа.
    Ужэ за гэты час як Васількоускі так і падауца ліста палкоунік Эльвенгрэн много прынясьлі карысьці нашай справе тым што інфармавалі усіх інастранцау
    Полкоунік Вам перэдасьць што гавораць аб нас у Маскве.
    Палкоунік і да Вас едзе на свой кошт. Грошай ен не просіць но будце ласкавы добра яго прымеце і дайце усе паперы якія бы аблегчылі іх работу.
    Пазваленьня на мой праезд яшчэ нема. Грошы, якія у нас былі, апрача савецкіх, мы уже праелі і дзеля гэтаго трэба падкрэпленіе нас. Трэба так само аставіць грошы і таму хто застанецца тут. Здаецца усе калі чаго недастае дапоуніць палкоунік.
    Цалую усіх Васіль
    582.	] .45:038& r-038a-038h