• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    Былі: 1) Старшыня Рады Народных Міністраў Б.Н.Р. гр. Ластоўскі, 2) Міністр Міжнародных Спраў гр. Ладноў, 3) Маршалак Рады Б.Н.Р. гр. П.Крычэўскі, 4) Віцэ-Маршалак Рады Б.Н.Р. гр. Захарко, 5) Віцэ-Маршалак Рады Б.Н.Р. гр. П.Бодунова, 6) Сэкрэтар Рады Б.Н.Р. гр. Мамонько, 7) Сябра Рады Б.Н.Р. гр. Вальковіч, 8) сябра Рады Б.Н.Р. гр. Езавітоў, 9) сябра Рады Б.Н.Р. гр. Чэрапук, 10) сябра Рады Б.Н.Р. С.Ластоўская (б. Кісель-Корфф).
    Слухалі	пастанавілі:
    1.	Пратаколы Арганізацыйнаго Бюро Зацьвердзіць
    2.	Тэхнічнае правядзеньне у жыцьцё Конфэрэнцыю разбіць на дзьве часьці: Конфэрэнцыі.	а) Партыйные конфэрэнцыі
    б)	Конфэрэнцыю Урадовую. Запрапанаваць партыйным прэдстаўніком адбыць конфэрэнцыі кождай партыі асобна, а пасьля злажыць супольную конфэрэнцыю партыйных дэлегатоў з учасьцем прэдстаўнікоў ад грамадзянскіх і экономічных арганізацый.
    Урадовую Конфэрэнцыю склічэ Стар шыня Рады Народных Міністроў гр. Ластоўскі с прэдстаўнікоў Ураду і Прэзыдыуму Рады.
    Рэзалюцыю Арганізацыйнаго Бюро давясці да ведама партыйных арганізацый і Ураду.
    Старшыня сабраньня
    Пісар
    582.2.54:113&г — ра В.Ластоўскага
    Дакладная дата невядомая.
    2146. Пратакол нарады Прэзыдыюму Рады БНР і Рады Народных Міністраў БНР у Рызе 30-31.05.1920
    Пратакол
    Нарады Прэзыдыуму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і Рады Народных Міністроу Беларускай Народнай Рэспублікі, адбытай у Рызе 30 і 31 травеня 1920 году.
    Слухалі.
    • Даклад і інфармацыю Міністра Загранічных Спраў г. Ладнова аб загранічнай палітыцы і працы.
    Пастанавілі,
    • Пасьля ўсестаронніх дэбатоў вынесена рэзалюцыя:
    1.	Выслухаушы даклад Міністра Загранічных Спраў гр. Ладнова Нарада пахваляе яго датыхчасовую загранічную палітыку, згаджаецца з ей і просіць надалей працаваць у тым самым кірунку на карысьць адбудаваньня Беларускай Дзяржаўнасьці.
    2.	Дзеля падгатоўкі грунту пад эконамічную будучыну Б.Н.Р. Нарада прызнала патрэбным рабіць тарговаэконамічные умовы з Дзяржавамі Антанты і суседнімі Новаутворэннымі Дзяржавамі.
    3.	У аснову нашай міжнароднай палітыкі паставіць задачу дайсьці паразуменьня з усімі Вялікімі і Новаутворэннымі Дзяржавамі на грунце прызнаньня імі Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і ня ўмешываньня імі ў нашы ўнутраные справы.
    4.	Вымагаць націску са стараны Дзяржаў Антанты каб тэррыторыя
    
    Беларусі была ачышчэна ад польскіх і расейскіх войск.
    • Інфармацыя таварышча Старшыні • Выслухаўшы інфармацыю Нарада
    Прэзыдыуму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі гр. П.Бадуновой аб паездцы у Расею.
    вынесла рэзалюцыю:
    1.	Пакуль тэррыторыя Беларусі пад чужымі акупацыямі Нарада высказываецца проці ўсякіх спроб навязаць Беларускаму Народу фэдэрацыю з усходнімі або заходнімі акупантамі.
    2.	3 Урадам Р.С.Ф.С.Р. вясьці перэгаворы, але толькі на грунце прызнаньня поўнай дзяржаўнай незалежнасьці і суверэннасьці Б.Н.Р. у этнаграфічных межах.
    • Інфармацыя таварышча старшыні прэзыдыуму Рады Б.Н.Р., гр. В.Захаркі аб працы ў Бэрліне.
    • Інфармацыю прынялі да ведама і пастанавілі Бэрлінскую дыплематычную дэлегацыю атазваць і назначыць ў Бэрлін аднаго дыплематычнаго прэдстаўніка.
    • Грашовае становішча.
    • Заслухаўшы даклады аб цяперашнім грашовым становішчы Ураду Б.Н.Р. Нарада дапаручае Радзе Народных Міністроў прылажыць стараньня каб найхутчэй зрабіць заграніцай пазычку на Урадовую працу. Спаўненьне абавязкоў Міністра Фінансоу тымчасова дапаручыць Старшыне Рады Народных Міністроў гр. Ластоўскаму.
    Дыплематычнай Дэлегацыі у Савецкую Расею дапаручыць вясьці перэгаворы аб дзяржаўнай пазычцы у суме 50 мільеноў рублеў.
    • Плян працы.
    • Угаварыцца з Латвійскай Рэспублікай аб тымчасовым прэбываньні Ураду Б.Н.Р. на тэррыторыі Латвіі. Найскарэй дакончыць фармаваньне кабінэту Міністроў назначаючы тымчасовых замесьціцелеў міністроў. У часе нябытнасьці Міністра Загранічных Спраў, Старшыня Рады Міністроў заступае яго ў Радзе Міністроў.
    • Парыжская Дэлегацыя.
    • Пахваляецца распараджэньне старшыні Парыжскай Дэлегацыі гр. Ладнова аб адабраньні паўнамочый ад
    быўшых сяброў дэлегацыі грамадзян Кондратовіча, Ознобішына і Боркова, пры гэтым даецца воля грамадзяніну Ладнову запрашаць у склад дэлегацыі асоб па яго выбару.
    • Аб партыйных канферэнцыях у • Пазволіць пасколькі, са стараны Рызе.	Латвійскаго Ураду ня будзе пера-
    шкод, адбывацца Беларускім партыйным канферэнцыям у Рызе.
    Прэзыдыум Рады Беларускай Народнай Рэспублікі:
    Старшыня Прэзыдыуму Рады Б.Н.Р. П.Крэчэўскі
    Намесьнік Старшыні П.Бадунова
    Намесьнік Старшыні В.Захарко
    Сэкрэтар Я.Мамонько
    Рада Народных Міністроў Б.Н.Р.
    Старшыня Рады Народных Міністроў
    Беларускай Народнай Рэспублікі В.Ластоўскі
    Міністэр Загранічных Спраў Е.Ладноў
    Часовы Кіраўнік Канцэлярыі
    Рады Народных Міністроў А.Вальковіч
    582.2.54:111&г-112 — мк
    2147. Зьмест дакладу Міністра Загранічных Справаў Ладнова за 30.05.1920
    Змест дакладу Міністра Загранічных Спрау Ладнова.
    1.	Справа Азнабішына, Кандратовіча й Баркова
    2.	Даклад Ладнова ў Палаце Дэпутатаў
    3.	Палажэньне беларускага пытаньня ў бягучы момант у дзяржавах Антанты
    Пасля арэштаваньня Французкай паліцыяй на Парыжскім вагзале Ознобішына, выкралося сьледствам, што ешче у прошлым гаду у Берліне Ознобішын, Кондратовіч і Борков заснавалі монархістычна-патрыотычную расейскую організацыю, звязаліся з нямецкімі монархістамі і прыкрываючыся мандатамі Беларускай дэлегацыі знасіліся ўвесь час з немцамі. Французкая паліцыя даўно прымечала за імі нейкаю нелегальную работу і атгэтуль ішло недаверье Французоў да ўсей Беларускай дэлегацыі.
    Гр. Ладнову каштавало многа высілкоў, каб ачысціцца асабіста ад падазрэньняў аб замешаньні у гэту справу і каб ачысціць ад падазрэньняў усю работу Беларускай Місыі у Парыжы. Пры помачы асабістых зьвязей яму гэта удалося зрабіць так, што у газэтных публікацыях нідзе не была звязана Місыя з абвінавачэньнямі ускладанамі на Ознобішына і хаўрузію.
    Ліквідаваць гэту справу найлепей парадкам атабраньня ад Ознобішына, Кондратовіча і Боркова ўсякіх паўнамочый Ураду Б.Н.Р.
    Апошнімі часамі у палітычных Французкіх і Антанцкіх сфэрах заўважаецца даволі рэзкі паварот на некарысць Польшчы і асобліва яе імпэры768
    алістычнай палітыкі у стасунку да новаутварэных дзержаў (Украіны, Беларусь, Літвы, Латвіі.) Карыстаючыся гэтым настроеньнем на аснове праверэных фактоў гр. Ладноў 11 .III. 1920 году падаў Нарадзе Паслоў мэморьял аб гвалтах і уцісках чыненых палякамі беларускаму Народу і Ураду на окупованых імі беларускіх землях1. I незалежна ад гэтаго дастаў запрошэньне зрабіць даклад аб беларускай справе у Палаце Дэпутатоу. Пасля дакладу, які быў прыняты вельмі прыхільна, французкіе палітычные, фінансавые і грамадзянскіе кругі шчыра зацікавіліся беларускай справай.
    Группа фінансістаў Французка-Англіцка-Бэльгійская зацікавілася вельмі натуральнымі багацьцямі Беларусі, асабіста лесамі і ленам і высказала жаданьне прыступіць да тарговых умоў з Урадам Б.Н.Р. і прэдстаўнікамі коопэратыўных устаноў, з гэтымі апошнімі па пытаньню аб зборы і закупцы лену2.
    Разам з зацікаўленьнем да натуральных богацтв Беларусі, шырылася і расло зацікаўленьне і яе палітычнай будучынай. Урадовые і парлямэнцкіе газэты сталі друкаваць шмат стацей аб Беларусі. Урэшце найвыдатнейшые палітычные дзеячы і прэдстаўнікі Ураду Францыі сталі высказываць думкі, што Беларусь павінна быць прызнанай Незалежнай дзержавай і многіе з іх абецалі гр. Ладнову сваю дапамогу у гэтай справе.
    У бягучы мамэнт справа прызнаньня незалежнасьці Беларусі стаіць на саўсім рэальным грунце і трэба чэкаць, што нават у скорай будучыне гэтае прызнаньне паследуе афіцыяльным парадкам.
    Аднак, каб ускорыць прызнаньне патрэбна у гэты мамэнт самая энэргічная акцыя і са стараны як Ураду Б.Н.Р., так і са стараны палітычных і грамадзянскіх організацый Беларусі. Урад павінен развіць энэргічную чыннасць, а партыі аказываць усякую паддзержку Ураду.
    Да дакладу даложены:
    а)	Мэморьял Мірнай Конфэрэнцыі ад 24.11.20 г.3
    б)	Пісьмо да Прэзыдэнта Французкай Рэспублікі у справе эксплоатацыі палякамі беларускіх лясоў4.
    в)	Мэморьял аб польскіх гвалтах на Нараду Паслоў ад 11.3.20 г.5
    582.1.	09.001&г
    1	Дакумэнт №1932. 2 Гл. дакумэнты №№2124-2126, 2138. 3 Дакумэнт №1896.
    4 Дакумэнт№1927. 5 Дакумэнт №1932.
    2148. Рэзалюцыя канфэрэнцыі БПСР (Рыга) за 31.05.1920 аб даверы палітыцы Ураду БНР Вацлава Ластоўскага
    582.2.54:109 — мк
    Рэзалюцыю падпісалі:
    Прадстаўнікі ЦК П.Бадунова, Я.Мамонька
    Прадстаўнікі Цэнтральнай Загранічнай Рады:
    Я.Чэрэпук, Г.Казячы, Станевіч, М.Сороко, Мышко
    Прадстаўнікі Камітэту Меншчыны:
    А.Вальковіч, М.Касатая
    Прадстаўнікі Камітэту Горадзеншчыны:
    Злоцкі
    2149. Рэзалюцыя канфэрэнцыі БПСР (Рыга) за 31.05.1920 аб даверы палітыцы міністра замежных справаў БНР Аўгена Ладнова
    582.2.54:110 — мк
    Рэзалюцыю падпісалі:
    Прадстаўнікі ЦК П.Бадунова, Я.Мамонька
    Прадстаўнікі Цэнтральнай Загранічнай Рады:
    Я.Чэрэпук, Г.Казячы, Станевіч, М.Сороко, Мышко
    Прадстаўнікі Камітэту Меншчыны:
    А.Вальковіч, М.Касатая
    Прадстаўнікі Камітэту Горадзеншчыны:
    Злоцкі
    2150. Рэзалюцыя канфэрэнцыі БПСФ (Рыга) за 31.05.1920 аб даверы палітыцы Ураду БНР Вацлава Ластоўскага
    582.2.54:222 — мк
    Канфэрэнцыя адбывалася 25-30 травеня. Рэзалюцыю падпісалі: за старшыню партыі К.Езавітаў; сакратар Ю.Гладкі.
    2151. Візытоўка Рыг ора Казячага
    GREGOIRE KAZIATCHY Secretaire du Consulat de la Rebublique Democratique Blanche-Routhenienne a Riga 582.1.45:033a
    2152. Візытоўка Джына Мак’ёра Вівальба
    GINO MACCHIORO V1VALBA Agent Politique Royal d’Italie Riga
    582.1.45:033b
    2153. Запіска Кастуся Езавітава Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за ??.06.1920
    Грамадзянін Старшыня,
    Прэзыдэнт Чакстэ можэ прыняць Вас сенека у 3 гадзіны ў сябе на кватэры. Ці Вы адзін паедзеце ці мы едзем разам?
    3 вялікай пашанай
    К.Езавітаў
    Буду у Вас праз гадзіну
    582.1.45:036
    Дата невядомая. Магчыма канец красавіка.
    2154. Візытоўка Паўла Вэнта
    Paul Vent.
    General d’Etat Major
    Conseiller Militaire aupres de la Mission Mil.-Dipl. Blanche-Russienne pour Lettonie et Esthonie
    582.1.45:041b
    2155. Візытоўка У.Скелтана
    Mr. W.Skelton
    His Britannic Majesty’s Consular Service.
    582.1.45:041c
    2156. Візытоўка Э.Кейбла
    Mr. E.G. Cable
    His Britannic Majesty’s Consul. Riga,