• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    2116.	Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) [калегам па партыі БПСР (Вільня)?] за 17.05.1920
    Таварышы!
    Настаў у нашым дзержаўным будаўніцтве вельмі важны і адпаведны момэнт: мы знаходзімся на перадодні прызнаньня нашай дзержаўнасці Антантай і Расеяй. Дзеля гэтаго патрэбна адзінство фронту усіх партый стаячых на Незалежнасці Беларусі, разумецца акром тых, якіе гэту незалежнасць гатовы праводзіць пры помачы тых ці іншых окупантоў. Патрэбна паддзержка Ураду партыямі.
    Антанта хочэ зрабіць тарговые умовы з Беларускай Народнай Рэспублікай на прадажу ей і закупку у яе тавароў. Дзеля гэтаго трэба, каб як можна хутчэй выехала тарговая дэлегацыя зложэная с прэдстаўнікоў ад нашых цэнтральных коопэратыўных устаноў у ліку 3 чэлавек для праезду у Парыж. Дакумэнты для іх у Рызе і будуць выданы ім пасьля зацьверджэня дэлегацыі нашым Урадам.
    Прызнаньне незалежнасці Расеяй так сама на добрых торах. Псуе тое, што пайшлі нашы некаторые у разброд і высказаліся у сэнсе, што яны не
    прызнаюць Ураду. Гэтым нам большэвікі коляць вочы, але прынцыпу яны не аткідаюць і за нас чэпляюцца. Перэгаворы с Чычэрыным вядуцца 1) аб прызнаньні незалежнасці і 2) аб ачыстцы Расеяй этнографічна беларускай тэрыторыі. Яны большые за нас нацыоналісты і заяўляюць (стацьця Троцкаго у Нзвестіях), што Смаленск — вялікарасейская тэрыторыя. Усё-ж прызнаньне офіцыальнае павінно хутка наступіць.
    Тутэйшых сяброў настрой проці змены названьня партыі і таго каб зыходзіць з нацыональнаго на інтэрнацыональны грунт. Праграму партыі ніхто не аспарывае. Дайце як можна болей вестак аб паўстаньнях і наагул падробные інформацыі і матэрыялы.
    Выезд дэлегацыі павінен адбыцца у строгім сэкрэце, бо іх могуць ня выпусціць палякі і ўрэшце папсаваць нам работу па прызнаньню Незалежнасці. Ат коопэратывоў павінны выехаць беларусы, бо справы мільённые 1 нам німа што багаціць тых, хто проці нашай дзержаўнасці. Падробные інформацыі у Д<ушэўска>го Кляўдуша.
    Мацуйцеся, трымайцеся — хутка нашаму ropy канец будзе.
    Затым да пабачэньня на Незалежнай Бацькаўшчыне
    Паклоны Вам ВЛастоўскі
    Ніхай выезджае Белевіч
    582.1.45:025&г — рк
    2117.	Хадайніцтва Беларускага Нацыянальнага Камітэту перад Цэнтральнай Касай БНР за 18.05.1920 аб выдачы на рукі намесьніка старшыні Камітэту Антона Крэпскага 25.000 польскіх марак на выдаткі Камітэту
    582.2.56:045
    2118.	Расьпіска намесьніка старшыні Беларускага Нацыянальнага Камітэту Антона Крэпскага (Менск) за 18.05.1920 аб атрыманьні ад Цэнтральнай Касы 25.000 польскіх марак на выдаткі Камітэту
    582.2.56:046
    2119.	Расьпіска Антона Трэпкі (Менск) за 18.05.1920 аб атрыманьні ад Цэнтральнай Касы Найвышэйшай Рады 190.000 польскіх марак на выдаткі Цэнтральнага Беларускага Саюзу Сельскай Гаспадаркі
    582.2.56:049
    2120.	Ліст старшыні Рады Народных Міністраў БНР Вацлава Ластоўскага (Рыга) шэфу Вайскова-Дыпляматычнай Midi БНР у Латвіі й Эстоніі Кастусю Езавітаву (Рыга) за 18.05.1920 (вых. №197)
    ЯГО МІЛАСЬЦІ
    Шэфу Вайскова-Дыплематычнай Місыі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Латвіі і Эстоніі
    Генэрал-Маёру Константыну ЕЗАВІТОВУ.
    Маючы на ўвазе Вашу працу ложэную Вамі дзеля адбудаваньня Беларускай Незалежнай Дзержаўнасьці і ацэніваючы яе паводле заслуг перад 756
    Бацькаўшчынай, прапаную Вам, ад імені Беларускаго Народу, прыняць на сябе кіраўніцтва Міністэрствам Абароны Беларускай Народнай Рэспублікі на правах Міністра Абароны і с часовым зьмешчэньнем гэтаго становішча с папярэдней Вашай працай і пасадай як Шэфа Вайскова-Дыплематычнай Місыі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Латвіі і Эстоніі.
    В.Ластоўскі
    Старшыня Рады Народных Міністроў.
    582.2.54:173 — ма
    Прыпіска В.Ластоўскага: Пастанова аб назначэньні адменена і назначэньне не ўручэно. ВЛ.
    2121.	Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) [Кляўдыю Душэўскаму (Вільня)] за 19.05.1920
    Братка!
    Меўся ліст ісці іншай дарогай і дзеля гэтаго пісаны на палатне. Да палатнянаго ліста ось комэнтарыі:
    Беларуская Рэспубліка ужо не офіцыальна прызнана і дзеля гэтаго Антанта хочэ заключыць з намі тарговые умовы. Пасьля завязаньня тарговых стасункоў будзе офіцыальнае прызнаньне.
    Трэба каб ад нас у Парыж выехала экономічная дэлегацыя зложэная с прэдстаўнікоў нашых цэнтральных Устаноў. Экономічную дэлегацыю зацьвердзіць наш Урад і выдасць ей дакумэнты. Дэлегаты павінны мець ад сваіх Урадоў поўнамочча на падпісываньне тарговых Умоў з дзержавамі Антанты купляць ад іх уселякіе тавары і прадаваць нашы тавары.
    Справа павінна вясціся у вялікім сэкрэце, бо палякі ня выпусцяць дэлегацыі і напсуюць нам заграніцай.
    Урад у нядоўгім часе атрымае вялікую пазычку, але цяпер Экономічная дэлегацыя павінна выехаць на кошт сваіх праўленьнёў. Тавары можна закупляць на крэдыт на мільённые суммы. Усе закупленые тавары павінны будуць прапушчаць палякі не ўчарод, бо яны пойдуць да вашых фірм як урадовые антанцкіе транспорты.
    Цяпер аб асобах. Трэба каб ад Вільні выехаў ты і каб ты падабраў сабе дэлегацыю з Мінска. Калі ад Цэнтр. Бела ня можна узяць беларусоў, то і не чэпайце яго, а вазьміце толькі ад Саюзу Сельскай Гаспадаркі. Гэто на тое каб нам не працаваць на тых, хто ня хочэ нашай дзержаўнасці.
    У Рыгу склікаем мы зьезд беларускіх, палітычных, культурных і грамадзянскіх працаўнікоў на нараду. Можэ прыехаў-бы Рак ці хто з нашых wisawi. Найлепей было-б, каб Рак.
    С прызнаньнем нас Расеяй справа стаіць гэтак сама добра. Вядуцца перэгаворы с Чычэрыным:у прынцыпе яны прызнаюць нам право на самаозначэньне. Мы вымагаем ад іх публічнаго аб гэтым акту, які і спадзяемся дастаць небавам.
    Пагавары з Грыбам аб тым, што падтрыманьне Ураду партіяй у гэты момэнт вельмі патрэбнае. I ніхай высцярэгаюцца обшчэроссоў. Настрой тут такі, што зменяць назовы партыі ня хочуць нашы сябры. Інтэрнацыоналізму баяцца.
    Затым цалую цябе і кланяюся усім грамадзянам.
    Твой ВЛастоўскі
    582.1.45:	024&г — рк
    2122. Хадайніцтва Беларускага Нацыянальнага Камітэту перад Цэнтральнай Касай БНР за 19.05.1920 аб выдачы на рукі намесьніка старшыні Камітэту Антона Крэпскага 25.000 польскіх марак на выдаткі Камітэту
    582.2.56:047
    2123. Нота Рады Народных Міністраў БНР (Рыга) народнаму камісару замежных справаў РСФСР Георгію Чычэрыну (Масква) за 19.05.1920 (вых. №198)
    19 Мая 1920 г.
    №198
    Народному Комяссару по Нностранным делам Россййской Соцналнстнческой Федератявной Советской Республякй.
    25 апреля сего препровождена была Вашему представйтелю в Ревеле нота Правйтельства Белоруской Народной Республвкй за №184, по вопросам о прнзнаннн незавйсймостй Белорусйй.
    В блйжайшее время состойтся конференцйя Белорусквх Государственных й обіцественных деятелей на каковой будут прйняты ответственныя постановленія по вопросу о взаймоотйошеняях между Белоруссней, Советской Россйей й Польшей. Означенные постановленчя немедленно будут представлены Парнжской Марной Конференцйй.
    На основанйй вышейзложенного правйтельство Белорусской Народной Республйкй вторнчно обраіцается с просьбой соободйть оффйцйальяо:
    1.	согласно лй правйтельство Россййской Соцйалйстйческой Федератйвной Советской Республйка прйзнать офйцйально везавйСймость Белоруской Народной Республвкй вь этнографйческйх пределах,
    2.	согласно лй правйтельство Россййской Соцйаластйческой Федератйвной Советской Республчкй увестй советскчя войска нз пределов Белоруснй.
    В случае положнтельностй Вашего ответа таковой будет представлен немедленно Парвжской Мнрной Конференцйй с [просьбой] о прннятйй Антантой мер к прекраіценйю войны на террнторнй Белорусйй й к немедленному отводу польскйх войск йз пределов оккупйрованной ймй Белоруснй.
    Ответ по содержанйю настояшей ноты прошу дать не позже 27 мая 1920 года.
    Подплсалй Народный мнннстр йностранных Дел Ладнов й вр. й.о. управляюіцаго канцелярней Совета Народных Мйннстров А.Вальковйч.
    582.2.54:208 — мк
    582.2.54:214 — мк
    2124. Ліст Жэо Жэральда (Парыж) Аўгену Ладнову (Рыга) за 19.05.1920
    58	2.2.54:230&г — мк перакладу з францускай на расейскую, зьнятая К.Езавітавым
    Дасланы з кур’ерам Дырыксам. У лісьце выказваецца абяцаньне дапамогі ў прызнаньні незалежнасьці Беларусі ўзамен за абяцаньне эксплюатацыі Францыі прыродных багацьцяў Беларусі, забясыіечваючы пакрыцьцё расейскага доўгу Францыі
    2125. Ліст Жэо Жэральда (Парыж) Аўгену Ладнову (Рыга) за 19.05.1920
    58	2.2.54:231 — мк перакладу з францускай на расейскую, зьнятая К.Езавітавым
    Дасланы з кур’ерам Дырыксам. На блянку: «Палата Депутатов. Парламентская группа Французской Акцін за Граннцей». Жэо Жэральд старшыня групы, старшыня Камісіі МЗС — «всл^дствіе Вашего [Ладнова. укл.] ннтересного доклада перед монмн коллегамн по Парламенту» яны зацікавіліся беларускім лесам і лёнам і абяцалі прызнаньне.
    2126. Ліст Жэо Жэральда (Парыж) Аўгену Ладнову (Рыга) за 19.05.1920
    58	2.2.54:232 — мк перакладу з францускай на расейскую, зьнятая К.Езавітавым
    Дасланы з кур’ерам Дырыксам. На блянку: «Національный Комнтет экономнческаго расшнренія Восточн. Европы». Маёр Бэльгійскай Арміі Дырыкс мусіў увайсьці ў сувязь з А.Ладновам і Ш.Можам у справе паставак лёну зь Беларусі. 3 гэтай мэтай ён можа прывезьці ў Францыю беларускіх каапэратараў.
    2127.	Расьпіска намесьніка старшыні Беларускага Нацыянальнага Камітэту Антона Крэпскага (Менск) за 20.05.1920 аб атрыманьні ад Цэнтральнай Касы 25.000 польскіх марак на выдаткі Камітэту
    582.2.56:048
    2128.	Тэлеграма Лявона Дубейкоўскага (Варшава) Антону Луцкевічу (Вільня) за 23.05.1920
    jwanowski wyjedzie srode wieczorem = dubiejkowski
    582.1.41:087
    2129.	Тэлеграма Лявона Дубейкоўскага (Варшава) Юльяне Мэнкэ (Вільня, Бакшта 15) за 24.05.1920
    iwanowski pojedzie przes wilno dzien przyjazdu zadepeszuje = dubiej­kowski
    582.1.41:088
    2130.	Ліст Пятра Крэчэўскага (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 24.05.1920
    Глыбокапаважаны Вацлаве!
    Ліст Ваш атрымаў і ім зусім здаволены. He гледзючы на чорт ведае колькі курьераў і папераў, якіе пісаў Езавітаў, я абсалютна нічога ня ведаў, што робіцца у Рыдзе. Ваш ліст проста і ясна усе сказаў.
    Дай Божэ каб нашы надзеі хутко споўнілісь — думаю усе ж такі, што без грошэй мы не застанемся, хаця і надта цяжка іх даставаць у такі трудны мамэнт як цяперь, калі усе чакаюць чагось і баяцца прыступаць да реальнай працы.