• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    582.2.54:243 — мс
    2223.	Наказ Рады Народных Міністраў БНР (Рыга) Надзвычайнай Дыпляматычнай Місіі БНР у Маскву за ??.06.1920 (вых. №???)
    ... Чэрвеня 1920 г.
    №....
    НАКАЗ
    Надзвычайнай Дыплематычнай Місыі Беларускай Народнай Рэспублікі у Маскву.
    1.	Дэлегацыя афіцыянальна паведамляе Р.С.Ф.С.Р. аб апавяшчэньні Беларускай Народнай Рэспублікі у межах этнаграфічных.
    2.	Дэлегацыя навязывае перэгаворы з Р.С.Ф.С.Р. аб прызнаньні незалежнасьці і суверэннасьці Беларускай Народнай Рэспублікі Расеяй.
    3.	Дэлегацыя гаворыць аб ачыстцы этнаграфічна-беларускай тэррыторыі і аб перэдачы уласьці Ураду Б.Н.Р. на гэных тэррыторыях.
    4.	Дэлегацыя выясьняе пытаньне аб таварообмене паміж Беларусьсю і Расеяй.
    5.	Дэлегацыя у пытаньню аб граніцах будзе стаяць на строга этнаграфічных прынцыпе.
    6.	Дэлегацыя выясьняе пытаньне аб держаунай пазычцы на культурныя патрэбы для Б.Н.Р.
    7.	Дэлегацыі надаецца права кооптаваць у склад дэлегацыі спецыялістоу і экспертоу з правом дарадчаго голасу.
    8.	У пытаньнях надзвычайнай дзяржаунай важнасьці дэлегацыя зносіцца з Урадам.
    9.	Дэлегацыя становіць цело колегіальнае.
    10.	Дэлегацыя мае печатку з надпісам «Беларуская Народная Рэспубліка. Надзвычайная Дыплематычная Місыя у Маскву».
    В.Ластоўскі
    Старшыня Рады Народных Міністроу і
    заступаючый Міністра Загранічных Спрау.
    А.Вальковіч
    Кіраўнік Канцэлярыі Рады Міністроў.
    582.2.54:246 — мк
    Дакладная дата невядомая.
    2224.	Статыстычныя зьвесткі аб прадукцыі збожжа ў беларускіх губэрнях Расейскай імпэрыі за 1913 год
    582.2.54:247-251 — р
    Дата невядомая.
    2225.	Расыііска Сьцяпана Некрашэвіча (Менск) за 26.06.1920 аб атрыманьні ад Вацлава Іваноўскага 20.000 польскіх марак на выдавецкія выдаткі
    582.2.56:076
    2226.	Квіт паштовага пераказу Вацлава Іваноўскага (Менск) Францішку Ўмястоўскаму (Вільня) за 26.06.1920 на 25.000 польскіх марак на патрэбы Віленскай Школьнай Рады
    582.2.56:077
    2227.	Расьпіска Вацлава Іваноўскага (Менск) за 26.06.1920 аб узяцьці з касы 100 польскіх марак на выдаткі па перасылцы грошай Францішку Ўмястоўскаму
    582.2.56:078
    2228.	Палута Бадунова. Успаміны аб маім каханьні. Кемэрн1,2728.06.1920
    Кемэрн. 27 чэрвеня 1920 г.
    Ўспаміны аб маім каханьні.
    He ўспаміны мне хочэцца пісаць, а цяжкую безумную тугу маю апісываць. Тугу аб той вялізарнай нясбыўшайся любві маей, якая ужо трэці год пячэ, як вагнем сэрца мае.
    Ня хочу я добрых але лішніх слоў гаварыць тутака. Але хочу праўдзіва заглянуць у душу маю і мо (хто ведае сэрца свае, яго глубіны і ізвіліны) сказаць яму — ўсе забудзь, застынь, закамяней!
    Нема слоў для таго, каб апісаць тую страшэную унутрэньняю барадзьбу, якая вядзецца ва мне дзень і ноччу, і тады калі вяду сур’езную справу і тады калі проста жыву, як звычайная кабета, сярод чужых, незнаемых людзей.
    Гэта каханьне не есть простае каханьне, нанесеннае так сабе выпадкова нейкім ветрам. У гэтым каханьні было ўсе. што паказвае яго неміну-
    чэсьць. Сама судзьба назначыла так і сколькі не працавалі людзі над тым, каб нас адкінуць адзін ад другога — не змаглі і не змогуць гэтага зрабіць.
    Я сама нават шмат разоў хацела адыйсьці, адарваць свае пачуцьце ад свайго сэрца. Вось і цяпер пачала мае ўспаміны з таго, што можа скажу свайму сэрцу годзі! і яно забудзе усе, і яно перастаньне любіць і змоўкне. Але не. Гэта толькі словы. Гэта толькі барадзьба с сабой. А барадзьба гэта зауседы канчаецца новай мукай і новым яшчэ сільнейшым каханьнем.
    Я ведаю — сэрцу майму адзін ісход сьмерць. Якая сьмерць? Мо сьмерць духа, калі чалавек жыве толькі фізычным жыцьцем, а там у сярэдзіне ужо труп. Здаецца, што ужо я пачынаю паміраць. Гуляючы па Кэмерну, ці вярней по развалінам гэтага лечебнага, калісь жывога куточка на зямном шару, я на кожнам шагу спатыкаю абгарэлые дрэвы.
    I нішто ў міры не напамінала так мне маю духоўную сьмерць як ось гэтыя мертвыя і для абману вачэй яшчэ стаячыя дрэвы.
    Ў сярэдзіні пуста. Няма ні соку, ні нарастаньня клетачак. Але і снаружы не лепей. Цемны, абгарэлы, без лісьтейка, без гальля. Толькі нейкія качэрыжкі тырчаць, як працягнутыя рукі пагібаючага.
    Ось яны стаяць, быццам жывуць. Займаюць жа нейкае мейсца у гэтым жывом жыцьці. Але хутка прыдзе час, калі безжаласная сякера зрубіць гэтыя пагібшыя стварэньня і руплівая рука чалавека спаліць іх у печцы.
    Гэтай сякеры чэкаю я. Але ня толькі чакаю так бязропатна, так пакорна, як гэтыя бедныя некалісь зяленыя вяселыя дрэвы, а сама шукаю гэтую добрую руплівую руку чалавека, каторы ба знес, спаліў мае жыцьце, ужо пачынаючае быць тым, чым зрабілісь гэтыя дрэвы — унутрэннім трупам.
    Трэба жыць, кажа розум. Трэба жыць бо ты патрэбна яшчэ твайму беднаму страдаюшчаму народу. Ці ня бачыш слез яго! Ці не чуеш яго стогнаў?! Жыві для другіх, любі ідэю больш, чым сябе. Кінь тугу. Хай яна згіне пад напорам сьветлай працы на карысьць усіх страдаючых.
    От так кажа розум. От к гэтаму кліча совесьць. I гэта, толькі гэта два бадай ужо гады трымае маю душу ў гэтым не маючым для мяне смысла жыцьці.
    А калі чалавек жыве толькі адным бокам, дык саўсім зразумела, што бок гэты хутка зносіцца і чалавек усеж ткі зробіцца хадзячым трупам.
    Іншы раз здаецца мне, што усе здолею, што вазьмусь шчыра за працу. 3 новай энэргіей пачну вучыць і вучыцца. Паеду па сьвету шукаць тых сьветлых галоў, ад якіх можна многаму навучыцца. А тады зноў панясу ужо вышэйшую навуку ў самае сэрцы, ў самую гушчу свайго цемнага селянства. Як апостал той адмоўлюсь ад асабістага жыцьця і толькі жыць буду для ідэі сьвета і дабра агульначалавечэскага.
    Хто ведае, мо і здолею. Мне уже у гэты мамэнт, як пішу гэтыя словы здаецца, што я пабедіцель не толькі пачуцьця свайго, але і самую сьмерць пабедзіла. I новая чыстая, як шкло, думка аб шчасьці для усіх, аб сьвет-
    лай працы тамака дома на сваей любімай родзіне — захватывае паціхутку душу. Як зара гэта думка, яна мо ёсьць новы весьнік сонцападобнага уваскрэшэньня майга два гады сумракам акутаннага духа. Мо, як сонейка, адразу выплыўшы з-за гарызонта маей таскі, думка гэта абдасьць мяне такім сьветам, які рэчкай пальлецца з душы маей і асьвеціць замучаныя твары народу майго.
    О, сонца каханьня да братоў маіх, страдаючых людзей! Прыдзі ка мне і спасі мяне ад сьмерці.
    Хто ён такі, што заслужыў такой тугі, такога вялікага каханьня?
    28 чэрвеня!
    Сягоньні я праснулася рана-рана. Нешта і трэвожнае і радаснае заварушылась ў душы. Я сягоньні увесь дзень чэкала яго, Тамаша2, майго любімага, майго едынага Тамаша.
    3 Коўны павінен прыехаць той курьер, аб якім мне казалі. Напэўна ён прывезе весткі ад Т. Але мне чамусь сэрца кажа, што гэта ён сам едзе сюды.
    Божа! якое шчасьце пабачыцца з ім пагаманіць аб усім, усім. Як змучылась стаскавалась душа мая без яго! А усежткі бачыць яго разам і радасна і страшна.
    Странныя людзі, яны думаюць, што я зацікаўлена К<астусё>м3. А таго ня ведаюць (да і не трэба таўпе усе ведаць, што робіцца нежнае і сьвятое ў сэрцы чалавека, a то яны гэтыя бруднымі рукамі запецкаюць) што смертэльная таска мая шукала сабе выхаду ў якой-небудзь хоць брацкай блізасьці, чыстай дружбе.
    Мне так хацелась, каб чыя-небудзь рука нежна гладзіла па мяцежнай галаве маей. Мне хацелась плакаць, прылегшы на брацскую грудзь. Але на мае нешчасьце усежткі і К. меня не саўсем добра зразумеў. Ен памысліў нешта большае. Трэба усежтакі сказаць яму вялікае дзякуй за тыя цеплыя адносіны да хворай душы маей, хоць ён і убачыў і узнаў ад мяне, што я кахаю смертэльна кахаю іншага. Ен застаўся мне сябром і добрым братам, хоць ціхая мука, праходзіць часта па яго твару.
    Мо я вінавата ў тым, што прычыніла яму гэтую ціхую скаргу. Я баюсь быць вінаватай. Я хочу усей душой сваей нежнай дружбай к яму усе прагнаць з яго душы. Яшчэ лішні раз мне даказацельства, што ў мужчынах кабета не можа знайсьці друга.
    Раніцай я усе убрала у маем сьветлам, чысьценькам веселенькам пакою. Мне ўсе здавалась — ось-ось адчыняцца дзьверы і войдзе ён доўгажданы друг мой. Ужо тры гадзіны. Нікоганема. Таска зноў бярэ за cappa. I я зноў пачынаю метацца ў нейкай агоніі. Дзіўна, якое крэпкае сэрца даў мне Бог! Трэці год ні одного дня ні одной ночы не прайшло без горкіх дум, без цяжкіх стогнаў. Откуль сілы? Откуль гэта бязмерная страшная жажда жыцьця.
    Што ўчора здавалась скончаным, тое сягоньні рашаецца як новае мучыцельнае пытаньне. Недарма растяжэньне сэрдэчных мышцаў атрымала. Хвароба гэта ад цяжкай таскі.
    О сгінь праклятая. Лепей буду пісаць аб тых сьветлых мінутах шчасьця, якія калісь былі пасланы мне і Тамашу. Mo у Т. былі і сьветлейшые
    мінуты. Мо ён зараз іх таксама мае. Але чамусь не веру. Ён таксама несчаслівы, як і я, ён таксама мучыцца і жыве ўспамінамі як і я. Бо страшныя удары судзьбы, преследуючай нас бязупынна, — нас разлучылі і разбілі. Сэрца ж маем адно і цяпер як і тагды ў гэта я цьверда веру і толькі гэта вера смякчае маю печаль	
    Мы спаткалісь з ім на адном з беларускіх з’ездаў воінаў заходняга фронту. З’езд ужо скончыўся. Заседаў Камітэт. Як цяпер памятаю, ў зале быўшаго губэрнатарскаго дому. Усе зало было залітае сьветам. Камітэт засядаў у углу, а сзадзі чамусь хадзілі, гутарылі.
    Ось к сталу, узяўшы слова у старшыні, падыйшоў малады ваенны, судзючы па нашыўкам вольнаопрэдзеляюшчыйся. Ен рабіў нейкую маленькую заяву, нейкі даклад, заняўшы дужа мала часу.
    Я, затомленная бязупыннымі каждоднеўнымі сходамі, на якіх мы беларуссы ў Мінску гатовілісь к Першаму Усебеларускаму з’езду, ужо пачці не бачыла і не глядзела нават на тых хто гаворыць. А толькі мозгам выбірала глаўнае із таго, што казаў аратар.
    Калі пачаў гаварыць Тамаш (тагды я яшчэ ня ведала што яго так завуць і яшчэ больш ня ведала, што гэта імя для мяне будзе такім дарагім ў будучыне), я неўспадзеўку падняла вочы і глянула на яго. Длінныя каштанавыя валасы, бакі, бледны твар і рэзкай формы схадзячыяся над носам бровы рабілі адразу яго заметным сярод другіх. Самае сільнае ўражэньне зрабілі на мяне яго вочы. Пачці неземная дабрата, ціхая грустная насмешка над суетой земной, так і глядзелі з глубіны не то карых, не то шэрых вялікіх вачэй яго.
    Адразу нешта стукнула мне ў сэрца: о якія вочы у гэтага чалавека. Якая павінна быць сьвятая і праўдзівая душа.
    «Вот каго можна палюбіць да канца», буквальна такімі славамі4