• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    582.1.45:037a-039b — канвэрт
    1	Бальшавікам. 2 Бадуновай. 3 Эльвэнгрэнам.
    2203. Ліст Янкі Чарапука (Рэвэль) Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 21.06.1920
    Дарагі п. Старшыня!
    Ад’езд туды злажыўся не так як нам здавалася!
    Прыехаўшы аб нас была паслана тэлеграма, каб Дэлегацыю прапусьцілі адказ быў такі — прыезд Місыі па вайсковым і стратэгічным прычынам не на часе — ўехаць можэ адзін з іх боку пажаданы быў я — ці Ладноў, дзеля папередніх супольна-інфармацыйных абменаў сваімі думкамі. Прычым паездцы такой асобы прыдаваўся характар тайны і дагэтага прыватны.
    Мы звесіўшы ўсё палажэньне пастанавілі адкінуць прапазыцыю іх прыватнасьці, калі яны не зважаюць на нашу урадовасьць — так ім і было заяўлено і адзначано што паедзе адзін толькі Маркевіч ад партыі. Пашоў запрос аб Міхасю атрымлян адказ, што яму можна ўехаць, ён мае ужо пропуск іх і эстонскі таксамо удалося атрымаць, пасля маей гутаркі з Біркам. Так што Міхась адедзе у найхучэйшы час з першым іх цягніком.
    Далей, калі мы справу паставілі востро, што Місія варочаецца назад і адказнасьць за ўсё падае на іх — тагдэ гэта іх спалохало і паслана была другая тэлеграма з указанем, каб справа аб Місіі была перэгледжана. I мы з свайго боку пасылаем Захарко дзеля таго што у яго маецца належны мандат Урадовы і прымаючы пад увагу офіцыальнае становііцо яго урадовае. Чэкаем адказа пэўне будзе у ваўторак ці серэду, так што яшчэ не адпадае магчымасьць і яго ўезду туды.
    Я часова астануся тут, бо усіх жэ не ўпушчаюць. Але буду шукаць першаго прэдлога каб туды папасьць. мажліва што удасцца — так у адзін час станемо ўсе там, як правамочнае цело.
    Затым да Вас едзе палкоўнік Энвелгрэн у справе генэрала Васількоўскага — асобы гэтыя зрабілі на міне уражэньне надта добрае. Людзі ві-
    даць выдатныя дзяржаўнікі і на першы пагляд шчыра адданыя нашай справе. Старайцяся і Вы выкарыстаць іх.
    Пакуль што усяго
    найлепшага
    Ваш ЯЧэрэпук
    21 чэрвеня панідзелак
    582.1.45:039&г-039а
    2204. Расьпіска Антона Трэпкі (Менск) за 21.06.1920 аб атрыманьні ад Цэнтральнай Касы Найвышэйшай Рады 37.000 польскіх марак на пакупку тавараў для складаў
    582.2.56:062
    2205. Расьпіска Антона Трэпкі (Менск) за 21.06.1920 аб атрыманьні ад Цэнтральнай Касы Найвышэйшай Рады 25.000 польскіх марак на выдаткі Цэнтральнага Беларускага Саюзу Сельскай Гаспадаркі
    582.2.56:063
    2206.	Ліст старшыні Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі Вацлава Ластоўскага (Рыга) міністру замежных справаў Літоўскай Рэспублікі (Коўна) за 21.06.1920 (вых. №278) 21 чэрвеня 1920
    №278
    ЯГО ДАСТОЙНАСЦІ
    Пану Міністру Загранічных Спраў
    Літоўскай Рэспублікі.Пане Міністр!
    Мною 17.IV.20 у ноце на імя Ураду Літвы была пададзена пропозыцыя навязаць перэгаворы дзеля падтрыманьня і узмацаваньня добрасуседзкіх адносін між Літвой і Беларусьсю; дагэтуль на маю пропазыцыю я ня меў адповедзі.
    Уважаючы, што незалежна ад усякіх перэхадзячых варункоў, Беларусы і Літвіны будуць заўседы суседаваць і, што, ўзаемные нашы добрые адносіны — справа заўседы учасная і важная (бо-ж перэселеньня народаў, прынамні у скорым часе, не правідзіцца), а прычын ўзаемнаго блага адношэньня пакулыпто німа, я паноўна звертаюся да Вас прапануючы навязаньне перэгавороў.
    Гэто патрэбна тым болей, што Вашы і нашы ворагі мнімай супярэчкай Літоўска-Беларускай арудуюць і стараюцца шкодзіць; буфэр-ж беларускі быў-бы зарукай і самаго трывалаго істнаваньня Літоўскай Рэспублікі, — гэто дзержаўные мужы Літвы павінны уразумець і пайсці на помач нашаму дзержаўнаму будаўніцтву, што дарогай прызнаньня Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
    Затым прыміце, пане Міністр, запэўненьне у нашых самых прыязных пачуваньнях.-
    В.Ластоўскі
    Старшыня Рады Народных Міністроу.
    Атповедзь прашу прыслаць па адрасу: Рыга Nicolaj St 20-1 Беларуская Місыя.
    582.2.54:236&г — мк
    2207.	Ліст Ант[она Аўсяніка] (Вільня) Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 23.06.1920
    [-]1
    Вярнуўшысь да хаты з’ездзіў у М<енск?> зрабіў там даклад, прасіу што трэба было, а таксама пазыку 150 марак. М<енск?> выслухаў з цікавасцью, маракаваў дзен пяць і у канцы канцоў таго што треба было не даў і на дарогу пасуліу толькі 25 марак. Я такой пазыкі не узяў, сказаў пару далікатных але выразных слоў і выехаў да хаты. У рэзультаце пазыка была дадзена у ліку сарака марак і послана праз К<ляўды>ся. Тут гаварыў з К-м, ен прынцыпово выехаць згажаўся аля калі я разпрасіў аб яго ціперашнем матэріальнум становішчы, дык зразумеў, што у гэты час зрываць яго немагчымо, німа чым аплаціць яго працу так, як яна аплачываецца тут. К-сь збіраўся выехаць у скорым часе, а чом я напамінаў яму амаль ні кожны дзень. 3 прыездам і ад’ездам далекага госця2 я быў пэвен што К-сь заварушыцца. Тым часам абмыліўся. На кожнае напамінане дакляруе выехаць і сядзіць на месцы. Mae уражэньне вось якое: чалавек прыстроіўся з матэріяльнага боку добро і ціпер ні хоча рызыкаваць каб ні страціць таго, што мае. М<енск?> я паведаміў аб прыезжаўшым госце. Ад Торэшчанка?> атрымаў адказ што робяцца крокі зрабіць тое, што треба і паслаць людзей адпаведных. Тым часам у Менску на нашых знаемых звалілось несчасцьце. Нейкі падлец бальшавік, будучы арыштаваным, абгаварыў Тамаша3, што быццам ен з гэтым падлецом меў нейкую размову. Ніхто з нашых знаемых ня верыць, каб Т-ш дайшоў да таго, што б захацеў відзецца і нават гаварыць з гэтымі вырадкамі, але што зробішь. Беднага Тамаша хацелі нават разстраляць, стрымалісь дзякуючы хлапотам нашых менчан і нават менскіх П.П.8. Ціперь Тамаш сядзіць. Арыштованы так само Паулінка4, Б<яльжевіч і Б<ерд>нік. Ходзяць весткі, што збіраюцца арыштаваць яшче 14 чалавек дзеля чаго усе хто можа уцякаюць. Астатні пасланец у Вільню яшче не вярнуўся. Баюсь што яму не прыдзецца пабачыцца хоць бы з Т. Тут я раблю сякія такія крокі. Калі ня выедзе К-сь, так пастараюсь прыехаць я. Ламаю галаву і на счот высылкі патребных Вам людзей, ня ведаю ці удасцца гэта устронць бо надто много разных перашкод. Агулам кажучы справа стаіць тут надта дренна. Эн-дэкі нашы5 паварушылісь да і прысмірэлі. Усе крокі улады паказываюць на тое, што наша пытаньне вырашано у сэнсе інкарпарацыі. Гатуецца дэкрэт аб зямельнай рэформе. Збіраюцца павятовыя сеймікі і т.д. крокі які выразно кажуць на тое, што пытаньне вырашано. Сярод селян самапачуцьце расце: паны працуюць добра: сякуць і страляюць. Ходзяць слухі што у Горадзеншчыне і Віленшчыне не збіраюцца нават рабіць мабілізацыю, а пакуль што перапісываюць набытак дзеля рэквізыцыі. Грунт надто добры, калі-б былі прылады астаноўкі над працаунікамі ня было бы. Патрэбны грошы, грошы і грошы. У горадзе настрой нэрвовый. Улада хоча згаварыцца з жыдамі, а пазнанчыкі стрыгуць бароды. Каб не сядзець злажыўшы рукі мы пачалі выдаваць тыдневую часопісь6, якую па-
    стараюсь пераслаць з падаўцай гэтага пісьма, калі только згодзіцца узяць. К-сь ао падаўцы гэтага пісьма нічого не гаварыў. Была паказана толькі запіска Костуся. На што ен адказаў што быццам уже выбраны пашпарт. Пакуль што будзе. Разам з гэтым пасылаю пісьма К-ся.
    3 вялікаю пашанаю
    Ант
    23/VI 20
    Фармаване войск ідзе слаба. Ціпер набрана рота 170 чалавек. На адной весцы пабілі вербоўшчыка за польскія лезунгі. Массавы рух у польскіх вайсках сярод жаунераў і нават афіцераў за пераход у беларускія войскі, аля мусіц не пазволяц пераходзіць.
    582.1.45:045&г-045а&г
    1	У лісьце няма пачатку. 2 ІПарль Мож. 3 Грыба. 4 Мядзёлка. 5 «Нашы эндэкі», «нашы буржуі» — дзеячы, згуртаваныя вакол Найвышэйшай Рады БНР. 6 «Незалежная Думка». Пачала выходзіць 8.06.1920.
    2208. Расьпіска Янука Натусэвіча (Менск) за 23.06.1920 аб атрыманьні ад Цэнтралызай Беларускай Касы 2.833 польскія маркі за нацыянальную працу на Горадзеншчыне
    582.2.56:065
    2209. Хадайніцтва Беларускаіа Цэнтральнага Саюзу Сельскай Гаспадаркі перад Цэнтральнай Касай БНР за 23.06.1920 аб выдачы пазыкі 100.000 польскіх марак на гандлёвыя апэрацыі Саюзу
    582.2.56:067
    2210. Расьпіска Антона Трэпкі (Менск) за 23.06.1920 аб атрыманьні ад Цэнтральнай Касы Найвышэйшай Рады пазыку ў 100.000 польскіх марак на выдаткі Цэнтральнага Беларускага Саюзу Сельскай Гаспадаркі
    582.2.56:066
    2211. Расьпіска Антона Трэпкі (Менск) за 23.06.1920 аб атрыманьні ад Цэнтральнай Касы Найвышэйшай Рады пазыку ў 15.000 польскіх марак для перадачы Лявону Дубейкоўскаму ў Варшаву
    582.2.56:068
    2212. Хадайніцтва Найвышэйшай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі перад Цэнтральнай Касай БНР за 23.06.1920 аб выдачы на рукі сябра Рады Аляксандра Ўласава 63.000 польскіх марак для выдачы грошай на прадстаўніцтва сябрам Рады Івану Серадзе, Сымону Раку-Міхайлоўскаму, Язэпу Лёсіку, Аляксандру Ўласаву, Кузьму Цярэшчанку і прадстаўнікам Ураду Аркадзю Смолічу і Вацлаву Іваноўскаму (па 3.000 марак штомесячна, пачынаючы ад 1.04.1920, згодна з пастановаю Рады за 9.05.1920)
    582.2.56:071
    2213. Ліст Кляўдуша Душэўскага (Вільня) Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 24.06.1920
    Яго Міласьці П.С.М. Б.Н.Р.
    1.	Тамаш з жонкай, Янка Аспаваты, Бэрнік жывуць усе разам і маюць дармовую кватэру1.
    2.	Рэшта хочуць прыстроіцца там сама і 14 чал. блукаюцца і не маюць свайго прыпынку2.
    3.	Я і усе мае сваякі Віленскіе за кватэры покуль што плацім.
    4.	Шмат нас тужыць па рабоце, але ж работы у Віленскай губ. мала. У Менскай больш.
    5.	Я зьбіраюся увесь час выехаць у Рыгу у гандлевых справах, ды па незалежных прычынах да апошняга часу ня мог гэтага зрабіць.
    6.	Цяпер хіба не задоўга Вы мяне угледзіце.
    7.	Цяпер у Вільні выходзіць белар. газэта тыдневік апрача «Кгупісу» ешчэ «Незалежная Думка» скора выйдзе месячнік «Агульная Справа»3 выд. Саюзу Кооп.
    8.	Мая бытнасьць тутака у Вільні была карысна для трыманьня на цуглях нашых Найвышэйшых.
    9.	У Саюзі так сама я быў канешны каб правесьці там усякіе пастановы каторые без мяне праведзены бы не былі.
    10.	Шмат у чым мяне падвёў Менск. Аспаватаму4 я казаў прыехаць у Вільню яго затрымалі у Менску цяпер жа, маючы дармовую кватэру ён не захоча ехаць ка мне.
    11.	Войска Белар. здаецца ўжо не жартам пачало фармавацца.
    12.	Бядуля прыстае ка мне са сваімі зборнікамі, яны знаходзяцца на Антокалі.
    13.	Ага забыўся — бальшэвікі арыштавалі і вывязьлі старога Мядзіолку у Глыбокім без ніякай прычыны.