Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Літоускаму Ураду
Міністэрства Загранічных Спрау.
Уважаючы, што польская і маскоуская акупацыя беларускіх зямель есьць з’явішчэ пераходнае і што трывалы мір на Усходзе Эуропы магчымы толькі тады, калі Беларускі Народ здабудзе сабе поуную незалежнасьць, — Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, кіруючыся у сваей міжнароднай палітыцы да паразуменьня з суседнімі Дзяржавамі на грунце прызнаньня імі Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, зьвертаецца да Літоускаго Ураду с прапазыцыей навязаць перэгаворы дзеля утвареньня сціслаго кантакту што да палітыкі у аднашэньні да расейскаго і польскаго імперыялізму, так і у выступленьнях на міжнароднай палітычнай арэне.
Каб дайсьці гэтага кантакту, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі прапануе умовіцца што да будучых граніц між Літоускай і Беларускай Дзяржавамі: пры чым зазначае, што узамен за прызнаньне Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і падтрыманьне Яе Дзяржауных інтэрэсоу, гатоу паступіцца сваімі правамі на найболей спорные пагранічные тэррыторыі і некаторые насяленные пункты.
Пажадана навязаць перэгаворы ужо у другой палавіне гэтаго месяца, а найболей выгодным мейсцам перэгавороу Урад Беларускай Народнай Рэспублікі лічыць место Рыгу.
Старшыня Рады Народных Міністроу
Беларускай Народнай Рэспублікі
В.ЛАСТОУСКІ
Коуна 17.4.1920
582.2.50:030 — мк
582.2.54:206 — мк
582.2.54:212 — мк
1993. Ліст дыпляматычнага прадстаўніка БНР у Бэрліне Леаніда Баркова (Бэрлін) сьведкам Гр.Бошполю, Эрнсту Рокелю й Гансу
Гаўсгальтэру (Бэрлін) за 17.04.1920 у справе затрыманьня Язэпа Мамонькі на станцыі Люзін польскім камэндантам і забраньня ў яго рэчаў і грошай
582.2.54:340 — мк
Абставіны справы — у дакумэнце №1924.
1994. Абвестка аб закрыцьці 18.04.1920 Аддзелу Палявой Паштовай Канторы пры І-ай Камісіі Асобнага Атраду Беларускай Народнай Рэспублікі (Марыенбург)
582.2.43:024 — д
582.2.43:025 — д
1995. Ліст К.Спажынскага (Варшава) Вацлаву Іваноўскаму (Менск) за 18.04.1920 у справе перакладу й выданьня ягонага падручніка фізыкі
582.2.56:23-024
1996. Пратакол ініцыятыўнай групы па скліканьню Беларускай Дзяржаўнай Канфэрэнцыі ў Рызе за 18.04.1920
ПРАТАКОЛ.
інцыяціунай группы па сазыву у м. Рызе Беларускай Канфэрэнцыі
18 красавіка 1920.
м. Рыга.
На сходзе былі:
Старшыня Рады Народных Міністроу Беларускай Народнай Рэспублікі гр. ЛАСТОУСКІ1,
Член Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, Шэф Вайскова-Дыплематычнай Місыі Беларускай Народнай Рэспублікі у Латвіі і Эстоніі і Прэдстаунік Фракцыі Партыі Беларускіх Сацыялістоу Фэдэралістоу гр. ЕЗАВІТАУ,
Член Рады Беларускай Народнай Рэспублікі rp. ВАРОНКА,
Член Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, прэдстаунік Фракцыі Партыі Беларускіх Сацыялістау-Рэвалюціанерау гр. ЧЭРЭПУК,
Член Рады Віленшчыны і Горадзеншчыны гр. КАРАБАЧ,
Член Партыі Беларускіх Сацыялістау-Рэвалюціанерау гр. КАЗЯЧЫ,
Член Беларускай Партыі Сацыялістау-Фэдэралістау гр. ГЛАДКІ.
СЛУХАЛІ:
I, Павестку Канфэрэнцыі беларускіх с.-р., с.-д., і с.-ф. ад 3-4 красавіка 1920 году, склікаючую у Рызе на 15 красавіка Кангрэсс Сацыялістычных Партый.
ПАСТАНАВІЛІ:
I, Таму, што грамадзянство на Канфэрэнцыю у сваім часе ня з’ехалася, але, па атрыманным з усіх бакоу, весткам, збіраецца прыехаць, аб чым сьведчаць атрыманыя з усіх бакоу тэлэграммы, а так жа таму, што на гэту канфэрэнцыю збіраюцца з усіх бакоу урадоуцы, — адлажыць яе на некатары час і утварыць, замест
Сацыялістычнай Канфэрэнцыі — Канфэрэнцыю Дзяржауную, для скліканьня якой утварыць асобнае арганізацыйнае Бюро па скліканьню у м. Рызе Дзяржаунай Беларускай Канфэрэнцыі.
Старшыня Рады Народных Міністроу Беларускай Народнай Рэспублікі В.Ластоўскі
Член Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Шэф Вайскова-Дыплематычнай Місыі Беларускай Народнай Рэспублікі у Латвіі і Эстоніі і Прэдстаунік Фракцыі Партыі Беларускіх Сацыялістау-Фэдэралістау К.Езавітоў
Член Рады Беларускай Народнай Рэспублікіі
Член Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, прэдстаунік Фракцыі Партыі Беларускіх Сацыялістау-Рэвалюціанерау
Член Рады Віленшчыны і Горадзеншчыны
Член Партыі Беларускіх Сацыялістау-Рэвалюціанерау за граніцэй Член Беларускай Партыі Сацыялістау-Фэдэралістау Ю.Гладкі
582.2.54:116&г — ма
1 Паводле адзнакаў у пашпарце (дакумэнт NO1567), В.Ластоўскі атрымаў візу на выезд у Латвію 19.041920, пераехаў літоўска-латвійскую мяжу 21.04.1920, г. зн. ён ня мог быць у Рызе 18.04.1920.
1997. Дазвол Вацлаву Ластоўскаму на выезд зь Літвы ў Латвію да 25.04.1920, выдадзены пашпартным аддзелам МУС Літвы 19.04.1920
582.1.45:002
На дазволе штамп аб выезьдзе: 21.04.1920.
1998. Пераклад артыкулаў зь невядомай газэты: Форма для Білорусскаго войска; Дороговнзна вт> Мннскі; Польско-БІлорусскія діла 582.2.54:087-088 — шк рас
Дата невядомая.
1999. Абкладка з загалоўкам: «1) Гісторыя асобнаго атраду Бел. Нар. Рэспублікі 2) Форма для беларускаго войска»
582.2.54:093 — р
Дата невядомая.
2000. Расьпіска старшыні Беларускага Нацыянальнага Камітэту Кузьмы Цярэшчанкі (Менск) за 20.04.1920 аб атрыманьні ад Беларускай Цэнтральнай Касы 20.000 польскіх марак на выдаткі па Нацыянальным Камітэце
582.2.56:002
2001. Расыгіска Ядзьвігі Іваноўскай-Луцэвіч (Менск) за 20.04.1920 аб атрыманьні ад Цэнтральнай Касы 3.300 польскіх марак на выдаткі за абед 5.04.1920
582.2.56:105
2002. Агляд латвійскага друку за 10.03-20.04.1920 [кіраўніка Аддзелу Друку Вайскова-Дыпляматычнай Midi БНР у Латвіі й Эстонп Я.Грузеўскага ?]
582.2.54:076-084 — мк
2003. Ліст Аўгена Ладнова (Парыж) старшыні Мірнай Канфэрэнцыі ў Сан-Рэмо за 21.04.1920 аб злоўжываньнях польскіх акупацьшных уладаў і з патрабаваннем прызнаць незалежнасьць БНР
582.2.54:142&г-143&г — р перакладу на беларускую мову
582.2.54:144-146 — мк фра
2004. Расьпіска намесьніка старшыні Беларускаг а Нацыянальнага Камітэту Міхася Кудзелькі за 22.04.1920 аб атрыманьні ад старшыні Камітэту Кузьмы Цярэшчанкі 10.000 польскіх марак на выдаткі Камітэту
582.2.58:068
2005. Расьпіска намесыгіка старшыні Беларускага Нацыянальнага Камітэту Міхася Кудзелькі за 22.04.1920 аб атрыманьні ад старшыні Камітэту Кузьмы Цярэшчанкі 15.000 польскіх марак на выдаткі Камітэту
582.2.58:075
2006. Расьпіска Антона Трэпкі (Менск) за 23.04.1920 аб атрыманьні ад Ядзьвігі Іваноўскай-Луцэвіч 25.000 польскіх марак на патрэбы Цэнтральнага Беларускага Саюзу Сельскай Гаспадаркі
582.2.56:003
2007. Прамова сябра Рады Беларускай калёніі ў Латвіі З.Зэліксона на ўрачыстай вячэры ў гонар прыезду Вацлава Ластоўскага ў Рыгу 23.04.1920
582.1.45:004-004а
Прывітаньне ад імя жыдоўскага народу
2008. Візытоўка Мікалая Св’ятогоріва
Nicolas Svjatohoriv.
Secretaire de la Mission diplomatique Ukrainienne aupres de la Republique de Latvia
582.1.45:010a
2009. Візытоўка Уладзімера Кедроўскага
Voldemar Kiedrovsky.
Vice-President de la Mission diplomatique Ukrainienne aupres de la Republique de Latvia
582.1.45:010b
2010. Чарнавік пасьведчаньня Ўраду БНР дэлегату Міністэрства Замежных Справаў БНР Янку Чарапуку за 27.04.1920 (вых. №?) аб тым, што ён ёсьць сябрам Дэлегацыі БНР для вядзеньня перамоваў з Урадам РСФСР
582.2.54:101 — рк
Дакладная дата невядомая.
2011. Чарнавік граматы Ўраду БНР за 27.04.1920 (вых. №7) аб складзе Дэлегацыі БНР для вядзеньня перамоваў з Урадам РСФСР " " красавіка 1920 г.
№ ...
Грамата
Урад Беларускай Народнай Рэспублікі іменем Беларускаго Народу назначает для веденія Міравых перэгавораў і заключеньня міру з Расейскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікай міравую дэлегацыю у складзе:
Старшыні — Міністра Межнародовых спраў Еўгенія Ладнова
Членаў Дзержаўнаго сэкрэтара Клаўдзюша Душэўскаго
Члена Рады Б.Н.Р. Янкі Чэрэпука
Радчых Генэрал-майора Паўла Вента
Леоніда Баркова
Кур’ераў Льва Нікітіна
Янкі Багданова
Даніла Кадоўбы
Жадаючы устанавіць з Расейскай Радавай Рэспублікай добрасуседзкія адносіны загадаваемо Міравой Дэлегацыі прылажыць усіх старанняў дзеля дасьціжэньня угоды.
Старшыня Рады Народных Міністраў
Міністр межнародовых спраў
Часов. кіраўнік Канц. Рады
народ. Міністраў
582.2.54:102&г — рк
2012. Упаўнаважаньне Ўраду БНР дэлегату Міністэрства Замежных Справаў БНР Янку Чарапуку за 24.04.1920 (вых. №182) на вядзеньне перамоваў з Урадам РСФСР
Рада Міністроў
Б.Н.Р.
24.IV.20
№182
Поунамоччэ.
Рада Народных Міністроў Беларускай Народнай Рэспублікі гэтым умацовывае сябра Рады Б.Н.Р., дэлегата Міністэрства замежных спраў, грамадзяніна Яна Чэрэпука, ўступіць у перэгаворы з Урадам Расейскай Савецкай Фэдэратыўнай Рэспублікі:
1, датычна прызнаньня ім незалежнасці і дзержаўнай самачыннасці Беларускай Народнай Рэспублікі і датычна тых вынікоў, якіе выплываюць с факту прызнаньня і
2, аб часе і мейсцы мірных перэгавораў паміж Расеяй і Беларусьсю.
Старшыня Рады Нар. Мін. Ластоўскі
Кіраўнік Канцэлярыі
Рады Народных Міністроў
А.Вальковіч
58 2.2.54:098 — рк В.Ластоўскага
2013. Нота Рады Народных Міністраў БНР за 25.04.1920 (вых. №184) народнаму камісару міжнародных справаў РСФСР з прапановаю прызнаць незалежнасьць БНР у яе этнаграфічных межах і прыстуігіць да мірных перагавораў
Рада Нар. Міністроў
Б.Н.Р.
25.IV.20
№184
Грамадзяніну
Народнаму Камісару Міжнародных спраў
Расейскай Соцыалістычнай Фэдэратыўнай Радавай Рэспублікі.
Урад Беларускай Народнай Рэспублікі у асобе Рады Народных Міністраў, шчыра жадаючы устанавіць добрасуседзкіе адносіны з Урадам і Народам Расейскай Соцыалістычнай Фэдэратыўнай Радавай Рэспублікі і спыніць непаразуменьня, якіе цягнуцца у працягу двох с паловай гадоў паміж Беларусьсю і Расеяй і гразяць, у прыпадку нарушэньня сувэрэнных правоў Беларускаго Народу і заключэньня праз голаву Беларусі міру с Полыпчай, выліцца у новые, больш вострые і варожые адносіны паміж абодвымі народамі, — гэтым прапануе Радзе Народных Камісароў вызнаць Незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі у яе этнографічных межах і прыступіць да міравых перэгавораў.
Пасьля атрыманьня належнаго адказу Урад Беларускай Народнай Рэспублікі паведаміць Раду Народных Камісароў аб складзе міравой дэлегацыі і мейсцы міравых перэгавораў.
Ластоускі
Старшыня Рады Народных Міністроў
К.Езовітоў
За Міністра Міжнародных Спрау