• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Калі трэба будзе, дык буду рабіць гэта і ў будучыне.
    «Крывіч»1 атрымаў (першых 14 экзэмпляраў) і ужо паслаў у Польшчу. Чакаю далейшых.
    Чаму Вы не напісалі, каб Латвійскія адрасаты уносілі мне грошы, як мы з Вамі умаўляліся.
    Бяз гэткага папярэджаньня у «Крывічы» я зьбіраць грошы не магу, бо зноў могуць быць рожныя гутаркі.
    А сабраць грошы трэба, бо перасылка у Польшчу каштуе шалёныя грошы, асабліва калі (некаторым сваім) пасылаеш заказной бандерольлю.
    Дужа прашу абвестку гэту зрабіць у чарговым нумару.
    «Крывіча» прагледзіць з увагай яшчэ не пасьпеў, але робіць ён дужа паважнае уражаньне.
    Стацьцю маю дужа сапсаваў каррэктарскі недагляд (выпушчаны словы у сярэдзіне сказаў), а таксама блага і тое, што Вы далі яе не пад псэўдонімам, бо пісаць аб сваёй працы сабе самому неяк нязручна.
    3 пашанай К.Ез.
    582.1.49:015&г
    1	№1(7) за студзень-сакавік 1924 году. 2 «Беларуская Вайсковая Цэнтральная Рада, 25.ХІ. 1917-25.XI. 1924».
    3583.	Паштоўка Вальтэра Андэрсана (Дэрпт) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 12.04.1924
    Многоуважаемый г-нь Ластоўскі!
    Вь отв^ть на Ваше пнсьмо должень сообіцнть Вамь, что кннгн зд^шняго уннверсізтета частнымь лнцамь по уставу не высылаются, но могуть быть высланы Ковенской Уннверснтетской Бнбліотек'Ь подь ея отвБтственность. Сов1>тую Вамь обратнться вь эту бнбліотеку (прямо нлн черезь кого-ннбудь нз профессоровь) сь просьбой послать соотв'Ьтствуюшее офнціальное пнсьмо нашей уннв. бнбліотек-ь. — Владнмнровь, Ф.Скорнна у нась есть (номерь: II f 271 zz 1, томь 90); другой его кннгн повнднмому нБть. НЬть н об-Ьнхь кннгь Каратаева (есть только его старая кннга: Хронолог. [опн]сь слав. кніігамь, напеч. кнр. буквамн, Спб. 1861: номерь XV 377 f). Сахаровь, Хронол. роспнсь есть (номерь: XV 615 g), другой его кннгн н-Ьть. Мнловндовь есть вь томь случа-Ь, еслн Ваша цнтата «Ч.О.М.У. 1908, I» указываеть на «Чтенія вь Нмп. Обіц. Нст. н Древн. Росс.» (номерь: XIII b 62, ЗЗа).
    Вь свою очередь я хогЬль бы обратнться кь Вамь co сл'Ьдуюіцнмь вопросомь: нзв-Ьстны лн Вамь какіе бы то нн было варіанты бБлорусской 1510
    ігЬснн про Яся н нев-ьрную Марнську кром^ указанныхь у Карскаго (Б-Ьлоруссы т.ІІІ 1, стр.332-3): Запнскн Географ. 06m. по отд. этн, V 275 № 22; Шейнь, Матеріалы I 1, 321 сл. №376-7; Романовь I 158 №136 — ?
    Сь нскренннмь уваженіемь В.Андерсонь
    582.1.49:017&г
    3584.	Паштоўка Яна Ермачэнкі (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 15.04.1924 з падзякай за атрыманы «Крывіч»
    582.1.49:016&н
    3585.	Ліст Эдмунда Зузэміля (Кёнігсбэрг) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 15.04.1924
    582.1.49:020&г
    582.1.49:018 — канвэрт
    Аб перасылцы «Крывіча», аб захапленьні «госпожн Реймань» «Крывічом».
    3586.	Адкрыты ліст псэўданіма «Amicus rerum historiarum Crivitschorum» [Эдмунда Зузэміля] (Кёнігсбэрг) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 15.04.1924
    [...] За послЗДніе годы вопрось о рас-Ь сд-Ьлаль во всЬхь странахь, a особенно вь Германін огромную эволюцію. Прнзнакомь народностн прннято сегодня вь Германін счнтать не языкь н не релнгію, а едннственно расовую прннадлежность [...]
    Надь этой проблемой сл-Ьдуеть еше много потруднться б'Ьлорусскнмь дЬятелямь. Расовая проблема, еслн она будеть правнльно paaptmeHa, н еслн нз этого р^шенія будуть сдЬланы логнческіе практнческіе выводы, поставнть всю крнвнчскую полнтнку на совершенно новую базу н откроеть крнвнчскнмь дЬятелямь совершенно новые горнзонты [...]
    582.1.49:019&г
    3 развагамі на тэму «Что представляють собой такь называемыя нльменскіе славяне?» з гледзішча расавай тэорыі.
    3587.	Расьпіска А.Бака за 17.04.1924 у атрыманьні ад Вацлава Ластоўскага 3.150 літаў за надрукаваньне 7 аркушаў «беларуска-расейскаго слоўніка» (ад 11 да 17 аркуша ўключна)
    582.1.49:021
    «С. 161-272 (усяго 52 аркушы) 1 арк. = 16 старонак. 450 літаў за аркуш. 23.400 літаў за ўсю кнігу».
    3588.	Ліст Янкі Станкевіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 17.04.1924
    Вельміпаважаны Пане Вацлаве!
    3 прычыны Вялікадных сьвят жадаю Вам шчасьця ў працы на карысьць Бацькаўшчыны Крывіі.
    Запрацаваўся я тут вельмі. 3 філёлёгічнаго семінара нікуды й носу не паказаваю. Пішу дысэртацыю на докторат. Калі скончу, цяжка сказаць.
    Спадзяюся, што нешта выйдзе. Страшна хочацца «нос уцерці» «нашаму» пану Карскаму. Чыталі Вы рэцэнзію ў «Полымі» Уладыслава Дзяржынскага на апошнюю кніжку Карскага «ББлоруссы». Адказ п. Карскаму вельмі добры. А ў Вільні на сорам Б.Тарашкевічу і не сабраліся з адказам.
    Аб «Крывічы» вельмі спагадная рэцэнзія была ў «Голасе Беларуса» Сулімы1. Ваша мусіць ведаеш. Ці будзе выходзіць «Крывіч»? Каб выходзіў, хоць ня што месяца, як казаў Грыневіч мне, дык паслаў бы некалькі запраўды навуковых філёлёгічных (ляпей лінгвістычных) стацей, якія ўдалося тут напісаць.
    Маю да Вас адну просьбу, дужа важную. Сёлета ўвосень (значыцца ўвосень 1923 г.) прыехаў у Прагу студ. Внл. унівэрсытэта Пяткевіч. Ня мог ён там балей вучыцца, бо перасьледавалі палякі за агітацыю пры выбарах у Сойм і наагул за беларускую працу. Баючыся, што яго арыштуюць (аб чым можна было быць пеўным), a то і вышлюць бальшавіком, ён нелегальна перабраўся ў Прагу, дзе паступіў на 5 сэмэстр мэдыцынскага факультэту й за якісь час дастаў стыпэндыю. Здаваласяб, што вучыся і ўсё. Але бачыце, не ў усіх аднолькавы характар. Чалавек страшна затужыўся па Бацькаўшчыне. У Заходнюю Беларусь ехаць ня можа, бо яго туды ня пусьцяць, тым балей, што ён з Беларусі, што цяпер пад бальшавікамі, дзе й дагэтуль жывуць яга бацькі. Нашыя пераконаваньні, каб застаўся вучыцца ў Празе на нішто ні здаліся і ён канечна пастанавіў ехаць. Дык цяпер ходзіць толькі аб тым, каб гэты пераезд адбыўся як найразумнейшым спосабам. Ён шчыры сьвядомы Беларус (ці ляпей Крывіч), я яго добра знаю, гэта чалавек ад якога Бацькаўшчына можа шмат добрага спадзявацца. Ён пісаў у студэнскім журнале ў Вільні «Наш Шлях»2 і цяпер у «Крыніцы» пад псэўдонімам Франук Маркотны і некатор. іншымі. Але ён не комуністы і ніколі мусіць ім ня будзе. Дык вось дзеля таго, што на чале беларускіх студэнтаў камуністых у Празе стаіць маскаль Цьветкоў, які дасьць аб ім найгоршую рэкомэндацыю радавай місіі, яму з Прагі немагчыма выехаць у Радавую Беларусь. Дык ці ня можна было-б так зрабіць, што ён прыехаў-бы ў Коўню, а там выстарацца яму паварот у Радавую Беларусь. Калі можаце што ў гэтай справе памагчы, дык калі ласка памажэце. Выехалі Карабач і інш. з Коўні ў Менск. На дарогу ён у Вас грошай не прасіў-бы, бо патрапіў заашчадзіць з стыпэндыі на гэтае падарожжа, апрача таго ён выехаў-бы, дастаўшы падмогу на новы месяц. Калі ласка адпішэце й адкажэце. Перадайце павіншаваньне з сьвятам Душэўскаму.
    Мой адрэс цяпер гэткі:
    Dolin' Krc (u Prahy)
    с. 196 u р. DolezaJa Vaclava
    J.Stankevic.
    Tchecoslovaquie.
    P.S. У Радавай Крывіі ён палітыкай займацца ня будзе, а толькі культурнай працай
    582.1.49:022&г-023
    1 Суліма [Ул.Самойла]. Рэц. на «Крывіч» №№1-6 Н Голас Беларуса. №2.
    1924.02.17. 2 Выходзіў у Вільні ад сакавіка да сьнежня 1922 году.
    3589.	Паштоўка Аляксандра Ружанцова (Панямуне) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 19.04.1924 у справе падрыхтоўкі дакладу на Скарынаўскую вечарыну
    582.1.49:024
    3590.	Ліст Уладзімера Пігулеўскага (Дзьвінск) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 19.04.1924
    582.1.49:026&г-027&г
    582.1.49:025 — канвэрт
    Аб бягучай працы, паразуменьні зь Езавітавым і канфлікце з Сахаравым (загадчыкам бел. аддзелу ў Міністэрстве Асьветы), аб выезьдзе ў Люцын каб заняць пасаду дырэктара гімназіі замест звольненага ў сярэдзіне сакавіка 1924 году Езавітава.
    3591. Ліст Янкі Станкевіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 23.04.1924
    Вельміпаважаны Пане Вацлаве!
    Паслаўшы Вам ліст, дастаў я ў с. Галубянкі новы № «Крывіча»1. Ня толькі вонкавы выгляд харошы, але й зьмест добры. Важныя стацьці аб Мэркурым, паленьне кніг у Беларусі, аб эстонскім фолклёры, назовы птушак і ведама аб слуцкіх паясох з харошымі фатаграфіямі, заслужавалі перадруку і паўпрыказкі Нікіфароўскага. Вельмі добра напісана аб бальшавіцкіх адносінах; тут усе хваляць і цешацца. Ведама, што на ўсход ад т.зв. цяперашняе павялічанае Беларускае Рэспублікі2 асталося пад Маскоўшчынаю траціна крывіцкае тэрыторыі з насяленьнем ня меней 4-х міліёнаў. Ведама, што прылучэньне ўсяе гэнае тэрыторыі ў даную часіну было-б не пажадана і для беларускага руху (чага мы аднак нікому не павінны паказаваць), але штучнае выкроеньне Гомельскага й рэчыцкага павету зьяўляецца проста зьдзекамі. Тое-ж трэ сказаць і аб павеце Себескім. Наагул гэткую позіцыю, якую занялі Вы, канечна патрэбна займаць у вадносінах да бальшавікоў, бо, калі ня будзе апозіцыі, маскоўскія цэнтралістычныя камуністыя сусім ня будуць лічыцца з беларускімі камуністымі.
    Хачу крышачку сказаць аб мове «Крывіча»; закрану дэталі. 1) У крывіцкай мове ё два ц — адно цьвярдое, а другое мяккае. Першае з праславянскага ц (;/ана, на лаўг/ы), да яга-ж адносіцца і ц з чужых неславянскіх языкоў (наг/ыя). Ведама, што посьле цьвярдога ц можа быць толькі цьвярды галосны гук. Дык значыцца ў чужаземных словах па ц трэба пісаць цьвярды галосны гук (наг/ыя, наі/ыянальны, сог/ыялызы, адміністраt/ыя, рэдакг/ыя, компэтэнг/ыя і г.п.). Ц мяккае ў нас зьявілася з праславянскага т (кзеці, хадзфь). Прыраўнуйце Карскі «Бглорусы» II, 1, 460.
    2	) Гукі 6, п, м, в бываюць толькі тады мяккімі, калі стаяць перад мяккімі галоснымі і зьліваюцца з імі, у праціўным-жа выпадку яны заўсёды цьвярдыя. Дзеля гэтага ня можна пісаць бью, пью, сямья, ўью, але б’ю, п’ю, сям’я, ўю. Прыр. карс. «Біл.» II, 1, 345.
    Хацеў бы яшчэ сказаць аб «собскі» заместа «ўласны», але няхай другім разам.
    Маю Вашэці адзін праэкцік для «Крывіча», над якім доўга думаў. Цяпер у Вас ё «Запіскі», якія можна сказаць зьяўляюцца запіскамі лінгвістычнымі або прынамся філёлёгічнымі. Але яны ня маюць навуковае Ba­ri, бо не заўсёды ў іх што небудзь навукова даведзена і апрача тага яны падпісуюцца ініцыяламі, што ўжо адно адбірае ад іх навуковае значэньне. Прымаючы пад увагу, што ў нас ё вельмі мала людзей, якія могуць пісаць хоць што-небудзь запраўды навуковае, але ўжо шмат ё людзей, якія могуць зьбіраць і даваць матар’ялы патрэбныя дзеля навуковых прац і наагул дзеля разьвіцьця беларускае мовы, я прапаную 1) ў «Запісках» зьмяшчаць толькі тое, хоць-бы найменшае, што запраўды навукова даведзена. Кожная гэткая запіска мае быць падпісана поўным і праўдзівым прозьвішчам, бо толькі тады з ёй навука будзе лічыцца; гэткія запіскі маюць аплачавацца так жа, як і кожная навуковая праца. Розьніліся-б яны («Запіскі») ад навуковых стацьцей толькі велічынёю. 2) Зрабіць у «Крывічы» асобны аддзел у некалькі старонак пад назовам «Матар’ялы дзеля зьбіраньня асаблівасьцяў крывіцкае (беларускае) мовы». [У гэ]тым аддзелі рабілі-б паведа[мл]еньні аб словах, формах, сынтакс[у] і на’т маглі-б рабіць свае дагадкі ўсе тыя, хто так ці інакш цікавіцца беларускай моваю. Ведама, рэдакцыя друкавала-б тое, што знайшла-б патрэбным. Каб гэткія супрацаўнікі ведалі на што зварочаваць увагу і аб чым паведамляць, рэдакцыя друкавала ў тым-жа аддзеле пытаньні, на якія меліб даваць адказы. Калі Вам мой праэкт будзе падабацца, дык за тыдзень посьле дастаньня ад Вас ліста я Вам пашлю пытаньняў і паведамленьняў, з якіх Вы ўгледзіце, як меў-бы гэткі аддзел выглядаць. 3 гэткіх рэдакцыйных пытаньняў з часам утварылася-б цэлая «Праграма дзеля зьбіраньня асаблівасьцяў крывіцкае мовы». Супрацаўніком «Матар’ялаў» за працу гонорару не плацілася-б, а толькі пасылаўся-б ім дарма «Крывіч». Сурэдагаваньне (або й рэдагаваньне, як Вы знайшлі-б патрэбным) гэтага аддзелу я мог-бы ўзяць на сябе.