• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Дакладная дата невядомая. 3 тлумачэньнем справы аб рассылцы «Слоўніка геамэтрычных і трыганамэтрычных тэрмінаў і сказаў» настаўнікам беларускіх школ у Латвіі.
    3559.	Чарнавік ліста Вацлава Ластоўскага (Коўна) Уладзімеру Пігулеўскаму (Дзьвінск) за ??.02.1924
    Я не саўсім разумею што знача Ваша нэрвовае пісьмо да мяне. Езовітаў правініўся перад кімсьці у тым што паслаў накладной платай беларускую кнігу. Магчыма, што гэта брыдкі паступак. Зрэшта як хто глядзіць: тут погляды могуць разыходзіцца. Я знаю такіх людзей якія лічаць, што беларускі друк прыносіць карысьць беларусу, асабліва профэсіональны друк профэсіональнаму інтэлігенту, але знаю і іншых, якія супроць усялякіх беларускіх друкаў і лічаць найбольшай шкодай народу шырэньне паміж яго друкаў у беларускай мове.
    Калі-ж Вы хочаце выткнуць мне маю віну у тым, што я споўаўтар названай Вамі кніжкі, то прашу прыняць пад увагу, што зачыншчыкам яе зьяўляецца Душэўскі, а не я. Зрэшта ні Душ., ні я, не зьяўляемся выдаўцамі. Дык гэта-ж будзь што будзь павінна прад Вамі зьмякчыць нашу віну. А калі гаварыць на чыстату, то я і віны на сабе не пачуваю. Можа гэта паходзіць ад таго, што пісаньнем і друкаваньнем беларускіх кніжак многа грашыў я ў сваім жыцьці і анёлападобную чыстату нясьпісьменніцтва многіх нашых дзеячоў, даўно утраціў. Мабыць з гэтай самай прычыны я і не магу разам з Вамі абурацца, што беларускі вучыцель у Латвіі, раз ў тры гады, хоць бы з дозай прымусу, купіць сабе беларускую кніжку цаной у 60 даваенных капеяк. Ці Вы думаеце, што гэты 60 к., выданыя ім на беларускую кніжку, яго зруйнуюць? Кніжка мала патрэбная для вучыцеля? У кождым разе яна дае магчымасьць добрародным натурам адзначыцца на полі змаганьня з ёю і выступіць абаронцамі пакрыўджаных, а ці-ж гэта ўжо не карысьць? Можа за гэта адно варта яна зьмякчаючага суда? Я меў нагоду бачыць пахвальную паўстрымліва[с]ць выдаткаваньня грошы на беларускую літэратуру, прасьвячонага Пана Дырэктара Вашай гімназіі1,
    які ў бытнасьць сваю ў Рэдакцыі вылічыў, што з 15 ці 20 тысяч латвійскіх рублёў месячнай яго пэнсыі ён ня можа выдаткаваць на беларускі журнал 75 руб. у месяц. Я быў захвачан прыкладнай яго ашчаднасьцю, і, думаю, будзе ею захватывацца наша патомнасьць. Слава усім тым, якія няўмеючы правільна злажыць па беларуску фразы, не чытаюць беларускай літэратуры (акром пашквіляў на беларускую справу пісаных Ладновымі, зрэшта ў культурнейшай маскальскай мове), слава ім кажу, бо яны ў сваіх гімназіях узгадовуюць беларускае маладое пакаленьне далёкае ад пакус сэпаратызму, ў міласьці і любові чужацкага полеру. Слава ім, прасьвячоным ваяром супраць беларускага жывога і друкаванага слова. Ім, каторыя шчасьліва унікнулі мук і ахвяр на раскошна-цярністым шляху беларускага адраджэньня і мазольнымі інтрыгамі, крывапрысяжніцтвам дайшлі да магчымасьці мудра і выгодна пажынаць карысьці гэтага нягоднага руху для сябе, ў той-жа час брыкаючы сваімі капытамі тых, хто цярпеў і мучыўся, хто прыгатаваў ім хлеб з маслам.
    Дык, як бачыце, паважаны таварышу я, здаецца, не ў разьбежнасьці з Вамі, і пасколькі мне пазваляе худы мой розум, зразумеў Вас.
    Прыміце запэўненьне ў шчырасьці майго да Вас пісаньня.
    Ваш нягодны слуга
    В.Ластоўскі
    582.1.49:076-081
    Дакладная дата невядомая. 1 І.Краскоўскага.
    3560.	Ліст Кастуся Езавітава (Люцын) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 2.02.1924
    Высокапаважаны Вацлаў Юстынавіч!
    маю да Вас просьбу!
    Характар яе Вам можа і пакажацца крыху ня сур’езным, але я выказваю яе зусім сур’езна.
    Ведаеце Вы маё кальцо, што нашу я на указальным пальцу левай рукі. Кальцо — залатое з выгравіраваным на ім малюнкам Пагоні, пад якой выгравіраваны сноп жыта, а на ім скрэшчаны (скрыжаваны) каса і граблі1. Кругом абоіх малю[н]каў вырэзаны літары: «І.Н.С. Б.Н.Р.» (Першы Нар. Сэкрэтар Бел. Нар. Рэсп.).
    Часта мяне пытаюць аб гэтым кальцу.
    Дык хачу я каб яно было мне «пажалавана» як 1 Вайсковаму Беларускаму Міністру на памятку аб працы і пажалавана Урадам Беларусі.
    Калі я думаў «які Урад» і «хто» павінен падпісаць мне гэту грамату, дык перабраўшы усіх, з кім я працаваў, спыніўся я на Вашай асобе.
    Ад Вас хачу яго мець.
    Ад Вас і буду насіць яго надалей з пашанай і добрым успамінам аб былым сапрацоўніцтве.
    Прыўрочыць грамату, мне здаецца, варта-б было да 1 лютага 1921 году, калі я разьвітаўся з Вамі і пачаў працу тутака.
    Малюнак кальца гэткі: [ліалюнак]
    Чакаю адказу Вашага.
    Як справа з друкам «Працэсу 45 беларусаў»?
    3 пашанай
    К.Езав...
    582.1.49:044&г-044а&г
    582.1.49:043 — канвэрт
    1 Эмблема Народнага Сакратарыяту, першы «герб» БНР.
    3561.	Ліст Усевалада Боева (Коўна) Кляўдыюшу Душэўскаму (Коўна) за 7.02.1924
    [... ] мяне запрасілі гр.гр.П. А.Крэчаускі і В.І.Захарко зайсьці у Беларускае Прэдстауніцтва (пр. Вітаута №30) на «прашчальнае паседжаньне» з прычыны ад’езду Урада Б.Н.Р. з Літвы [...]
    582.1.44:070-073 — мк
    Пра абставіны скліканьня «агульнага сходу грамадзян і палітычных дзеячоў Беларускай калёніі ў Літве 22.08.1923», на якім была прынятая пастанова аб абвяшчэньні «маральнага байкоту беларускага грамадзянства» В.Ластоўскаму й К.Душэўскаму. Гл. дакумэнт №3451.
    3562.	Ліст в.а. Дыпляматычнага прадстаўніка БНР у Літве Аляксандра Вальковіча (Коўна) Міністэрству Замежных Справаў Літвы (Коўна) за 7.02.1924
    [...] У зьвязку з заявай В.Ластоускага, што Літоускі Урад мае камандыраваць яго у набліжаючую сэсію Рады Лігі Народау для прэдстауніцтва беларускага жыхарства пад польскай акупацыяй — маю гонар паведаміць Міністэрства Загранічных Спрау, што п. Ластоускі голаса беларускага жыхарства не рэпрэзэнтуець, ніякага мандата ад беларускага жыхарства на гэта не маець і ніводнай з беларускіх устаноу на падобную рэпрэзэнтацыю не упаунамочаны [...]
    582.1.44:	083 — мк
    3563. Білет Вацлава Ластоўскага на ўваход у Kasino Zoppot 9.02.1924
    582.1.49:045
    На адвароце запісана: Berlin-Schoneberg, Schliessfach 17.
    3564. Запіска Ігнаса Янінаса (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 17.02.1924 з дасланым талёнам ордэра на 3.150 літаў дзеля разьліку з Бакам
    582.1.49:049
    Дакладная дата невядомая.
    3565. Ліст Уладзімера Пігулеўскага (Дзьвінск) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 10.02.1924
    582.1.49:046&г
    Аб непаразуменьнях зь Езавітавым: «[...] не магу я асабіста змагацца з Ез. бо не лічу яго вінаватым. Утыкалі яго, гэтага добрага «малога» паўліньнімі перьямі і ён запраўды паверыў, што «1'etat c'est moi» — «Беларусь — гэта я» [...]»
    3566. Ліст в.а. Дыпляматычнага прадстаўніка БНР у Літве Аляксандра Вальковіча (Коўна) Міністэрству Замежных Справаў Літвы (Коўна) за 11.02.1924
    Апошнім часам у Коуне распаусюджаны весткі, што Літоускі Урад мяркуець камандыраваць у Амэрыку дзеля працы сярод беларускае эміграцыі п. Душэускага [...]
    Гэтым маю гонар давесьці да ведама Міністэрства Загранічных Спрау, што нацыянальныя арганізацыі амэрыканскіх беларусоу не выражалі жаданьня бачыць п. Душэускага у сваей сямьі. Так сама не выражалі жаданьня бачыць п. Душэускага у Амэрыцы і беларускія арганізацыі края [...]
    582.1.44:082 — мк
    3567. Ліст Уладзіслава Грыневіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 11.02.1924
    582.1.49:048&г
    582.1.49:047 — канвэрт
    Адказ на ліст за 4.02.1924, з дасланымі разьдзеламі аповесьці «За што»
    3568. Ліст Яўгена Бачынскага (Жэнэва) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 14.02.1924 з падзякаю за дасланы «Крывіч» і з просьбаю дасылаць «Крывіч» беларусу Канстанціну Крывашэю, закрыстыяну расейскай праваслаўнай царквы ў Жэнэве
    582.1.49:053
    582.1.49:051 — канвэрт
    3569. Справаздача Вацлава Ластоўскага за выдаткі на атрыманыя ад Ігнаса Янінаса 10 даляраў за 16.02.1924
    Да расьпісак Яна Бутрымовіча на сумму 1290+450+10 доляраў.
    Справаздача:
    3 10 (дзесяці) доляраў атрыманых ад п Іонінаса у ліку (150 доляраў) для перадачы ў край на культурна-націянальныя патрэбы ў сьнежні 1923 г.
    За 150 доляраў купленых у L.Ukio Bankac (заплаціў 1.545 літаў), даплочаналітаў	45-
    Пачт. расх. на перасылку двох чэкаў па 20 доляраў Бодуновай 2.40 Выдаткавана на карэспандэнцію з краем і эміграціяй у 1923 гаду 52.60
    Усяго літ. 100.00
    100 літаў = 10 доляраў
    В.Ластоўскі
    16.11.1924 г.
    582.1.49:050
    3570.	Ліст Кастуся Езавітава (Люцын) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 17.02.1924
    17.11.24.
    Пасылаю Вам, Вацлаў Юстынавіч, па просьбе Краўцова Макара дзьве яго стацьці, якія не прапушчаны Антонам у «Змаганьні».
    Просіць, каб былі выдрукаваны у «Крывічу».
    Пасылаю проста з пошты, дзе расчыніў лісты, каб худчэй дайшло да Вас.
    3 пашанай
    К.Езавіт.
    582.1.49:055
    3571.	Ліст Давіда Анэкштэйна (Ганд) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 1.03.1924
    582.1.49.032&Г-033
    582.1.49:031 — канвэрт
    3	падзякаю за дасланы ліст.
    3572.	Паштоўка Эдмунда Зузэміля (Кёнігсбэрг) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 6.03.1924
    М.Г.
    Прошу по очень сігЬшному д-ьлу какь можно скорйе пос^тнть меня. Ожндаю Вась непременно.
    Вашь Чужь
    Prinzen
    Konigsberg
    582.1.49:034
    3573.	Ліст Антона Шышкі (Рым) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 18.03.1924 з падзякакз за дасланы «Крывіч»
    582.1.49:036
    582.1.49:035 — канвэрт
    3574.	Паштоўка Вальтэра Андэрсана (Дэрпт) Клаўдыюшу Душэўскаму (Коўна) за 25.03.1924
    Мнлостнвый Государь!
    По порученію нашего лондонскаго посла, д-ра О.Калласа1, посылаю Вамь переводь одной эстонской народной п-Ьснн н одной сказкн.
    Очень желательно было бы мнь просмотр-ьть корректуру б^лорусскнхь переводовь обомхь текстовь. Кром-Ь того я проснль бы Вась посл ь напечатанія прнслать мн-ь отгнскь этнхь переводовь нлн же экземплярь соотв-Ьтствуюіцаго номера журнала.
    Сь ііскренннмі> уваженіемь
    проф. В.Андерсонь.
    582.1.49:037
    1 3 прафэсарам Оскарам Каласам К.Душэўскі пазнаёміўся падчас свайго падарожжа ў краіны Балтыі ўвосень 1919 году.
    3575.	Ліст Давіда Анэкштэйна (Ганд) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 25.03.1924
    582.1.49:039&г
    582.1.49:038 — канвэрт
    3 прапановаю даслаць для «Крывіча» матэрыялы аб флямандзкім мастацтве. «Што так чуваць сярод нашых у Празе і у Амерыце? Я гэтакім чынам зусім адбіўся ад руху».
    3576.	Ліст Кастуся Езавітава (Люцын) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 28.03.1924
    28.ІІІ.24.
    Высокапаважаны Вацлаў Юстынавіч,	Люцын.
    пабачыцца з Вамі я заўсёды рад, а калі тутака яшчэ і справы, ды ў дадатак яшчэ й важныя, дык я — у Вашым распараджэньню.