Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
3 шчырым паважаньнем
Янка Станкевіч
582.1.49:106&г-107&г
1 Я.Нарцызаў [Я.Драздовіч]. Пабрацімцы і вялікая шышка. Вільня, 1923.
1924
3537. Статут Саюзу Настаўніцкіх Арганізацыяў Балтыкі
582.1.44:089-090 — мк
Дата невядомая.
3538. Ліст Палуты Бадуновай (Збраслаў) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 4.01.1924
4—I—1924г. Zbraslav Даражэнькі сябер Вацлаў!
Вітаю Вас, і с<ябра> Клаўдзія, і Стаху, і Анэтку з Новым Годам. Пасылаю Вам свой сердэчны прывет і сэрдэчнае дзякую за журналы. Справа абстаіць так, што скора мы тутака зможам арганізаваць бібліатэку-чытальню і тагды можна там-жа устроіць прадажу «Крывіча». Апошні номер (6) надзвычай робіць добрае ўражэньне. На мяне аграмаднае ўражэньне зрабіў верш «Адзінокі»1. Родны мой! Ці не сябе Вы лічыце адзінокім. Пакіньце Вашы сумныя думкі, за Вамі сачаць мільлены вачэй беларускага прыгнечанага народу. I праўду трэба шукаць толькі там у самай гушчы народнай ды яшчэ ў сваім уласным сэрцу. Бо тая жалкая інтэлігенцыя беларуская, якая трэплецца па заграніцай і пляміць Ваша добрае імя, сама не варта нуля, і ня сярод яе, або ў ёй трэба шукаць праўды. Ось жа тутака
разумныя чэхі іх добра раскусілі, не вераць ім аніяк. Зайца правялі старшыней новага прэзыдыуму Беларускай Грамады ў Празе, а я намесьнік старшыні. Але з Беларускай Радай мы нічога супольнага не маем і мець ня хочам. Няхай варацца ва ўласным саку, здаецца пераварацца ў юшку. Заяц казаў, што з Амерыкі ім таксама нічога не шлюць, нават не адпісываюць, на дзьве телеграмы на імя Варонкі не атрымалі зусім адказу. A прафесор Ляцкі, з якім я пазнаемілася, зьбіраючы грошы па падпісному лісту для галодных беларускіх студэнтаў, казаў мне, што міністерство ня хоча нават з імі гаварыць. Усежтакі ім удалося здабыць пяць тысячаў, але цяпер не удасцца, затое, што я расказала Ляцкаму аб палажэньні 26 бел. студэнтаў, аб іх голадзе і холодзе, і ён вялеў пры мне свайму сэкратару выдаць дзьве з палов. тысячы на грамаду. Пры гэтым ён страшэнна скардзіўся на грубасьць прост непрасціцельную Станкевіча, які вылаяў яго ў журнале. Аднакаж, пасьля маей размовы з ім, ён памягчэў, падабрэў і ахвяраваў 300 карон на студэнтаў. Я правадзіла яго на вакзал, ён ад’ехаў ў Італію, але хутка вернецца. Была я тутака ў Земгораўцаў2, пазнаемілася з многімі праз жонку Віктора Міхайловіча Чернова. Яна прыехала сюды жыць з дачкой. А мы з ей вялікія прыяцелькі па турме. Ось жа усімі сіламі клапачуся, каб неяк падтрымаць студэнтаў. Тым часам ужо хутка абецаюць зацьвердзіць на стыпендзію — тагды уздыхнецца лягчэй. У Земгоры ужо даюць абеды студэнтам (а раней не давалі у тым і была бяда) а матурантам не даюць. Ну, з гэтымі ужо неяк пераб’емся, тым болей, што Чырвоны Чэшскі Крыж выдаваць пачаў дапамогу па 3 кароны на душу ў дзень.
Каб Вы ведалі, родны мой, які бой кіпеў на выбарах. Проці мяне галасавала уся група Станкевіча і усе камуністы — якая згода ці няпраўда, паміж імі. Станкевіч сябе так нядобра трымае, што нават з ім як з шаленым ня можна гаварыць. Я вельмі не хацела, каб мяне праводзілі ў Прэзыдыум, бо лічыла сябе хворай, дый уся гэта грызьня цяжка адбіваецца на маіх нэрвах. Але Грыб уперся, каб абавязкова я не здымала сваю кандыдатуру, дый мне неяк шкада стала усю гэтую бедную моладзь, якая таўчэцца на адным мейсцу і не бача выхаду з палажэньня.
Каб Вы ведалі, як яны радаваліся, калі мы устроілі спатканьне Новага Году разам усе: тыя хто атрымлівае стыпендзію далі па 25 карон і выйшло, што усе недапамагоўцы маглі разам з намі спаткаць Новы Год. Мяне яны спаткалі, як тыя дзеці, матку. Трэба сказаць, што наогул тутака работы непачаты кут. Выявілася, што 400 бел. студэнтаў вучацца на рассейскай стыпендзіі і лічацца пры Земгоры. Бачыце, што стары прэзыдыум, асабліва ж шавінізм Станкевіча не дапускаў да сябе гэтых людзей. Цяпер мы пачынаем трохі усе шавеліць, мо знойдзецца магчымасьць аб’еднаць іх каля сябе: ужо кой-што робіцца намі ў гэтым напрамку. Толькі тое і няшчасьце, што не хапае здароўя. Робяць мне уколы мышьяку. Дзень чуюся нічога, дзень ляжу. Ну, проста цягну лямку непасільную. А тут яшчэ розныя душэўныя цяжкія перажываньня не даюць пакою, так і жывешь, як гарох пры дарозе. Ня ведаю, ці доўга, ці коратка буду тутака. Клімат кепскі. Ніколі у мяне не балелі легкія, а тутака, як прабуду дзень у Празе — не магу дыхаць — каменны вугаль так і забівае грудзі.
Цяпер з украінцамі справа абстаіць так, што яны лічацца толькі з намі, группа Цвікевіча для іх выяснена аканчальна Тамашом. Таксама Тамаш паслаў ліст Янушкевічу, дзе вытлумачыў нашы адносіны да Беларускай Рады. У хуткім часе чакаем у Прагу Штейнберга, які абецае тутака зрабіць рад дакладаў па сацыялізму. У Бэрлінскае Народніцкае Аб’еднаньне ад нашага Ц.Б. делегіравана я. Праўду скажу, што мы працуем саўсім мала ў параўнаньні з тым, што трэба рабіць у палітычным кірунку, але ж і цяжка тутака працаваць сярод гэтых раз’юшаных Станкевічаў і жалам сваім атручаючых камуністаў. Я б рада была каб мы наладзілі хаця бы курсы беларусазнаўства — мая мечта зрабіць гэта як наіхутчэй.
Вы учора мне прысніліся. Але ж так нядобра, што ўся душа павярнулася. Быццам Вас убілі, дый мы з Стахай шукаем Вас і ня можам знайсьці, бо Вы прапалі без следу. Праснуўшыся, я доўга думала аб усім нашым палажэньні і прышла да цяжкого вываду, што мы акружаны ворагамі і нават Вы там таксама небезпечны. Mae заўсегдашнія пераконаньні такія, што нам усім лепш і безапасней былобы жыць у Бэрліне, але нажаль нема зашто там жыць, а зарабіць ня зможам — цяжка. Я пераходжу на новую лепшую кватэру. Страшна рада, буду плаціць танней, а пакой куды лепшы. Але пішыце па старому адрэсу.
3 гарачай сяброўскай пашанай П.Бадунова.
582.1.49:058&г-059&г
582.1.49: 058а — канвэрт
1 Драматычны абразок «Адзінокі» быў надрукаваны ў №6 «Крывіча» за сьнежань 1923 году. 2 Земгор — Аб’яднаньне Расейскіх Земскіх і Гарадзкіх Дзеячоў у Чэхаславацкай Рэспубліцы.
3539. Ліст Кастуся Езавітава (Люцын) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 8.01.1924
KONSTANTIN JEZOVITOV
LATVIJA, LATGALE, LUDZE.
8.ЯНВ.1924.
Высокапаважаны Вацлаў Юстынавіч,
напісаў я Раку аб грашох, але адказу не маю.
Сёнека паслаў Вам афіцыяльны ліст, а цяперака яшчэ пішу дадаткова. «Крывіча» тутака чытаемо з увагай. 3 увагай чытаюць яго і у Вільні. Дужа ўсім падабаецца усё, што друкуе «Крывіч» аб старасьведчыне, хоць ідэі «Крывіі» і «крыўскага народу» многія лічуць для справы некарыснымі: разьбівае гэта наш яшчэ нескалочаны рух і ставіць у тупік інастранцаў. Мала таго — нашы драгвічы і радзімічы крыху абражаны. A што найгорш, дык гэта можа выклікаць раскол і стварэньне Чорнай Русі, ці Белапольшчы.
Пасьля адпраўкі ліста даведаўся, што школы ўжо «Крывіча» атрымліваюць, бо прыехалі вучыцелі, з якімі я і гутарыў аб «Крывіі».
Да стр. 50-й №6-га маю увагу.
Здаецца мне, што імя Юры (сьвяткуецца 23-красавіка) зьвязаны з «Юрам», «юрасьцьцю». Адсюль «Юрачка», «юрачка» ў песьнях і у 1494
жыцьцевых гутарках, як хлопец, у якім ўжо «юрыць» юрасьць. Адсюль і другое — Юрага сьвяткуюць тады калі «юрыць» прырода пачынаючы новае жыцьцё, пачынаючы вясну.
Другое. Ад «істба» ёсьць у латыскай мове «istaba» — комната.
Наагул-жа кажучы у латыскай мове шмат беларускіх словаў з тымжа беларускім значаньнем, што і у нас. Над збёрамі гэтых слоў я працую і з імі падзялюся з «Крывічом».
«Ластаўку»1 дужа хацеў бы выдаваць літаграўскім спосабам, але зусім не знаёмы з гэтаю справай.
Мо Вы маглі-б мне падробна яе апісаць у лісьце, ці у «Крывічу» у стацьце «як зрабіць літаграфію», паказаўшы тэхніку працы, атрамэнты, спосабы вырэзыванья па ліноліуму і дрэву.
Гэта было-б дужа важна і карысна.
Тады-б я зараз-жа наладзіў тутака працу.
Напішыце?
Чакаю!
3 пашанай К.Езавітаў
Зпазьніўся з атрыманьнем Вашага ліста і адказам, бо увесь час у дарозе.
Атрымаў на Каляды, а пішу толькі цяперака.
Паслаў Вам сваю фатаграфічную картку. Ці атрымалі?
582.1.49: 060&г
1 Літаратурны часапіс навучэнцаў Люцынскай Дзяржаўнай Беларускай Гімназіі. №1 датаваны 1923 годам.
3540. Паштоўка Давіда Анэкштэйна (Ганд) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 8.01.1924
582.1.49:061
Аб перабраньні ў Ганд (Гент), Бэльгія
3541. Ліст Кастуся Езавітава (Люцын) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 9.01.1924
J.M.
Valsts 2. Baltkrievu
Vidusskola.
Урадовая 2-ая беларуская
Гімназія
9 Студня 1923 г. №714 Ludza. Гр-ну Рэдактару штомесячніку «Крывіч».
Гэтым маю гонар паведаміць Вас, што «Крывіч» кожны раз акуратна, у той-жа дзень, калі паступае да мяне у Люцын, перасылаецца далей у Польшчу, дзе і атрымліваецца праз два дні; такім чынам на 3-4-дзень, пасьля яго выхаду, ен можа ужо быць прачытаным беларускім польскім грамадзянствам і газэтамі.
Ня ведаю як рэагуюць на яго газэты польскія, але газэты беларускія адмечаюць выхад кожнага нумуру.
Ад аднаго з польскіх дзеячоу, прозьвішча якога я не магу разчытаць, атрымау ліст падзякі з некаторымі запытаньнямі, ліст гэты перасылаю Вам, каб Вы адказалі на яго у паштовай скрынцы Крывіча.
Раджу Вам да соймавых ад[р]эсоу беларускіх і украінскіх, апрача места Варшавы дадаваць яшчо вуліца Вэйска.
Ці пасылаеце Вы «Крывіч» прафэсарам — Карскаму (Петраград, Васіль[е]ускій вострау, 7 Лінія, дом 2, Кв.9), і Мелешке — (Менск, Георгіеуской і Наберэжной ракі Сьвіслачы 10/2), трэба ім пасылаць і абавязкова заказной бандэрольлю, калі яшчо не паслалі, дык вышліце камплект.
Ці атрымалі Вы ад беларускага Аддзелу сьпісак беларускіх школ Латвіі і ці пасылаеце у іх «Крывіч». Калі пасылаеце, дык паведамце мяне, каб сабрац[ь] з гэтых школ грошы.
Грошы гэтыя сабраць трэба на гэткіх варунках:
1) апавясьціце Вы праз абвестку, на апошняй страніцы абложкі Крывіча аб тым, што прадстаунікамі «Крывіча» зьяуляецца у Латвіі гр. К.Езавітау, Люцын, Себежская 64;
б) у Празе гр. Вершынін (Вэнзегова 4);
ц) у Эстоніі — Н.Чэрвякоу (Рэвель, паштовая скрынка №153);
д) у Амэрыцы — Я.Чэрэпук і г.д.
2) пералічыце у паштовай скрынцы прозьвішча вучыцеля і назву беларускай школы у Латвіі, якім Вы пасылаеце «Крывіч» і загадайце ім, каб грошы за мінулы год (за 6 экз.) і за наступаючы год (12 экз.) пераслалі пераводамі на мае імя.
3) пастауленая Вамі цэна — 3 літы, дужа вялікая наагул а на нашы грошы асабліва. Дзеля гэтага вышэй як 30 рублеу з перасылкай лічыць ня можна. Гэту цану у 30 руб. для Латвіі я і прашу Вас абвесьціць у «Крывічу», агаварыушы, што гэтакая паніжаная цана устанауліваецца «для беларускіх школак і беларускіх вучыцялеу у Латвіі».