Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Такім чынам з гэтага паясьненьня для Вас можа быць зразумелым, што справа ідзе не аб тым чы іншым адношаньні да расейцаў і зразумела не аб пэрсанальнай барацьбе паміж Краскоўскім і Езавітавым, а справа ідзе выключна аб прынцыповым разыходжаньні у поглядах на мэтады працы.
3) «Абедзьве стороны апелююць у сваей сварцы да Латвійскага ураду і Сойму» гаворыце Вы. Вам, як юрысту, павінна быць вядома, што апелююць толькі у выпадку незадаваленьня якім небудзь рашэньнем.
Мы ня ведаем, чы апелявала і у які спосаб апелявала іншая группа, a што датыча нас, то мы лічылі патрэбным, павядоміўшы сваечасна кіраўніка Беларускага Аддзелу, падаць 19/XII.23 г. Міністру Прасьветы заяву аб тым, што «мы не лічылі для сябе магчымым пры сучасным становішчы падзеляць адпаведальнасьць за тыі пасьледствы, якія могуць зьявіцца вынікам сучаснага напрамку».
На наш пагляд гэта ня есьць апеляцыя пакрыўджанага, а акцыя грамадзкіх працаўнікоў, ясна усьвядамляючых усю важнасьць іхняе працы і усю адпавядальнасьць, якая на іх ляжыць.
4) «У Прыбалтыцы» (г.е. і у Латвіі) «наша праца маглаб разьвівацца больш актыўна, каліб для гэтага быў хоць невялічкі лік здольных працаўнікоў з атпаведнымі палітычнымі і арганізацыйнымі здольнасьцямі» сурова крытыкуеце Вы далей.
Гэта значыць Вы пазбаўляеце нас атэстатаў працоўнай нацыянальнай здольнасьці.
Што можна Вам адказаць на гэты глыбакамудры прыгавор.
Кожны, хто прачытае Вашую справаздачу, кожны, каму нашыя прозьвішча не зьяуляюцца невядомымі, сам зробіць вывад аб вартасьці Вашага прыгавару.
5) «Па маючымся у мяне данным, сварка можа прычыніцца да поўнага развалу беларускае справы у Латгаліі. Латвійскі Урад і Сойм пачынае з рэзэрвай ставіцца да пытаньня аб далейшым падтрыманьні», зазначаеце Вы, пераходзячы ад аналізу да маляваньня становішча беларускае справы у Латвіі.
У праўдзівасьці гэтых данных мы дазволім сябе усумніцца, бо у нас есьць многа фактоў запэўненьня з боку адпаведных прэдстаўнікоў Латвійскага Ураду і Сойму як раз у працілежным. Таму што па зразумелым
Вам прычынам, гэтыя факты не падлягаюць шырокаму абвешчаньню, таму мы не адважываемся апублікаваць іх.
Мы можамо толькі зазначыць Вам з свайго боку, што да таго часу, пакуль беларуская справа у Латвіі будзе мець хоць невялічкую, але моцную нацыянальна сьвядомую армію, беларускіх працаўнікоў, да таго часу яна знойдзе уселякую падтрымку з боку Латвійскага Ураду.
Паьсля ўсяго вышэй сказанага мы пэўны, што з паясьненьняў беларускай працы у Латвіі, якія мы прымушаны былі даць гэтым пісьмом, Вы зразумееце усю памылковасьць Вашай справаздачы у частцы датычна Латвіі і знойдзеце спосаб для ануляваньня гэтай часткі, а разом з тым і для прыданьня Вашай справаздачы большай верагоднай вартасьці.
І.Краскоўскі
У.Корці
П.Жэрдзі
А.Якубецкі
У.Пігулеўскі
П. Мядзіол ко-Г рыб
58 2.1.04:071-072 — мк
3528. Квіток аплаты за мэдычныя аналізы — 4 літы, 20.12.1923
582.1.49:099
3529. Паштоўка Купчанкі (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 23.12.1923 з калядны.мі віншаваньнямі
582.1.49:089
3530. Ліст Анатоля Плескачэўскага (Вілкавішкі) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 25.12.1923 з просьбаю памагчы пераехаць зь сям’ёю ў Менск
582.1.49:100&г-101
582.1.49:100а — канвэрт
3531. Чарнавік ліста Вацлава Ластоўскага (Коўна) народнаму камісару асьветы БССР Усеваладу Іі натоўскаму (Менск) за 27.12.1923
У Камісарьят Асьветы Б.С.С.Р.
Камісару Асьветы т. Ігнатоўскаму.
Мы ужо поўгода дарэмна бьемося стараючыся наладзіць абмен выдавецтвамі з «Савецкай Беларусьсю» і месячнікам «Полымя» Высыланыя намі нумэры нашай часопісі вяртаюцца з Масквы назад. 3 трыдцаці адрэсоў на бібліотэкі і навуковыя установы не вяртаюцца толькі адрэсаваныя у Петраградзкую публічную бібліатэку ды Румянцаўскі Музэй. Рэшта усе, не выключаючы Дзяржаўнай Бібліотэкі Б.С.С.Р. у Менску, варочаюцца. Мне параілі у тутэйшым прэдстаўніцтве Р.С.С.Р. напісаць аб гэтым да Вас, яны лічаць, што часопісь адрэсаваная у бібліатэкі павінна даходзіць. Нам, а, здаецца і Вам важна каб абмен быў наладжан. Мы ахвотна друкуем усе весткі аб культурнай у Вас працы, а гэта-ж усё разыходзіцца
шырока па заграніцы і інформуе ня толькі беларускага, але і чужаземнага чытача. Гэтатым болей важна, што апошнія весткі, як пашырэньне тэрыторыі Б.С.С.Р., як беларусінізацыя дзяржаўных устаноў, культурная праца і інш. яднае Вам праўдзівых прыхільнікаў. Дык німа што хаваць гэта. 3 другой стараны у нашай часопісі шмат тоўпіцца цікавага матэрьялу па беларусаведаньню, што павінна цікавіць менскія навуковыя кругі. У сваей часопісі мы дагэтуль трымаліся у стасунку да Савецкай Ўлады лояльнай опозыціі, дык, думаю, гэта ня можа быць перашкодай да абмену выдавецтвамі.
Калі знойдзеце магчымым зрабіць абмен, прашу адрэсаваць друкі, пасыланыя у Рэд. «Крывіч» гэтак: Lietuva, Katinas, Uzsieniu Ministerija ponui Joninui del Red «Krywic», або Дыпл. Прэдст. P.C.C.P. Міцкуну, для Рэд. «Крывіч».
Мы ахвотна будземо памяшчаць агляды, а ў паасобных здарэньнях і разбор надрукаваных у Менску беларускіх кніжак, калі іх будзем атрымліваць. У нас робіцца даволі значная работа па тэрміналёгіі, прасіў бы перасылаць прынятую у Вас тэрміналёгію. Маю шмат матэрьялаў да вайсковай тэрміналёгіі і мог-бы калі патрэба дапамагчы Вашым Камісіям, калі можна гэта наладзіць.
582.1.49:102&г
3532. Ліст Сымона Дарафеева (Дзьвінск) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 30.12.1923 з дасланымі для публікацыі ў «Крывічы» вершамі
582.1.49:056
582.1.49:056а — канвэрт
3533. Вершы Дзеда Сымона (С.Дарафеева): «Родная мова», «Па катах!», «Недаспеўшая»
582.1.49:057&г
3534. Ліст Браніслава Эпімаха-Шыпілы (Петраград) рэдакцыі «Крывіча» (Коўна) за 30.12.1923
Пецярбург, 30го сьнежня 1923.
Вельмі паважаная Рэдакцыя!
Тыдні два таму назад у Бібліатэку Пецярбургскага Унівэрсытэту прышла першы раз заказная бандэроль с 5ЬІМ (Лістападовым) нумэрам пекнага беларускага месячніка «Крывіч» (тытул літэрамі доктора Франціска Скарыны). Дужа я усцешыўся, пабачыўшы першы раз гэты родны часопіс, аб каторым я дагэтуль ня чуў і няведаў. Ці гэта толькі адзін гэты 5ты нумэр прыслала паважаная Рэдакцыя, ці мо’ і першые чатыры, але яны не дашлі?.. Вот жа дарагіе і каханые рэдактары, пане Вацлаве і пане Кляўдыушу, успомніце аб сваім старым земляку, каторы цудам праве уцалеў дагэтуль, астаўшыся тут адзінокім, як палец і перажыўшы вельмі цяжкіе гады холаду, голаду і небязпекі. Будзьце ласкавы прыслаць мне поўны камплект гэтага дарагога для мяне Вашага выданьня, пачынаючы ад нумэру першага, адрэсуючы толькі у Бібліатэку Унівэрсытэту, не выменяючы
майго назвіска, каб іх не затрымалі, а паставіўшы толькі гдзе нібудзь на бандэролі ініцыалы Б.Э.Ш. незначна, каб ня кідаліся дужа у вочы. На міласьць Боскую прашу Вас аб гэтым. Буду Вам вельмі і вельмі ўдзячны за гэта і гатоў заплаціць, сколькі скажэце. Напішыце толькі якімі грашмі і якім пуцём зробіць гэта. Аж слёзы ад радасьці брызнулі ў мяне з вачэй, як пабачыў я Вашы назвіскі: «Пад рэдакцыяй В.Ластоўскага і К.Дуж-Душэўскага». Чакаючы з вялікай нецярплівасьцю весткі ад Вас і спаўненьня маей просьбы, сэрдэчна усьціскаю Вас, дарагіе браты-землякі і, пасылаючы Вам і ўсім там беларусам свой нізінькі паклон, астаюся с пашанай
адданы Вам
Броніслаў Эпімах-Шыпілло.
P.S. Заўчора атрымаў я з Менска ад Выдавецтва «Савецкая Беларусь» 1) Беларускі работніцка-сялянскі каляндарь на 1924Ь1 год і 2) Цішка Гартны. На дзень пятнаццацёхгадовага юбілею яго літэратурнай працы 1908—1923. Аўтобіаграфія. Крытычны нарыс. Пасьвячэньні і Выбраные яго творы. Выданьне Інстытуту Беларускай Культуры. Менск 1923 (Стр.(2)+79 і партрэт). 3 Чыкаго (Амэрыка) меў я несказаную радасьць атрымаць пісульку ад Язэпа Варонкі, каторы пішэць, што высылаець мне адначасова пакет с тамтэйшымі беларускімі выданьнямі, але я дагэтуль нічога не атрымаў.
Бывайце здаровы і вясёлы, каханые і дарагіе маі!!!
Ваш Бр. Эпімах-Шыпілла
582.1.49:103&г-104&г
582.1.49:103а — канвэрт
3535. Ліст Уладзімера Пігулеўскага (Дзьвінск) Станіславе Ластоўскай (Коўна) за 31.12.1923 з навагоднім віншаваньнем
582.1.49:105
3536. Ліст Янкі Станкевіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 317.12.1923
Вельміпаважаны Пане Вацлаве!
Грошы 645 (шэсьцьсот сорак пяць) карон на журнал сягоньня дастаў. Ад імя Рэдакцыйнае Колегіі шчыра дзякую. Сюды прыкладаю расьпіску.
Мне «Вялікая шышка»1 вельмі падабаецца. Аўтар здаецца мае талент. Склад лёгкі, чытаеш з цікаўнасьцяй, характары добра змаляваны. Аўтар яе Язэп Драздовіч, Вы мусіць знаеце. Ён адначасна й маляр. Чалавек вельмі арыгінальны, мае ў сабе шмат «вар’яцкага без вар’яцтва», што абяцае ў сваім гэроі ў далейшай кніжцы апісаць. Загана «Вял. шышкі», што няма шырыні, аўтар мае дзела толькі з двума-трыма тыпамі. У мове аўтара ё шмат добрага, але і шмат благога. 3 мовай ён відаць шмат не цэрамоніцца, дапушчае барбарызмы лёгка. Драздовіч індывідуалісты ажно да анархістычнасьці. Паміж іншым гэта праявілася ў яго пробках «мовы Полаччыны» (у канцы кніжкі), дзе ён чуе тое, чага нельга ані вымавіць, ані пачуць, прыкл. удаласы/ы/ю (два ц тут ніводзін чалавек у сьвеце ня скажа).
Часу знайду весьці карэспандэнцыю аб мове, хоць мо’ ня шмат. He заўсёды аднак я буду магчы сказаць штось пеўнае. Дзеля гэтага патрэбна было-б толькі гэтым займацца, дый то ўсяга пеўнага ня было.
Вось і не магу цяпер адказаць на пеўна што да слова «пан». Гэта ня так важна, ці яно аднага паходжаньня з бан, фон, ван. Важней тое, што яно ў нашай мове не спрадвеку, а мусіць зьявілася так у стагодзьдзі 15-16, але ўжо мае правы грамадзянства па ўсёй Беларусі, дык і няхай астаецца. Гэта-ж самае з маскоўскім «хозяннь». Розьніца толькі ў тым, што мы перанялі з Захаду, а маскалі ад татар. Пытаньне можа быць толькі ў тым, ці яга ўжываць толькі ў значэньні «помйіднкь», ці й яшчэ ўжываць як ветлы тытул «господннь».
№6 «Крывіча» яшчэ тут не дасталі. 3 маладымі пісьменьнікамі a la Вальтэр (ня Вольтэр) не цэрамоньцеся, бо яны перастануць з Вашэцяй цэрамоніцца. Гэта маскоўская хвароба пісаць парнаграфію.
Жадаю Вашэці й Вашэцінай жонцы вясёлых сьвят і шчасьця ў Новым 1924 годзе.
Кл. Душэўскаму калі ласка перадайце гэтую пісульку. 3 ашчаднасьці не пасылаю яму асобна, няхай выбачае.