Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
4) сабраным грошам пры канцылярыі, даручанае мне Гімназыі, будзе вясьціся учот, для чаго прашу выслаць мне квітацыйныя кніжкі для прыему падпіснае платы і невялікі штамп-пячатку, дзеля накладываньня на квіткі і адрэсы;
5) адначасна з гэтым прашу выслаць мне на афіцыяльным бланку рэдакцыі «Крывіч» даручэньне-пасьведчаньне на памяненае іх прадстауніцтва.
He пашкодзіць, калі да гэтага пасьведчаньня будзе выпісана яшчэ і другое пасьведчаньне на літоускай і беларускай мовах аб тым, што я зьяуляюся супрацоунікам часопісі.
Да ліста гэтага маю гонар дадаць зборнік «Заходняя Беларусь»1 (атрыманы мной з Вільні), як навагодні Вам прэзэнт.
Вітаю Вас з Новым Годам і жадаю усяго лепшага
К.Езавітаў
582.1.49:062
1 Заходняя Беларусь: Грамадзка-палітычны, навуковы і літэратурна-мастацкі зборнік. Вільня, Беларускае Выдавецкае Таварыства, 1923.
3542. Ліст Кастуся Езавітава (Люцын) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 10.01.1924
ІО.ЯНВ.1924
KONSTANTIN JEZOVITOV
LATVIJA, LATGALE, LUDZE.
Высокапаважаны Вацлаў Юстынавіч,
сёнека атрымаў я — «Працэс 45-ці беларусаў у Беластоку» (паводле справаздачы спэцыяльнага карэспандэнта). Выданьне Беларускага Пасольскага Клюбу. Вільня. 1923 г. Стр. XVI+393. Разьмер — 12x16 сантым.
Кніга гэта ў Вільні — сканфіскавана.
Атрымаў я нумэр — выпадкова збрашураваны.
Мяне просюць — ў што-б тое не было, але — кнігу перадрукаваць.
Грошы на гэту справу німа.
Ці ня зможаце Вы перадрукаваць яе ў Вас у Коўні за тыя-ж грошы, што і «Крывіч» ідзе?
Кнігу варта-б было даць з фатаграфіямі араштаваных.
Частка фатаграфіяў есьць у Вас на кангрэссу. Можна-б было зрабіць клішэ.
Выданьне кнігі гэтай стараньнем Вашым мела-б дужа важнае палітычнае значаньне для усяго Беларускага Руху. Мала таго — асабіста для Вас яна разчыніла-б многія лёдам пакрытыя, па рожным здарэньням, беларускія сэрдца. А гэта дужа важна не столькі асабіста для Вас, колькі зноу-жа для Нашага Руху, для Беларускае Справы.
Чакаю адказу.
3 пашанай К.Езавітаў
P.S. Кнігу прывёз С.Казеко, які ездзіў на Каляды у Вільню і Горадню. Шкада, што Вы не пераслалі мне ў свой час грошы.
Яму легка было іх перавясьці ў Вільню і куды трэба.
Пасылаю Вам пачатак майго ўспаміну-агляду:
«Беларуская Цэнтральая Вайсковая Рада»,
які Вы хацелі выдрукаваць у «Крывічу»1. Успамін напісаны 2 гады таму назад, а таму канец трэба паправіць. Буду рад яго тамака бачыць, пачынаючы ўжо з гэтага-ж нумару.
Канец — дашлю неўзабаве.
Пасылаю яшчэ і хроніку з Латвіі.
Раджу ў тым-жа «Крывічу» прасіць наша вучыцельства, каб пасылала хроніку да «Крывіча».
«Бел. Цэнтр. Вайск. Рада» было-б добра выдаць яшчэ і асобнай адбіткай, каб папоўніць лік беларускіх вайсковых кніжак.
582.1.49:063&г
1 Надрукаваны ў №1 «Крывіча» за студзень-сакавік 1924 году.
3543. Хадайніцтва Міністэрства Замежных Справаў Літвы перад кансулятам Чэхаславаччыны ў Коўне за 12.01.1924 аб выданьні Вацлаву Ластоўскаму візы для паездкі ў Чэхаславаччыну празь Ня.меччыну ў справах Міністэрства Замежных Справаў
582.1.49:066
3544. Ліст Янука Косьцевіча (Паланга) рэдакцыі «Крывіча» (Коўна) за 14.01.1924
582.1.49:067&г
Аб атрыманьні не выпісыванага ім і непатрэбнага яму «Крывіча». «Karystajuczy z akazii datuczaju szczyptku swajej barzganiny [...]» (на адвароце ліста — верш «Ратіасі daunych czasaii»). Адрас: Palanga, Gimnazijalnaja wulica N9, Swaja chata.
3545. Ліст Палуты Бадуновай (Збраслаў) Вацлаву Ластоўскаму й Клаўдыюшу Душэўскаму (Коўна) за 7.01.1924
Твой, сябер Клаўдзій, ліст, апрача мяне, ніхто не чытаў. Даражэнькія сябры, Ластоўскі і Душэўскі.
Пішу Вам абодвым адразу, бо атрымала Вашы лісты, а галоўнае немаю грошай на лішнія расходы, у гэтым месяцу мушу у другі раз меняць кватэру і расходы не па сілам. Пішу немнога, бо здаю, ці то гатуюся вельмі сьпешна да коллеквіума. А мне гэта вельмі шмат адыймае часу, бо лекцыяў я не слухала з-за хваробы, а кніжак саўсім амаль няма, адна напр. на шесьдзесят чалавек. Дык ось пішу каротка, выбачце, але затое выразна. Па-першае, ніякага лісту да каго-кольвек, апрача Вас у Коўну я не пісала і не пасылала і дзіву далася, калі пачула, што Якавюк нейкі мой ліст чытаў. Ці ня выйшла тутака якая-небудзь іншая афера. Справа ў тым, што Заяц нас так правеў, як і палагаецца Зайцу і Ко. Ён у той час, калі 25 студэнт. бел. стаяць голыя і галодныя кожны дзень перад нашымі вачамі — адмовіўся ад старшынства і мы апынуліся у разбітага карыта, a галоўнае — другога сходу некалі зьбіраць усе страшэнна перагружаны працай. Прыйшлося мне і зборы рабіць на іх і делегацыю да Міністерства арганізаваць і словам, мяне замучыла уся тутака абстаноўка. А Вы не верьце тым, што перайшлі да Вас ад Цвікевіча, памятайце, што яны усе пад адну дудку скачуць. Цяпер яшчэ адзін скандаль — здаецца Зайчыха урвалася неяк раз (яшчэ у часы добрых адносін[)] у мой пакой і залезла у чемадан з паперамі. Там ляжалі усе лісты у сшытках — мусіць яна штосьці прачытала, а мо і з сабой ухапіла — мо які-небудзь ліст мой такім чынам і папаўся у рукі Цвікевіча. Ва ўсякім разе Заяц на другі дзень голасна гаварыў пры другіх аб распісках, якія я павінна была выслаць сябру Ластоўскаму, калі ён выслаў мне дапамогу у часы маей хваробы. Значыць, чытала. He лайце мяне моцна, каб Вы ведалі, якія тут ведзьмы гаспадыні — дык Вы б зразумелі чаму я забываю іншы раз заперці свой чемадан. Наагул, жыцьце не маліна, як Вам, так і мне.
Цяпер жа перадайце Якавюку, што я напісала Вам і калі ён чэсны, дык няхай ведае з кім мае дзела. Але Мамонька аб ім нядобра штосьці думае. Наогул кажучы твой ліст сябер Клаўдзій вельмі запозьніўся, мы ужо даўно забылі свае сваркі і выступаем дружна і згодна. Паведамленьне напісаў Грыб па нашай агульнай пастанове і ніякіх рознагалосіц у нас па гэтаму пытаньню няма. Здаецца, мы опублікуем хутка усе. Цяпер Стаху прашу выбачыць вельмі за адзін ліст, які яна праз мяне пасылала да сястры. Я перабіралася на кватэру і толькі цяпер праз месяц знайшла яго у кішэні, хацела паслаць назад у Коўну — разарвала канверт, ажно бачу грошы, я ужаснулася, каб ты яшчэ чаго кепскага не падумала... і пасылаю яго 1498
заказным тваей сястре — грошы ніколі не позна пасылаць... «Крывіча» мне шкада да сьлёз. He вініце мяне, што я нічога не рабіла для журнала — я жыву і працую як у гарачцы, кожны дзень думаю, што сьмерць лепш чымся такое жыцьцё і не маю сіл пісаць...
Ваша Палута.
P.S. Напішыце аб усім Язэпу на адрес Тамаша, бо я Язэпава ня ведаю, а сама ухоходжу з кватэры. Ліст твой Клаўдзі я спаліла, павер чэснаму слову, а пасылаць яго назад дорага каштуе.
P.S. Прыехаў учора Штейнберг, будзе чытаць даклады.
582.1.49:064&г
582.1.49:064а — канвэрт
Дакладная дата невядомая.
3546. Бюллетень Білорусскаго Прессь-Бюро ві> Ковн^ (проспекть Внтовта №30) № 1 за 20.01.1924
582.1.44:079
Аб ліквідацыі Міністэрства Беларускіх Справаў, «Беларускай Грамады ў Коўне», «Рады Сялян-Беларусаў у Літве», «Беларускага Жаночага Гуртка». Аб прыбыцьці ў Коўна С.Якавюка з мэтай арганізацыі супольна з Урадам БНР дэлегацыі ў Лігу Нацыяў для абароны беларускіх нацыянальных інтарэсаў пад акупацыяй
3547. Ліст Давіда Анэкштэйна (Ганд) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 20.01.1924
582.1.49:069&г-070
5 82.1.49:068 — канвэрт
3 просьбай прыслаць «Крывіч» і іншую літаратуру. «Хацеў бы, праўду кажучы, кінуць Эўропу на-векі да паехаць ў Амерыку...»
3548. Lietuvos Zinios (Коўна). №19. 23.01.1924
[3 артыкулам:] К. Vilnijos klausimu
582.1.44:001b
3549. Ліст Зэнона Кузэлі (Бэрлін) рэдакцыі «Крывіча» (Коўна) за 24.01.1924
582.1.49:073
582.1.49:072 — канвэрт
На блянку выдавецтва «Украінське Слово» (Бэрлін), з артыкулам «Навуковае Таварыства імя Тараса Шаўчэнкі ў Львове» для публікацыі ў «Крывічы» (надрукаваны ў №1(7) «Крывіча» за 1924 год). У канвэрце — каталёг выдавецтва
3550. Справаздача Вацлава Ластоўскага з авансу на паездку ў Данцыг 21-25.01.1924
Справаздача з авансу на паездку у Данцыг 21.1—25.1 1924 г., атрыманага мной у ліку двадцаці пяці (25) доляраў і пяцьдзесяці (50) літаў
Расход у літах:
Білеты з Коўны да Эйдкунен і назад 29.80
Абед у Вірбаліс 21.1 6.40
Абеду —25.1 5.80
За мыцьцё у фрызіерні 1.00
Звозчык з вагзалу і на вагзал 10.00
53.00
Расход у марках
Білеты ад Эйдкунен да Маріенбурга і назад 22.80
Готэль у Марыенбургу 6.60
Сьнеданьне і гарбата на вячэру 12.00
41.40
Расход у гульдэнах.
Білеты ад Маріенбурга і у Данцыг і назад 12.60
Сталаваньне 27.40
За готэль 22.50
62.50
582.1.49:071
3551. Lietuvos Zinios (Коўна). №23. 27.01.1924
[3 артыкулам:] Patriotas. Baltgudziai ir mes
582.1.44:001
3552. Ліст Кляўдыюша Душэўскага (Коўна) Усеваладу Боеву (Коўна) за 28.01.1924 з просьбай даць тлумачэньні адносна пастановы «сходу грамадзян» 22.08.1923 і меркаванага старшыняваньня на ім Боева
582.1.44:069 — мк
3553. Паштоўка Яна Ермачэнкі (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 29.01.1924
582.1.49:074
582.1.49:075 — канвэрт
На паштоўцы: «Беларускі Сакол». Просьба пашыраць паштоўку па Коўне
3554. Ліст Уладзімера Пігулеўскага (Дзьвінск) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 29.01.1924
[...] Вучыцялі пачатковых белар. школ атрымалі павесткі з пошты аб прысылцы на іх імя пасылкі з «наложаным плацежом» на 110 л.руб. ад К.Езавітава. Некаторыя вучыцялі гэтыя пасылкі выкупілі. Аказалась, што гэта Езавітаў такім чынам распаўсюжывае Ваш трыганаметрычны слоўнік. Вучыцялі незадаволены [...]
582.1.49:082
3555. Ліст Уладзіслава Грыневіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 30.01.1924
582.1.49:083&Г-084
Аб падрыхтаваным для друку рукапісе аповесьці «За што?» — пра падзеі польскай акупацыі Беларусі 1920 году.
3556. Расьпіскі Вацлава Ластоўскага й Канстантына Барысовіча (Коўна) ў справе продажу часапіса «Крывіч» на суму 1000 літаў за 1.02.1924
582.1.49:002&г
3557. Ліст Уладзімера Пігулеўскага (Дзьвінск) Кіраўніку Беларускага Аддзелу (Рыі а) за 2.02.1924
582.1.44:049 — мк К.Езавітава
3 выказам незадавальненьня рассылкаю Езавітавым «Слоўніка геамэтрычных і трыганамэтрычных тэрмінаў і сказаў» настаўнікам беларускіх школ у Латвіі «наложенным платежом».
3558. Ліст Кастуся Езавітава (Люцын) Кіраўніку Беларускага Аддзелу (Рыга) за ??.02.1924
582.1.44:048 — мк