• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    3 вялікай прыемнасьцяй я прачыуаў апошні №5 «Крывіча». I мова шмат паправілася. У гэтым № мова ўжо нішто, хоць ведама і тут ё непатрэбныя нэолёгізмы й барбарызмы. Спачатку я адносіўся крытычна да Вашае (а мне здаецца ляпей «Вашэцінае») языкаведнае працы, але цяпер бачу, што з яе будзе карысьць. Толькі захапіўшыся мовай, не выдавайце (гэтым я не хачу сказаць, што Ваша выдаеш) за народнае тое, чага народ ня ведае, бо гэтым найбалей пашкодзілі-б мове. Калі «голс», «галшчыць» (с пера ч заўсёды пяройдзе ў ш), «голскі» кажуць «ад Друі да Бешанкавіч», дык і добра; значыцца яга можна ўжываць і ў літэратурнай мове. Няма дзіва, што я яга ня ведаю, бо Вы беларускага фольклёру больш начытаўшыся за мяне.
    Дазвольце, што я падзялюся крышку з Вашэцяй сваймі думкамі, што да Вашэціных «Беларускіх аднасловаў»1. Мне здаецца, што ў крывіцкай мове ё толькі розны і г.п., якое і ўжываецца ўва ўсіх Вамі прыведзеных значэньнях. Добра выясьнена «ведаць», «благі» і «болагі», «казаць», гаманіць, гутарыць, гукаць і г.д. але прапусьцілі тут слова «мужаваць», аб якім, здаецца, мне калісь казалі і якое кажацца ў Валожынскім цяперашнім павеце, яно значыць яшчэ сур’язьнейшую гаворку чымся «гутарыць». А «друга» ўсё-ж ткі ў беларускай мове няма. Вы й самі яга толькі навукова выводзіце. Калі ё ў крывіцкай мове дружба і г.п., дык гэта яшчэ ня значыць, што мае быць і «друг», бо «друг» быў у агульнаславянскую
    пару, а ў беларускай мове яго не асталося. Гэткіх прыпадкаў у славянскіх мовах шмат. Добра выясьнілі, што значыць «кветка» і добра кажаце, што на «цв-Ьтокь» трэба казаць заўсёды «краска», але ня можна заместа «цьвет» і «цьвісьці» заўсёды казаць краса, красаваць. Дрэвы (ігрушы, яблыны, ліпы і г.д.) і краскі (рожа, мак, лён, грэччына і г.д.) цьвітуць a травы (мятліца, жыта і г.д.) красуюць; на дрэвах і красках ё цьвет, а на траве краса. Калі прыраўнуем, прыкл., красу жыта да цьвету яблыны ці маку, дык угледзім, што хоць назначэньне іх адно, але яны розна выглядаюць. Дык ляпей і захаваць гэтыя абодвы словы, будзе можна адцеміць адценак і мова будзе багацейшая.
    «Адказ» мае значэньне, памойму, маскоўскага отвйть, а «адказнасьць» — отв^тственность, але адказ напару можа ўжывацца і ў значэньні «адказнасьць», так як і маск. «отв-Ьть» напару ўжываецца ў значэньні «отв'Ьтственность». На мой отвБть. Адповедзь была-б полёнізмам.
    Прышлеце калі ласка мне «слоўнік геомэтрычных і трыгономэтрычных тэрмінаў і сказаў»2.
    За прысланыя Вамі грошы мы выдалі «Б. Ст.» №4-5 і №6 і яшчэ асталося на №73.
    Падмога ад Вас ведама нікога не компромітуе, але ясна, што калі-б с.-р. даставалі ад Вас падмогу і аб гэтым было ведама, дык не маглі-б яны йсьці й не маглі-б быць прыняты ў Беларускую Раду Цьвікевіча, асабліва-ж у характары палітычных дзеячоў, хоць-бы і без палітычнае работы.
    3 шчырым паважаньнем.
    Я.Станкевіч
    582.1.49:092&г
    1 Артыкул В.Ластоўскага, надрукаваны ў №6 «Крывіча» за лістапад 1923 году. 2 Выйшаў у Коўне ў лістападзе 1923 году. 3 №7 «Беларускага Студэнта» быў апошнім.
    3524.	Паштоўка Эдмунда Зузэміля (Кёнігсбэрг) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 11.12.1923
    582.1.49:098&г
    Пра немагчымасьць далейшага супрацоўніцтва ў «Крывічы» дзеля матэрыяльных цяжкасьцяў. « [...] Вь №5 я пом'Встнль трн артнкула обідею сложностью вь 43/4 страннцы [...]
    [...] AewopouBevocnaCTic Это по греческн, а не по еврейскн. Угадайте, что это такое? Ннкогда не угадаете н, вьроятно, не узнаете.»
    3525.	Ліст Віктара Вальтэра (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 13.12.1923
    Прага. 13 сьнежня 1923 г.
    Высокапаважаны, пане рэдактар!
    Адсылаючы Вам паквітаваньне, я дазволю сабе адаслаць Вам і свой глыбокі дзякуй за тое, што не гледзячы на маё слабенькае й мала-культурнае «Я», Вы ўсё ж ткі надрукавалі слабенькія «Аднабочнікі»1.
    Дзякуючы Вам, я ўбачыў свой твор значна лепшым, чым спадзеваўся, хоць у некаторых мейсцах зауважыў зьмену проста грунтоўную, як напрыклад, з «Апошняго Даруй», Лебядзька выкінута было слова: удавы!
    Ласьне, ў гэтае слова ўпіраецца ўся думка чалавека-самагубца, бо жыцьцё, па яго думцы, ёсьць ня толькі турма, ня толькі «джбан вады вышэйшай істоты», але проста — зьвярынец, акварыум гэтых удаваў...
    Затым, шмат друкарскіх памылак вельмі часта шкодзіла мове самай, а мяйсцамі проста зьменівала сэнс, як напрыклад, у №5, заместа таго, каб было: мы, як птушкі, надрукавана: мы, як пятушкі. пачалі й г.д.
    Ведама, й пятушкі выпушчаюцца часам з клеткі й распрамляюць крыльлі з сваім ку-ка-рэ-ку! Але ж ці лепш падабаюцца гэтыя пеяньня й «адраджэньне» пятушкоў, за сьпевы вольнай птушкі на зялёным дрэве пад купалам блакітнага неба...
    Хаця, ці варта пісаць аб гэтым? Цяпер гэта ўжо — гістарычная даўнасьць, бо так ці інакш «Аднабочнікі» надрукаваны й здадзены ў архіў.
    Балей, пакуль што нічога ня маю, ды ці буду мець балей, — ня ведаю...
    Вы пытаеце адносна зацікаўленнасьці студэнцкіх кругоў «Крывічом»? Цяжка сказаць аб гэтым што-небудзь канкрэтнага, як цяжка знайсьці якую-небудзь акрэсьляную форму ў тумане. Студэнства, як цэлага, трэба сказаць, няма. Ёсьць пэўны кангламэрат, мазаіка людзёў, зьвязанных толькі прыналежнасьцей да аднаго беларускага будынку. У гэтым будынку можна разгледзіць два бакі: адзін належыць узгрупаваньню, г.зв. беларускай студэнцкай сэкцыі, другі: «Аб’еднаньню Паступовага Студэнцтва». Гэтыя ўзгрупаваньні жывуць сваім асобным жыцьцём, ніколі ня стыкаюцца разам на паседжаньнях (за выняткам выключных мамэнтаў), так як быццам — дзьве палаты Парлямэнту.
    Але зноў такі, гэтыя ўзгрупаваньні ёсьць толькі драбнейшы падзел той самай мазаікі людзёў, прымазанных да цэлага рукою, часьцей Выпадку, вельмі рэдка Пераконаньня.
    Адсюль і адносіны студэнства да «Крывіча» самыя разнастайныя. Адны дзеля надта чырвоных пераконаньняў нават «зусім ня цікавяцца гэтай газэткай» (!), другія — мала цікавяцца, й толькі трэцяя, большасьць, запраўды цікавяцца й ахвотна чытаюць, хоць грошы любяць выкідываць толькі на што-небудзь «канкрэтнае». Прысланныя Вамі нумяры я толькі з нацяжкай распаўсюджыў. Так я зьбіраю рысы адносінаў студэнтаў да «Крывіча» ў тумане студэнцкага індыфэрэнтызма.
    Адзначу пажаданьні, якія я чуў ад большасьці чытаючых студэнтаў. He падабаецца ў «Крывічы» непрапарцыянальна багаты архэолёгічны й гістарычны матар’ял, цікавы хіба для спэцыалістаў, побач з малым літэратурным матар’ялам, дзе шмат перакладаў, але мала арыгінальных рэчаў. Гэта, прыдае часопісі від нейкіх архэолёгічных запісак й таму не адбіваецца так моцна на студэнстве, поўным агульных праклятых праблем й шуканьнем жыцьцёвага сьветапагляду.
    Рэзумуючы ўсё, скажу, студэнства часопісь прыймае да ведама. Затым, прыміце шчырае запэўненьне ў глыбокай да Вас пашане.
    Вальтэр Віктар.
    582.1.49:096&г
    1 Апавяданьне надрукаванае ў №№4 і 5 «Крывіча» за кастрычнік і лістапад 1923 году.
    3526.	Ліст Уладзімера Пігулеўскага (Дзьвінск) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 13.12.1923
    582.1.49:097&г
    3	падзякай за дасланы №5 «Крывіча». Аб плянах напісаць дысэртацыю на тэму «Таргоўля ў Полацку ХІП-ХІХ ст.»
    «[...] Мне, як гісторыку, зразумела больш усяго па сэрцу «Запіскі». Гэта здаецца зярнятамі запраўднага металю сяродтакога шлаку як «Аднабочнікі» [...]»
    3527. Ліст Івана Краскоўскага й іншых беларускіх дзеячоў Латвіі (Дзьвінск) Аляксандру Цьвікевічу (Коўна) (не раней за 19.12.1923) аб памылковым насьвятленьні беларускіх справаў у Латвіі ў справаздачы А.Цьвікевіча ў Край, аб канфлікце І.Краскоўскага з К.Езавітавым
    Высокапаважаны гр. А.Цьвікевіч.
    У Вашай апошняй справаздачы у Край аб становішчы беларускага руху Вы, ня гледзячы на папярэджэньне аб тым, што Латвія не ўваходзіць у Ваш агляд, адвялі значнае мейсца беларускай працы у Латвіі і пры гэтым выявілі поўнае неразуменьне і незнаньне той справы, аб якой з гэтакай самапэўнасьцью Вы гаворыце.
    Дзеля таго, што гэты Ваш афіцыяльны дакумэнт можа атрымаць шырокае аглашэньне і такім чынам беларускае грамадзянства вынясе памылковае ўражэньне як аб становішчы беларускае справы у Латвіі, так сама і аб нашай працы, мы прымушаны у форме адкрытага ліста да Вас даць некалькі паясьненьняў.
    1)	«Здароваму ўзросту культурнай працы у Латгаліі перашкаджае барацьба паміж Краскоўскім і Езавітавым. На наш пагляд прычыны гэтай сваркі пераважна персанальныя» гаворыце Вы і далей самі пераходзіце, выбачайце, да наіўнай казуістыкі і пробуеце давясьці, што прынцыповага разыходжаньня тут няма, а есьць толькі разыходжаньне тактычнае.
    Няўжож Вы, грамадзка-палітычны дзеяч, не разумееце, што тактычнае разыходжаньне у працы паміж дзьвюма группамі зьяўляецца разыходжаньнем прынцыповым, а не пэрсанальным.
    2)	Тактычнае разыходжаньне згодна Вашых слоў заключаецца у тым, «як фармуляваць свае адносіны да расейскага элементу у Латгаліі, якую тактыку у стасунку да яго прыняць, чы паступова-толеруючую, чы актыўна-варожую і непрымірымую».
    Гэты Ваш вывад базуецца толькі на незнаньні справы, якой аб’ектыўна Вы і знаць не маглі, бо ніхто з нас ні прыватна, ні афіцыяльна Вас аб ей не інфармаваў.
    Аснова гэтага разыходжаньня ляжыць не у паступова-талеруючым чы непрымірыма-варожым адношаньні да расейцаў, а ляжыць яна у самых прынцыпах працы.
    Адна группа дзеячоў, стаўшая с пачатку сваей працы на шлях бязмернага пашырэньня толькі беларускіх назоў, прылажыўшая цэнтр вагі не да істоты справы, а толькі да яе павярховасьці, не хоча цяпер зыйсьці з гэтага шляху, перайсьці да ачышчэньня беларускае справы ад варожага і
    шкоднага элементу і ня гледзючы на кадры нацыянальна сьвядомых беларускіх маладых рэзэрваў, лічыць патрэбным супрацоўнічаць нават з асобамі, адкрыта ганьбячымі усе беларускае.
    Другая группа, якая у аснову сваіх мэтадаў працы паклала паглыбленьне справы, ясна усьвядамляючы усю катастрафічнасьць рэгрэсіі беларускай справы у Латвіі за 3 гады, рэгрэсіі вочавіднай ня толькі для абедзьвюх группаў, але і для чужых, ясна угледжываючы прычыны гэтай рэгрэсіі у вочавіднасьці слабага шырокага разваліваючагася фронту, гэтая группа падлічыла усе маючыяся у Латвіі сілы беларускіх працаўнікоў і для ратунку справы прызнала патрэбным, шляхом замены шкоднага элементу маючыміся маладымі рэзэрвамі, стварэньне можа меньшага, але моцнага фронту запраўдных нацыянальна-сьвядомых працаўнікоў.