Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
А калі інтрыгі нізкія, плёткі агідныя, як і раней, будуць выходзіць з іхняго стану, дык хаця мае сябры і пойдуць з імі (а Мамонька кожны дзень меняе палітыку, калі даведаўся, што літоўцы адмовіліся даць візу, дык адразу вецер падуў у другі бок. Я кажу, ці ж с. Ластоўскі вінен у тым, што табе не далі візу, што ж ты лічыш яго гаспадаром Літвы, ці што?) дык, калі усе пайдуць з імі, я астануся адна і ніколі не акунуся ў бруднае балота, якое на-сьмерць заб’е нас як сацыялістычную партыю. 1476
Скажу шчыра, Мамонька ува ўсей гэтай гісторыі трымаўся так, — сягодні са мной, заўтра з імі, мне гаворыць адно, ім другое. Калі мы ужо напісалі пратакол пратэсту проці іхняго нахальнага нежаданьня з намі, сябрамі Прэзыдыуму Рады Рэспублікі, гаварыць, дык Мамонька адмовіўся назаўтра яго падпісаць і заявіў, што ён пойдзе яшчэ раз і як «чэсны» чалавек папярэдзіць, што мы будзем з імі змагацца і публічна пратэставаць, калі яны дазваляюць сабе выступаць ад імя Ураду. Я казала яму, што мы ўжо гэта сказалі, гаварыць больш не аб чым, а калі ён пойдзе, дык зноў завязьне ў іх інтрыгах. Праўда аказалася на ліцо. Яны Мамонькай круцяць, як хочуць. Я ўжо нават перастала цікавіцца, што і як там робіцца, так абрыднялі мне усе гэтыя інтрыгі і сам Мамонька разам з імі.
Ну, да усежтакі прыкладу стараньняў прывясьці партыю да парадку. Мо прыдзецца шмат выбачыць, шмат каго падцягнуць і усім разам падцягнуцца, але ворагам — палякам і камуністам ня можна даваць аружжа ў рукі, a то яны добра на свой бок скарыстаюць наш развал за граніцай.
Ітак, пакуль што нічога не пішыце аб тым, што ужо Ураду няма. Ня трэба палякам падаваць радасьць. Створым моцную партыю, тагды новая сіла заменіць старую ужо спарахнеўшую. Я пісала ўжо Вам, паважаны сябер, каб Вы разам з с. Душэўскім утварылі у Літве заразжа Нац. Камітэт на чале з Вамі, тагды усе работу бел. у Літве можна будзе рабіць без замінкі і рукі будуць развязаны.
Пры гэтым я прыкладаю распіску на заказн. лісты Стахі, якія адпраўлены да Вільні і распіску маю у атрыманьні грошай, 20 доляраў. А калі зрасходуем на якую-небудзь грамадзск. справу друг. 20 доляраў тады ад тае арганізацыі вышлю Вам расп.
Тутака ж прыкладаю копію, хаця не падпісаную, нашае заявы на імя Крычэўскага і пратакол нашае размовы з Прэзыдыумам Рады Рэсп. Захавайце іх, як гістарычн. дакумэнт. Ага, Заяц тутака многа казаў аб маім днеўніку, які заховываецца у Стахі1, быццам Вы яго паказвалі Крычэўскаму і сьмяяліся над маімі душэўнымі перажываньнямі. Канешня, усе Зайцавы словы і словы Крычэўскага для мяне неважны, але цікава, што яны разглашалі, быццам Вы мяне гэтым днеўнікам трымаеце у руках і выкарыстовываеце. Падлецы толькі подлае і думаюць.
Прывет Клаўдію, Стахе і Анэтке.
3 шчырай пашанай П.Бадунова.
P.S. Пішыце па адрэсу майму, гэта лепш будзе ад усяго: Cechoslovaque. Zbraslaw u Prahy. Bilka ul. N101 u Antonina Zemara, pro P.Badunova.
Пратакол прышлю пасьля.
582.1,49:085&r-086&r
1 Дакумэнт №2228.
3513. Ліст Палуты Бадуновай (Збраслаў) Клаўдыюшу Душэўскаму (Коўна) за 30.11.1923
Вельмі паважаны і даражэнькі таварыіп Душэўскі!
Два лісты твае адрасаваныя на Язэпа я чытала і калі ні табе дык сябру Ластоўскаму пісала два разы, хаця і кароценькія лісты і трэці ліст заказны
на твой адрэс. Мне ж здаецца Вы там павінны чытаць іх, ці па крайней меры перадаваць зьмест адзін аднаму. Ось чаму я асобна ня пісала табе. Але ж, бачу, што мусіць і Вы там паміж сабой не саўсім адкрыта гаворыце і падзеляецеся думкамі і весткамі. Дык ось жа я табе і пішу асобна. Але прашу перадаць гэты ліст і сябру Ластоўскаму, каб і ён ведаў аб нашых тутэйшых прыгодах.
Я ўжо пісала, што ляжала хворая каля месяцу. Цяпер яшчэ толькі паднялася і выходжу прагуляцца каля хаты, бо далеко ня маю сілаў і доктар забараніў.
Ажно ось што нарабілася за гэты час.
Уся ковенская камарыльля зьявіўшыся сюды перш-на-перш па свайму звычаю пачала з унутраных і вонкавых інтрыг ды інтрыжак. Ужо праз два дні, як яны зьявіліся — Язэп на мяне чамусьці надуўся. А вядома чаму салодзенькі Зайчык яму чагосьці намазаў. Але ж гэта скажу Ta66 такая брудная кумпанія, што аб ей і не варта многа казаць. Адным словам, яны нас так пасварылі, што мае таварышы, забываючы нават свой ня толькі сацыялістычны доўг і абавязак перад кожным чалавекам, але сяброўскі доўг перад хворым таварышам пакінулі мяне адну у цяжкую хвілю смяртэльна апаснай хваробы. Я пераехала на сваю уласную кватэру у Zbraslav, невялічкі гарадок верстах у некалькі ад Прагі. Там пры пераездзе я ператамілася і прастудзілася. Слава Богу, што здарыліся добрыя людзі рускія і украінцы — яны мяне і лячылі і даглядалі і адхаялі нарэшце.
Ці няпраўда, сябер Клаўдзій, што піша мне Валодзін «кожны з беларускіх дзеячоў жыве толькі для сябе і сам сабой, справа ідэевая вельмі далека ад іх стаіць». А другі чужы сацыяліст піша: «кожны з бел. дзеячоў за граніцай жывуць асабістымі перажываньнямі, плёткамі, да звадкамі і такую развялі заграніцай мутную ваду, што далей ісьці некуды»
Так, гэта усе праўда. Мы заграніцай, як паложым і ўсе эмігранты толькі ваду муцім. Але ж хто ў гэта[й] мутнай вадзе рыбку ловіць, дык гэта кампанія Цвікевіча і Крычэўскага. Яны тутака спачатку павялі атаку проці мяне. I штож свайго дабіліся — цэлы месяц я нават не ведала, што і чаму так, а не інакш, робяць мае таварышы. Яны самі з імі хадзілі, гутарылі, упусьцілі іх у партыю, далі ім магчымасьць пазычыць у украінцаў грошай. Праўда, як учора тлумачыў сябер Грыб ён хацеў, каб яны тутака затрымаліся і наладзілі культурную працу. А яны затрымаліся і... пачалі з таго, што унясьлі ледзьве не развал у партыю.
Кажу табе адкрыта, яны зрабілі было тое, што я сама толькі чакала выздараўленьня, каб выйсьці з Пражскае арганізацыі куды яны увайшлі праз правакацыю Жылкі, гэтага агента Луцкевіча.
Але усякае дзела, даведзенае да абсурда дае і добрыя вынікі. Таварышы мае скора пераканаліся, што з іх працы будзе такая ж карысьць, як і ў Коўне. Ось жа яшчэ пераканаўся т. Грыб у тым, што яны проста шантажыруюць проці мяне. А выйшла гэта так. Захарко напісаў Тамашу ліст, дзе паставляны былі такія крючкатворныя запытаньні аба мне, на якія ён мусіў справядліва хаця і не саўсім прыгожа адказаць, што гэта усе
«брахня». Мусіць ім гэта не падабалася, і яны парвалі гутаркі і з Тамашом, тагды вочы на іх дзеяльнасьць адчынілася і ў тых хто яшчэ пітаў да іх нейкую павагу. Словам, чым далей у лес, тым болей дроў.
А тое, што яны хваляцца, што мы змушаны маўчаць, дык гэта нас нісколькі не пужае. Бо учора адбыўся у мяне сход Ц<энтральнага> Бсюро>, і мы прынялі рэзалюцыю аб павядамленьні ува усіх газэтах аб нашым выхадзе і аб развале усяго гэтага Ураду. Але я сама настаяла на тым, каб яшчэ пачакалі з яе апублікаваньням з тыдзень, затое, што, ах, як рады будуць гэтаму развалу і камуністы і палякі — яны аб гэтым летуцелі даўно. Ось чаму няхай дзело дойдзе да лёгічнага канца. Мы хочем тутака утварыць не Бел. Раду, як яны сябе агаласілі, а Грамадзянскі Кам. накшталт украінцаў. Тагды і мы зможам увайсьці ў яго і працаваць.
Наогул жа кажучы ня трэба так многа зьвяртаць на іх увагі. Усе роўна іх песьня сьпета. Так, напрыклад у шантажным пісьме да Грыба Цвікевіч, вуснамі ці літэрамі, пісанымі рукамі Захарко, пытаецца у Грыба, на якім, мол, аснаваніі Бадунова заявіла Крэчэўскаму і Захарко: «Больш нам няма аб чым гутарыць, гнілое няхай гніе». А каб ты ведаў, што я гэта праўда што сказала, бо лічу іх «парахней», як палітычнай так і нацыанальнай, аб сацыялізме ж я з імі ніколі і не гутарыла... Уяві сабе такое дзіўнае здарэньне: пішу, ажно адчыняюцца дзьверы і уваходзіць Заяц з філіжаначкай у руках — гэта ён мне, як хворай вареніца прынёс. Трогательно і умнлнтельно, як кажуць па рассейску. Аказываецца, іх так прыпер Грыб, які прэд’явіў украінцам гэткую прапанову — альбо з Цвікамі, альбо з намі, бо мы шантаж іх увесь раскрылі. Ось жа беднага гэтага Зайчыка і паслалі да нас, як прымірыцеля. Ён ужо нічога не мае проці адводу Ураду Цвікевіча: «Вы яго увекавечылі, кажа ён, гэтым ультыматумам». Гэта пад ульт. разумеецца наша з Язэпам заява аб непрызнаньні яго законным. «Але няхай сабе, мы ужо ня будзем яго адстаіваць. A Прэзыдыум трэба захаваць, хаця ўсе-роўна адкрыта тутака немагчыма ніякая праца. Мы зьбяромся зноў і пагутарым. Я яму сказала паміж іншым, што Ковенск. группа распушчана, што на-днях мы патрабуем здачы усіх парт. спраў мне. Ён доўга сядзеў, ажно да першай гадзіны. Шмат аб чым гаварыў. Ось калі праснулісь, калі чужыя падагналі. Я яму прачытала наш пратакол, ужо падпісаны і мной і Мамонькай, аб выхадзе з Прэзыдыуму і аб непрызнаваньні Крэчэўск<ага> і Зах<аркі> за Прэзыдыум. Яго гэта спужала. «Ужо пасьпелі, ужо пасьпелі. — Але, кажу я, ня можна балота ковенскае пераносіць у Прагу. Альбо нешта агульнае, альбо барацьба адкрытая. Словам, паглядзімо. Главар і ўдахнавіцель Цвікевіч выехаў да Коўны. Безумоўна, яны хочуць і назад, як ты пішаш, але ходу няма і яны хапаюцца і тутака за усе. Пажывем, пабачым. А аб Урадзе Цвікевіча усероўна апублікуем.
Прывет шчыры тваей жонцы, Анэтке я пішу тутака — перадай ей. Сябру Ластоўскаму паслала заказны ліст, ці атрымаў. — Хай напіша.
Адрэс: Zbraslav-Zavisi u Prahy. Bilka ul. N101 up. Antonina Zemar pro P.Badunovu.
582.1.49:087&r-088&r
3514. Ліст Палуты Бадуновай (Збраслаў) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 30.11.1923
Czechoslawaque. Zbraslaw u Prahy. Bilka ul. 101. u A.Zemara, pro P.Badunowa.
30/XI 1923 r.
Паважаны i даражэнькі сябер Ластоўскі!
Сягодні паслала Вам заказны ліст1 з падробным апісаньням усіх здарэньняў з Урадам Цвікевіча. До гэтаго часу паслала Вам два лісты, хаця кароткія, бо ляжала ў гарачцы. Цяпер паднялася, але яшчэ на вуліцу не выходжу і таму на мяне напала самненьне, што можа мае першыя лісты прапалі, а мо загіне і гэты заказны. Ня то што я не давяраю таму ліцу, якому аддаю пісьмы, а так хто яго ведае. Дзіўна, чаму Вы не адказалі ні на адно, дык думаеце, што і не атрымаеце і гэтага. Пайду на почту сама, мо неяк даплятуся. Дык у заказным пісьме я паслала разам з поўнай інфармацыяй і копію з нашае заявы на імя Крэчэўскага, дзе мы не прызнаем законным Урад Цвікевіча. Там жа распіска мая і квітанцыя на пісьмы Стахі, якія перасланы да Вільні.