• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Сягодні прымем дэклярацыю аб польск. уцісках і апублікуем ува усіх сац. газэтах Нямеччыны, а мо і ў другіх. Штейнберг абецаў надрукаваць у 12 газэтах, а мяне чакае у Бэрлін, каб там сярод рабочых арганізаваць мітынгі, яны абецаюць даць мне добрага перакладчыка і ўсе абставіць, як трэба. Па мойму ж, Нямеччыну ўжо няма чаго і агітаваць, яна і так добра адчувае польскі уціск на сваей сьпіне. А вось каб паехаць да Англіі і там сярод работніцкіх мас павясьці агітацыю — гэта іншая справа. Там знаходіцца і II інтэрнац. у Лёндане, а ў ім засядаюць «левыя» з пр<авага?> боку П.П.С. Каб асьвятліць добра усе палажэньне перад работ., тагды і П.П.Сам стане цесна у II інтэрнац., як іхняй буржуазіі ў Лізе Народаў пасьля нашых мэморьялаў. (Глядзіце арт. «3 Польскага Сойму» Вольн. Сьцяг №20.) П. Вітас журыцца аб дрэнным палажэньню загранічнай палітыкі і жаліцца на жалабы меншасьцяў у Лігу Народаў.
    А П.П.С. — гэтыя пройда-сацыялісты, як вужакі круцяцца каля нашага беднага сялянскага народу, павыганяўшы нас заграніцу і пасаджаўшы усю народную інт<элігенцыю> у турмы разам са сваім правадыром Пілсудскім. Яны ужо тэрытарыяльную аўтаномію абецаюць. Мусіць трудна на «Крэсах».
    А п. Кернік пра Вас успомніў, гэта мін. унутраных спраў. Патрабуе ў Сойме новых падаткаў на пашырэньне паліцыі проці «банд Ластоўскага».
    Усе добра, але вось што ліха. Жыць у Бэрліне не маю ніякае магчымасьці — не хапае сілаў фізычных. Анэтка2 сягодні прыслала мне ліст, што хварэя і галудуе, доктар вялеў па 6 раз у дзень есьці, а што? Вось запытаньне. Хвораму на легкія патрэбна малако, у Бэрліне ж яго нават у кансэрвах не адшукаеш. Анэтка таксама здаецца хоча пераехаць у Прагу. Мусіць, што і я застануся тутака ня меней як да Каляд. Сілы мае саўсім падупалі. Мне трэба паправіцца. Ня ведаю, як я устроюся, ў панядзелак пайду на раду да украінцаў — Шаповала.
    Цяпер жа мушу чакаць яшчэ ад Вас паведамленьня аб тым, як з газэтай, ці то з журналам. Шаповал казаў мне, што яны да гэтага часу выдавалі журнал «Нова Украіна» (выдаюць Вінніченка і Шаповал) у Бэрліне, але зараз пераносяцца ў Прагу, бо у Бэрліне безумныя цэны і няма магчымасьці выдаваць. Ось жа і нам мусіць трэба гэтак зрабіць. A то можна і так прыгатаваць усе тутака, а выдаць — адаслаць да Бароўскага [ці самой з’ездзіць, хаця не маю палета цеплага і затое прастудзілася цяпер, але праз месяц спадяюся усім абзавясьціся]. А к Калядам мо к лепшаму усе нарыхтуецца, і я адпачыну, напьюся досыта малака, прывяду ў парадак свае сілы і сваіх таварышаў, якія тутака распусьціліся, як рожы ў садзе, і нічога ня робяць. Уся моладзь жывець пьянствам і мусі картішкамі. Трэба клюб. Я ужо зрабіла разам з Язэпам3 адзін сход. На другім пакончым справу. Перавязу сюды Анэтку — будзе народныя бел. песьні сьпяваць. Сама ж я буду чытаць лекцыі па літэратуры. Наогул, пастараюся, каб час майго тутака жыцьця не прайшоў бязследна.
    Аб Урадзе Цвікевіча мы ужо прынялі і партыйную пастанову і удвох з Мамонькай, як члены Прэзыдыуму — скасаваць Урад Цвікевіча, як незаконна выбраны. Склікаць зьезд Прэзыдыуму Р<ады> Рэспублікі на 1 лістапада г.г. у Празе і на зьездзе вырашыць, дзе і як будзе выступаць Прэзыдыум , як Бел. Нац. Цэнтр заграніцай. Аб гэтым ужо паслана аф<іцыйная> папера заказным лістом Крэчэўскаму ў Коўну.
    Загранічную групу с.р. у Коўне парашылі распусьціць і даручыць Міхалевічу перадаць мне усе дакумэнты не пазьней Іга сьнежня г.г. Пасьля чаго будзе Ц.Б. зроблена новая перарэгістрацыя сяброў партыі. Ну, усяго найлепшага, мой паважаны адважны духам таварыш. Чакаю альбо Вашага прыезду, альбо ліста. Жыву ў Язэпа на хлябах. Бьецца ён тутака, як рыба аб лёд. Жонка слабая і хваравітая. Прывет сяброўскі Клаўдзію з жонкай і цалую Стаху. Перасылаю ёй лісты, якія выпадкова да мяне папалі. Пурыцк<аму> напішу зараз жа. 3 паш<анай>. Палута.
    P.S. Ад Езавітава атрымала сягодні ліст. Ён будзе працаваць з Вамі. Пішыце да яго.
    582.1.49:140&г-141&г
    1	Мэмарыял прыгнечаных Польшчаю народаў Лізе Нацыяў (дакумэнт №3471). 2 Сястра К.Душэўскага. 3 Мамонькам.
    3496. Паштоўка Давіда Анэкштэйна (Шэнайхе) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 23.10.1923 у справе магчымага выезду ў Монпэлье (Францыя)
    582.1.49:142
    3497. Запіска Клаўдыюша Душэўскага (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 27.10.1923
    Браце.
    П. Іонінас просіць цябе зайсьці цяпер у Міністэрства і узяць з сабой дзесятак «мэморьялаў» на францускай мове1.
    Кляўд...
    27.Х.1923г.
    582.1.49:143
    1 Дакумэнт №3471.
    3498. Ліст Вацлава Ластоўскага (Коўна) Палуце Бадуновай (Прага) за 28.10.1923
    28.Х.22 Даражэнькая Цетка Палута.
    Вашага ліста я вельмі чакаў, бо такое палажэньне як цяпер у нас ёсьць доўга трываць не павінна, калі-ж будзе трываць, то яно давядзе да таго, што нам усякую работу нельга будзе рабіць у тым ліку і работу школьную. Вы кажаце, што я магу дастаць грошы і іх не дастаю, гэта не зусім так: паверце, што прыватнаму чалавеку, апіраючыся толькі на тыя ці іншыя адносіны, даставаць грошы вельмі цяжка, блізка немагчыма, бо палажэньне робіцца маё невыразным, а з другой стараны той хто можа даць
    грошы, па істоце сваей вымагае формальнасьцяў правам устаноўленых. На аснове Вашых слоў я казаў, што край не падзеляе тактыкі вайсковага стану у бок нашых прыхільнікаў1, што край мне давярае. I было-бы ўсё добра каб запраўды край даў свой голас, але край маўчыць. Учора я парушыў усе свае стасункі; прышлося гаварыць і з праціўнікамі (бо ня ўсе так глядзяць, як наш знаёмы з Барбароса2). Кажуць: «мы гатовы прыйсьці з помаччу, але калі Вы адзін, ці вас трое, з намі, то самі разумееце — маштаб помачы ня можа разцягацца на тых, хто супроць нас актыўна ці пасыўна». Усё-ж такі крыху дастаў і перасылаю Вам, а Вы ўжо з Прагі пашліце цэнным пісьмом, застрахаваным на сумму ўложанага у пісьмо чэка: 50 доляраў Школьнай Радзе і 50 доляраў Нац. К-ту, калі Камітэт робіць якую работу, a то усе 100 доляраў школьнай Радзе, я думаю найлепей на імя Мятлы ці Рака*. У пісьме-ж трэба іх папрасіць каб яны у газэце паквітавалі гэткім чынам: «ад А.Якубоўскага, праз Прагу атрымана на Школьную Раду 100 доляраў». Акром гэтага для Вас асабіста на Ba­mbi патрэбы пасылаю 20 доляраў. Пры гэтым прашу пераслаць мне паквітаваньне у атрыманьні ад мяне дзеля перасылкі у Вільню 100 доляраў на падтрыманьне беларускіх культ-нац устаноў, з далажэньнем квіта пачтовага аб перасылцы цэннага ліста, і, асобна, другое паквітаваньне у атрыманьні ад мяне 20 доляраў на падтрыманьне беларускай палітычнай эміграцыі. Паквітаваньні чым хутчэй вышліце тым лепей: здаўшы паквітаваньня можна будзе гаварыць аб далейшым.
    Я вельмі прашу Вас прыслаць мне копіі а) даручанага Вамі з Мамонькам пратэсту Крэчэўскаму і б) партыйнай пастановы. 3 часопісьсю пачакаем, калі Вы крыху адпачнеце. Разфармаваньне Ковенскай С.-Р групы в<ельмі> разумная пастанова. Затым прыміце сэрдэчнае прывітаньне
    ад шчыра паважаючага Вас ВЛаст...
    * Чаму не на Рака, а гэта каб не зьвяртаць лішне на яго увагі, так я flyMay, але Вы усё гэта лепей ведаеце і зрабіце як трэба. NB. В<ельмі> прашу каб у Празе ніхто ня ведаў аб гэтай пасылцы, бо у Празе сьцерагчыся ня будуць, а праз Прагу могуць даведацца і далей. ВЛ.
    582.1.49:144&г
    1 Літвы. 2 Юозас Пурыцкі, дыпляматычны прадстаўнік Літвы ў Бэрліне
    (Прадстаўніцтва месьцілася на Барбароса-штрасэ).
    3499. Чарнавік запіскі Вацлава Ластоўскага ў справе бюджэту на працу сярод беларусаў пад польскай акупацыяй за 29.10.1923
    Запіска
    У справе бюджэту на працу сярод беларусаў пад польскай акупацыяй
    Заданьні якія павінны быць дасьцігнуты у наступным гаду працай пад польскай акупацыяй
    1. Першым і найважнейшым заданьнем працы у наступным гаду (1924) павінна быць падтрыманьне і пашырэньне опозыцыйнага настрою супроць Полынчы беларускага жыхарства Віленшчыны і Горадзеншчыны, якое, паміж цяперашняй граніцай Літвы і Лініяй Рыжскага міру, становіць пераважаючую большасьць.
    2.	Зьвярнуць палітычныя сымпатыі беларускага жыхарства у старану Літвы.
    3.	Зсолідарызаваць імкненьня беларусаў з вымаганьнямі літоўскай палітыкі, а праз гэта дасьцігнуць солідарных выступленьняў і мець уплыў на ход падзей ў краю.
    4.	Вясьці актыўнае змаганьне з полёнізацыяй ў Віленшчыне і Горадзеншчыне.
    Характар намечанай працы.
    Па свайму характару стаўленыя мэты на наступны год разпадаюцца на 2 галоўныя кірункі: працу палітычную і культурную, цесна паміж сабою зьвязаныя і ўзаемна дапаўняючыяся.
    Палітычная праца разпадаецца на чат[ы]ры галоўныя аддзелы:
    1.	Прэса
    2.	сталы кантакт з краем
    3.	організацыі і партыі
    4.	агітацыйная літэратура.
    Культурная праца галоўную увагу павінна зьвярнуць на
    1.	Школу
    2.	Беларускую кнігу.
    Спосабы дасьціжэньня пастаўленых мэт.
    1.	У кождай палітычнай рабоце галоўную ролю іграе прэса, якая надае кірунак мышленьню данага грамадзянства, умацовывае яго пераконаньні, служыць агітацыйнай трыбунай, кіруе ім і г.д. і г.д. Адводзячы першае мейсца прэссе, ў будучым гаду трэба: а) пастарацца мець ўплыў на ўсе беларускія часопісі, выходзячыя пад окупацыяй, і на эміграцыі; б) утрымліваць цэнтральны орган, кіруючый на тэрыторыі Літвы і цесна ад яго залежачый партыйны (Эс-Эроўскі) орган за межамі Літвы.
    2.	Каб зсолідарызаваць імкненьня беларусаў з вымаганьнямі літоўскай палітыкі, трэба шляхам некалькіх спорадычных зьездаў з прэдстаўнікамі беларускага грамадзянства з пад польскай окупацыі, констатаваць факт супольнасьці інтэрасаў у змаганьні з польскай окупацыяй і намеціць план ўзаемаадносін на будучыну. Акром гэтага падтрымліваць пастаянную зьвязь, шляхам рэгулярных сустрэч.
    3.	Опозыцыйны настрой рэволюцыйных элемэнтаў да Польшчы трэба выкарыстаць на утварэньне кадраў актыўных змагароў, шляхам пашырэньня арганізацый стрэлецкага характару. Рэволюцыйным партыям трэба даць магчымасьць разьвіць агітацыйную дзейнасьць ў духу рэволюцыйна-незалеж ніцкім.
    4.	Для падтрыманьня і кіраваньня настроямі рэволюцыйных элемэнтаў і для пропаганды мас ў духу рэволюцыйна-незалежніцкім трэба выдаваць заграніцай і пашыраць у краю адпаведную нелегальную літэратуру.
    Усякая рэволюцыйная праца магчыма толькі там, дзе маецца контынгент нацыональна-сьвядомага элемэнту. Дзеля гэтага галоўным заданьнем культурнай працы павінна быць нацыональнае усьвядомленьне праз