Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
5. У мяне шмат часу выходзіць на рэмонт, які яшчэ не закончаны.
6. Экспэдыцыя зроблена уся. Курсантам разаслана.
7. Ня ведаю, што рабіць з чытанкамі?
8. Пару дзён таму гаварыў з П. Боевым. Ен называе Цьвікевіча і к-о «глупымі дзяцьмі» і нават горш.
9. Ёсьць магчымасьць адчыніць некалькі пачатковых школ: ёсьць вучыцялі і грунт. Як прыедзеш Ты і п. Іонінас, тады пагаворым.
10. У мяне вельмі цяжка з грашмі.
11. Пішу у 4№ Крывіча тое-сёе.
12. Нудна.
13. (ня хочу запаўняць)
14. Бывай здароў. Кланяйся Палуце1 і Анэтцы2.
15. Перадай Палуце, што толькі пры бязумоўнай сталасьці, шчырасьці і пашане магчыма супрацоўніцтва паміж людзьмі наагул. Без бязумоўнага даверья і адданасьці супрацоўніцтва немагчыма. Пішу гэта ведаючы наперад, што Палута можа быць добрым таварышом. Няхай яна ведае, што лепш мець аднаго таварыша, але пэўнага, чым 1000 ды «часовых». Тутака аб ёй пушчаюць чуткі што яна гістэрычка. Хто гэта робіць, лёгка дагадацца.
16. Твая Панічка здарова.
17. А.Бухаў3 зьмесьціў фэльетон аб Лізе Нацый на аснове «Крывіча». Вырэзку не пасылаю (згубіў).
Покуль што бывай здароў.
КДуш...
P.S. 18. П. Крупчанко раіў Табе угледзіцца з палк. Коновальцем праз п. Ільніцкаго. Адрэс пасылаю пісаны рукой п. Крупч. але можаш дастаць у п. Прэзыдэнта Петрушэвіча. Апошняга адр. Motzstr. 78(?)
582.1.49:150&г
1 Бадуновай. 2 Ганне Душэўскай. 3 Рэдактар ковенскай газэты «Эхо».
3470. Мётоіге des Lithuaniens du territoire de Vilna, presente au Conseil et aux Delegues a la IVme Assemblee de la Societe des Nations. Geneve, 23.09.1923
582.2.60:001-007 — d
582.2.60:019-025 — d
582.2.60:026-032 — d
3471. A la Haute Societe des Nations a Geneve [Memoire de 1'Union des Allemands expulses de Pologne]
582.2.60:033-040 — d
582.2.60:041-048 — d
Дата невядомая.
3472. Паштоўка Віктара Вальтэра (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 25.09.1923
Прага. 25/ІХ 23г. Вельміпаважаны грам. Рэдактар!
Выбачайце, што я турбую Вас сваёй пісулькай, адрываючы, магчыма, ад бягучай справы, але ўсё ж ткі я хацеў бы троху напомніць Вам аб сабе, аб тым, ласьне, што мной было адаслана Вам апавяд. «Аднабочнікі», і што дагэтуль, ня гледзячы на маю просьбу выслаць як найхутчэйшы адказ, адказу няма. Дзеля гэтага ласкава прашу Вас не адмовіцца адказаць караценька: 1) ці атрымалі Вы маё апавяд., ці не? 2) Ці будзе яно друкавацца?;
калі будзе, дык калі й на якіх умовах1. 3) калі не, дык не адмовьце, я Вас асабліва аб гэтым прашу, адаслаць непрыняты рукапіс...
Затым, застаюся з шчырым паважаньнем
Вальтэр Віктар.
Адрэс:
Cesko-Slovensko. Praha, Kosife. Svedska ul. c.737.
Выбачайце яшчэ раз за турбаваньне.
ВальтэрВіктар
582.1.48:040&г
1 Апавяданьне «Аднабочнікі» было надрукаванае ў №4 і 5 часапіса «Крывіч» за 1923 год.
3473. Resolution des representants ukrainiens, bielorusses, et lituaniens, opprimes par la Pologne et des Allemands expulses par le Gouvernement polonais, reunis en Conference a Geneve, les 23/25 Septembre 1923
582.2.60:052 — шк am
582.2.60:095 — шк фра
582.2.60:053 — шк фра
582.2.60:096 — шк am
582.2.60:097 — шк анг
582.2.60:098 — шк анг
582.2.60:099 — шк анг
3474. Суправаджальны ліст да рэзалюцыі і мэмарандумаў прыгнечаных Польшчай народаў, пададзеных Лізе Нацый у Жэнэве 25.09.1923
582.2.60:054 — шк фра
582.2.60:055 — шк фра
3475. A la Haute Societe des Nations a Geneve [Memoire des representants du peuple Bielorusse opprime par la Pologne]
582.2.60:062-066 — д фра
582.2.60:067-071 — д фра
582.2.60:056-061 — д am
582.2.60:086-094 —мк фра
Дата невядомая.
3476. Communique aux Membres du Conseil. C.552.1923.1. Protection des minorites. Questions de procedure. Bericht des Baron de RioBranco.
582.2.60:072-077 — mk
Дата невядомая.
3477. Тэкст выступу прадстаўнікоў прыгнечаных Польшчай народаў на паседжаньні IV Асамблеі Лігі Нацыяў (?)
582.2.60:078-081 — мк
Дата невядомая.
3478. Ліст беларускіх палітычных зьняволеных зь Беластоцкае турмы
582.2.60:082 — мк
Дата невядомая.
3479. Нататкі на аркушы паперы
Barbarossastr. 13
bei Woelmer
Tel. Liituw 42-04
582.2.60:083 — р
Дата невядомая.
3480. Ліст Палуты Бадуновай (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 29.09.1923
Так, так, сябер Ластоўскі, Вы былі правы калі пісалі Душэўскаму, што цяжка працаваць, калі няма каму верыць, няма на каго палажыцца, няма з кім параіцца. Пэўна, так кепска працаваць, цяжка, немагчыма. A я, родны мой, зараз якраз стала ў такое бязвыходнае палажэньне. Мая доля такая, аб якой Купала кажа: Што дасі заўтра, доля зьмянлівая, спадзяюся пацехі я мала; адно знаю, што ўсе нешчасьлівае ты мне толькі дагэтуль давала.
I глядзіце, што зрабілася, ці лепш, што нарабілася. Паехала да Прагі на адзін дзень, каб вярнуцца зараз жа і ехаць да Жэневы і заместа гэтага цяпер только ось учора паднялася з ложка, у яком пралежала тыдзень хворая і гэта не ў Празе, а ў Бэрліне, у Анэты Душэўскай. Здарылася усе так. Пакуль мы з Вамі пісалі мэморьял у абарону нашага бязмерна задушаннага палякамі народу, — Цвікевіч і Краскоўскі, які аказаўся інтрыганам лепшым ад усіх чорных сілаў, — накручавалі у Празе сваю юднну валынку, ось затое атрымалі мы тэлеграмму з подпісам Язэпа. А калі я прыехала, дык Тамаш Грыб і Мамонька усю ноч правялі ў самай гарачай сварцы са мной. Яны даводзілі мне, што я не маю права ехаць да Лігі Нацыяў, як сацыялістка, а гэта, мол, арганізацыя буржуазная. Я ім адказавала, што цяпер сацыялісты усіх кірункаў зьмянілі сваю тактыку і калі раней не йшлі на выбары разам з буржуазіяй, дык цяпер ідуць, не баючыся сядзець з імі радам. Што нам, бел. сацыялістам, якія толькі адны і выступаюць на абарону праў свайго гаротнага сялянскага народу няма нават аніякага граха усюды дзе толькі слухаюць нас гаварыць аб гнеце і бядзе свайго народу. У нас няма буржуазіі, ну і хто ж будзе гаварыць з міравой бурж. з буржуазнымі гаспадарствамі калі не мы. А мы замаўчым, і ўсё замаўчыць... а палякі, польскія магнаты толькі падзякуюць нас за гэта і назавуць сваімі сябрамі. Нарэшце, я казала, што буду ў Жэневе выступаць толькі перад сацыялістычнымі арганізацыямі, што перад працоўнымі усяго міру падыму голас мой на абарону свайго народу. Дзетам! Яны і слухаць не хацелі. Тамаш ажно гразіць пачаў — паедзеш, дык будзем у газэтах пратэставаць, напішам, што не маеш права выступаць ад партыі, бо партыя не дала згоды. — Я буду выступаць не ад Вас, сказала я, упаўшы таксама ў страшэнную злосьць, — вы посьле гэтага не сацыялісты, я ня
хочу з Вамі працаваць. Тагды яны на другі дзень пачалі мне безадступна даводзіць, што я пагублю усю партыю, калі не застануся у Празе, што усе ў іх развалілася, што моладзь уся шукае новых дарог і не знаходзе, што (гэта ужо казаў Мамонька па сэкрэту) Тамаша усе перасталі лічыць за сацыяліста, і нават Дварчанін, старшыня парт. камітэту і той адваліваецца і хоча перайсьці да камуністаў. Што толькі уся надзея на мяне была і раптам я выезджаю. — На вошта ж Вы мяне цяпер звалі, казала я ім, я зьездзіла бы ў Жэневу і вярнулася да Вас. — Мы думалі, што ты не прыедзеш саўсім (мусіць чулі, што я не хочу жыць у Празе, а ў Бэрліне).
На другі дзень адбыўся урадовы сход, на каторым Цвікевіч трымаў сябе недазваліцельна — чытаў дагаворы з літвінамі, пісьмо Міхайлоўскага да яго і гэта пры Станкевіче і яшчэ нейкіх невядомых студэнтах, мо і польскіх шпіках! Ці можна з ім вясьці працу? Гэта ж сорам, а не дыплёмат. Тутака прыйшлі да згоды, што ніякіх пратэстаў яны проці Ластоўскага пасылаць ня будуць, калі, мол, Бадунова не паедзе ў Жэневу. Цяжка мне было, так цяжка, што я ледзьве трымалася на нагах ад усяго таго гвалту, крыку, перасудаў, інтрыг, якія яны паднялі тутака. Зноў яны выступалі проці Вас, зноў у соты раз я абаранялася. Нарэшце, я выйшла вечарам уже позна з hotebi і пайшла на вакзал. Грыб і Мамонька йшлі за мной і чаго толькі яны не гаварылі мне, якія гарачыя словы, якія скорбныя вочы, якія папрокі, што усіх убіваю, што усё разбіваю, што Ластоўскі сам усе зробіць, што калі проці яго хто выступіць, тагды уся партыя выступіць проці Ураду... Што мне было рабіць, я згадзілась, яны паслалі пры мне Вам тэлеграмму.
Назаўтра Грыб, адкрыта не выпаўняючы свае слова, выступіў проці Вас на сходзе гэтак востра, гэтак нядобра, як некалісь, памятаеце у Менску пры маім ад’ездзе ў Маскву а Вашым заграніцу. Я не развітаўшысь з ім выйшла са сходу і разам з Мамонькай мы прышлі да перакананьня, што Грыб губіць сябе і свой сацыялістычны твар, што ён трымае сябе горш, чымся абывацель, што яму, мусіць, дзяржаўная гульня падабаецца больш чымся праўдзівая сацыялістычная работа, што ён пастаноў нашых партыйных не трымаецца...
Грыб і сам зразумеў, мусіць, свае паведзеньне і два дні не зьявіўся да Мамонькі, дзе я жыла. — Бачыш, Язэп, сам сказала я М.-ке, мне тутака інтрыжкамі займацца некалі, я прапусьціла яшчэ толькі два дні (было 19-е) і яшчэ даганю Ластоўскага. Мо я не паеду ў Жэневу, мо ў другім горадзе буду весьці агітацыю і тым дапамагаць Власту у яго імкненьні абараніць народ свой, але я еду, совесьць мне не дазваляе быць тутака ні хвілінку больш.
Вечарам 19га, я тайна, не развітаўшыся ні с кім, апрача Мамонькі з жонкай, якія са слязамі правадзілі мяне на вакзал, выехала да Бэрліна. Але на жаль я ехала простым пачтовым поездам цэлыя суткі, была разстроена да варьяцтва, нават, мала помніла куды і як еду і на перасадках у Боденбахене і Дредздене так прастыла, што з 20 ажно 28 праляжала ў ложку з павыш. темпэтарурай. Якраз учора прыехаў Клаўдзій і перадаў мне аб тым, як Вас растроіла мая тэлеграмма, з якім горкім пачуцьцем пакінулі Вы Бэрлін. Родны мой, выбачьце мне, але ж гэта няхай мне і Вам будзе навука — болып Грыбоў ня слухаць, а рабіць так, як падказвае 1452
ўласны розум. А ён нам падказваў правідловую дарогу тагды, калі мы рашалі адразу ехаць у Жэневу, а потым заехаць да Прагі. Але ж на жаль Анэта не дае мне дакончыць, дужа сьпяшае ісьці да пошты.
Бывайце здаровы. Душэўскі заўтра едзе да Прагі, няхай пагаворыць, як не лайся, а трэба згаварывацца. Ды яго якраз яны там да нябёс чамусь хваляць, прасілі, каб я яму наісала і пазвала пераехаць на жыцьце і працу да Прагі. А я буду чакаць Вашага прыезду, бо даведалася ад Клаўдзія, што Вы на гэтым тыдні прыедзіце.