• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Я ведаю, як невыгодна нам разыходжаньне з Літвой. Але з двох шкод трэба выбіраць меншае, — ці ліквідавацца самім, ці ліквідаваць нашыя адносіны. Мы выбіраем апошняе. У зьвязку з гэтым шукалі сабе новую базу і цяпер можам сказаць цьверда, што гэткую базу знайшлі. Да таго маем яшчэ і Амэрыку, аб чым Вы пісалі зусім слушна ў №23 «<Нашага> Сьцягу»9 (за гэты артыкул — дзякуем, шкада толькі, што прыходзіцца пісаць эзопаускаю моваю, што у справе «служачых чужым багом» можа і не так ужо абавязкова. Добра было-б проста паставіць точкі над і). Мы кажам: жылі беларусы сотні гадоу без літвіноу, — абойдуцца і надалей без ніх. Таму формула сеняшняга дня: паварот сьпіной з гатоунасьцю, калі пастукаюць у нашыя дзьверы, — адгукнуцца. Але самі ужо больш стукаць у іхнія дзьверы ня будзем. Годзі! Замест гэтага — зьбіраем матэр’ялы для «Жоутай кнігі» аб беларуска-літоускіх адносінах.
    Убачыцца нам патрэбна абавязкова. Але я так сама не знайходжу пакуль што магчымасьці. Адзіна тая, што была раней з др. таварышамі. Вельмі цікавіць нас усіх, — як закончылась Вашая нарада, аб выніках якой Вы ласкава абецалі мяне паведаміць. Напішэце.
    Пастараюся паслаць свайго ліста так сама конспірацыйна, як Вы вашага, г. зн. каб Вы ня ведалі, калі і кім ен быу пераданы (Вашага ліста знайшлі у кішэні). Наагул справа перапіскі — у данны момант найважнейшая. Вельмі важна знаць адрасы, куды пасылаць можна было-б зусім спакойна.
    Усе тое, што напісау Вам, — падзяляець уся наша эміграцыя, за выключэньнем «пары гнЬдых».
    Бывайце здаровы. Прывет усім — асабіста Вашай жонцы.
    Паважаючый Вас АЦвікевіч
    ПС. Калі знойдзеце карысным, — азнаемце з гэтым лістом усіх нашых друзей. Бо перапіска, як самі ведаеце, вельмі затрудненая.
    Яшчэ некалькі слоу аб некаторых справах. 1) Прага павінна стацца нашым новым цэнтрам. Амаль усе туды мы выезджаем. «Пара гнедых» так сама хацела-б нешта там рабіць, асабліва сярод моладзі, але апошняя падарож туды К-Д<ушэускага> ск[о]нчылась як мы ведаем нічым. Ен езьдзіу туды даводзіць, як гэта мы «сапсавалі» справу з Літвой, што мы занадта «требовательны» і г.д. 2) Ехаць на усход пакуль што мы лічым для справы — немагчымым. Рэч ня у нашых асабістых выгодах, ці невыгодах, але у тым, што адраджэнцкі рух вымагае безварункова захаваньня нацыянальнага цэнтру, вядучага самастойную, ні ад каго незалежную беларускую палітыку. Так што апрача некаторых, другарадных, ніхто туды не зьбіраецца. Абавязкова, каб у Прагу пад’ехау і нехта з віленцау. Што датыча усходу, дык мы больш менш у курсе таго, што ен думаець. Годзімся з Вамі, што Амэрыка — выхад. Зьвязь самая моцная у нас ужо есьць. Але двох асоб там замала. Трэба яшчэ прынаймсь двох. У кожным разе рэалізацыя зьвязяу і працы у Амэрыке — справа яшчэ ня так хуткая. Поугода, а мо’ і больш пройдзе, пакуль рух адчуе нешта адтуль.
    Бывайце. АЦ
    * Што Вы там зрабілі з «дамай з яечкамі»? Яна прыехала з гэткімі дыфірамбамі В.Л<астоўскаму> — што аж жах нас агарнуў. Але аб гэтым — асобна у другі раз!
    582.1.04:080-082
    1 В.Ластоўскі й К.Дуж-Душэўскі. 2 Магчыма, з Крэчэўскім. 3 У жніўні 1923 году ў Амэрыку з паўнамоцтвамі ад Ураду БНР выехаў Язэп Варонка. 4 Рак-Міхайлоўскім. 5 Магчыма, гаворка йдзе пра Язэпа Мамоньку. 6 Усталяваную паводле расейска-літоўскай дамовы за 12.07.1920. 7 Горадзенская Беларуская Ўправа дзейнічала ў 1918-1919 гадох, складалася зь дзеячоў расейскай арыентацыі, змагалася за правы палітычнага прадстаўніцтва зь Горадзенскай Беларускай Радай і супрацоўнічала зь Літоўскай Тарыбай, якая прызнала яе за мясцовае беларускае прадстаўніцтва. Двое сяброў управы — Карчынскі й Бялецкі — увайшлі ў Тарыбу пасьля выхаду зь яе Івана Луцкевіча й Янкі Станкевіча. 8 Хрысьціянска-Дэмакратычная Партыя (літ. krikSCioniy demokratai, адкуль беларуская «мянушка»). 9 Маецца на ўвазе артыкул: Лаўрыновіч [А.Луцкевіч]. У новы сьвет! // Наш Сьцяг. №23. 1923.08.10
    3485.	Ліст Эдмунда Зузэміля (Кёнігсбэрг) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 8.10.1923
    [...] Все ндеть очень хорошо н обЬіцаеть дать нанлучшія результаты. Пом^іцнкам'ь нужны рабочіе, пом-Ыденіе будеть, заводь спльно пнтересуеть. [...] НадЬюсь, что останетесь довольны моей б-ьготней [...]
    582.1.49:132
    3486.	Ліст Давіда Анэкштэйна (Шэнайхе) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 11.10.1923 з просьбай дапамагчы выехаць з жонкай у Швэйцарыю
    582.1.49:135&г-136
    582.1.49:134 — канвэрт
    3487.	Ліст Юозаса Пурыцкіса (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 11.10.1923
    Глубокоуважаемый Господннь Ластаускн!
    Вм-ЬстЬ сь этнмь посылаю Вамь копію нашнхь рішеній. Мы дальше сов1>шаемся н результаты этпхь совЬгцаній прншлю Вам скоро.
    О б-Ьлорусскпхь ділахь узнаете оть Гна Душевскаго. Мні> кажется, нужно дЬйствовать быстро н рішнтельно.
    ВсЬго хорошаго, преданный Вамь
    JPuryckis
    582.1.49:137
    3488.	Нататкі ў справе заснаваньня Камітэту паняволеных Польшчаю нацыяў (рукапіс Юозаса Пурыцкіса)
    582.1.49:133
    Дата невядомая.
    3489.	Рэцэнзія на кнігу А.Ладнова Les protocoles de LudendorffStinnes-Tchitcherine // Tribune de Geneve. 13.10.1923
    Les protocoles de Ludendorff-Stinnes-Tchitcherine, par Eugene Ladnoff, ancien president de la delegation de la Russie blanche a la conference de la paix a Paris, en 1919. Varsovie, edition du comite national blanc-rusien.
    Brochure de 40 pages, curieux specimen de psychose d’apres-guerre. Les documents publies, pour autant qu'ils sont authentiques, ne prouvent nullement ce qu'on veut leur faire prouver. Melange extraordinaire de truismes et de ro­man chez la portiere; produit malfaisant, en ce qu'il tend a empecher 1'avenement d'une paix de bonne volonte entre les hommes, lesquels ne seront pas toujours forcement les jouets d'une poignee de malfaiteurs et ne sont pas aussi docilement qu'on voudrait nous le faire croire les pions inertes d'une infemale par­tie d'echecs. — C.
    582.1.49:052
    Рэцэнзія дасланая Я.Бачынскім y лісьце В.Ластоўскаму за 14.02.1924.
    3490.	Ліст віцэ-старшыні Рады БНР Палуты Бадуновай і сакратара Рады БНР Язэпа Мамонькі (Прага) старшыні Прэзыдыюму Рады
    БНР Пятру Крэчэўскаму і віцэ-старшыні Васілю Захарку (Коўна) за 14.10.1923'
    Старшыне Прэзыдзіуму Рады Б.Н.Р.
    П.А.Крэчэускаму і Віцэ-старшыне В.І.Захарко
    Паважаныя Грамадзяне!
    Насколькі нам вядома, пры Вашым учасьці у Коуні утварыуся Урад А.Цьвікевіча. Мы лічым, што гэты Урад зьяуляецца незаконным таму, што згодна констытуцыі Урад Б.Н.Р., павінен выбірацца Пленумам Рады Б.Н.Р., што ня было захована пры яго утварэньні, і што у гэтым прымалі удзел толькі два сябры Прэзыдзіуму Рады Б.Н.Р., у той час, як мы сябры Прэзыдзіуму, нічога аб гэтым ня ведалі. Дзеля гэтага прапануемо Вам зрабіць адпаведны загад, каб утвораны пры Вашым учасьці Урад А.Цьвікевіча спыніу зараз-жа сваю урадовую працу і усе справы здау Прэзыдзіуму Рады Б.Н.Р.
    У далейшым для вядзеньня нацыянальна-палітычнай акцыі заграніцай, мы лічым патрэбным склікаць Прэзыдзіум рады Б.Н.Р. не пазьней першага лістапада 1923 г. у Празе для вырашэньня гэтых спрау.
    Калі-ж да гэтага часу сябры Прэзыдзіуму грам. П.Крэчэускі і В.Захарко не дадуць ніякага адказу і ня прыедуць у Прагу, дык мы выступім адкрыта супроць незаконнага Ураду і нарушэньня Вамі констытуцыі Б.Н.Р.
    3 пашанай Віцэ-старшыня Р.Б.Н.Р.
    П.Бадунова
    Сэкрэтар Я.Мамонька
    14.Х.1923г.
    Прага
    582.1.44:076 — мк
    3491.	Расьпіска І.Ключынскене за 15.02.1924 аб атрыманьні ад рэдакцыі «Крывіча» 50 літаў задатку за здымкі
    [На візытоўцы:]
    I.Kliucinskienc, Kaune
    582.1.49:054
    3492.	Даведка дзяржаўнага кантралёра БНР Лявона Зайца (Коўна) за 15.10.1923 у справе Дзяржаўнай пячаткі БНР
    БЕЛАРУСКАЯ
    НАРОДНАЯ
    РЭСПУБЛІКА
    ДЗЕРЖАЎНЫ КАНТРОЛЬ
    15 кастрычн. 1923 г.
    №10.-
    Спраўка
    Іга Лістападу 1920 г. Радай Народных Міністраў Б.Н.Р. у справе «Дзяржаўнай Печаці» постаноўлена: «Праэкт прыняць і даць майстру выбіць печатку на медзі паводле прыложэнага да гэтага пратаколу рысунку».
    14 Лістападу 1920 г. на сходзе Надзвычайнай Дэлегацыі БНР ў Літве подпісамі ўсіх сяброў Дэлегацыі зацьверджаны рахунак выдаткаў Дэлегацыі, прычым на канцэлярскія выдаткі (сярод якіх значыцца і «Дзяржаўная медяная печатка») выведзена дзьве тысячы (2000) н.мр.
    Гэты рахунак Дэлегацыі запісаны ў кнігі бухгальтэрыі пад ст. выд. за №19 ад 2/ХІІ 1920 г. і зацьверджаны Дзяржаўнай Контрольнай Комісіяй 16 жніўня 1921 г.
    Аб усім вышэйпаданым і сьцьверджаю
    Дзяржаўны Кантралёр ЛЗаяц
    582.1.49:138
    3493.	Паштоўка Палуты Бадуновай (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 17.10.1923
    Дарагі сябер Вацлаў.
    Прыехала у Прагу для мэтаў, аб якіх Вам вядома ад Клаўдзія. Усе зроблена добра. Пасланы патрэбныя паперы. Пішыце да мяне па адрэсу Язэпа. Ці хутка вярнуся да Бэрліна, ці не — ня ведаю, бо не маю матерьяльнай магчымасьці, а здароўе зноў раскідалася, тыдзень праляжала ў ложку, аслабнула вельмі.
    3 пашанай, Палута.
    Praha. Vrsovice. Halkova ul. 53 II p. u p-ni Fogl. pro Mamonko dla P.B.
    Прывет Клаўдзію ад мяне і Мамонькаў. Прывет Стахе.
    Ці прыехала Анэтка1? Як яе здароўе.
    Газэта у Празе не палучаецца. Родзевіч уехаў у Менск2.
    582.1.49:139
    1	Сястра К.Душэўскага. 2 Нелегальна.
    3494. Ліст Пятра Крэчэўскага (Коўна) у Дзьвінскую Беларускую Гімназію за 18.10.1923 у справе адмовы выпускніко.м Дзьвінскае гімназіі ў праскіх стыпэндыях дзеля незаплянаванага прыезду 30 студэнтаў зь Вільні.
    582.1.	04:088 — мк
    Копіі ліста дасланыя Школьнай Радзе ў Вільні і праскай беларускай грамадзе.
    3495. Ліст Палуты Бадуновай (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 22.10.1923
    22-X-1923 г. Вельмі паважаны сябер Вацлаў!
    Насьпех паслала Вам адкрытку, бо была салідна хворая і не мела сілаў пісаць даўгі ліст. Цяпер ужо трохі паднялася і вось, як бачыце, прынялася за пісаніну.
    Навін шмат. Першае, хлопцы, якія прыехалі з Вільні, кажуць, што з Віленск. гімназіі выйшла каля трэці вучняў, не маюць магчымасьці плаціць высокую плату. А тым часам Вы можэце помач гэтую даць. Дык вось яны верныя два хлапцы бяруцца ў гарах устроіць спатканьне з кім-небудзь з віленцаў. Трэба, канешня, калі Вы яшчэ не паслалі нічога праз
    Валка, прыехаць інкогніта сюды і пераслаць грошы, а мо яшчэ лепш спаткацца ці з Р<акам?>, ці з Т<арашкевічам> або М<ятлой?>. 3 газэты №20 «Вольн. Сьцягу» відаць, што нават Луцкевіча праняло мэморыялам нашым1. Глядзіце артыкул «Рызыкоўная заява», Лаўрыновіча-Луцкевіча.