Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Чым цяжэй нашае палітычнае палажэньне (а яно у Заходняй Беларусі пасьля ліквідацыі дз[я]ржаунае работы за граніцай ачывіста пагоршала, дый на Усходзе ішоушая так добра справа павялічэньня БССР на Вітэбшчыну, Магілеушчыну і Смаленшчыну прыпынілася!), тым болей выяўляецца патрэба абмену думкамі і стварэньня нацыянальнага цэнтру, які бы злучыу высілкі розных груп, скіраваныя да аднае мэты. I, зусім згаджаючыся з большасьцяй Вашых галоуных пунктау, на якіх Вы хацелібы будаваць «адзіную» партыю, я лічу аднак прапанаваную Вамі дарогу неадпаведнай.
Тварэньне партыйнае арганізацыі было-бы магчыма, калі-б мы усе былі на аднэй тэрыторыі, у межах аднаго, хоць-бы найбольш варожага гаспадарства. Цяпер-жа ужо хаця-бы з пагляду на немагчымасьць зносін цераз нялічаныя межы, з пагляду на немагчымасьць мець цантральны і ўсё абыймаючы орган у краю, а такжа немагчымасьць для партыі шырэйшае работы, калі-б ён быу па-за межамі краю, — гаварыць аб партыі ня прыходзіцца. Ня прыходзіцца яшчэ і затым, што нельга паутарыць старое абмылкі стауляньня усяго на адну стауку, а партыя бяз гэтага немагчыма. Немагчыма і тая штодзенная работа, якая кіруецца да захаваньня нашага нацыянальнага «я», прыкладам, пад уладай Польшчы, калі мы усе афарбуемся у адзін партыйны колер, калі паддамося пад кірауніцтва загранічнага цэнтру: пры сучаснай усё пранікаючай правакацыі няма нічога тайнага, што заутра не станецца яуным (прыклад: у францускім пасольстве у Варшаве ёсьць арыгіналы дакумэнтау найтайнейшых з уласнаручнымі подпісамі Ласто[у]скага і другіх!2). А як раз партыя як тып шырокае арганізацыі, найменш гварантуе тайну.
Вось тыя прычыны, тыя думкі, дзеля каторых праект партыі лічу немагчымым. Тым больш, што польская «ахранка», якая пэрлюструе усе пісьмы, асабліва загранічныя, напэуна ужо папярэджана аб Вашым праекце:
непэрлюстраваных пісем я не атрымліваю... Наагул лічу усялякую перапіску праз польскую почту ня толькі непажаданай, але проста шкоднай, хаця другімі дарогамі яе падтрымліваць трэба.
На мой пагляд, ідэалам была-бы такая зусім заканспірованая цантральная арганізацыя, у якой маглі-бы злучыцца усе кіраўнічыя элемэнты, — ведама, апрача тых, хто заусёды служыу чужым багам і цяпер служыць ім. Хіба факты Вас аб некаторых асобах пераканалі: тое, што Вы апісывалі у Вашым папярэднім пісьме да Вільні, для Вас мо’ было неспадзявана, але мяне зусім ня зьдзівіла... Але як гэта зьдзейсьніць пры нашым безграшоуі і немагчымасьці зносін праз граніцы? На гэта я пакуль што не знаходжу лякарства.
Думаю усё-ж такі, што трэба знайсьці спосаб найрацыянальнейшага выкарыстаньня нашых загранічных сіл. Гэтае пытаньне нас усіх тут вельмі займае. У прыложанай вырэзцы Вы знойдзеце адбіцьцё бадай-што агульнага пагляду віленскіх дзеячоу на гэту справу, дадаушы тое, чаго у газэтнай стацьці нельга было напісаць адносна да пасылкі людзей на Усход... Агульны наш пагляд: калі на мясцох ня будзем будаваць Беларусі — у сьвядомасьці народу, апіраючыся на ачывістай рэальнасьці: культурнанацыянальных цэннасьцях (ведама, праудзівых, а не кшталтам першага нумэру «Крывіча»!) — дык загранічная работа будзе пустой пагоняй за міражамі...
Вось што пішу Вам пакуль-што ад сябе самога. Спадзяюся, што у пачатку будучага месяца удасцца зрабіць невялікую нараду аб нашых агульных справах палітычных, дык мо’ што новага з гэтага выклюецца. Тады знойдзем хіба магчымасьць падзяліцца гэтым і з Вамі, — ведама, не праз польскую почту.
Шлю прывет усім, хто, ня гледзячы на абмылкі, астауся верны нашаму супольнаму ідэалу. 3 пашанай
582.1. 04:079 — мк
1 Маецца на ўвазе супрацоўніцтва Ўраду БНР зь Літвой. 2 Дакумэнты найпраўдападобней перадаў французам А.Ладноў.
3456. Канвэрт
582.1.04:047
Адрасаваны: Wilno, Wilenska N8 m.3 Doktor Zofia Abramowicz. Штэмпэль: МАРЬЙНА ГОРКА МЙН; 27.8.23
3457. Ліст Янкі Станкевіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 27.08.1923
Вельміпаважаны п. Вацлаве!
Пасылаю тут дзьве стацьці, з якіх адна й другая зьяўляюцца рэцэнзіямі. Выбачайце, што позна.
№2 «Крывіча» дастаў. Колькі прададзена №1 аканчальна ўстанаўлю 1 верасьня, але не балей, як 8 экз. №3 прышлеце толькі 15 экз. «Крывіч» выглядае нішто. На гэтым тыдні пастараюся прыслаць крытыку Вашае тэрмінолёгіі. Чаму Вы не карыстаецеся тэрмінолёгіяй, апрацаванай у Менску і Вільні? Апрацоваваць тэрмінолёгію аднаму чалавеку зьяўляецца вялікай рызыкай.
Надрукуйце цяпер у «Крывічы» і друкуйце потым, дзе ў Чэхіі можна купіць «Крывіча». Зьмест прыкладаю.
Выбачайце, што так брудна, перапісаваць надта ня маю часу.
Ваш Янка Станкевіч.27/УІІІ 1923
Прага.
P.S. Ці ня можна пісаць стацьці на абодвух бакох ліста, каб меней каштавала пошта?
582.1.49:154&г
3458. Ліст Вацлава Ластоўскаг а (Коўна) Мікалаю Янушкевічу (Коўна) за 29.08.1923
29. VIII. 1923.
Коуна. Высокапаважаны Таварыш Янушкевіч.
Азнаеміушыся з заявай А.Карабача, пададзенай на Ваша імя, як аднаго з судзеу, у якой ен, ссылаючыся на рэзалюцыю «Дзеячоу Беларускай Калоніі у Літве» (ад 22 VIII г.г.) укланяецца ад таварыскага суда чэсьці, лічу абавязкам зазначыць:
Арганізацыя, мянуючая сябе «Дзеячы Беларускай Калоніі у Літве», — якой засланяецца А.Карабач і хаваючыйся за яго, яго дырыгент, нехта А.Цьвікевіч, які пахваляуся і пахваляецца «хараніць» мяне, — зьяуляецца пэрсональна у большасьці тэй-жа самай групай, якая мае адвагу мянаваць сябе Загр. Каміт. Б.П.С-Р. Перасеушы другім парадкам, перэмянаваушы сябе і дабраушы некалькі безадказных людзей, у тым ліку сваіх жонак, яны-ж самі, будучы пад судом чэсьці, галасавалі і выносілі рэзалюцыю «аб моральным байкоце Ластоускаму», гэтым засланяюцца каб унікнуць таварыскага суда чэсьці.
У данным здарэньні маем дачыненьне з самым грубым, з самым бяз сорамным шантажам, выклікаючым адзіна агіду чэсных людзей.
Прымаючы усе гэта пад увагу, я пакідаю за сабой свабоду выбару спосабау дзеля высьвятленьня, укланіушыхся ад суда чэсьці клеветнікоу і шантажыстау.
3 пашанай да Вас і удзячнасьцю за паднятыя труды, застаюся В.Ластоускі.
582.1.44:075 — мк
Мікалай Янушкевіч — літоўскі эсэр.
3459. Паштоўка [G.Brocher?] (Лязана) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 29.08.1923 аб інфармаваньні швэйцарскага грамадзтва аб беларусах і Беларусі
582.1.49:131 &г
3460. Герхарт Гаўптман. Стрэлачнік Ціль. [Пераклад Кляўдыюша Душэўскага?]
582.1.47:045-075а
Дата невядомая. На адвароце арк.66 пачатак ліста, датаваны 24.09.1923.
3461. Ліст Палуты Бадуновай (Данцыг) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 4.09.1923
Данцыг 4/ІХ 1923 г. Даражэнькі сябер Вацлаў!
Пэўна ж, сябер Клаўдзій ўсе Вам раскажа аб чым і як мы з ім умовіліся. Але учора я атрымала «Вольны Сьцяг» №2 ад 29га жніўня г.г., дзе прачытала вось што: Яшчэ аб вобысках сярод беларусаў. «У ноч з 24га на 25 жніўня паліцыя была ў гэткіх беларускіх установах: Бел. Шк. Радзе, Сэкратырыаце Бел. Пасольск. Клюбу, Б. Грам. Сабраньні, Бел. Гімназіі, Бел. Кнігарні і г.д., а таксама і ў памяшканьні Старш. Бел. Пасольск. Клюбу Б.Тарашкевіча, п. Р.-Міхайлоўскага, Рэд. Вольн. Сьцягу Лагіновіча, пісьм. Л.Родзевіча і прочая бяз конца... Усюды шукалі Чарвякова і П.Бадунову, г.з. мяне ды чаму то прыплялі Чарвякова.
Ось чаму мы з Клаўдзіям нікога не дачакаліся з Вільні. Яны мяне выпусьцілі, а пасьля, мусіць, спалохаліся і давай шукаць, ажно мой, як кажуць сьлед прастыў. Нейкім цудам лічу я тое, што яны далі мне пашпорт, прост вышэйшая сіла дапамагла мне выратавацца ад гэтых гадаў. А Лагіновіч з Родзевічам яшчэ горача кожны дзень прасілі мяне застацца у Вільні, ці ў Горадні. Праўда, яны думалі мяне заканспірыраваць, але ж дзе там! Столькі ўжо часу я там адкрыта жыла, усе шпікі ведаюць ды маюць маю фатаграфію: мяне ж у Навагрудку здымалі ў дэфэнзіве з дашкой на грудзях, бо пакуль Міхайлоўскі не пасьведчыў маю асобу (спэцыяльна прыязджаў у Нясьвіж, дзе я сядзела пад арэштам) дык мяне абвінялі, як бальшавічку.
Цяпер з гэтага усяго я зрабіла гэткія вывады. Hi ў Літву ехаць мне ня можна, бо тагды могуць моцна пацярпець усе бел. віленскія арганізацыі. Як бачыце палякі ведалі дзе я бывала і з кім мела сувязь. Цяпер яны даведаўшыся, што я у Літве могуць абвінаваціць іх у зносінах з Літвой праз мяне. Далей, што тычыцца зьезду, аб якім, мусіць Вам ужо казаў с<ябер> Клаўдзій, дык і ён, дзякуючы гэтаму павінен быць адложаным альбо ўжо прыдзецца сабрацца у Празе, у верасьні як і назначылі нашы сябры. Толькі Прага вельмі шумная. Дужа ўжо многа там беларусоў, а паміж імі непрыкметна прыюціўшыхся польск. шпіонаў. Ось чаму лічыла-б я лепш Бэрлін. Ну да яшчэ спішымся. А цяпер знача сьпяшу паведаміць Вас, што я еду ў Прагу праз Берлін. Ад Цвікевіча атрымала добры ліст, дыплематычн. паперу, абецанку здабыць візу і пяць даляраў. Зараз пішу яму аб тым, што еду ў Прагу праз Берлін. Можа Захарка туды пад’едзе, я напішу, каб мы маглі пагаварыць сурьезна. Яны ўжо хацелі ў Мамонькі і Грыба адабраць дып. пашпарты, ды яшчэ кароткі рукі. Перадайце сябру Душэўскаму, што грошы перадам яго сястре сама, але мусіць прыдзецца 5 д. дзяліць папалам, бо мне не хопіць даехаць да Прагі. Пасьля я уплачу ўжо ей рэшту.
Ага, дзеля таго, каб палякі супакоіліся, калі будзе мейсца, надрукуйце ў «Крывічы», што П.Бадунова выехала праз Данцыг і Берлін да Прагі, дзе думае заняцца побач з партыйнай працай — навукай. Гэта іх пераканае, што я не паехала ў Літву. Прыкладаю тутака ліст Маслоўскай з Бел<астоцкага> Вастрогу1. Калі можна будзе, дык надрукуйце яго асобнай лістоўкай, а ў журнале не памяшчайце, a то яго не [..Дпускаць у Польшчу.
Цалую і мілую Стаху, цісну крэпка Вашу руку. Ваша сяброўка Палута.
3 Бэрліна перашлю да Вас сваю драму для прагляду, завецца яна «Цётка». Я хочу даць у ёй характ. эпохі «Нашае Долі», а галоўнае асьвятліць асобу «Цёткі». Вельмі прашу, каб Вы перадалі яе на прачытаньне Кейрысу, каб Вы і ён напісалі мне у чым і як я памыляюся і што і дзе трэба дадаць, альбо замяніць.
582.1.49:152&г
1 Дакумэнт №3443.
3462. Дзёньнікавыя нататкі Вацлава Ластоўскага з побыту ў Бэрліне й Жэнэве ад 7.09 да 28.09.1923
7.I X. Прыехаў у Бэрлін. Бачыўся з п. Пурыцкім, які выясьніў да рэшты плян намечанага паступаньня. Выясьнілася, што будуць у Жэнэве прэдстаўнікі ўсіх меншасьцей Польшчы: Літвіны, Беларусы, Украінцы, Немцы, Жыды, Рускія. (Barbarossastr. 13)