Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
У канцы мушу сказаць пару слоў што да М<амонькі>. Вы шмат памыляецеся аб ім — гэта дзіўны тып беларускага мужыка-рэволюцыанэра, зусім мала асьвечанага, але з гэніальным прыродным розумам і такой чыста мужыцкай хітрасьцю У працягу некалькіх гадоў я добра яго ізучыў. Безумоўна, ад яго нельга вымагаць таго, што ад вырабленага асьвечан[а]га чалавека, але ў яго ёсьць здаровая бунтарска-мужыцкая душа і ён безумоўна чэсны. I ведаеце што, каб яму ды раней асьвету даць — о, з яго выйшаў-бы сільны індывідуум. Дый так нішто, патроху вучыцца, кульцівіруецца. I па мойму лепш усё-ж такі захаваць такую сілу, чым закінуць у нябыцьцё, а глаўнае — ён ужо не адзін раз праявіў сябе, мае пэўную заслугу перад беларускім рухам, таму мае поўнае моральнае права, скажу болып, ён у тысячу разоў мае больш права карыстацца студэнскай стыпэндыей чым хто небудзь іншы. А для справы беларускай, з майго пункту гледжаньня, патрэбны ня толькі п. Л<астоў>скі, п. С<танкевіч>, п. М<амонько> і г.д., але патрэбны і п. Ш<...?>, п. В<...?>, Ц<ьвікевіч?>,
3<ахарка?> і г.д. — толькі пад адным варункам: кожны свярчок знай свой сучок. Кожны хай робіць тое ў чым ён найбольш компэтэнтны, да чаго пачувае сябе больш здатным, у чым найбольш можа прынясьці карысьці для агульнай справы. Найвялікшая карысьць, найвялікшая удача і расцьвет агульнай справы — вось крытэрый моральна-этычнага павядзеньня кожнага сьвядомага беларуса. Хто аб гэтым можа судзіць? — Вынікі самой працы, вынікі таго або іншага паступаваньня. Цяпер наш абавязак даць конкрэтную позытыўную працу гэным сілам, а іх многа такіх ня выкарыстаных марнуецца... яшчэ больш будзе. А дзеля гэтага, з чыста нават уцілітарнай мэты — эканоміі жывых сіл — даць ім працу, конкрэтную пазытыўную працу. А працы многа, непачаты вугал яшчэ. I ведаеце, мне крыху не зразумелы Вашы словы аб тым, калі вось прыйдзе час актыўнай палітыкі, то і г.д. Я сабе так справу уяўляю: актывізм у беларускай палітыцы ні на адзін момант не павінен слабець. Усё пытаньне толькі ў тым, каб у належны час даць належны напрамак праяўленьню гэтага актывізму. I вось, з соцыалёгічнага пункту гледжаньня, ў нас не павінна быць ні воднай лішняй сілы — кожнай трэ’ даць занятак. Ясна — дзеля гэтага патрэбна арганізацыя, цьвёрдае правядзеньне конструкцыйнага мэтаду, мо’ нат утварэньне адзінага нацыанальнага цэнтру, не палітычнага, а чыста культурнага. Неабходна аб’еднаньне на чыста культурным грунце, трэба устанавіць супольныя вартасьці і выкінуць тых, якія не маюць жадных духоўных вартасьцяў. I то скажу, мо’ нат і ня выкінуць, а ўмела выкарыстаць для агульнай справы, — гэта шмат ляпей. Аб гэтым варта было-б добра і зусім такі цьвяроза падумаць, абдумаць, вырашыць і нешта ў гэтым напрамку пачаць рабіць. Бо час ідзе, а разам з тым у нас адбываецца працэс не накапленьня сіл, а нейкае фатальнае распыленьне, адбываецца бяз конца і меры дыфэрэнцыацыя, расклад на атамы. Працэс гэты натуральны, што і казаць, але за ім мусіць ісьці другі працэс, усведамленьня ня толькі таго што нас усіх раз’едновае, але і таго што злучае ў адну грамаду, ў адну нацыю, ў адзіны беларускі народ.
Спадзяюся, што Вы мяне зразумелі і на гэты раз ня будзе ўжо таго прыкрага непаразуменьня, што да «анархізацыі». Я вельмі Вам дзякую за папярэдні Ваш ліст і думаю, што Вы, паважаны таварышу, не адмовіце, ў вольную хвіліну чыркануць узноў мне пару слоў. Буду вельмі рад і ўдзячны Вам.
3 пашанай і правітаньнем Ваш Тамаш.
582.1.14:03І&г-ОЗб&г
1 Рэцэнзія Т.Грыба на «Уяўленьне» Ул.Жылкі датуецца 1923.11.02 (надрукаваная ў часапісе «Перавясла» №1,11-12.1923).
3449. Паведамленьне Камітэту Загранічнай групы БПСР (у Літве) Кляўдыюшу Душэўскаму за 20.08.1923 аб пастанове агульнага сходу 14.07.1923 выключыць яго зь ліку сяброў групы
582.1.44: 080 — ма
3450. Даклад Палуты Бадуновай. Данцыг, 22.08.1923
Даклад ПАЛУТЫ БАДУНОВАЙ
Вілінскія Беларускія арганізацыі ( )
даручылі мне перадаць беларускім дзеячам, якія знаходзяцца і працуюць у Літве, наступнае:
АДНОСІНЫ ДА ЛІТВЫ. Вілінскія беларускія арганізацыі лічаць Літву безумоуна спрыяючай і прыхільнай да беларускага народу і беларускага дзяржаунага адраджэньня і свайго боку шчыра хочуць і ахвотна будуць супрацоунічаць з Літвой, тым больш у галіне культуры.
Адносіны гэты пабудаваны не на тэй матэрыяльнай падставе, якую Літоускі народ аказывал і можа аказаць нам у цяперашні трагічны момэнт Беларускага жыцьця, а на усей гісторыі Беларуска-Літоускага супольнага жыцьця, а таксама на супольнасьці інтэрэсау абодвых народау у цяперашні час і у будачыне.
Віленскія беларускія арганізацыі шчыра вераць што калі Літва мае магчымасьць дапамагчы беларускаму народу у яго змаганьні з захватніцтствам Польскага шовінізму і імпэрыалізму; то яна дапаможа, а калі не дапаможа, дык значыць не мае магчымасьці і не на гэтым матэрыяльным грунце аснованы прынцыпова добрыя адносіны Беларускага Народу да Літоускага.
Беларуска-Літоускія адносіны не павінны станавіцца выключна партыйнымі справамі, бо гэта есьць справа якая стаіць зьне партый. Карысьць захаваньня добрых адносін паміж народамі, прывыкшымі жыць у згодзе праз усю сваю гістарычную эпоху, павінна вызнавацца усімі без рожніцы партыямі.
Адносіны Віленскіх арганізацый ды і усяго Беларускага грамадзянства, пачынаючы ад інтэлігенцыі і даходзячы да самае гушчы селянскага жыхарства да В.Ластоускага і К.Дуж-Душэускага самыя найменшыя [sic!] і шчыра гарачыя.
Увесь Народ Беларускі, а за ім і усі арганізацыі і партыі глыбока паважаюць В.Ластоускага і лічуць яго галоуным правадыром сваім. Для усяго Народу Беларускага, як і для усіх арганізацый і партый беларускі[х] імя В.Ластоускага зьявляецца зьместам усіх нацыянальных ідэй і надзей. Імя гэта аб’еднала каля сябе усе жывыя сілы нашыя і зьяуляецца для нас сьвятым і гэраічным імям.
К.Дуж-Душеускі карыстауся і карыстаецца вялікай папулярнасьцю і любоую сярод бел. грамадзянства. Яго лічылі і лічуць адным з найвідатнейшых працоунікоу Беларусі, вучыцелям і правадыром Беларускай інтэлігенцыі. Яго імя і праца асабліва у Віленшчыне і Гарадзеншчыне для усіх зьяуляецца вельмі сьветнымі і незопомненнымі. Німа у Віленшчыне і Городзеншчыне тых грамадзянскіх арганізацыяу, над утварэньнем, альбо падтрыманьнем каторых не папрацавау бы Д.-Душэускі.
Народ Беларускі і бел. арганізацыі дужа добра ведаюць скуль ідзе прыказ і ініцыятыва апаганіваць наілепшых нашых працоунікоу і правадыроу. Віленцы і Городзенцы, як і увесь Бел. Народ уявляюць сабе, хто зацікаулены у тым, каб пакінуць Народ Беларускі без сьветных і паважаных іменау. Але ворагі нашага народу цяжка памыляюцца, калі думаюць, што
Беларускі Народ так проста паверыць ува усе нападкі, якія сыпяцца на нашых паважаных працоунікау.
Міністэрства Беларускіх Спрау. Віленскае і Горадзенскае бел. грамадзянство лічаць, што Міністэрства Беларускіх Спрау у Літве можа прынясьці велікую карысьць, тым больш у справае культурнай, і зліквідаваньня Міністэрства было бы вельмі некарысным для бел. справы. Грамадзянства бел. спадзяецца, што пры навязаньні нармальных адносін паміж бел. грамадзянствам і Літвой на челе Бел. Міністэрства будзе стаяць беларус.
Журнал Крывіч, як і усе на агул друкі спатыкаюцца Бел. грамадзянствам вельмі шчыра і прыхільна. Чытаецца усе з вялікім зацікауленьнем і ахвотай і наогул вітаюцца, як уклад у Беларускую Культуру, а таксама свабоднае слова, якое толькі і можа прыйсьці з-за кардону.
ПАЛУТА БАДУНОВА.
22 жніуня 1923 году Данцыг.
3 арыгіналам згодна:
582.1,44:057&г — мк
3451. Выпіска з пратаколу агульнага сходу грамадзян і палітычных дзеячоў Беларускай калёніі ў Літве 22.08.1923 аб правале беларуска-літоўскага супрацоўніцтва й зьняцьці зь сябе абавязку «маральнай салідарнасьці з Літвой», аб «штрэйкбрэхерстве» Вацлава Ластоўскага й Кляўдыюша Душэўскага й абвяшчэньні ім «маральнага байкоту беларускага грамадзянства»
582.1.44:068 — ж
3452. Дэклярацыя Ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі 24.08.1923
Дэклярацыя
Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі 24 жніуня 1923 года.
24 жніуня 1923 году, згодна даручэньня Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, як вышэйшай нацыанальнай улады усея Беларусі, новаутвораны Урад прыняу на сябе абавязкі кірауніка беларускай палітыкі. Праца, якая узложана на Урад і якую падзеляе з ім усе сьвядомае грамадзянства, зьяуляецца выключнай па сваей труднасьці і адказнасьці. Урад падымаецца на гэту працу у момант, калі здавалася-б, што імя Беларусі як асобнай Краіны і асобнай Дзяржавы выкрэсьлена з ліку жывых іменау. Урад падымаецца на гэтую барацьбу у момант, калі здавалася-б, што жыцьце нашага Народу аканчальна задушана, што яму застаецца толькі цягнуць ярмо няволі на радасьць пануючым пераможцам. I таму першае слова, якім мы адкрываем нашую бар[а]цьбу, есьць слова непарушнай веры у сілы Беларускага Народу, есьць сьведчаньне яго нязломных імкненьняу да сваей волі і сваей незалежнасьці.
Урад Беларускай Народнай Рэспублікі сьвядом правоу Народа на самастойнае дзяржаунае істнаваньне і на цэласьць яго уласнай прадвечнай зямлі.
Гэтыя правы жывуць разам з Беларускім Народам і ніхто і ніколі ня можа яго пазбавіць. У граматах Выканаучаго Камітэту Усебеларускага Зьезду і у Устаунай Грамаце Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ад 25 сакавіка 1918 года яны зазначаны раз і на зауседы. 3 гэтай сьвядомасьці вынікае, што уселякія пастановы аб долі нашага краю, зробленыя бяз згоды народу, уселякія падзелы супроць яго волі і пратэстау — зьяуляюцца ганебным гвалтам над Беларускім Народам, агідным, ніколі не забываемым зьдзекам. Яны не абавязкавы для Беларусі. Яны зьяуляюцца цяжкім, але часовым злом. Так сама як загінуу у свой час Берасьцейскі трактат, будаваушы славу нямецкага царызму на крыві і касьцях нашага Народу, так сама загіне і шчэзьне з памяці людзкай сучасны падзел у Рызе, будуючы на крывавых цярпеньнях селянскай Беларусі славу і блеск панскай Польшчы. Парукай у тым наша уласная сіла.
На мейсцу разарванай, заціснутай у кайданы аккупацый Беларускай Зямлі, павінна паустаць Аб’еднаная, Незалежная Беларуская Дзяржава. Беларуская Дзержава, змагацца за якую есьць вялікі абавязак Ураду, есьць Дзяржава Працоунага Народу, — яго селянства, як стану, на плячох якога спачывая галоуны цяжар дзяржаунай будовы, яго вытворчага рабочага стану і нацыанальнай інтэллігэнцыі. Беларуская Дзяржава будуецца намі не па гнілым прыкладам старога часу, з яго эканамічным, соцыяльным і нацыанальным уціскам і эксплеатацыей. На гэтым старым ладзе стаіць печатка праклену і маладое беларускае адраджэньне не вяжа з ім сваяго лесу. Але разам з тым будаваньне Беларускае Дзяржавы павінна быць пазбаулена гіблых абмылак апошняга часу, зьявіушыхся вынікам голых разумаваньняу, адарваных ад жыцьцевай глебы. Згодна з гэтым, улада на Беларусі павінна быць пабудавана на аснове Народных Рад, выяуляючых голас працоунага жыхарства. Селянства павінна валадаць зямлей, згодна асабліваму стану сельскай гаспадаркі на Беларусі, на правох уласнасьці. Дзяржава рэгулюе гэтае валаданьне на параунаучых падвалінах, каб атрымаць ад зямлі найбольш гаспадарчага зыску й не дапусьціць гандлевай спэкуляцыі зямлей.