• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Бібліографія	1235	р. х 14	172.90
    	648.10
    Усяго	653.10
    Шэсцьсот пяцьдзесят тры літы 40 цэнтаў выплачана з атрыманага мной авансу В.Ластоўскі
    Коўна
    25.VII. 1923 г.
    582.1.49:183
    3434. Злічво выдаткаў рэдакцьп «Крывіча» ад 1.06 да 25.07.1923 Злічво
    выдаткаў Рэдакцыі Крывіч ад 1.VI да 25.VII. 1923.
    1.VI. Па злічву цынкографіі за клішэ
    78 12
    12. VI
    18 00
    2. VII За перапіску слоўніка Дарашковай
    42.50
    3.VII	" для Рэдакцыі "
    41.50
    3.VII Куплена марак для Рэдакцыі
    12 10
    5.VII Гэрбавы збор і заява	8 40
    [...].УП Папера на экспэдыцыю, ножніцы	6 10
    23.VII Заплочана Баку за друк №1	1200 00
    " за паперу для Рэдакцыі 40 00
    10.VII Маркі на экспэдыцыю Усяго 100 00
    1546 72
    	8_
    1554 72
    200.
    1554.72
    648 10
    2.402.82
    У Латвію	60.-
    У Прагу	40-
    У Амэрыку	40-
    Почтай у Літве 64-
    " заграніцу 267571.
    582.1.49:184
    267
    	40
    1,0689
    3435. Ліст Тамаша Грыба (Радацін каля Прагі) Антону Луцкевічу (Вільня) за 26.07.1923
    26.VII.23
    Radotin u Prahy
    ATI	^бб.
    Паважаны Антон Іванавіч!
    Вы магчыма вельмі зьдзівіцеся атрымаўшы ад мяне ліст, тым часам, магу ад усей шчырасьці вас запэўніць, гэта зусім натуральна — пішу бо маю шмат аб чым памяркавацца з вамі, хоць нават проста высказацца ціто выгаварыцца перад вамі і то, мне так думаецца, шмат лягчэй стала б на сэрцы, бо як-бы там ня было, а вы, Антон Іванавіч, з’яўляецеся адзіным прэдстаўніком таго пакаленьня беларускай адраджэнскай інтэлігэнцыі, якая падняла сьцяг змаганьня за беларускую культурную індывідуальнасьць, за вольную Беларусь, таму, зьвяртаючыся да вас, неяк асабліва пачынае біцца сэрца і з’яўляецца яшчэ большае жаданьне з вамі падзяліцца думкамі, калі кругом пануе безладзьдзе, мана, ашуканства, калі выныраюць на паверх грамадзка-палітычнага ды культурнага жыцьця розныя прайдзісьветы, нівэчуць справу, з сьвятых ідэалаў вольнасьці ды незалежнасьці робяць сабе нейкае рэмясло, сьвяты парыў змаганьня пераварачаваюць у самы подлы гандаль, калі розныя дэгэнэраты пачынаюць «выяуляць волю» народную і ў корні падрываюць тую справу, за якую лепшыя сыны народа аддалі сваё жыцьцё: адны ў аткрытым баю, a іншыя за пісьменным сталом. — Так шмат рознага бруду набралася ў беларускім адраджэнскім руху, з тысячы нораў павылазілі, казаў той ©.М.Дастаеўскі, «бесы», разліўся бруд, сталецьцямі сабраны бруд; усплыло напаверх пракляцьце продкаў — подлае хамства, гэтая сьмяротная 1416
    пятля на шыі падняволянага народу. Людзі бяз гонару, без пачуцьця пашаны сваей чалавечай асобы, гэтага звычайнага чалавечага пачуцьця, кіруюць справай, хочуць кіраваць, яны нат’ думаюць, што кіруюць, а тым часам з’яўляюцца самым звычайнейшым аружжам у чыіхсьці руках, сьляпым аружжам. Распачаўся торг, подлы, праступны торг імям беларуса і канца краю гэтаму ня відаць; над беларускай зямлёю навісла чорнае пракляцьце тупой чыста нявольніцкай пакоры, плоскадоннай хітрасьці, жабрачай сваекарысьці — адным словам: нешта з радні «сьмердзякоўшчыны», толькі ў нашым беларускім стылю. Паверце, я гэта кажу з надзвычайнай мучыцельнай у грудзях больлю. Я за надта шчыра верыў у чалавека, у адраджэнца-беларуса — гэта вера мне бокам вылазіць. Я пабачыў і пераканаўся, што няма яшчэ таго, што з’яуляецца аснаўной неабходнасьцю: няма у людзей веры ў тое, што яны робяць, яны не здаюць сабе справаздачы з сваіх паступкау, не уяўляюць яшчэ сабе слова Беларусь. Ўзапраўды — конкрэтна мала яшчэ хто уяўляе сабе што гэта за Беларусь, які сэнс адраджэньня беларускага народу, якая вартасьць адраджэньня беларускай культуры. Бо каб уяўлялі, то ня былі-б так легкаверны і так да праступнасьці лёгкадумны; не менялі б так часта і з такой лёгкасьцю свае пераконаньні, свае credo, ось нібы тая паўночная птушка свае ўборы. I што найбольш характэрнае — то гэта поўная адсутнасьць у людзей якой-бы то ня было адказнасьці за свае паступкі — ось, што ўбіў то і паехаў. Абсолютная адсутнасьць уселякіх моральна-этычных нормаў, без чаго ня можа нават істнаваць і самая звычайнейшая сабе грамада канакрадаў, бо тыя і то нават маюць пэўныя свае канакрадзкія звычаі, пэўныя агульна-абавязковыя нормы павядзеньня, істнуе пэўная норма кары за недарэчныя паступкі, напраўленыя супроць агульнай грамады, як істнуе свой суд. А што мы? Няўжо мы горш канакрадаў, мы прэдстаўнікі адраджэнскай думкі? Дык ці можам мы тады лічыцца прэдстаўнікамі, ці то сынамі тае нацыі, якая ось нібы той пясок разсыпаецца і ня гледзячы на усе зусільлі зьвязаць, аб’еднаць, скрапіць, усё роўна разсыпаецца. Няма таго што-б усіх еднала, няма скрэпаў. Кожны дзьме у сваю дудку і няма ніякага сэнсу ў агульным гомане — няма гармоніі.
    Вось вы недаўна зьмясьцілі стацьцю у «Нашым Сьцягу» аб богу1. Прыводзіце думкі дзе якіх нашых песьняроў, з якіх відаць, што лепшыя сыны беларускага народу воража становяцца што да царквы а так сама і касьцёла — проста кажучы адкідаюць як бізантыйска-татарскую хандру праваслаў’е гэтак і клерыкальна-іезуіцкае каталіцтва, якія і па форме і па зьместу з’яўляюцца чужымі для нашага народу і пры тым яшчэ шкодныя, бо дзеляць народ на часьці, не кажучы ўжо аб іх рэакцыйнасьці. Рэлігія не аб’ядновае а дзеліць беларускі народ, таму зусім зразумела што рэлігія адкідаецца. Але што тагды аб’едновае? Што можа замяніць народу гэтыя дзьве (па праўдзе адны толькі страшыдлы для вераб’ёў) гістарычныя веры? Як відаць з вашае стацьці, і вы проці бога, аб якім нам кажа царква ці то касьцёл, то якога новага бога вы нясіцё? Чаму аб гэтым вы не кажыце? А гэта трэба сказаць, трэба голасна сказаць: прэч з старым нявольніцкім богам! А які-ж новы бог?
    Дык вось: калі і вы прызнаеце, што з аднаго боку праваслаў’е, якое па суці з’яўляецца рускім, велікарускім (мо’ калісьці і было беларускім, але не цяпер), а каталіцызм — усё-ж так пад добрым польскім сосам, ад якога вельмі трудна пазбавіцца і найлепшым беларускім ксяндзам, што абедзьве гэтыя веры, па колькі яны служаць фактарам ня злучэньня, a раз’еднаньня беларускага народу, чаму, само сабой, з’яуляюцца злом, то мы іх адкідаемо, але чым запаўняемо пусты прастор? Нацыанальным беларускім касьцёлам і нацыанальнай беларускай царквой, каб яшчэ большы унясьці раскол у беларускую народную гушчу? — He! Гэта зусім не карысна для адраджэнскай справы, бо для шырокага і буйнага узросту адраджэньня неабходна каб быў цьверды фундамант, каб была нейкая адзіная скрэпа, якаяб усіх еднала ў адну грамаду сыноў аднэе маткі, — неабходна утварыць такія культурныя вартасьці, якіяб маглі быць аднолькава сваімі для ўсіх напрамкаў соцыальна-палітычнай думкі. Толькі пэўная ясна-скрышталізаваная культурная вартасьць можа аб’еднаць беларускі народ у нацыю ў поўным сэнсе гэтага слова, зрабіць яго жывым колектывам, а не сыпучым пяском, якім ён цяпер з’яўляецца. На зьмену праваслаў’я і каталіцызму мусіць прыйсьці Вольная думка; на зьмену гэных дзьвух вераў, чужых, з’яўляючыхся аружжам у руках лоўкіх дыплёматаў для падняволеьня нашага народу, мусіць быць утворана сувязь вольнае думкі, беларуская сувязь вольнае думкі. Тагды будзе адзіны культурны цэнтр, адзіная культурная беларуская індывідуальнасьць, магчыма будзе ўстанавіць пэўныя нормы, нормы дазволеных і бязумоўна забароненых паступкаў. Тагды можна будзе тварыць беларускія культурныя вартасьці, калі будзе паложаны цьверды фундамант, гэтым фундамантам, на мой пагляд, і павінна з’явіцца вось сувязь беларускае вольнае думкі, якая ў аснову свайго сьветагляду кладзе веду як науку, а не хіромантыю якуюсь. Па мойму гэта ёсьць адзіны выхад, іншага няма і калі будзе ўзрост беларускага адраджэньня, то толькі пад сьцягам вольнае думкі. Гэтак я ўяўляю сабе змаганьне супроць бога, што вы на гэта?
    А цяпер вось што: вы чыталі першы нумар беларускай часопісі «Крывіч» пад рэдакцыяй В.Ластоўскага і К.Душэўскага? Вы зьвярнулі увагу на заяву В.Ластоўскага, надрукаваную на перад’апошняй старонцы? — Ён тут паказаў сябе на што ён здатны! Аканчальна раскрыў і выявіў сябе чалавек. Скажу вам праўду, яшчэ на «Krywicaninie» і на сувязі «Zolak» я ня іначай думаў, але гэта патрэбна было для пераконаньня іншых, якія на жаль зрабілі страшэнную памылку ў свой час. Асабіста я ўжо другі год як нічога супольнага ня маю з гэнай публікай. Яшчэ за справу вядомай вам «запіскі» у Генуі падпісанай В.Ластоўскім і А.Цьвікевічам2, цяпер страшэннымі ворагамі, ды за выбары ў Сойм варшаўскі мы разыйшліся, вось з тае пары мы, казаў той «варвары» адзін да аднаго. Адно пагана — узьляцеўшы сокалам сесьці жуком, гэта ўжо зусім нават пагана. А так сталася. Урад Б.Н.Р. больш ня істнуе, разваліўся і прэзыдыум Рады Б.Н.Р. — «Дзяржаўная колегія»3? — Гм — гэта-ж ужо шантаж, звычайная сабе авантура, тая-ж самая алексюкоўшчына. Пакуль што аткрыта мы супроць гэтай авантуры не выступалі, але мусіць прыдзецца, бо, як відаць, за надта ўжо публіка пачынае варушыць «собскі» сьметнік.
    •h
    Пару слоў аб студэнтах беларускіх у Празе і аб новых стыпэндыях.
    Як вы ужо ведаеце напэўна студэнства раскалолася на дзьве часьці: «Селянскую партыю» (Саюз беларускай нацыанальнай моладзі) і Аб’еднаньне беларускага паступовага студэнства. Гісторыю раскола апісаваць ня буду. Скажу толькі, што гэтаму расколу шмат прычынілася Коўня (Станкевіч з В.Ластоўскім — абое рабое, клерыкалы, а цяпер то за лаянку у «Бел. Студэнце» атрымлівае Ст<анкеві>ч, ад Л<астоўска>го грошы на ягонае выданьне, што ахвотна гатовы падтрымаць і падтрымліваюць літоўскія ксяндзы — тупыя шовіністы, усё за тую-ж віленскую справу і за выбары). На старане Коўні стаіць і наш пан «профэсар» Вершынін. Усе яны чамусьці ўбілі сабе ў голаў, што быццам-то я хачу утварыць нейкі новы нацыанальна-палітычны цэнтр. I ваююць нібы той Дон-Кіхот з млынам. — А тым часам тут у Празе можна было-б значна пашырыць беларускую справу, пры пэўным падтрыманьні рускай дэмократычнай группы у асобе нашага прыяцеля, родам беларуса, проф. Ляцкага. Фактычна толькі дзякуючы ягонаму стараньню мы ў мінулым годзе атрымалі дваццаць стыпэндый. Атрымалі б і Вучыцельскі Інстытут, але ніхто з нашых загранічных «тылігэнтаў» не захацеў заняцца позытыўнай творскай працай. Яны лепш для сябе знайшлі капацца на «собскім» сьметніку.
    У гэтым гаду думаем атрымаць каля 35 стыпэндый. Калі і атрымаемо, то ўзноў такі дзякуючы проф. Ляцкаму, бо ў міністэрстве загранічных спраў, асабліва ў аддзеле дапамогі эміграцыі, фактычна яны свае там людзі, а Ляцкі пры гэтым яшчэ radny профэсор Карлава унівэрсытэта. Трэбаж ведаць, што ўсе нашы студэнты прыняты на стыпэндыю з фонду эмігранскай дапамогі, ось нібы эмігранты. Гэтага ніяк ня могуць уцяміць нашы тутэйшыя клерыкалы, яны думаюць што бог з неба ім пасылае стыпэндыі, от таўкачы!