Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Мне было-б пажадана, каб мова маіх пісанін рэдакцыяй не папраўлялася. Але, калі Рэдакцыя ня будзе згаджацца з маёю моваю, дык маглаб зрабіць «агаворку», што за маю мову яна не адказуе.
Выбачайце за такі неэстэтычны ліст і аставайцеся здаровы.
Ваш Я.Станкевіч.
Прага 4 ліпня 1923 г.
P.S. У Празе зьявілася адозва Амэр. Бел. Камітэту да Амэр. Бел., у якой камітэт гукае бел. амэрыканцаў даваць грошы на бел. працу і паміж іншым кажа, што ў Беларусі пад Польшчаю арганізуецца патайная бел. армія, ёсьць штаб яе там і г.п. Думаю, што падобныя паперы ня трэ’ было-б даваць паляком у рукі, тым балей, што ўсё гэта няпраўда. Трэба весьці бел. прапаганду неяк інакш. Ці ня можна было-б на амэр. камітэт зрабіць у гэтым сэнсе ўплыву?
582.1.49:190&г-191
1 Артыкул надрукаваны ў: Крывіч. №2. 07.1923. С.28-35.
3406. Ліст Ігнаса Янінаса (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 5.07.1923 у справе разьліку з Бакам за выданьне беларускіх казак
582.1.49:159
3407. Ліст Кастуся Езавітава (Люцын) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 5.07.1923
5.ІЮЛ.1923
KONSTATIN JEZOVITOV
LATVIJA, LATGALE, LUDZE.
Высокапаважаны Вацлаў Юстынавіч,
сёнека атрымаў адразу два ліста Вашых: адзін з Дзьвінску, а другі з Коўны.
Дзякую за запросіны1.
Колькі буду мець час, — пастараюся даваць такі-сякі матар’ял.
Ці будуць у Вас клішэ?
Пасылаю Вам пачку газэтаў і рожныя абвесткі.
Дужа буду задаволены, калі зьмесьціце на абложцы, ці дзе ў іншым мейсцу абвестку а 2-й Гімназыі.
Калі ў Вас прэдугледжаны пэдагагічны аддзел, дык можна туды зьмесьціць інфармацыі аб тым, як пабудавана школа у Латвіі (I частка). Напісана ў мяне тамака дужа элементарна, бо назначалася для вёскі, ну а Вы перарабіце (калі-ж у №1 ужо не пападзе, дык напішыце, — я перарабіць змагу сам).
Што [да] перасылкі, дык я магу паспрабаваць паслаць некалькімі партыямі журнал у Вільню і Варшаву.
Думаю, што дойдзе.
Толькі вот наконта грошэй — адказнасьці на сябе узяць не магу, бо Вільня прывыкла болей атрымліваць, чым выплачываць.
Калі-б гэта трошку раней, дык можна-б было зрабіць пераучот, бо мы былі вінны Вільні, а Вільня Вам, дык Вы маглі-б атрымаць грошы ад нас, а мы паслалі б у Вільню замест грошы Вашы распіскі.
Прысылаць сюды трэба экзампляраў з 10, за якія я асабіста змагу грошы сабраць, а калі аб гэтым ня дужа ходзіць, дык прысылайце яшчэ 10 для раздачы вучням (вучнеўская Грамада будзе падсылаць і матар’ял і, часам, ахвяры).
Зусім зразумела, што пажадана б было атрымліваць куды больш, але я баюся у Вас прасіць, каб потым не было на мяне незадаваленьня.
Справа ў тым, што наш тутэйшы рух знайходзіцца тутака, раўнуючы да Вільні, у стане 1907 году (з боку народнае неусьведамленнасьці і «нераскачаннасьці», ну а з боку констытуцыйна-праўнага і інтэллігентска-ініцыатыўнага — сусім іншае: калі-б нашыя магчымасьці, ды ў Віленшчыну, ці наагул у большы тэррыторыяльны маштаб, дык ўсё выглядала-б зусім добра) і патрабуе безграшовых навін, інфармацыяў, газэт і кніжак.
Рух тутака яшчэ толькі «прыемлецца» і «выслухоўваецца», а ад гэтага да шырокай зацікаўленнасьці і да «самаахвярнасьці» яшчэ дужа далека (ніяк ня меней чатырох-пяці гадоў пешага ходу).
Шчыра жадаю Вам удачы
3 пашанай К.Езавітаў
582.1.49:160&г
1 Да супрацоўніцтва ў «Крывічы».
3408. Прыпіска Вацлава Ластоўскага на запросінах на сход Беларускай Партыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў 7.07.1923 (Коўна)
Пасьля таго як Старшыня загранічнай групы Б.П.С-Р. грамадзянін Карабач, выстауляе сваю кандыдатуру у Сойм на адным лісьце з грамадзянінам Вяроукіным і зн[а]йшоў магчымым у выбарах у гэты Сойм падпіраць кандыдатуру Ерына іменем Бел. Сел. Рады, я асабіста, да часу, пакуль Ковенскую групу с-р. будуць прэдстауляць палітычна невядомыя людзі ад сумесных сабраньняу адмауляюся. Зрэшта мне вядома, што у 1402
Празе істнуе другая група мянуючая сябе «Камітэтам Загранічнае групы Партыі С-Р.», якая прадстауляе Загранічную групу Б.П.С-Р. на апошніх міжнародных зьездах.
В.Ластоускі.
P.S. Калі загранічная група Б.П.С-Р. (Пражская) здойме свой пратэст супроць якшаньнеся Ковенскай с.р., у асобе грамадзяніна Карабача, з манархістамі, ня буду мець нічога супроць належаньня да перафармаванай групы.
В.Л.
582.1.44:058 — мк
3409. Пратакол сходу Беларускае Партыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў (Загранічная група) 7.07.1923 у Коўне
582.1.44:059-061 — мк
Былі прысутныя Л.Заяц, А.Цьвікевіч, Г.Казячы, А.Галавінскі, К.Душэўскі, А.Вальковіч, А.Карабач, Радзюк, В.Пракулевіч і Палікша. Разглядалася справа аб «правакацыі» В.Ластоўскага: створаная камісія ў складзе Карабача, Заяца й Цьвікевіча.
3410. Заява Аляксандра Карабача Камітэту Б.П.С.-Р. за граніцай за 7.07.1923 у сувязі з «правакацыяй» Вацлава Ластоўскага супраць яго
582.1.44:063 — мк
3411. Ліст Кляўдыюша Душэўскага (Коўна) Станіславе Ластоўскай (Бэрлін) за 7.07.1923
7. VII. 1923. Вельмі Паважаная Пані Станіслава.
Выбачайце, Панічка, што я толькі цяпер змог Вам успомніць аб сваім істненьні, але ведаеце, навін у нас не шмат. Вацлаў піша, піша і зноў піша. Я вярчуся, так сама памаленьку. «Крывіч» выйдзе з друку ма быць у гэтых днях. Журнал, апошнімі днямі займаў увесь час як мой, так і Вацлава. Hi з кім не прыходзілася за гэты час ні бачыцца, ні гаварыць, ні павесяліцца. He лішне добрыя адносіны і паміж усімі беларусамі. Ідуць сваркі патрэбныя і непатрэбныя. У некаторых з беларусоў есьць новыя «idee fixe». Прыкладам Ал. Ів. Цьвікевіч зьбіраецца як ён кажа: «хороннть Ластоўскага па першаму разраду». Дзіўны ён усе-ж такі чалавек. Я думаў што ён больш паважны. Але кінем аб гэтым. Нудна. Вы бы хоць асьвяжылі нашы голавы якімі небудзь прыемнымі і цікавымі весткамі з Вялікага Бэрліну. Толькі барані Божа непалітычнымі. Дайце хоць на адну хвіліну забыцца аб істненьні гэтай галіны жыцьця чалавечага.
Напішыце, Панічка, хоць пару слоў, а тады я Вам напішу вялікае, вялікае пісьмо.
Пакуль што бывайце здаровінькі
3 пашанай К.Душ...
582.1.49:161&г
3412. Ліст Янкі Станкевіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 9.07.1923
Вельміпаважаны Пане Ластоўскі!
Дастаў ліст Ваш з 30. VI і К.Душэўскага з 29. VI. Пастараюся адказаць на абодвы лісты гэтым адным, бо цяжка з паштовымі маркамі. Дзеля гэтага прашу выбачэньня ў Душэўскага, што ня пішу яму асобнага ліста, a Вы дайце яму прачытаць гэты ліст.
Дык адказаваю на ўсе справы абодвух лістоў.
1. Згаджаюся, што трэба зьехацца й пагутарыць, але дзе? Мне найляпей было-б, каб зьехаліся ў Чэхаславаччыне, бо трэба шмат страціць часу, каб дастаць чэскі загранічны пашпарт. А тымчасам я сёлета ўвосень маю поўгаспадарсьцьвены екзамен, дык ня мог-бы прыняць учасьце ў зьеханьні не ў Чэха-Славаччыне. Думаю, што дзеля такое нарады шмат людзей не патрэбна, але важна, каб гэта былі людзі шчырага беларускага сэрца й працы. 3 Ант. Навіной угледзіцца ня шкодзіла-б. Але добра было-б, каб яшчэ хто быў з зах. Беларусі апрача А.Навіны1, прыкл<адам> Тарас2, ці кс. А.Станкевіч. А.Навіна пры ўсёй сваёй палітычнай навытараннасьці мае адну загану — гэта заўзятасьць увадносінах да асоб. He хачу гэтым сказаць, што ён цяпер што-небудзь мае проці В.Ласт. ці кага іншага, бо ведаю, што гэтага няма, але думаю, што было-б карысьней, каб апрача А.Н. быў яшчэ чалавек крыху іншага складу.
Карысьць з гэткіх угледзін і зьеханьня была-б бяссумлеву.
«Крывіча» ў Празе я магу ўзяцца прадаваць. Але тут яга шмат ня купяць. Але ўсё-ж ткі прадаваць трэба. Дык на першы раз прышлеце дваццаць (20) экз. а потым будзем глядзець ці павялічыць ці зьменшыць гэтую лічбу. Каб не дэморалізаваць, нікому з праскіх Беларусоў дарма журналу пасылаць ня трэба, а толькі адзін экз. «Бел. Ст.» і адзін Вяршыніну.
3 Прагі у заходнюю Беларусь я магу паслаць колькі трэба №№ «Крывіча», аднак зварочую Вашую ўвагу, што з Прагі дорага стоіць перасылка поштаю. Прыкладам паслаць з Прагі за граніцу Чэха-Сл. рэспублікі адзін экз. «Бел. Ст.» стоіць 1 (адну) чэс. карону. Дзеля гэтага калі-б Вы малі пеўных людзей у Нямеччыне або ў Аўстрыі, дык танней абышлося-б, каб яны паслалі.
Вельмі добра Вы кажаце, што канечна патрэбна ў зах. Беларусі апазіцыйная да палякоў беларуская група, якая адначасна ня лезла-б у горла (а мо і яшчэ куды) маскоўскай гідры. Аб гэтай патрэбе я кажу двум нашым студэнтам Аляксандру Сасноўскаму і Улад. Грыневічу, якія маюць магчымасьць зьезьдзіць на лета дамоў. Думаю, што зьеханьне (аб якім гутарка вышэй) палажыла-б пачатак гэткай групе. Спадзяюся, што гэткую групу стварыць удасца.
Да Чарапука напішу. Але прасіў-бы, каб Вы ў лісьце да яга закінулі за мяне слаўцо, бо інакш з майга пісаньня карысьці мусіць будзе мала. Пеўне яму Грыб з Мамонькаю мяне апісалі вельмі чорнаю хварбаю. Мамоньку з украінскае Гаспадарскае акадэміі за скандалы выдаляюць і ён, кажуць, хоча паехаць у Амэрыку. Дурны будзе Чарапук, калі прышле яму грошы на дарогу, бо ён там толькі шкодзіў-бы справе.
Ці кс. Цікота ўзноў паехаў у Амэрыку?
Заўтра дасьць друкарня каштапісь (смету) на 16 стр. друку фармату «Нашае Нівы» (думаю, што «Н.Н.» таго часу, калі яна мела фармат кніжны, а не газэтны), дык я заўтра Вам аб гэтым напішу ў асобным лісьце.
Паслаў Вам ліст і вялікую стацьцю ў №2 «Крывіча»3 пераз студэнтку ліцьвінку Бубенас.
«Абсурд» (Аб’яднаньне паступовага беларускага студэнства) фактычна ўжо рассыпалася. Ё небясьпечнасьць, што маскалюючая яе часьць можа перайсьці да Маскалёў.
Грыб едзе ў Лацьвію (калі дастане візу латыскую) і па дарозе мае заехацца ў Коўню.
Студэнт В.Грышкевіч, сьвядомы але дурны й неразьвіты Беларус, дастаў загранічны пашпарт у Літву, але пакуль што яму не дае літоўскі консул візы. Дык Грышкевіч даў у Коўню ў гэтай справе тэлеграму. Мне здаецца, што Грышкевіча пасылае ў Коўню Грыб, каб ён (Грышкевіч) быў яга там «вокам і вухам».
Едзе ў Коўню і Я.Ермачэнка, але ён справе не павінен пашкодзіць. Добра было-б, каб у Коўні Вы Ермачэнку як належыць орыентавалі ў сітуацыі, бо гэта чалавек, які ўмее працаваць. Бальшавікоў ён ненавідзіць.
Заўтра пагутару з аўтарам «Людзкога» Левам Леўскім (Мазалеўскім).
Аставайцеся здаровы
ЯСтанкевіч.
Прачытаўшы яшчэ раз Ваш ліст, я ўбачыў, што Вы хочаце ў Амэрыку дзеячоў, а ня звычайных рабачаёў у беларускім руху. 3 гэтым справа цяжэйшая, бо добрых дзеячоў, якія маглі-б паехаць у Амэрыку цяжка знайсьці. Гэткіх-жа дзеячоў, як Карабач або Казячы ня можна пасылаць. У Амэрыку патрэбны такія людзі, каб яны там маглі рабіць усе бел. работы: арганізаваць, чытаць лекцыі, быць аратарамі, арганізатарамі тэатру, публіцыстамі. Але гэткіх цяжка знайсьці. Мне здаецца, што калі няма дзеячоў, дык можна было-б паслаць людзей пеўных сьвядомых нацыяналістых, такіх, з якіх-бы пеўне вырабіліся дзеячы.