• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    рукамі жар выграбаць?!! (гл. артыкул «Да ідэалёгіі беларускай моладзі»), У гэтай жа стацьці гаворыцца аб небасьпечнасьці соцыялізму. Ergo: далоў беларускіх соцыялістаў і няхай жывуць беларускія «хрыстовыя дэмакраты», бей жыдоў і спасай Беларусь! Сумна робіцца ад гэткай «ідэалёгіі» белар. моладзі...
    Уважліва прачытаўшы відаць, што усё, калі не падпісана, то выпраўлена і інспірыравана Я.Станкевічам — злым геніем пражскіх мал[а]дых студэнтаў, бо яны слухаюць відаць яго і лічаць яго за аўтарытэт. Агідлівей усяго чытаць чыста іезуіцкі падход да сялян у сфэры палітыкі, гэтая прапаганда з мэтаю пасварыць вёску з горадам. За ідэал грамадзкі высуваецца не еднаньне сялян з рабочымі (такімі жа сялянамі — але прышоўшымі з вёскі на час або на заўсёды) але нацковываюцца работнікі зямлі на работнікаў фабрыкі, зусім так як гэта рабіў царскі ўрад.
    #
    Тады як быў тут Карабач і Душэўскі я прасіў іх узяць у Коўну новую часопісь менскую «Полымя»2 і крыху газэт, але яны умовіліся з Варонка спаткацца (бо Варонка прачытаўшы павінен быў перадаць) і не спаткаліся. Цяпер гэта часопісь тут. Спадзяюсь, што Русак забярэ.
    Вельмі шкода, што маю толькі першую частку вашага слоўніка; можа тады калі б меў усяго не дакучаў бы вам з праверкаю маіх слоў.
    У прадмове да кнігі3, калі дазволіце — зьмяшчу падзяку вам за падмогу пры стварэньні і фактычнае стварэньне тэрмінаў, без чаго пераклад ня меў бы ніякай цаны.
    Вам мусі ведама аб маіх плянах — з цяплом ехаць у Менск4. Цяжка мне тут аднаму, паеду на жывую працу. У Літве я лічу беларуск. акцыю безнадзейнай.
    Апроч самім сябе, беларусы нікому непатрэбны. А раз не — то ня трэба і прасіць. Хай іх усіх чорт! Ляпей сваімі асабістымі справамі займацца — хто што любіць і да чаго здольны — чымся прасіць чыёй бы ні было ласкі.
    Або — або. Іншага шляху няма.
    #
    Дык, не адмоўце пракінуць вокам і паправіўшы гэтых пару дзясяткаў слоў — адаслаць мне сюды. I яшчэ вялікая прозьба у выпадку — мой пераклад будзе друкавацца без мяне там у Коўне — будзьце ласкавы прагляньце апошнюю корэктуру. Толькі вам давяраю у сэнсе мовы і стылю. Уперад згаджаюся са усемі вашымі папраўкамі.
    Гатовы к услугам
    І.Цвікевіч
    Чакаю слоў і пісьма.
    28/ІІ 23.
    582.1.43:005&г-006&г
    1	Датаваны студнем, выйшаў у лютым 1923 году. Дзеля таго, што ніводнага асобніка №1 ня выяўлена, падамо ягоны зьмест (паводле: Новае Жыцьцё (Вільня). №1. 3.03.1923): Ад рэдакцыі. — Да ідэолёгіі беларускай моладзі. — Брачыслаў Скарыніч: Дзьве праўды. — Брачыслаў Скарыніч: Рупмася аб сабе. — Марка Вочнік: Усеславянскі студэнцкі кангрэс у Празе 16-22 сьнежня 1922 г. — Гу-
    марыстычны куток. — Я.Ст.: Важная справа. — Я.Станкевіч: Нацыянальны назоў Беларусаў. — Грыневіч: Паміж двух агнёў. — Вацюк Сланоўскі: Аблава на медзьведзя. — 3 жыцьця Белар. Прав. Царквы. — Хроніка. 2 Першы нумар «Полымя» выйшаў у сьнежні 1922. 3 Магчыма, гаворка йдзе пра перакладзены І.Цьвікевічам падручнік Малышава «Анатомія й фізыялёгія чалавека». 4 І.Цьвікевіч выехаў у Менск у траўні 1923 году.
    3387.	Брачыслаў Скарыніч. Рупмася аб сабе
    582.1.48:290-292 — м
    Дата невядомая. На машынапісе прыпісана алоўкам: «Друкаваць, мне здаецца нельга». Артыкул быў надрукаваны ў «Беларускім Студэнце» №1, 1923.
    3388.	Ліст афіцэра Анатоля Плескачэўскага (Марыямпаль) Вацлаву Ластоўскаму за 15.03.1923 з просьбай даслаць матэрыялаў для падрыхтоўкі сьвяточнага рэфэрату на 25 Сакавіка
    582.1.43:036&г-037
    3389.	Запрашэньне Міністэрства Беларускіх Справаў дырэктару Дзяржаўнай Бібліятэкі на выставу беларускага друку, якая мае адчыніцца 25.03.1923
    582.1.49:196
    3390.	Запрашэньне Міністэрства Беларускіх Справаў Вацлаву Ластоўскаму на сход у справе лекцыяў беларускай мовы й беларусазнаўства, які мае адбыцца 28.03.1923 у памешканьні Міністэрства (вул. Міцкевіча 13a)
    582.1.49:196
    3391.	Канвэрт ад невядомага ліста
    582.1.48:274
    3392.	Праграма курсаў беларусазнаўства й літоўскае мовы. Коўна. 10.04.-19.05.1923
    582.1.48:289
    Кіраўнік курсаў К.Дуж-Душэўскі.
    3393.	Ліст Стэфана Салаўёва (Русэ, Баўгарыя) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 26.04.1923 з просьбай паведаміць аб магчымасьцях атрыманьня беларускага пашпарта для таго, каб «...выбраться нз чуждаго нам по духу н культурі Балканскаго полуострова...»
    582.1.48:293&г
    3394.	Якь отдавалн ПольшБ русскн землн (Резолюція Рады Амбасадоровь вь ПарнжБ, которою былн прнзнаны Полыц-Ь гранііцы Рнжского договора н Вост. Галнчнна) II Правда (ЗША). NQ36. 27.04.1923
    582.2.59:003,006 — д
    Пра пастанову аб прызнаньні усходняй мяжы Польшчы 14.03.1923.
    3395. Польская газета о прошломь Полыцн П Правда (ЗША). №36. 27.04.1923
    582.2.59:005,008 — д
    3396. Kurjer Poranny (Варшава). №658. 26.05.1923
    582.2.59:035-036 — д
    3397. Mysl Niepodlegta (Варшава). №658. 26.05.1923
    [3 артыкулам:] Proces Bialorusinow
    582.2.59:027-034 — д
    3398.	Ліст Ігнаса Янінаса (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 6.06.1923 у справе перакладу на беларускую мову твораў Ёнаса Білюнаса, за якія меўся ўзяцца Аляксандар Ружанцоў
    582.1.49:189
    На блянку:
    Litauische Regierung
    Ministerium fur Weissruthenische Angelegenheiten Grodno, Sophieenstrasse, 26.
    3399.	Ліст Янкі Станкевіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 23.06.1923
    Вельміпаважаны Пане Ластоўскі!
    Ад імя Рэдакцыі і ад сябе шчыра дзякую Вам за прысланыя 20 (дваццаць) даляраў. Так сама дзякую за ліст, які я дастаў сяганьня. Грошы я дастаў і перадаў скарбніку нашага журнала некалькі дзён таму назад, але не адпісаў Вам адразу, бо быў гарачы экзаменацыйны час.
    Дзякую за запросіны мяне ў супрацаўнікі «Крывіча». Прыймаю гэта з удзячнасьцяй. Але ў чэрвенявы № мая стацьця не пасьпее. №2-3 «Бел<арускага> Ст<удэнта>» вам паслалі, ня ведаю, чаму Вы яга не дасталі. 3 экз. гэтага №4-5 пасылаем адначасна з гэтым лістом. Экспэдыцыя нашая спазьнілася, бо з прычыны экзаменаў мусілі перарваць працу.
    Калі ласка прышлеце мне № або некалькі № «Крывіча». Думаю, што ў «Крывічы» будуць і палітычныя стацьці, бо гэта так сама патрэбна.
    Чаму Вы выступілі з Дзяржаўнае колегіі1? Мне здаецца, што гэта пашкодзіць справе.
    Як Вы пеўне ведаеце, Грыб з Мамонькаю хацеў зрабіць тут у Празе ня толькі эсэраўскі цэнтр, але й адначасна зруйнаваць цэнтр ковенскі. Дзеля гэтага паміж іншым маў служыць яму і проектаваны Вуч<ыцельскі> Інстытут.
    На жаль інстытуту ня будзе (а калі-б і быў, ды ня з ласкі Грыба ці Мамонькі). Агітацыя паміж бел. ст<уд>. Грыбу не ўдаецца. Ёсьць цяпер у Празе эсэраў якіх 7-8 чал. Дзеля гэтага ён зьляпіў «Аб’яднаньне», аб якім сусім праўдзіва напісана ў №4-5 «Бел. ст.».
    Мамонька тут страшна компромітуе сябе і беларусоў. Нядаўна ў Подзебрадах, дзе ён залічаны ў Акадэмію, стаўся гэткі скандал: Мамонька з Буслам зайшлі ў піўную. Там сядзелі Чэхі. Мамонька пачаў Чэхам даводзіць, што няма украінскага руху, але ё нямецкага інтрыга; немцы хочуць аслабіць Расею і дзеля гэтага сваймі грашыма робяць укр. справу. Але ў карчме было некалькі студ. украінцаў, якіх мусіць Мамонька ня згледзіў. Украінцы запротэставалі і выйшлі з карчмы. Але ахамянуўшыся, гукнулі на помач балей сваіх сяброў і вельмі зьбілі М. і Б., асаблва аднага з іх. Справа гэтая перададзена таварыскаму суду студэнскаму. Яна стала галосная ў Падзебрадах і навет у Празе. Аб ёй мне расказаваў ст. Бідноў. А ён чуў ад свайга бацькі, які прафэсарам у У<краінскай> Акад<эміі> ў Падзебрадах. А тымчасам Мамонька ў Акадэміі і ў Празе заўсёды заяўляе, што ён «сакратар рады Рэспублікі».
    Вельмі добра, што ё магчымасьць паслаць у Амэрыку 4-х Беларусоў. Я падумаю аб кандыдатах і напішу Вам за некалькі дзён.
    На Амэрыку і на Лацьвію мусім зьвярнуць асаблівую ўвагу.
    Што гэта значыць, што Змагар-Чарапук комун. расейскую газэту «Свабодная Расія» так рэклямуе ажно ў Вільні2? Гэта-ж калі бел. адраджэньне будзе йсьці ў Амэрыцы пераз «Св. Расію» ў зах. Беларусі пераз такія «Наш Сьцяг» (віленскі, ня ковенскі), «новае жыцьцё», «Нашае жыцьцё»3, дык бел. рух перастане быць сам сабою, а стане галіною камуністычнага руху. Мо’ Вы напісалі-б у чым тут прычына і што можна рабіць проці гэтага?
    Выбачайце, што так накрэмзаў.
    Буду вельмі ўдзячны, калі адпішаце. Ваш ЯСтан...
    582.1.49:192&г-193&г
    1	Маецца на ўвазе выхад В.Ластоўскага з усіх структураў БНР 20.04.1923. 2 Рэклямная абвестка была надрукаваная ў: Новае Жыцьцё. №9. 1.05.1923. 3 «Наш Сьцяг» выходзіў 5.06-12.08.1923, «Новае Жыцьцё» — 3.03-18.05.1923, «Нашае Жыцьцё» — 30.05-25-06.1923.
    3400. «Калі і як запалонілі нас чужакі?». Артыкул Вацлава Ластоўскага
    Калі і як запалонілі нас чужакі?
    Пэўне-ж няма ўжо у нас такога цёмнага чалавека, які-бы ня ведаў, што мы Крывічы, ці як пазьней нас празвалі, Беларусы, мелі сваю вольную дзяржаву, якая дзялілася на некалькі асобных князьстваў: Полацкае, Смаленскае, Тураўскае, Менскае і інш. У тыя часы былі у нас свае князі і свае войскі і суд і школа і цэрква. I усе гаварылі і пісалі ўсе дакуманты ў нашай мове і ніхто яе не называў «простай».
    Пазьней, зьядналіся мы з Літвой і разам уладзілі адну дзяржаву, ці як тады называлі — гаспадарства. Пражылі мы з літвінамі у згодзе і прыязьні больш 300 гадоў і наша гаспадарства разраслося, падужэла. Пры князю Ольгердзе Маскву ня раз былі зваяваўшы, ня раз палякаў і такі добра пабілі. Але прышло няшчасьця. Віленскі Вялікі князь Ягайла ажаніўся з польскай каралеўнай, Ядвігай. Пасябраваўся з палякамі, a
    тыя дай ды навучы яго, як добрага дурня, што нібы-то трэба у нас лепшыя парадкі пазаводзіць. Як бытцам-жо у нас былі благія парадкі!
    А гэты новыя парадкі вось у чым былі:
    Народ у нас быў увесь вольны. Тыя што што ў войску служылі называліся баярамі, ці ваярамі (ад слова «ваяваць»), а тыя што не хадзілі на вайну называліся цяглымі людзьмі. Баяры, за вайсковую службу карысталіся большым абшарам зямлі, цяглыя, меншым абшарам. Але кожды цяглы чалавек мог пайсьці у баяры, калі меў брата ці сына даць у войска, і наадварот кожды баярын станавіўся цяглым, калі пераставаў служыць у войску. Дык, знача не было патомных, з бацькі на сына ні баяраў, ні цяглых людзей ці то сялян.
    Вось палякі і настроілі Ягайлу, каб ён завёў у нас патомнае войска, з бацькі на сына і унука, што гэта будзе лепшае войска.
    Той паслухаў, а з гэтага вышла вун што: