• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    2.	Хрэстоматія
    3.	Слоўнік тэхн.
    4.	Фізыолёгія
    5.	Гісторыя
    6.	Казкі
    7.	Журнал
    [Малюнак алоўкам дому]
    Riga
    Rytterstr 84, 1
    J.Bejnar.
    Riga
    Купеческая 6
    фірма Алідак
    Ал. Нв. Алвдак
    John Charapuk
    1041 N.Wood str.
    Chichago, Ill.
    582.1.49:194-195
    Дата невядомая.
    3382.	Ліст Тамаша Грыба (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 13.02.1923
    13.11.23 м. Прага Паважаны Вацлаў Юстынавіч!
    Мінула з таго часу больш аднае трэці году. Па дарозе з Дзьвінску ў Прагу, куды ехаў я для паступленьня ў Карлаў унівэрсытэт, застанавіўся я ў Коўні, каб прывесьці ў парадак там мае справы. Прабыў я ў Коўні ўсяго некалькі дзён. Але й за гэтыя некалькі дзён я лішні раз яшчэ пераканаўся, што далей мне заставацца ў Коўні няма ніякага сэнсу. Адносіны з маімі коллегамі па ураду Б.Н.Р. і з быўшымі партыйнымі таварышамі да таго сапсуліся, што ня толькі ня было ахвоты пры спатканьні падаць руку для прывітаньня, але й глянуць у той бок было неяк гідка, праціўна — і потым яшчэ нейкі час, калі я прыехаў у Прагу, пры адным нават успаміне аб «ковенскім балоце» проста мурашкі праляталі па целу. Так — «ковенскае балота» — я й цяпер не магу спакойна ні думаць ні пісаць аб ім. Занадта сьвежая рана — яшчэ не пасьпела зажыць — сьвежыя ўспаміны — У маіх вушах гудзіць хаўтурны звон — няма ўжо больш Ураду Б.Н.Р. — няма больш незалежнай беларускай дзержаўнасьці. Коўня — апошняя станцыя — экспрэс незалежнай беларускай дзержаўнасьці зваліўся пад адкос — на трусочкі разбіўся — ягоныя часткі або іржа раз’ядае, або — точуць сьляпыя чарвякі — I гэта ўсе? Болып нічога? Няўжо толькі гэткія сумныя вынікі першага аткрытага бою за незалежную беларускую дзержаўнасьць? — Пяць гадоў шалёнай напружанай працы — усё здарма?! — Беларускі адраджэнскі рух экспрэсам імкнуўся ўпярод — было натхненьне — было захопляньне — аж да самаахвярнасьці — Гэта было чыстае прыгожае — чароўнае — першае каханьне — расьцьвет вясны — калі думка вольным сокалам узьнімалася ў нябесную вышыню — калі бязьмежны былі парывы маладых сіл — калі не істнавала ніякіх перашкод — Дарогу мужыку! — Аткрываецца новая страніца гісторыі — на ёй няўмела выводзіць сваё імя — крывымі літэрамі — малапісьменны беларускі мужык — Ён ня розумам сьцяміў а сэрцам нешта вялікае — і бязудзержу імкнецца ўпярод, каб зьдзейсьніць гэта нешта вялікае і сьвятое — Гэта была рэволюцыя — Былі пэўныя лятуценьні — Кожны болып менш значны народны рух мае свае лятуценьні — сваю сьвятыню — сваю веру — Хай сабе рух пасьля будзе і задушаны, сьцерта памяць гэрояў — застаюцца патомкам лятуценьні — застаецца мара — застаецца надзея — чыстая, сьветлая, бадзёрачая дух ідэя — сьвяты покліч: змагарна ўпярод!
    I гора таму народу, які нямае сваей сьвятыні — які ня мае сваей уласнай мары, сваіх лятуценьняў — Гора таму народу, які рукамі сваіх-жа
    правадыроў нішчыць гэтыя сьвятыні — лятуценьні — застаўляючы вялікае нішто — бязьмежную пустату — засуджаваючы гэтым сябе на нямінучую сьмерць — у найлепшым выпадку быць на задворках гісторыі.
    	»«	
    He, я не аб гэтым меўся пісаць да Вас. Я даў сабе чэснае слова не падымаць з Вамі больш гутаркі на палітычныя тэмы — у палітыцы мы варвары адзін да аднаго і ня думаю, каб мы змаглі хоць калі дагаварыцца да чаго небудзь. Мы людзі розных стыхіяў і тоя што для аднаго з’яўляецца сьвятыняй, для другога толькі спосабам палітычнай гульні.
    He раз я думаў: дык што між намі можа быць агульнага? Што нас можа злучаць? Любоў да бацькаўшчыны? — Але-ж няма ў нас супольнай бацькаўшчыны — мы кожны па свойму разумеем сваю бацькаўшчыну, кожны па свойму выяўляемо сваю любоў — Мы ўкладаемо зусім розныя паняцьці ў слова бацькаўшчына ~
    Любоў да народа? — Мы так сама па рознаму разумеем і любім народ ~ Мо’ гістарычная мінуўшчына, літэратура, поэзія? — тут здаецца супольны грунт мы зможамо знайсьці — хоць і не заўсёды але ў большасьці выпадках гэта магчыма — Я аб гэтым суджу па тым гутаркам, якія між намі былі аб гістарычнай мінуўшчыне нашага народу, ў справе казкі і песьні народнай, у справе роднай мовы у аснаўной ячэйцы беларускага грамадзянства — у сям’і — (чаго як ня прыкра, але няма яшчэ —) мы здаецца мелі ў гэтай справе супольны грунт; магчыма, што зможамо мець яго і ў будучыне.
    	»«	
    Перад намі стаіць цяпер зусім конкрэтнае пытаньне: накапленьне культурных вартасьцяў беларускага адраджэнскага руху. Сьвядомых сіл мала. А тыя што ёсьць ваўком глядзяць адзін на аднаго, запутаўшыся ў розных палітычных супярэчнасьцях. Няма культурнага цэнтру. Hi Менск, ні Вільня, ні Дзьвінск, а па даўна Коўня, ня могуць ім быць пры сучасных абставінах. Застаецца Прага, дзе спрыяюць абставіны для творскай навуковай і літэратурнай працы. У Празе ёсьць ужо каля сотні беларускага студэнства: ёсьць такім чынам грунт для культурнай працы.
    Дык вось — маючы на ўвазе нашу апошнюю гутарку, пад час маей бытнасьці ў Коўне, калі Вамі было высказана пажаданьне пакінуць «ковенскае балота», я даў Вам слова зрабіць усё што толькі магчыма будзе, каб дапамагчы Вам зьдзейсьніць гэта. Тагды я меў на ўвазе Укр<аінскую> Сельск<а->Гасп<адарчую> Ак<адэмію>, дзе, мне думалася, можна будзе што небудзь зрабіць для Вас. Вёў адпаведныя гутаркі з належнымі асобамі. У выніку рашано было зрабіць захады перад Ч<эха->С<лавацкім> урадам аб адкрыцьці тут у Празе Беларускага Вучыцельскага Інстытута. Ад імя Бел. Грамады адпаведны мэморандум падалі. Чакаемо вынікаў. Вы напэўна ад Н.М.В<яршыні>на ведаеце што небудзь аб Інстытуце, таму я буду кратак і скажу толькі як стаіць справа з прафэсарскім пэрсоналам. Намячалася: Вы, Ляцкі і Дарашэнко. Я няпісаў Вам аб гэтым нічога, бо ня было нічога конкрэтнага, а даў Вам тады слова напісаць, як ужо напэўна нешта будзе.
    Аб чым напэўна я маю цяпер Вам напісаць?
    А вось аб чым: трэцяга дні я меў гутарку з Е.А.Ляцкім у справе выдаўніцтва. Ён кажа: калі б Вы маглі ўнясьці адну трэць ('/з) капіталу, ўзяць на сябе 1000-1200 экз. выдадзяных кніг, то ён змог-бы дастаць крэдыт (2/з) і рэшта кніг ужо само выдаўніцтва прадавала-б. Справа ставіцца зусім конкрэтна. Неабходна даць зараз-жа адказ. (Проста на адрэс Е.А.Ляцкага і на ягоная імя; ён між іншым вельмі дзівіцца, чаму Вы не даеце адказу на ягоны да Вас ліст). Я пішу Вам гэты ліст дзеля ягонай просьбы; неабходна пасьпяшыць (разьмер Уз устанаўляецца па дагавору~) можна т<ым> ч<асам> залажыць тут у Празе саліднае беларускае выдаўніцтва (цяпер друк у Празе таней каштуе, як у Нямеччыне, а гэта ў залежнасьці ад справы вугля; у Нямеччыне цэны на друк страшэнна цяпер падняліся з прычыны недастачы вугля).
    Да гэта[га] магу дадаць (са слоў Е.А.Ляцкага), што пры Вашай згодзе магчыма будзе (стоіць толькі распачаць справу!) атрымаць яшчэ большы крэдыт і розныя льготы на надрукаваньне-
    Як мага хутчэй гэта абсудзіце і зараз-жа дайце адказ.
    3 пашанай і прывітаньнем.
    Тамаш Грыб
    P.S. Калі захочаце чыркнуць пару слоў і мне, то мой адрас на Вяршыніна рго~
    582.1.43:031&г-035
    3383.	Ліст Эдмунда Зузэміля (Кёнігсбэрг) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна)за 15.02.1923
    [...] Еслн Вы сь г-ей Станнславой нлн г-нт> Коробачь по какой лнбо прнчнн-ь будете вь Konigsberg’e, то прнходнте прямо сь вокзала ко мн^, такь какь моя комната всегда вь Вашемь нлн г. Коробача распоряженін.
    [... ] Прнготовьте для нашего б'Ьлорусскаго нздательства (« Weissruthenischer Volksverlag, Genossenschaft mit beschrankter Haftung») ннтересныя рукоішсн [...]
    582.1.43:007
    582.1.43:008 — канвэрт
    3384.	Ліст Прадстаўніка БНР у Чэхаславакіі Міколы Вяршыніна (Прага) Дзяржаўнай Калегіі БНР (Коўна) за 17.02.1923 (вых. №472)
    [...]Пэўна што у Прагу зараз прыедзе пасол кс. Адам Станкевіч.
    №472
    Прага 17.11 1923 г.
    Прыем студэнтау у вышэйшыя школы будзе зачынен 21-23 лютага. калі хто потым прыедзе то ужо паступіць будзе трудней. На матурытныя курсы ужо усе вакансіі замяшчэны. Чарнецкаго пасылаем на курсы за высокашкольскую вакансію.
    М.В.
    582.1.43:009&г-010&г
    3385.	Ліст Аляксандра Карабача (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 20.02.1923
    Коўна 20/П 23 Высокапаваж аны
    Вацлаў Юстынавіч!
    He адмоўце прыслаць мне, калі можаце па 100 беларускіх марак усіх сартоў. Пастараюся яшчэ раз заклейміць іх праз свайго чалавека, які на днях едзе на правінцыю. Міллер проста жыцьця не дае. Прыстае да непрылічча прыслаць яму заклейменых марак. Тыя маркі, што Вы далі некулькі штук раней, мною былі пасланы Дабравольскаму і знача прапалі.
    Ваш АКарабач
    [Расьпіска А.Карабача:]
    Атрымаў па аднаму лісту кожнай сэріі 21/П 23 г.
    АКарабач
    582.1.48:297&г
    3386. Ліст Івана Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна)
    за 28.02.1923
    24/П 23.
    Бэрлін. Шаноўны п. Вацлаве!
    Чаму ж змоўклі? Я, па-праўдзе, чакаў з вашага боку «пяруноў» і рэзкага адпору, каб загарэўся агонь і крыху ачысьціў задушную атмосфэру... Праўда ж, у Коўне цяжка дыхаць. Гэта нават тут адчуваецца.
    Можа вы мае выпады проці палітычных партый лічыце за асабістую абразу, то гэта блага, бо адзін чалавек ня можа адказваць за усіх сяброў... Розныя сябры бываюць!
    Наагул жа, мяне дзівіць, што вы нічога не адказваеце. Я ужо даўно зьбіраюсь запытаць вас пару-другую слоў, якія мне патрэбны для фізыалёгіі, але думаю, што вы можа злуеце на мяне і таму к чорту пашлеце мяне з маімі «словамі».
    Ці чыталі вы №1 «Беларускага Студэнта»1? От, ведаеце, есць аб чым сказаць! Гэта ж пальцы абсмокчаш пасьля такога нумарочку! Што, ці не мая праўда была, калі я пісаў аб Станкевічу і Ко, што яны забрудзяць беларускую работу?
    Хто там у пашане? — белы афіцэр з чарнасоценным «душком» — Ермачэнко!!! Як кандыдатура высуваецца пры кожнай новай арганізацыі. Ен верхаводзіць стварэньнем «Саюзу Адраджэньня Беларуск. студэнцтва», які будзе кіравацца ў сваёй чыннасьці «Хрыстовымі ідэаламі». Чорт ведае да чаго дайшлі! Ці не падобна гэта будзе да «Саюзу Архангела Міхаіла»? А сымптомы на гэта маюцца даволі выразістыя. Пачытайце артыкул «Рупмася аб сабе», дзе іронізіруюць над «Нашай Нівай» за тое, што кіраўнікі яе апрача беларусаў бачылі на беларускай тэрыторыі якіясь яшчэ народнасьці. Сьмяюцца над часопісью віленскіх студэнтаў, якія лічаць жыдоў таксама за людзей. Жыдожэрчы твар хоць крыху і хітра, але паказаўся.
    А праграма стварэньня сялянскага саюза з кулачкоў і шляхцюкоў, каб проціставіць яго рабочым арганізацыям, якія хочуць толькі сялянскімі