• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    А калі гэта так, калі кіраўнікі літоўскай палітыкі вызнаюць і сілу і важнасьць беларускага руху, дык патрэбна, каб адносіны да гэтага руху мелі адпаведны характар. Калі беларускае адраджэньне фактар вялікага значэньня для будучага сужывецтва абодвых народаў, дык трэба, каб адраджэньне гэтае ва ўсіх сваіх этапах было зьвязана з Літвой, не парывала з апошняй блізкага жыцьцёвага контакту. Калі гэта так, дык трэба раз на заўсёды умовіцца, як датычна прынцыпіяльнае стараны беларуска-літоўскага супрацоўніцтва, так і датычна программы і тактыкі тае барацьбы, якая па нашаму пераконаньню павінна вясьціся сумесна ў агульных мэтах.
    Больш чым поўгада таму назад прэдстаўнікам Беларусі было абецана, што падобная програма выпрацоўваецца. Ці апрацавана яна цяпер, ці не — нам невядома, але насколькі можна бачыць па інформацыйнай нарадзе за 28 кастрычніка г. г. — цьвёрда прынятай праграммы німа. Калі не ставіць тэрмінаў, дык, па прыкладу мінулага году, рашучага абмяркаваньня пытаньня можна чакаць яшчэ новыя месяцы, калі ўселякае абмяркаваньне будзе спозненым за адсутнасьцю працаўнікоў, на якіх можна было-б абаперціся: апошнія пойдуць служыць таму самаму ідэалу, але ў другіх варунках.
    У інтэрасах агульнае справы і ў інтэрасах справы, за якую мы лічым сябе адказнымі ня меньш чым прэдстаўнікі Літвы, — мы зьвертаемся да Вас, п. Прэзыдэнт, з заявай, што пытаньне аб беларуска-літоўскім супрацоўніцтве павінна быць паддадзена ўсестароннаму компэтэнтнаму абгавору ўпарадкутэрміновасьці.
    У інтэрасах Літвы і Беларусі ў самай бліжэйшай будучыне павінен быць апрацаваны дэтальны плян дзейнасьці, пры чым павінны быць створаны варункі, гарантуючыя яго выкананьне.
    Мы зьвертаемся з нашай заявай безпасярэдна да Вас, п. Прэзыдэнт, бо лічым нашае пытаньне справай ня толькі таго, ці іншага складу Ураду і не об’ектам палітычных разрахункаў, а справай нацыянальнай, справай народнай, заданьнем нацыянальнай беларуска-літоўскай палітыкі.
    Мы зьяўляемся ў данным выпадку голасам, ласьне, нацыянальнай беларускай палітыкі і сьцьверджаем, што ўсё тое, што тут вылажана, сустрачае аднадумнае падтрыманьне усіх беларускіх груп у краю, вяжучых з Літоўскай Рэспублікай сваю барацьбу з гвалтоўным польскім імпэрыялізмам.
    Мы пераконаны, што нашая заява, выкліканая найглыбейшымі пажаданьнямі дабра Літве і Беларусі, будзе пачута і тлумачана правільна.
    Мы спадзяемся, што сьвядомасьць важнасьці і тэрміновасьці нашае заявы падзьвігне літоўскія кіруючыя кругі на актыўнае рашэньне і што нашае пажаданьне сумесна папярэдзіць сумны, але магчымы бег падзей, — не павісьне ў паветры. У адваротным выпадку мы павінны будзем прызнаць для сябе задачу, лёсам на нас узложаную, не да выкананьня, і прызнаць гэта адкрыта прад тымі усімі, хто з нашымі імёнамі зьвязвае нацыянальныя беларускія абавязкі.
    П.Крэчэўскі
    Старшыня Дзяржаўнай Калегіі Беларускай Народнай Рэспублікі
    В.Прокулевіч
    б.	Віцэ-Старшыня Віленскага Беларускага Нацыянальнага Камітэту
    А.Карабач
    Старшыня Цэнтральнай Рады Селян-Беларусаў у Літве
    Л.Заяц
    ад імені Прэзыдыуму Беларускай Грамады у Коўне
    А.Галавінскі
    Старшыня Беларускай Нацыанальнай Сувязі.
    Коўна.Кайпав.
    1923
    Студзень—Sausio.
    12/1-23 г.
    582.1.43:025&г-026&г — д
    582.1.43:	098&г-107 &г — карэктуры з памылкаліі ў літоўскім тэксьце
    582.1.43:	108-114 — беларускі машынапіс
    582.1.43:115-120 — літоўскі машынапіс
    582.1.43:	163-172 — чарнавік
    3375. Ліст Кастуся Езавітава (Дзьвінск) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 14.01.1923	‘	м j 23
    Даражэнькі Вацлаў Юстынавіч,
    пісаў я Вам, што не хачу шырокага агалошаньня майго лісту да Яна Ігнатавіча Краскоўскага, а таму прашу Вас болей нікому яго не паказываць, а найлепей павярнуць мне, бо я не хачу, каб ён з маей віны і рукі папаў у прэсу.
    Справа яшчэ цягнецца.
    Я вымагаю выбачэньня.
    Ян Ігнатавіч вымагае ліквідацыі лісту.
    Чакаю думак Вашых і ліста майго.
    3	пашанай
    К.Езавітаў
    P.S. Зьбіраецца яго публікаваць Ян Ігнатавіч са сваімі тлумачэньнямі.
    Я проціў вынясеньня бруды на вуліцу, але калі ён будзе публікаваць, дык хай пачынае ён, а я не хачу гэтага рабіць.
    Хай і Алякс. Іванавіч1 нічога не дае аб гэтым у бюлліцені.
    Выбачайце за мазаны ліст: пішу «на ляту», бо еду праз гадзіну на рэвізыю школак у Краслауку.
    Буду у Дзьвінску праз 3 дні.
    Кастусь
    582.1.43:147&г-148&г
    1	Цьвікевіч.
    3376. Інфармацыйны Бюлетэнь Цэнтральнага Беларускага ПрэсБюро (He для прэсы). №3. 15.01.1923. Коўна
    582.1.43:126-128
    3377. Ліст Самуіла Жытлоўскага (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму
    (Коўна) за 17.01.1923
    Berlin 17/1 1923
    Высокапаважаны Вацлав Устнновнч,
    Ваше уважаемое пнсьмо с поздравленіем с благодарностью получнл. В свою очередь позвольте мн-ь поздравнть Вас с новым годом н пожелать Вам здоровья, счастья н всего лучшаго а главное усп'Ьха в нашем всЬм
    нам родном н дорогом дЬл-ь.
    Меня н-Ьсколько уднвлло, что Вы мнь через трн м-ьсяца посл’Ь моего предложенія отвітнлн о том, что счнтаете неподходяіцнм теперь заннматься коммерческнмн д-ьламн. Теперь вообгце об этом не может быть разговора, нбо настало время для нной работы, для нашей прямой діятельностн к которой мы прнзваны н за которую мы должны давать отвьт. Прошу ознакомьтесь с монм пнсьмом к п. Маршалку1 н прошу сообіцнте мні немедленно о Вашнх нам-Ьреніях для блнжайшей діятльностіі.
    Я здЬсь прнлагаю пнсьма г.г. Боровскаго н Мюллера об урегулнрованін нашнх отношеній к Iweg’y. Пх необходнмо кое-как урегулнровать. Едннственный наш козырь здЬсь в Берлнн-Ь это то, что мы хотя бідны, но честны. На нас здісь смотрят как на представнтелей опредьленной полнтнческой группы, которая не заннмается авантюрамн, шнберством н т.д. Но еслн мы потеряем наше реномэ, то мы все потеряем. А новый днректор «Iweg’a», который горячо взялся за лнквндацію нашего дЬла, не остановіітся пред мі.рамн вплоть до передачн нас прокурорской властн н в первую голову лнц, подпнсавшнх договор н чек. СлВДует этого всьмн м-ьрамн нзб-бгать для спасенія престнжа нашего Правнтельства. Еслн нм сейчас (до 28ГО/І) дать около 10% долга, то остальную сумму можно будет разсрочнть на довольно выгодных условіях. Как ннкак, хотя товар был н дрянной, но мы его всетакн продалн н вырученныя деньгн служнлн нам поддержкой, так-что мы теперь обязаны кое-как лііквнднровать это дЬло.
    Жду Вашнх распоряженій на этот счет н прошу отв-Ьтом не замедлнть, нбо потом, пожалуй нам не удасться лнквнднровать дЬла на выгодных для нас условіях, да н скандала не нзб-Ьгнем.
    Что касается капнтала для Б-Ьларусскаго нздательства, то я к этому
    предмету вернусь.
    С нскренннм уваженіем преданный Вам
    Ваш С.Жнтлов...
    582.1.43:023&г
    1	Маршалак Прэзыдыюму Рады БНР — Пётра Крэчэўскі.
    3378.	K.Jezovitovs. Par baltkrieviem un lielkrieviem Latvija. Riga, 1923. «IzgITtIbas Ministrijas Menesraksts». Nr.l, separatnovilkums (К.Езавітаў. Аб беларусах і вялікарусах у Латвіі. Рыга, 1923. «Месячнік Міністэрства Асьветы». №1, асобны адбітак)
    582.1.43:137&г-145&г — д
    3379.	Паштоўка Кастуся Езавітава (Дзьвінск) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 19.01.1923
    19.1.23. Высокапаважаны Вацлаў Юстынавіч,
    ці атрымалі Вы маю стацьцю-адбітку на латышскай мове?
    Я Гр. Цвікевічу перадаў гэту-ж стацьцю ў расейскай мове з просьбай, каб ён адбіў яе ў «Бел. Сьцягу», а таксама і асобнай адбіткай, але штосьці нічога не чуваць!
    He маю я і абецаных нумэроў №4-га «Бел. Сьцягу», якога да гэтага часу не чытаў.
    3 пашанай К.Езавітаў.
    Прыехала Палута! Яна у Вільні. Зьвярнулася да мяне па грашовую дапамогу. Колькі мог я ужо выслаў. Дапамажыце і Вы! Яна — хворая! Зьбіраецца у Прагу! Просіць перавесьці 300.000 н.м. Я выслаў 50.000.
    582.1.43:199
    3380.	Ліст Яўгена Ляцкага (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 23.01.1923
    23-га студзеня 1923 года м. Прага, Сміхов на Ватславцэ
    Дарагі Ватцлаў Юстынавіч!
    Магчыма Вы не атрымалі майго ліста, якое я адправіў ужо даўно на адрыс А.І.Цьвікевіча ў Палаген1. Паўтараю, што пашпарт атрыманы мной ад п. Бароўскага застаецца ў мяне ў поўнай незачэпнасьці, аб чым у свой час і паведаміў п. Бароўскага. Вельмі Вам удзячны за прысылку мне біллюценяў, якія даюць мне магчымасьць хоць крыху сьлядзіць за тым што Вамі робіцца. Ведама ў іх мала ёсьць вестак, каб можна было высьвятляць Вашу дзеяльнасьць у печаці. Гэта здаецца у цяперашніх абставінах адзіная форма ў якой я мог-бы для Вас быць карысным, але для гэтага было-б неабходным мець матэрыял, якога не магу атрымаць ад тых землякоў з якімі спатыкаюся ў Празе. He магу скласьці сабе яснага погляду ні а Вашых адносінах да Літвы, ні аб агульных Вашых пэрспэктывах. Яшчэ было-б цікава даведацца, ці ня прыймаеце Вы учасьце ў якіх небудзь коопэрацыях і ці не маюць яны зьвязку з коопэратывамі, якія працуюць
    у Расіі. Калі я быў у Бэрліне, там шмат казалі аб дзеяльнасьці коопэратываў у пашырэньні кніг. Тут гэтая справа стаіць такім чынам, што каліб была магчымасьць атрымаць заказ, хаця-ж бы і не вялікі на якія небудзь школьныя або іншыя кнігі, то можна было-б утварыць пры Вашым учасьці, вялікае выдавецкае таварыства.
    He запамятаў я і майго абецаньня адносна Гісторыі Беларускай Літэратуры. Нажаль я магу узяцца за гэтую працу не раней як з’явіцца цьвёрдае пераконаньне у магчымасьці яе выданьня, па крайняй-меры у трох мовах. Пакуль з’явіцца гэтая магчымасьць, дазвольце напомніць Вашу абецанку даставаць для мяне кнігі і асабліва творы Карскага. Вельмі важна з’яўленьне таго гістарычнага матэрыалу, аб якім Вы мне казалі у Бэрліне.
    He прапускаю здарэньня, на колькі хапляе часу і магчымасьці, прапагандаваць Беларусь у тутэйшым грамадзянстве. Знаёмлюся па троху з землякамі, якія, па маім весткам працуюць удачна. Меньш вестак маю аб тым, на колькі яны пакараюцца сьвядома і самаахвотна эўрапейскай культуры. Спадзяюся, што і ў гэтай справе яны праявяць пэўную долю сьвядомасьці і добрай волі.
    Сэрдэчна кланяюся Вам, сям’і Цьвікевіча і Пятру Антонавічу Крэчэўскаму.
    Ваш ЯЛяцкі
    582.1.43:038&г
    Ліст пісаны рукою Тамаша Грыба, які, магчыма, і пераклаў яго на беларускую мову. 1 Палангу.
    3381.	Нататкі Вацлава Ластоўскага на аркушах паперы
    Harelica stukatucha
    Nia jdzi й halawu idzi u brucha
    I stuca i hruca
    kala kostacak iducy
    1.	Словарь