• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Калі маеце для мяне што цікаваго ды скаромнаго, прысылайце па адрэсу: Danzig. Poste restante. Herm ingenieur Romuald Ziemkiewicz.
    Буду там за два тыдні, дык забяру.
    Прашу камплекты Вашых беларускіх газэт і брашуры. Адплачу тым жа.
    Паклон Душэўскаму. Пішыце, што з кніжак, брашур і газэт Вам патрэбна, дык вышукаю і вышлю, каб дапоўніць Вашу эмігранцкую бібліятэку. Будзеце у можнасьці працаваць. Польскія працы аб беларускім пытаньню так сама, як раней Варонцы магу пасылаць. Бывайце здаровы!
    Моцна цісну Вашу руку.
    Варшава, 27.XII. 1922 Рамуальд Земкевіч
    582.1.43:	154&г
    1	Луцкевічам. 2 Праца А.Цьвікевіча, надрукаваная ў №№2-3 і 4 за 1922 год часапіса «Беларускі Сьцяг». 3 Гаворка йдзе пра гістарычны нарыс Івана Трызны (Івана Цьвікевіча) «Канстантын Каліноўскі», надрукаваны ў №4 за 1922 часапіса «Беларускі Сьцяг». 4 «Гісторыя беларускай літэратуры» М.Гарэцкага выйшла ў Вільні ў лістападзе 1920 году.
    3351. Ліст Аляксандра Ружанцова, маёра пяхоты й сакратара рэдакцыі часапіса «Musy Zinynas» Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 28.12.1922
    582.1.43:174
    3352. Зьмест часапісу «MOsy Zinynas» за лістапад-сьнежань 1922
    582.1.43:173 — мк
    3353. Ліст Янкі Станкевіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 29.12.1922
    Вельміпаважаны Пане Ластоўскі!
    Ваш ліст з 4.XII дастаў і вельмі дзякую.
    Пахвалюся аднэй навіною. He пазьней як за два тыдні ў нас выйдзе журнал «Беларускі Студэнт»1 і будзе выходзіць акуратна што месяца. 3 прычыны нястачы грошай прымушаны мы друкаваць яго на шапірографе. Журнал мае мець гэткія аддзелы: стацьці балей-меней публіцыстычныя, навуковыя, бэлетрыстыка, шырокая хроніка з студэнскага жыцьця, бібліографія. Mae быць ілюстраваны нашымі студэнскімі мастакамі, якіх ёсьць тут 3-х. Апрача таго маем двух студэнтау-шапіраграфшчыкаў, якія будуць друкаваць на шапірографе, а перад тым два іншыя напішуць на пішучай машынцы. Нашая мэта: 1) уцягнуць да літэратурнае працы нашае студэнства ў Празе, 2) пры помачы журналу усьвядамляць беларускіх студэнтаў усюды, дзе яны та[к] ці інакш ёсьць (Баўгарыя, Фрыбург, Жэнэва, Парыж і г. д.). Віл. Бел. Студэнскаму Саюзу дазволім усё перадруковаваць і гэткім парадкам яны будуць мець балей матар’ялу. 3) Па чэскаму звычаю дзелім усіх на студэнтаў вышэйшых школ і студэнтаў сярэдніх школ, а дзеля гэтага будзем пасылаць яго ў бібліятэкі ўсіх беларускіх гімназій.
    Вы ўжо, мусіць, чулі аб Усяславянскім Студэнскім Конгрэсе2. Прыехалі на яго дэлегацыі 8-х слав. народаў (у гэтай лічбе палякоў і лужыцкіх сербаў). Я быў старшынёю беларускае дэлегацыі, у якой апрача мяне былі Сак Язэп, Астапкевіч, Шышкоўскі, Ермачэнка й Грыб. Конгрэс не адбыўся, бо не пагадзіліся дэлегацыі сербская з баўгарскаю, але запраўды не дапусьцілі да конгрэсу дэлегацыі маскоўская й польская. Маскалі хацелі памсьціцца на баўгарах за Урангеля, а палякі хацелі паказаць, што зьезд ня ўдаўся, бо чэхі склікалі. Маскоўская й польская дэлегацыя й накручавалі сербаў. Мы шмат зрабілі тым, што кожны дзень у працягу тыдня выступаючы на розных публічных прыймох-вечарох ад Клёфача й Крамаржа3 й да Бэнэша раўнапраўна з іншымі славянскімі народамі, гэтым дэмонстравалі сваю справу.
    Варочаючыся яшчэ да журналу. Хоць журнал студэнскі, але з падзякаю будзем друкаваць стацьці й іншае й ня студэнтаў. Дык калі маеце Ka­ro на ўвеце (увазе) парадзьце, каб пісалі. Асобна зьвярнецеся, калі ласка, ад майга імя да п. майора Ружанцова. Ён мае літэратурную жылку. Так сама да Язэпа Варонкі. Няхай спомніць студэнскія часы. Ведама, наўперад жадалі-б мець што небудзь ад Вас, калі дарагі час Вам гэта дазволіць. Яшчэ спомніце калі ласка Душэўскаму. Перадайце калі ласка прывет Ружанцову, Карабачу, Душэўскаму й Варонцы.
    Усё-ж такі шкада, што журнал будзе друкавацца на шапірографе, а не на літографе. На шапірографе можам выпусьціць толькі 40-50 экз. кожнага месяца. Каб да тае сумы, якую забавязалася складаць што месяца група нашых студэнтаў, яшчэ дадаць 150 ч<эскіх> кар<он>, дык можна было-б друкаваць у літографіі 100 экз. кожнага месяца, а гэта ўжо быўбы знак у нашай нацыянальнай рабоце на эміграцыі і навет у Бацькаўшчыне (гімназій 5). Яшчэ 50 кр. панатужыўшыся мы тут сабралі-б. Але адкуль узяць 100 кр.? Ведаючы, што ў Вас цяпер няма грошай, я да Вас не зварочаваюся з просьбаю, але мо’ магло-б памагчы гэтай справе Беларускае Міністэрства Літвы? Гэта тым болей можна было-б зрабіць, што добрая частка нашых студэнтаў якраз з тых зямель, што паводле літоўска-маскоўскага міру 1920 павінны былі адысьці да Літвы. Калі ласка пашчупайце гэтую справу. У прыпадку магчымасьці падмогі «Беларускаму Студэнту» грошы прысылаць можна або на Вяршыніна для рэдакцыі «Беларускага Студэнта» або на адрэс нашага скарбніка Язэпа Сака (Praha, Zizkov, Podebradowa trida c. 9/II).
    3 шчырым паважаньнем
    Я. Станкевіч.
    29/ХІІ. 22.
    P.S. Скора ўжо будзем мець тут сэкцыю беларускае студэнскае імкі4, толькі трэба легалізаваць
    582.1,43:017&г-018&г-18а
    1	Першы нумар часапіса датаваны студнем 1923 году. 2 Меўся адбыцца ў lipa­se 16-22.1922. 3 Лідэр нацыянальна-сацыяльнай партыі Вацлаў Клофач і лідэр маладачэхаў Карэл Крамарж — прыхільнікі панславізму й палітычныя апанэнты «заходнікаў» Т.Масарыка й Э.Бэнэша. 4 YMCA.
    3354. Смык Беларускі Сымона Рэўкі з-пад Барысава (Ф.Багушэвіча). Перадрук з IV выданьня. 1922. Друкарня А.Бака. Коўна. Ожэшко, 5/14
    582.1.40:178-162 — 0
    3355. Карта: Lituanie sous le regne du grand due Vytautas 1392-1430. Echelle 1:7,500.000. Kummerly u. Frey, Berne. Edite par A.Viscont.
    582.1.40:161 — 0
    Дата невядомая.
    3356. The Vilna Problem. With Five Maps. Lithuanian Information Bureau. 10, Palace gate, Kensington. London, W.S. 1922
    582.1.40:160-141—0
    3357. Ліст Антона Матача (псэўд. Базыль Базылеўскі) (Жасляй) рэдактару «Беларускага Сьцяга» (Коўна) за 31.12.1922 з просьбай надрукаваць верш «Жыцьцё селяніна»
    582.1.47:108
    3358. Запрашэньне Прэм’ер-Міністра й міністра замежных справаў Літвы Вацлаву Ластоўскаму з жонкай на сустрэчу Новага 1923 Году ў памешканьні Літоўскага Клюбу
    582.1.43:181
    Дакладная дата невядомая.
    3359. Бібліяграфічныя нататкі: выбраная літаратура па гісторыі 582.1.47:111-114
    Дата невядомая.
    3360. Візытоўкі ў канвэрце
    а)	Візытоўка Анатоля Рэшкі:
    Colonel Anatol Rechko
    Attache de la Mission Diplomatique Blanche-Ruthenienne en Lithuanie. Kovno
    б)	Візытоўка Алены й Анатоля Рэшкаў:
    Елена Мнхайловна н + т.с.
    582.1.43:184
    3361. Розныя нататкі й выпісы Вацлава Ластоўскага на гістарычныя тэмы
    582.1.47:026-033
    Дата невядомая.
    1923
    3362.	Пераклад Ноты намесьніка наркома замежных справаў Расеі Максіма Літвінава міністру замежных справаў Вялікабрытаніі Керзану, міністру замежных справаў Францыі Пуанкарэ й прэм’ер-міністру й міністру замежных справаў Італіі Мусаліні за 22.12.1922 з патрабаваньнем дапусьціць расейскую й беларускую дэлегацыі да абмеркаваньня й вырашэньня пытаньня аб лёсе Мэмэля
    582.1.43:129-130
    Дата невядомая.
    3363.	Карткі з матэрыяламі да гістарычнага слоўніка (В.Ластоўскі)
    Гараднічы
    Календар
    Пяруны
    Ірэй
    Ядыкул
    Цівун
    Шеляг
    Шэстак
    Падпечнік
    Траяк
    Тынфа
    Кадук
    582.1.48:276-284
    Дата невядомая.
    3364.	Малюнак алоўкам «Пагоні» на кардоннай папцы (В.Ластоўскі)
    582.1.43:039
    Дата невядомая.
    3365.	Ліст Віталя Бендэроўскага (Рэвэль) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 31.12.1922 з навагоднімі віншаваньнямі
    582.1.48:296 — ра
    582.1.48:275 — канвэрт
    3366.	Ліст Уладзімера Пігулеўскага (Дзьвінск) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 1.01.1923
    582.1.43:015&г
    Аб беларускім настаўніцкім зьезьдзе ў Латгаліі, аб канфлікце на ім Езавітава—Дзямідава з Краскоўскім—Пігулеўскім.
    3367.	Ліст Бруна Міллера (Бэрлін) Аляксандру Вальковічу (Коўна) за =1.01.1923
    [...] Посылаю пропуск для пана Ластоувскаго. [...] ВыЬхать вь Кеннгсбергь я могу вь любой день. Прошу лншь указать время н m^cto встр-Ьчн с п. Ластоувскнмь в Кеннгсберг^ [...]
    582.1.43:146&г
    Дакладная дата невядомая.
    3368.	Інфармацыйны Бюлетэнь Цэнтральнага Беларускага ПрэсБюро (He для прэсы). N02. 2.01.1923. Коўна
    582.1.43:124-125
    3369.	Ліст Івана Цьвікевіча (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 2.01.1923
    Многапаважаны п. Вацлаве. Кінем дашуквацца — хто прычынаю спыну нашае перапіскі. Добра й то, што калі-некалі і перакінемся пісьмамі. Апошнія два тыдні — усе Коляды і Новы Год — ляжу ў пасьцелі. Апанавалі мяне фурункулы з прычыны пераутомы арганізму і недакровіцы. Страшныя болі і апатыя да ўсяго на сьвеце. Калі выдаюцца гадзіны палёгкі — як от зараз — то чытаю ці думаю. Пару дзён таму прышла пошта ад Зенкевіча1: 2 пісьма і розныя адозвы выбарчага моманту2. Пісьма цікавыя (гл. ч. па абяцанкам прыслаць матар’ялы аб Балаховічу і Каліноўскім), але адозвы яшчэ цікавейшыя. Б’е ў вочы тое, як высока пачалі «цаніць» і «лічыцца» з нашым селянінам там «на Крэсах». Пачулі гады, якая тут страшная сіла крыецца. Праўда сіла гэта пакуль толькі у лічэбнасьці, але паднімаючаяся сьвядомасьць падымае гэту сілу ў 20 ступень!!.. Расейская чорная сотня пад асабістаю апекаю і ініцыатываю (як гэта падобна на парадокс!!) Naczelnika Panstwa Язэпа Пілсудскага ў часе выбараў разьвіла агітацыю «на Крэсы» дзеля падтрыманьня польскіх сьпіскаў беларускімі галасамі. Ясна, што ўся надзея была на абсалютную цемнату вёскі. Вынікі паказалі адваротнае.
    Цікава, што Ладнов з Балаховічам ходзяць і езьдзяць па Беларусі і не знайшлося там людзей каб размажжыць ім чэрапы!
    Калі нічога ня будзе зроблена у гэтым сэнсі на будучыну, то партыю бел. эс-эраў трэба біць дубінаю па галаве да таго часу, пакуль зразумее. Язэпа3 — трудна, а гэтых чарнасоценцаў-велікаросаў і беларусаў, гэту сволач мы павінны былі дауным-дауно схаваць са свету. Ці ж ня стыд, ці ж ня ганьба, што А.4 не ўсадзіў Ладнову кулю ў яго подлы чэрап? Гэта трэба было зрабіць яшчэ год назад!.. Чаму ваш урад хвост падабраў і губу склеіў, калі Ладнов аказаўся правакатарам? Трэба было чэсна на увесь сьвет крычаць, што расеец-чарнасоценец, белагвардеец падшыўся пад бел. справу і справацыраваў яе, што служыў у франц. ахранке і усё, усё трэба было вылажыць! Трэба было з гэтага зрабіць монстр-skandal, a урад сядзеў за печкаю і са злосьці грыз сам сябе [?...]... Цяпер Ладнов тытулуецца «председателем белорусск. делег. на Парнжск. конференцню», трэцца на нашай Бацькаўшчыне, баламуціць, а галоўнае памагае