Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Ніхто у Латвіі Вас не ведау і аб Вас не чуу.
He быу знаемы і я асабіста з Вамі.
Але адно імя беларуса і беларускага дзеяча адчыніла Вам мае сэрдца і сэрдца тых, што працавалі са мной разам.
Братнім пацалуем спаткау я Вас і, з усею шчырасьцьцю, на яку[ю] толькі здольна беларуская душа, зрабіу усе, каб адалець усе прэпоны і, для карысьці справы, правесьці Вас на пасаду Дырэктара Гімназыі.
Hi на водную хвілінку не пауставала у мяне ніводнай цемнай адносна Вас думкі і з вялікай увагай адносіуся я да кожнае Вашае прапазыцыі і добрае думкі.
Але худка, і як раз з Вашага боку, былі вызваны першыя спрэчкі.
Вы прыехалі у Латвію з прэдузятым паглядам як наконта мяне самаго, гэтак і наконта іншых мейсцовых беларускіх працаунікоу.
Пачалося з таго, што Вы запрапанавалі мне скінуць з пасады Кірауніка Беларускага Аддзелу, Грамадзяніна С.П.Сахарава, і замяніць яго у Рызе маей асобай, а Гр. С.Сахарава зусім адкінуць ад беларускіх спрау у Латвіі, пакінуушы яго Дырэктарам Расейскае Гімназыі у Люцыну.
Ведаючы С.П.Сахарава, як шчырага беларускага дзеяча, з вялікай адвагай і энэргіяй узяушагася за беларускую працу у Латвіі, — я рашуча адмовіуся ад гэтага кроку.
He глядзючы на мой рашучы адказ, Вы потым у працягу неколькіх месяцау зноу і зноу зварачваліся да мяне з гэтаю тэмай, і калі я, вычарпаушы усе довады і усю энэргію у абарону С.П.Сахарава, высунуу, як новы матыу, тое, што я не лічу сябе здольным і належна падгатаваным да кірауніцтва Аддзелам, Вы зараз-жа зрабілі заяву аб тым, што есьць у Вас і другіе падхадзячые для гэтае пасады кандыдаты.
Нежаданьне мае пайсьці на дыктуемы Вамі крок, зауседы вызывала дужа вялікае незадавальненьне Ваша і Вы пачыналі пужаць мяне тым, што у такім разе Вы самі уедзеце з Латвіі. У рэшці-рэшт Вы заявілі мне, што пойдзеце сам-на-сам у барацьбу супроць Грамадзяніна С.Сахарава і што усе, хто у барацьбе гэтай будзе не на Вашым баку, будуць разглядацца Вамі, як Вашы ворагі.
Я зусім не разумеу на што нам беларусам такая барацьба патрэбна і, наадварот, усякую унутранную барацьбу у сучасны момант лічыу шкоднай і здраднай, ды апрача таго думау, што рэальная праца над будовай Гімназыі і рамонтам будынку сьцішыць Вашы ваяунічые настроі і дасьць Вашай энэргіі творчый напрамак, а таму і не прыдавау заяве Вашай дужа важнага значаньня.
Праца над Гімназыяй запрауды сьцішыла спрэчкі аб Кірауніку Аддзелу, але выклікала затое новыя.
Вам не падабаліся некаторыя мае увагі, як Члена Рамонтнай камісыі, і Вы зауседы дужа востра на мяне нападалі, а іншы раз і даволі груба абрывалі.
Я — маучау, бо ведау, што Вы іншы раз бываеце хворы, ды апрача таго шмат было у Вас у той час чыста асабістых непрыемнасьцей і ударау.
Далей вышлі некаторыя затрымкі у высылцы грошэй з Беларускага Аддзелу.
Затрымкі гэты былі выкліканы тым, што Вы самі не спаунялі сваечасна патрэбных фармальнасьцяу, без якіх, па законам Латвійскай Рэспублікі, гэткія высылкі немагчымы, але Вы ні з чым лічыцца не жадалі і аб’весьцілі, што Ва усіх гэтых справах вінен Грамадзянін Ян Шчорс, Дзелавод Беларускага Аддзелу, якога Вы зараз жа і пажадалі звольніць з Аддзелу, патрабуючы замены яго знаемым Вашым, Гр. Дмітрыевым, з Коуны.
Я сам, асабіста, узяўшы ад Вас усе патрэбныя паперы, паехаў у Рыгу і праканаўся у тым, што тутака віна не Я.Шчорса: па прэдстауленні у Дзержауны Кантроль належных дакумэнтау усе справы былі залатвлены.
Вы аднак і да сенешняга дню усе яшчэ не задаволены Гр. Я.Шчорсам і пры кожным падхадзячым здарэньню зноу падымаеце справу аб яго звальненьні, хоць гэты чалавек мае вялікі службовы стаж і опыт і у нас німа другога кандыдата-беларуса з грамадзян Латвіі, які мог бы яго замяніць. Гэта свае незадаваленьне стараецеся Вы штодзенным паутарэньням і унушэньням прывіць і акружаючым Вас супрацоунікам Вашым, у чым ужо, нажаль, і мелі некаторы усьпех.
Баронячы гэтага чалавека, таксама мусіу я вызваць незадавальненьне Ваша.
У сярэдзіне лета аказалася магчымым і патрэбным адчыніць у Люцыну Беларускую прыватную Гімназыю Таварыства «Бацькаушчына». Вы не хацелі зразумець яе карысьці і патрэбы для нас і рашуча змагаліся за тое, каб гімназыі гэтай не было і каб замест яе аставалася у Люцыну гімназыя расейская. Спрэчкі за гімназыю былі досіць вострымі і закончыліся, к вялікаму незадавальненьню Вашаму, яе адчыненьнем1.
Далей не падабалася Вам пастаноука працы у Т-ве «Бацькаушчына», дзе, па пагляду Вашаму, а таксама і Гр. Кастылюка, я задужа многа брау на сябе інітыатывы і адвагі у правядзеньні рожных справау. Наслухаушыся даволі закідау і нарэканьняу Вашых, зрабілі мы Агульны Сход Таварыства і выбралі Вас Старшынею яго.
Але Вас не задавольнілі гэтыя выбары і Вы сталі дамагацца спачатку таго, каб я не вайходзіу у Прэзыдыум Прауленьня, а потым і савершэннага выхаду майго са складу Прауленьня, пагражаючы у праціуным выпадку павесьці працу да ліквідацыі самаго Таварыства.
3 гэтага моманта, зауважыу я, што спрэчка пераносіцца Вамі на асабісты грунт. Прычыны мне не вядомы, але факт той, што у гэтай асабістай Вашай супроць мяне кампаніі Вам шчыра дапамагау Гр. Кастылюк, Член Прауленьня Дзьвінскага Аддзелу «Русскаго Обіцества вь Латвін», якое зауседы дужа варожа адносілася і да гэтага часу ставіцца да беларускага нацыянальнага руху.
I хоць на выбарах у склад Прауленьня я, на Агульным Сходзе Т-ва 17ІХ-22, атрымау галасоу болей за усіх новых членау Прауленьня, але я, выбраушы першы падхадзячы момант, уступіу жаданьням Вашым і выйшау са складу Прауленьня.
Я лічыу і лічу, што выхад мой з Прауленьня для спрау узгадаванага мной Таварыства будзе шкодным, але спасаючы еднасьць беларускага нацыянальнага фронту у Латвіі і старанна унікаючы уселякіх спрэчак, якія могуць разваліваць справу, — я уступіу Вам цалком кіраунічую працу у Таварыстве.
У маем жыцьцю я першы раз спаткау гэткія да сваей асобы адносіны і з вялікім задзіуленьнем прыглядауся да Вас і з уважлівасьцьцю аглядауся на самаго сябе, шукаючы у працы сваей памылак, а у адносінах да Вас якіх-небудзь абразьлівых для Вас крокау.
Але не знайшоу ні таго, ні другога.
Наадварот: у мінулым — за мной былі, калі і не надзвычайные, дык усеж-ткі даволі значныя заслугі у беларускім руху, асабліва у той апасны яго перыад, калі далека не усе беларускіе дзеячы адважываліся актыуна працаваць у Беларускім Руху, а некаторые, навет, пакінулі зусім сваю Бацькаушчыну; у сучаснасьці — я зусім не жыву асабістым жыцьцем і не маю ніякіх асабістых уцехау, аддаючы усе свае жыцьце і працу Вялікай Беларускай Справе; што да Вас, дык зауседы старауся толькі аблегчыць і умацаваць Ваша становішча, як адной з асей беларускай справы, і не толькі не старауся зрабіць Вам якой-кольвек непрыемнасьці, але не хацеу навэт дапушчаць думкі аб тым, што усе выступленьня Вашае супроць мяне — есьць вынік злое волі.
Занятая Вамі у адносінах да мяне пазыцыя аставалася для мяне незразумелай, а асабістая трауля мяне, як беларускага дзеяча, дужа абражала і дзівіла, але ніводным словам, ніколі і нікому я аб гэтым не хацеу казаць, каб не вынасіць бруды з беларускае хаты і гэтым не псаваць той справы, для якой я ахвяравау жыцьце сваё.
Адначасна шчыра верыу я і у тое, што, калі справа наладзіцца і усё пойдзе рауней, — Вашы асабіста-непрыязныя адносіны да мяне пераменяцца.
Тым часам падасьпела выбарчая кампанія у Латвійскі Сойм.
Вы не толькі не дапамаглі нам у ей, але наадварот, абвесьціушы сябе аполітычным культурна-прасьветным дзеячом, зусім адмежаваліся ад усей выбарчай працы і, навэт агітавалі за тое, каб з яе вышлі і супрацоунікі Вашы.
3 вялікім сумам бачыу я на будынку кіруемай Вамі Гімназыі абвесткі жыдоу і немцау і не было тамака толькі места абвесткам беларускім.
[,..]2 Вашы і з прасьветным і грамадзкім стажам Вашым, здольны на асабістасьці. Усё яшчэ думалася, што на первым мейсцу у Вас справа, a не асабістыя якіясь-ці разрахубы.
Але, у працягу апошніх двух тыдняу, здарылася тры выпадкі, з якіх я пераканауся у тым, што маеце Вы нешта асабістае супроць мяне і шукаеце спосабу зрабіць мне як мага болей непрыемнасьцяу, зусім не лічучыся з тым якія могуць быць з гэтага вынікі для беларускай справы тутака.
17-га сьнежаня, у нядзелю, пасьля раду непрыемных для мяне, а таксама і для Вас, хвілінау, перажытых у мінулай начы на вечары Барыса-Глебскага Прыходу, зайшоу я да Вас, каб высьветліць некаторыя пытаньня і залатвіць некаторыя непаразуменьня.
Прыслуга пайшла далажыць Вам аб маім прыходзе.
Вы былі у хаце і ведалі, што я чую, але зумысьля голасна прыказалі сказаць мне, што Вас нема у хаці. I калі прыслуга пачала нешта паціху Вам тлумачыць, Вы зноу голасна крыкнулі ей, каб яна перадала мне, што Вы не жадаеце мяне бачыць.
Крокі прыслугі вывялі мяне са сталбняку і я вышау у поуным і цяжкім недауменьні.
Прыйшоушы да хаты, знайшоу я на стале пакет з Беларускага Аддзелу аб скліканьні Вучыцельскага Кангрэссу.
Па зьместу паперы трэба было мне зноу пагутарыць з Вамі, але ужо службова.
He жадаючы натыкацца на новую абразу, я паслау Вам паперу аб жаданьні гутарыць з Вамі і адначасна папярэдзіу, што на другі дзень, у 8 гадзін, у вечары, ад’езджаю у Люцын на Сход Павятовай Управы.
Вы, навэт не самі асабіста, а праз дзелавода, прыслалі мне і то толькі на другі дзень, за 1L гадзіны да адходу цягніка, паведамленьне, што па справам службовым прыймаеце ад 2 да 3 гадз., гэта значыцца, што каліб я, атрымаушы пакет уздумау паехаць да Вас, дык Вы зноу бы не прынялі мяне, бо часы прыема гэтага дню былі ужо прапушчаны і я зноу змог «не знайсьці» Вас у хаце.
Але і на гэтыя асабістыя і ужо службовыя абразы не хацеу я зварачываць увагі і, лічучы, што самая добрая сварка, горэй за самы кепскі спакой, пры прыездзе Гр. Сахарава зноу быу у Вас і гутарыу з Вамі гэтак, якбы паміж намі і нічога ніколі не было.
Ды вось учора, перад тым, як ісьці да Вас у Гімназыю на спатканьне Новага Году, атрымау я ад Гаспадара спаткальнай Куцьці, вучыцеля Корці, ліст, у якім ен просіць выбачэньня за тое, што, не ведаючы становішча маіх з Вамі адносін, запрасіу мяне на вячэру, а цяперыка атрымау ліста ад Вас, у якім Вы катэгарычна патрэбуеце маей адсутнасьці.
Гэта апошняя абраза, выразна асабістага характэру, яскрава малюе мне Вашы да мяне адносіны і настроі.