Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
He ведаючы за сабой ніякіх учынкау, даючых Вам права на гэткія абразы, і усей душой хварэючы за той разлад, які пачынаеце Вы настойчыва уносіць у працу, я прымушэны зьвярнуцца да абароны свайго гонару і беларускае справы да Беларускага Грамадзянства у Латвіі і заклікаю Вас, Ян Ігнатавіч, на Грамадзкі Суд Гонару.
Заклікаючы Вас на Грамадзкі Суд, адзначаю, што і цяперыка яшчэ німа у мяне да Вас ніякае асабістае злобы, а баліць мае сэрдца ад незаслужанай абразы і крывяніцца яно за лёс той справы, якую давялося мне, пачынаць тутака у Латвіі.
1-1-1923 году.
Дзьвінск, Латвія.
К.Ез.
582.1.43: 157-159 — мк
1 Гімназія адчынілася 1.09.1922. 2 Ніз аркуша абрэзаны.
3373. Ліст Уладзімера Пігулеўскага (Дзьвінск) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 7.01.1923
[...] Дадаю да гэтага ліст ад п. Нагродзкай да п. Станіславы1, які сёнека атрымаў. Ад Вашага брата покуль ніякіх вестак няма [...]
Mary Bac «парадаваць» апошняй навіной. У Вільню прыехала «Цётка П<алута»>2. Жыве там ужо 3 тыдні і здаецца нелегальна. Збіраецца ехаць ці сюды, ці ў Прагу, але мы маем думку парадзіць ей ехаць да Вас. Так што трымайцесь [...]
582.1.43:149
Дакладная дата невядомая. 1 Ластоўскай. 2 Бадунова.
3374. Заява беларускіх арганізацыяў у Літве Прэзыдэнту Літоўскай Рэспублікі за 12.01.1923
Яго Дастойнасьці Прэзыдэнту Літоўскай Рэспублікі.
П. Прэзыдэнт!
У згодзе з пастановай Нарады ад 15-17 сьнежня 1922 году, ніжэй падпісаныя маюць чэсьць зьвярнуцца да Вас, п. Прэзыдэнт, з заявай чароднага зьместу.
Сьвядомасьць гістарычнае беларуска-літоўскае еднасьці і солідарнасьці прымушае нас, прэдстаўнікоў Беларускага Народу ў Літве, сказаць ў Вашай асобе Народу Літоўскаму праўду аб нашых беларуска-літоўскіх узаемаадносінах. Абавязак сказаць гэтую праўду ляжыць, ласьне, на нас, бо мы зьяўляемся найбольш сьвядомымі і найбольш пераконанымі саюзьнікамі Літоўскага Народу неаднаразовыя сьведчаньня чаму ачывісты; бо на нашую долю выпаў гонар рэпрэзэнтаваць Беларускі Народ [у] Літве і ў меру сіл змацняць брацкую сувязь абодвых Народаў. Праўда, якую мы прымушаны сказаць Вам выражаецца ў тым, што пры стварыўшыхся варунках мы ня можам выканаць нашай нацыянальнай задачы. Варункі гэты гэткія, што ўсе спробы нашыя падайсьці сур’ёзна і шчыра да справы ўзмацненьня беларуска-літоўскага супрацоўніцтва зьнікаюць на нішто, сустракаючы ці незразуменьне, ці няспогад з літоўскае стараны, ў выніку чаго самы гонар на нас лежачый, абертаецца ў панадсільны цягар. Варункі гэты гэткія, што мы ня можам гварантаваць беларуска-літоўскія ўзаемаадносіны ад магчымага ахалоджаньня нават у самай бліжэйшай будучыне.
Як вядома, з першых жа крокаў будовы Літоўскае дзяржавы адносіны да беларускай проблемы былі дваякімі: з аднаго боку, беларусы вызнаваліся як асобная этнографічная рознаякасьць і, як гэткім, ім ішлі насустрач, — з другога боку, беларусы не вызнаваліся як нацыянальна-палітычнае цэлае, зацьверджаючае сваю волю да незалежнага дзяржаўнага істнаваньня. У зьвязку з апошнім, адносіны да іх былі яўна нэгатыўнымі. Пералом у адносінах паўстаў толькі пасьля таго, як Літоўскі Урад у 1920 годзе прымушан быў пакінуць Вільню. Толькі пасьля гэтага паміж абедзьвемі старанамі была заключана дзяржаўная умова аб узаемным падтрыманьню і накінут у агульных рысах плян барацьбы супроць незаконнага польскага захвату.
Беларуская старана чэсна выканала свае абавязкі згодна умове. На мейсцох быў утвораны цэнтр барацьбы за пагвалчаныя правы Беларусі і Літвы, беларускія массы ўперш пачулі ад нас, што такое для іх народ
Літоўскі і яго дзяржава і чаму яны павінны аддаць яму свае сымпатыі. Скрыты плебісцыт у форме Віленскага Сойму нашымі сіламі быў бліскуча правалены і Літва магла спакойна глядзець на далейшае разьвіцьцё падзей у Віленскай вобласьці. Высылка польскімі ўладамі 12 сяброў Віленскага Нацыянальнага Камітэту, дзесяткі і сотні заключонных у польскіх турмах і падлегаючых сяродвечным тартурам за выяўленьне сымпатый да Літоўскай дзяржавы, ўрэшце, пралітая за тую-ж справу беларуская народная кроў, — вось сьведчаньня чэсных адносін беларускай стараны да сваіх абавязкаў.
Што-ж мы бачым за гэты час з боку Літвы. Апрача незначнай матэр’яльнай дапамогі, выданай у форме тэрміновай і працэнтнай пазычкі, якое падтрыманьне амаль цалком было выдаткавана на прапаганду праў Літвы на спрэчную тэрыторыю Віленшчыны — нічога. 3 боку Літвы адносіны былі гэткія, што высланыя з Вільні ў Коўну прэдстаўнікі Віленскага Нацыянальнага Камітэту павінны былі 22.VI. 1922 г. злажыць з сябе поўнамочча па прэдстаўніцтву, матывуючы сваю пастанову тым, што «пры злажыўшыхся варунках яны лічаць дапамогу Літвы безнадзейнай» (заява на імя Старшыні Усходнай Камісыі).
Пасьля правалу Віленскага Сойму літоўская старана пачала занадта спакойна ставіцца да справы змаганьня за Вільню, ў аканчальным выніку спадзяючыся, што захопленая тэрыторыя будзе зьвернутая Літве міжнароднай інстытуцыяй, ці, як прынята фігуральна выражацца, упадзе ў лона Літоўскае дзяржавы як дасьпеўшае яблыка на моцы непахібных эканамічных варункаў. Сымпатыі беларускага жыхарства да Літвы пачалі лічыцца явішчам непрамінаючым і само сабой разумеючымся, пачало лічыцца за правіла, што сымпатыі беларусаў да Літвы павінны ўзмацоўвацца толькі самым фактам польскіх гвалтаў. Падобны зьневажлівы да нашай нацыянальнай годнасьці стасунак да беларускага руху, валок за сабой поўную бязчыннасьць, інэртнасьць тут у Літве, дзе павінна была горача кавацца справа ўзаемнага збліжэньня і падтрыманьня. Мы неаднойчы зьверталіся з заявамі і да Літоўскага Ураду і да яго грамадзянства ў асобе яго перлямантарыяў, у якіх казалі, што падобная пасыўнасьць згубна для справы, што калі ня будзе праведзяна сумесна з беларусамі цьвёрдая программа дзейнасьці, дык беларуска-літоўская акцыя у краю можа заглохнуць. Мы намагалі на тоя, што ўзмацаваньня супольнае справы патрэбна ці арганізацыя новых, ці развіцьцё старых устаноў у самой Літве, якія ўстановы павінны былі-б зьяўляцца школай ўзаемнага зьбліжэньня. Быў адзін момант, калі здавалася, што рэальнае супрацоўніцтва беларусаў з Літвой можа зысьціцца. 6.XII. 1922 году адбылося супольнае паседжаньне некаторых сяброў Літоўскага Габінэту Міністраў з прэдстаўнікамі Беларускага Ураду, на якім паседжаньні былі намечаны некаторыя канкрэтныя захады, павінныя зьдзьвігнуць усю справу з мёртвага пункту. Аднак, добрым імкненьням, зазначаным на памянёным паседжаньню, зысьціцца не прышлося, дзеля прычын, аб якіх беларуская старана магла толькі дагадвацца.
У даны момант у Літве німа ніводнае установы, якая сьведчыла-б аб рэальным падтрыманьні беларусаў у іх барацьбе, пры чым ня толькі ў палі-
тычнай сфэры, але і ў сфэры культурнай. Да сяго часу мільённае беларускае жыхарства акупаваннай вобласьці застаецца бяз кнігі і культурнае адраджэньне яго — высілак выключна мейсцовых беларускіх арганізацый.
За ўсе два гады, прайшоўшыя ад дня падпісаньня беларуска-літоўскай умовы, беларуская старана (за выключэньнем спроб арганізацыі Тарыбы Усходняй Літвы) толькі адзін раз была запрошана не па сваей ініцыатыве для абмяркавання бягучых спраў. Усе сустрэчы, у якіх трэба было выясьніць набалеўшыя пытаньня, адбываліся толькі па ініцыатыве беларускай стараны. Кіраўнікам літоўскай палітыкі за гэты доўгі тэрмін ці не было чаго сказаць прэдстаўнікам беларускага руху, ці казаць гэтага яны не знайходзілі патрэбным. Ходам падзей стварылася ўражаньне, што у Літве не цікавяцца беларускім пытаньнем, а самае гэтае пытаньне абертаецца ў нешта другараднае і пры тым службовае. Адносіны да беларускіх грамадзян, былі і засталіся гіранічна толерантнымі. Наперакор умове, Літва нічым не падтрымала беларускага пытаньня заграніцай, але, наадварот, у асобе сваіх прэдстаўнікоў замаўчывала беларускую справу і ў сваіх выданьнях, картах і інш., не пераставала цьвердзіцьл, што на ўсход ад Літвы ляжыць ці Польшча, ці Расія, але у кождым разе не Беларусь.
Можна было думаць, што пакідаючы без прынцыповага вырашэньня і без увагі беларускую проблему ў цэлым, Літва на мейсцох вядзе дзейную і шырокую акцыю. Нажаль, гэтага нельга сцвердзіць. Можна адкрыта сказаць, што калі на мейсцох нешта і робіцца, дык робіцца гэта сіламі самога беларускага вызвольчага руху, пры чым стасунак літоўскай стараны да гэтае працы прыхільны толькі на словах. Пасьля правалу Віленскага Сойму праходзілі месяцы і месяцы, а літоўская старана не выяўляла ніякай актыўнасьці, — а тым часам зьвязі руйнаваліся, людзі разачароўваліся, ўся справа барацьбы з польскай окупацыяй пачынала йсьці іншымі шляхамі. Беларускае жыхарства Віленшчыны ведала, што, ня гледзячы на заявы сымпатыі, у Літве маюць мейсца арэшты беларускіх працаўнікоў, прымушаных скрывацца ад польскага тэрору на літоўскай зямлі, маюць мейсца упорныя спробы высылкі іх назад пад польскую акупацыю, што праводзіцца сыстэма, пры якой фактычна беларусам адмаўляецца ў праве ўбежышча і г. п. Беларускія арганізацыі краю не маглі ня ведаць, што ўсе спробы беларускіх дзеячоў у Літве наладзіць справу барацьбы згодна запатрэбаваньням жыцьця разьбіваюцца аб глухое неразуменьне, ці аб сьвядомае укланеньне.
Ці можна пасьля гэтага падзіўляцца, што беларускае жыхарства пад польскай акупацыяй пайшло на выбары у Варшаўскі Сойм?
Небасьпекі, скрытыя ў данны палітычны момант пад польскай акупацыяй, заключаюцца, канешне, ня ў тым, што беларускае жыхарства пайшло на выбары. Небасьпека для літоўска-беларускае згоды ляжыць у тым, што пад уражэньнем стварыўшыхся варункаў, беларускае жыхарства можа пайсьці далей не па шляху барацьбы з польскай дзяржавай за свае вызваленьне, а па шляху лойяльнай палітыкі, па шляху барацьбы за беларускую аўтаномію ў межах Польшчы. Пэўныя указаньня такога звароту беларускай палітычнай думкі ужо маюцца, — і нашая супольная беларуска-літоўская задача іх зьліквідаваць.
Нам вядомы шмат якія прычыны, дзякуючы каторым гэтулькі натуральнае і арганічнае супрацоўніцтва беларусаў з Літвой не разьвівалася, але затрымлівалася. Мы ня будзем на іх застанаўляцца за поўнай няўжытнасьцю гэткага аналізу. Лічым патрэбным указаць толькі на адну прычыну, — гэта на нэгліжаваньне, непрызнаньне сілы і значэньня беларускага вызвольчага руху. Можна спадзевацца, што пасьля выбараў у Віленскі і Варшаўскі Соймы, гэтаму падчас умысьльнаму скэптыцызму ня будзе больш мейсца: сіла беларускай вызвольчай ідэі гаворыць сама за сябе.