Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Баярын, які станавіўся патомным, прыймаў назову шляхціца. Раней ён датуль большай зямлёй карыстаўся дакуль у войску служыў, а пераставаў служыць, другі на гэту зямлю садзіўся, які браў на сябе вайсковую службу.
Цяпер-жа, хто прыймаў шляхэцтва атрымліваў зямлю патомна, станавіўся яе ўласьнікам.
Раней зямля належала да дзяржавы і ніхто ня мог ей таргаваць, а цяпер, шляхціц, мог сваю зямлю прадаць, ці прыкупіць ад каго хацеў.
Калі у часе вайны адзін награбіўся на вайне чужога дабра, то вярнуўшыся скупляў сабе землі і мала памалу станавіўся магнатам, а другія стаўшыся беззямельнікамі ішлі да яго на службу.
3 гэтага пачала расьці паншчына, ці як іншыя завуць — прыгоншчына.
Год за годам што раз горш станавілася: адны багацелі, другія што раз горш бяднелі. Што раз трудней было дзяржаве з бедных выбіраць падаткі, а багатыя казалі, што ім трэба плаціць толькі за тую зямлю, што яны ад дзяржавы дасталі, а за тую, што дакупілі нікому не павінны плаціць падаткаў.
Гэта цягнулася больш сотні гадоў. Урэшце шляхта, якая акрэпла і разбагацела падала такі праект:
— Мы будземо плаціць усе падаткі самі, але няхай кароль зацьвердзіць закон, што ўсе землі цяглых людзей пераходзяць на ўласнасьць шляхты. Закон гэты быў зацьверджан. Усе селянскія землі перайшлі на шляхту. Кожды селянін павінен быў плаціць чынш, або калі нямае грошы адрабляць плату за арэнду сваей зямлі шляхціцу. А далей — болей сяляне сталіся і поўнымі нявольнікамі шляхты.
Вось як наступіў падзел у нас аднаго народу на шляхту і мужыкоў. Адны сталі панаваць, а другія гараваць.
Першыя, шляхта, пасябраваліся з палякамі, панавучаліся мовы польскай, бо думалі, што, яны сталіся іншымі людзьмі разбагацеўшы, баяліся прызнацца самі перад сабой, што сваіх братоў ў няволю запалонілі, дзеля гэтага выракліся сваіх братоў сялянаў, выракліся мовы сваей.
Калі зьбіраліся на сэймы то гаварылі там не аб сваім краю, а аб Польшчы і самі сябе урэшце пачалі лічыць палякамі.
Гэтак вось нашае баярства, за шляхэцтва, за багацьце, за паняволеньне сваіх братоў сяляняў, прадало сваю дзяржаву і сваю бацькаўшчыну палякам.
Яна, шляхта наша запрапасьціла волю і долю нашу, вырасла сама на поце і слязах нашых, здрадзіла свой народ.
Хай жа праклята будзе памяць яе і яе патомства!
Але ня ўся шляхта нясе на сабе віну здрады і годна пракляцьця. Дробная засьцянковая шляхта не вінавата ў гэтым, яна як і селянства мела гаротнае жыцьцё на сваіх маленькіх засьценачках, яе найбольшая віна ў цемнаце яе, што ня бачыла куды цягнуць магнаты і што праз сваю цемнату ішла за панамі-магнатамі. 3 гэтай дробнай шляхты нашай, даўнейшых баяраў выходзяць цяпер мсьціцелі паном, за паняволеньне народу, за здраду яго.
Змаганьне за лепшую долю свайго народу ёсьць першы і найважнейшы абавязак кождага грамадзяніна, а гэта лепшая доля і свая ўласная воля можа быць толькі ў незалежнай сваей дзяржаве.
Мы Беларусы (Крывічы) дагэтуль ня маем сваей дзяржавы, наш народ на усіх сваіх землях ня ёсьць сам сабе гаспадар, усюды ён мае над сабой чужакоў, ворагаў, якія валодаюць і гаспадараць у нашых землях.
Падаткі плоцім мы ў чужы скарб, на утрыманьне сотняў тысяч чужакоў дармаедаў, якія наляцелі на нашу зямлю каб варачаць намі як нявольнікамі сваімі.
Наша моладзь служыць у чужацкім войску каб у патрэбе праліваць кроў сваю за тых, якія закавалі ў ланцугі няволі і абіраюць нас.
Нашу родную зямлю раздаюць рожным прыблудам.
Багацьця нашае народнае, лясы і пушчы высякаюць і вывозяць заграніцу.
Нашых дзяцей заганяюць ў чужыя школы, каб адвучыць іх ад роднай мовы і ашуканствам навучыць дзетак нашых спрыяць тым, каторыя згубы нашай шукаюць.
Ці чалавек, які усё гэта бачыць, які разумее ў якім страшным упадку, ў якой страшной няволі мы знаходзімся, ці можа такі чалавек з усім гэтым пагадзіцца, злажыць рукі і нічога не рабіць?
He, тысячу разоў не!
Хто ўсё гэта бачыць, хто разумее ўсю нашу нядолю, ніколі не пагодзіцца з панаваньнем над намі чужакоў-ворагаў нашых. Вось чаму лепшыя, разумнейшыя людзі змагаліся і змагаюцца у нас з кождым чужым панаваньнем.
Змаганьне з чужакамі насеўшымі на нас, сьвятая павіннасьць кождага і гэтага змаганьня ня мае права ніхто спыніць датуль, пакуль мы не здабудземо сабе сваей вольнай і незалежнай дзяржавы, пакуль мы не станемся самі гаспадарамі на сваей ўласнай зямлі.
Кожды хто робіць спробы пагадзіцца з ворагамі, пакуль яны трымаюць нас у няволі, блага робіць. Блага, бо здраджае свой ўласны паняволены народ, бо затрымлівае час прыходу волі ўсяго народу.
Між воўкам і аўцой, між каршуном і курчацям, між катам і катаваным няможа быць згоды!
Мы дабіваемся поўнай волі, поўнай свабоды. Дзеля гэтага мы кажамо: Вон, чужое панаваньне. Мы няхочам ніякіх ласк, ніякіх нібыто уступак ні ад палякаў, ні ад маскалёў пакуль яны сядзяць жамярой агіднай на нашых карках і ссуць нашу кроў.
Мы няхочам ніякіх ласк ад расійскіх ці польскіх палітычных партій, ніякага заступніцтва іхняга, бо ведаем, што кожды чужынец, хто-б ён ня быў, таму да нас лашчыцца, што хоча нашым потам і крывей пасьля карміцца.
Хай пашым клічам будэе: Боларуская (Крыўскдя) зямля крывічом (болорусам)! Воп пабрыдэь чужуіо!
Воп чужоо чыпоўпіцтва!
Вон чужуіо паяййч4
Воп чужое іюйекЫ
Вон чу-жую шкояуі
Воп чужых духоўпікаў!
Мы няхочам чужой школы на сваей зямлі, бо яна адбірае ад нас дзяцей нашых, якія кончыўшы чужыя школы становяцца служкамі пануючых над намі чужынцаў, а тыя іхнімі рукамі будуць нас ў няволі трымаць.
Мы няхочам чужога духавенства, якое бароніць не нас паняволеных і пакрыўджаных, а падтрымлівае чужое над намі панаваньне. Хрыстос сказаў каб кожды маліўся ў сваей мове, чаму-ж у нас ксяндзы моляцца па-польску, а папы па-расейску? Таму што яны ворагі нашы, што яны хочуць каб мы ніколі ня вызваліліся з няволі, толькі адны нас цягнуць у Варшаву, другія у Маскву. Гэта не праўдзівыя духоўнікі, гэта юды якія прадалі свайго Бога або паляком, або маскалём, ня верце ім, верце толькі тым, якія нас не чураюцца, які гавораць нашай роднай мовай.
Вон чужую ўладу!
Вон чужую навуку!
Вон чужое духавенства!
582.1.47:034-042
Дата невядомая.
3401. «Беларусы» ці «Крывічы». Артыкул Вацлава Ластоўскага «Беларусы» ці «Крывічы».
3 найдаўнейшых часаў і мы самі сябе і нас усе называлі «Крывічы». Калі было у нас сваё незалежнае князьства, то яно называлася «Крыўскае» князьства, а князёў называлі «крыўскімі князямі».
Гадоў таму каля тысячы назад на усходных славянаў напалі вялікія разбойніцкія банды немцаў, якія звалі сябе «Русь». Гэты банды немцаў заснавалі у Кіеве сваю дзяржаву і давай падбіваць акалічныя князьствы. Гэтак мала-памалу усё расла і расла тая дзяржава «Русь» і накідала сваю ўладу што раз большым абшарам славянскіх зямель. А урэшце, пры царыцы Кацярыне 150 гадоў таму назад заваявала і наш край і стала Русь называцца Расійскай імпэрыей. У гэту дзяржаву «Русь» уходзілі рожныя землі і дзеля гэтага адным яны давалі назову Чырвоная Русь, другім — Чорная Русь, трэцім, Белая Русь, чацьвертым Малая Русь і г.д.
Так сама, як цяпер улезьлі да нас у край палякі і хочуць назваць наш край Белай Полыпчай.
Калі народ наш утраціў сваю незалежнасьць, стала забывацца і яго праўдзівае імя. Тым больш што ворагі, якія запанавалі над намі заўсёды называлі нас па свойму.
Гэтак замацавалася у нас назова Беларусь.
Гэта назова «Беларусь», служыла нам доўга, так што прырасла да нас. Але усё-ж такі наша старое і праўдзівае імя гэта — Крывічы, а край — Крывія.
Крывіч, гэта знача сваяк (польскае «krewny»), родны, блізкі чалавек. I запраўды мы усе сабе крывічы, бо ўсе аднаго роду, аднаго племя, аднэй гаворкі. I лепш і праўдзівей нам і называць сябе Крывічы, хоць няма чаго чурацца і назовы «Беларус»: і тое і другое адно азначае. У многа якіх народаў маецца па два іменьні; прыкл.: мы кажам Немцы, а самі яны сябе называюць Дойч, Палякі ведамы яшчэ пад назовай Ляхі, Рускія — Маскалі і г.д. Дык і нам няма чаго баяцца, што у нас маецца наша старая і навейшая назова.
582.1.47:043-044
Дата невядомая.
3402. Янка Палын. Дзьве дзяўчыны (Эскіз)
582.1.47:076-080
Дата невядомая. Янка Пальін — літаратурны псэўданім Віктара Вальтэра.
3403. Ліст Рамана Галіцкага (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за ??.??.1923 у справе украінска-беларускіх палітычных кантактаў
582.1,48:293&г
Дата невядомая.
3404. Ліст Ігнаса Янінаса (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 3.07.1923 з просьбай даслаць аркуш «Крывіча» з вокладкай, асобнік «Беларускага Студэнта» (Прага) і копію ліста Янкі Станкевіча
582.1.49:158
3405. Ліст Янкі Станкевіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 4.07.1923
Вельміпаважаны Пане Ластоўскі!
Карыстаючыся з магчымасьці дармавое перасылкі, пасылаю Вам у «Крывіч» стацьцю «Аб Беларусох лаціньніках»1. Думаю, што можна будзе яе надрукаваць. Пішучы яе, я кіраваўся таей думкаю, якую выказаваю спачатку і ў канцы гэтае стацьці — гэта зьвярнуць Беларусоў увагу на патрэбу інтэнсыўнейшае працы дзеля адраджэньня Беларусоў-каталікоў.
Калі-б ня можна было стацьці надрукаваць, або калі-б Вы мусілі зрабіць у ёй вялікшыя папраўкі, дык увабодвух выпадках (у другім надрукаваўшы) вельмі прашу пры здарэньні адаслаць мне арыгінал назад.
Калі яшчэ заўтра ўгледжу гэтую студэнтку Bubienas, дык перайшлю яшчэ ў «Крывіч» малую стацейку філёлёгічнага характару. У праціўным 1400
выпадку пашлю яе ажно за тыдзень, бо перад дастаньнем мес. стыпэндыі няма грошай на пашт. маркі.
Калі-б Вы малі часінку часу, дык калі ласка напішэце, ці магла-б быць надрукавана стацьця ў «Крывічу», якая зьяўляецца шырокай і грунтоўнай рэцэнзыяй «маскоўска-беларускага слоўніка» братоў Гарэцкіх. A так сама стацьця аб патрэбе нам прыняць іншыя нац. колеры, значыцца адкінуць бела-чарвона-белы, які мяшаюць з нёпрыяцельскім польскім і прыняць іншыя.
Ці дасталі Вы мой ліст з расьпіскаю? Як Вам пісаць на Вітаўта 30 ці 10?
Кандыдата ў Амэрыку знайшоў пакуль што толькі аднага, але вельмі добрага. Гэта Уладыслаў Грыневіч, чалавек, які можа ўсестаронна працаваць у Амэрыцы (навет пісаць у газэты, гэта яга апавяданьне «паміж двух агнёў» у «Бел. Студэнце», цяпер ён напісаў повесьць «За што?»). Грыневіч студэнт-хімік. Ён згаджаецца страціць у Амэрыцы 1-2 гады унівэрсытэцкіх студый, але затое навучыцца англіцкую мову і будзе чалавекам культурным. Праўда ён каталік, але-ж аднага з каталікоў туды можна паслаць як відаць з Вашага лісту. Аб іншых кандыдатах ціха даведаваюся.