Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Дык калі ласка адпішэце, якія маюць быць гэта людзі.
ЯСт...
582.1.49:162&г-166&г
1 А.Луцкевіча. 2 Б.Тарашкевіч. 3 «Аб беларусах-лаціньніках».
3413. Ліст Янкі Чарапука (Чыкага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 9.07.1923
БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ КАМІТЭТ У ІЛЛЫНОЙС Whiterussian National Committee of Illinois
1632 N. Robey Street
«У БАРАДЗЬБЕ ЗДАБУДЗЕМО ЗЕМЛЮ, ВОЛЮ, ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСБ».
CHICAGO, ILL., 9 ліпня 1923
Паважаны i Дарагі дзядзька Вацлаў:
Забудзем мінуўшчыну і аб ей ня будземо нават і ўспамінаць. Падамо руку згоды і далей станем тымі прыяцелямі, якімі мы былі ад часу першага
знаемства і ў працы, аж да майго ад’езду ў Амэрыку. Вы знаеце, якім я быў праз ўвесь час з Вамі і пры Вас у супольнай палітычнай працы. Аб гэтым ня буду ўспамінаць, бо кожны з нас, калі загляне ў успамін прыпомніць. Цяпер падзелюся з Вамі тым, што ёсьць у мяне тут. Прыезд мой ў Амэрыку адбыўся пры самых цяжкіх варунках. Выяхаў з Коўны без нямецкай маркі, а хто, калі ня я аддаваў ня толькі урадовыя, но і сваі асабістыя грошы, каб устанавіць добрые адносіны з іншымі пасольствамі і з ўплывовымі чыноўнікамі Літвы.
Mae становішчо зноў ў Амэрыцы было адным з самых страшэнных з’явішч у маём маладом жыцьцю. Ўсе аддаваў, ня для сямейных спраў, ня для асабістых выгад, а пасьвеціў на Вялікую Справу Вызваленьня Беларусі з ярма польскага і маскоўскага. I дзеля гэтага пастанавіў нават парваць тое, што было і дарагое для сэрца т-е. асвабадзіць і самога сябе ад сувязі... сямейнай масковіі. Паступіў добра! Праз такое становішчо napHay сьцяг Беларусі у шырокім маштабе на зямлі Вашынгтона. Як ужо самые ведаеце чужаземная прэсса загаварыла аб беларускай справе, поўсталі і самые беларусы. Бэзумоўна ўсе маладое, але калі яно поўстало, дык будзе жыць, але патрэбные новые людзі, з новай энэргіяй, якіе павелі бы справу далей. Справедліво пра мяне напісалі галічане «што аднаму дужа цяжко працаваць на ніве, якая нікім ўперад ня была гарана». Першая баразна ужо згорана беларускім плугам, патрэбны людзі якіе павінны дакончыць са мною, альбо і бяз мяне. Таму я зьвярнуўся да галічан с по[м?]ачай. Яны абецалі мне выпісаць 4* челавек, гэтымі днямі я напісаў да іх ліст з просьбай каб далі часова магчымасьць аднаму прыехаць, другога зможамо ужо на свой кошт. Усероўна у самым хуткім часе пастараемося і рэшту выпісаць. Чаму я так руплюся? Я віджу патрэбнасьць у стварэньню ў Амэрыцы паважнага грамадзка-палітычнага цэнтру, які бэзумоўна у справах міжнарадовых і на Бацькоўшчыне фінансова і палітычна дапаможэ у змаганьню за вызваленьне Беларусі. Вялікая шкада, што Вы вышлі з Ураду. Я думаю, але мажліва мыляюся, што у сучасны момэнт ніхто ня будзе паважна лічыцца з Цэнтрам у Коўне. Амэрыканскне беларусы будуць толькі дапамагаць арганізацыям на Бацькоўшчыне. Зразу мы думалі рабіць ўсе праз Коўну, але цяпер там стварылося становішчо, якое дыктуе новую праграму дзейнасьці. Наогул мы будземо чакаць весткі аб тым, як там ўсе уладзіцца... Сам я хутка варочацца на Бацькоўшчыну ня думаю, негледзючы што здароўе страшэнна пагоршылося. Недаўна быў такі выпадак, калі гаварыў прамову раптам кроў пайшла праз горло і мяне замлеўшага вынеслі. Тыдзень таму назад адбылася апэрацыя горла (выціналі грыголы) у працягу 3* месяцаў забароняно дактарамі выступаць з прамовамі. Надзвычайна цяжка перанасіць амэрыканскую жару, прыбыўшым з Еўропы. У працягу чэрвеня ад жары памёрло 43 чэлавекі. Мне вельмі пажадана мець весткі аб арганізацыях на Бацькоўшчыне, якія заслуговываюць давера — з якімі можна было бы знасіцца. Ці маеце Вы пэўные зносіны праз Коўну з Вільняй — куды можна было бы перасылаць даляры??
Дужа буду Вам ўдзячны за газэту. Карэспандэнцыю вышлю Вам гэтымі днямі. Пажадана мець Ваш адрэс. У другом лісьце напішу болей падробна.
Ваш Ячарапук
Mr. John Charapook
1041 N. Wood Str.
Chicago, ILL.
U.S.A.
582.1.49:168&r-169
3414. Білет-запрашэньне на Вялікі пікнік Беларускага Камітэту ў штаце Іліной, які мае адбыцца 19.08.1923, дасланы Янкам Чарапуком у лісьце за 9.07.1923
582.1.49:167
3415. Выпіска з пратаколу сходу Беларускае Партыі СацыялістаўРэвалюцыянэраў (Загранічная група) 7.07.1923 у Коўне, дасланая Вацлаву Ластоўскаму
582.1.44:062 — мк
3416. Ліст Янкі Станкевіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 11.07.1923
11.VII.1923 Вельміпаважаны Пане Ластоўскі,
дапісаваю тут тое, чага не напісаў у пярэдніх лістох.
Яшчэ «Крывіча» я не дастаў і ніхто ў Празе не дастаў.
Вельмі патрэбна дзеля прапаганды беларускае справы літэратура аб Беларусі у нямецкай, пранцускай або англіцкай мовах. Дзеля гэтага калі маеце ў Коўні, дык вельмі прашу прыслаць мне ў спомненых мовах а так сама і ў роднай мове «Асновы Дзяржаўнасьці Беларусі» Даўнар-Запольскага і кніжку аб Беларусі надрукаваную здаецца ў 19 г. ў Бэрліне панямецку1.
3 літэратуры ня дзеля прапаганды палітычнае прышлеце калі ласка «Сьпевака Блондэля»2.
ЯСтан...
582.1.49:170
1 Jager Walter. WeiBruthenien: Land, Bewohner, Geschichte, Volkswirtschaft, Kultur, Dichtung. Berlin, K.Curtius, 1919. 2 Сьпявак Блёндэль. Англійская легенда / Пер. Власт. Коўна, Выдавецтва Міністэрства Беларускіх Спраў, 1922.
3417. Адозва старшыні Рады БНР Пятра Крэчэўскага за 12.07.1923 да сяброў Рады БНР і да ўсіх беларускіх арганізацыяў
АДОЗВА
Сябрам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і усім беларускім арганізацыям.
Падзел Беларусі Рыжскім трактатам, анэксыя яе усходняе часьці Масквой, а заходняй — Варшавай, здзек над беларускім нацыанальным адраджэньнем у форме стварэньня гаспадарча нежыцьцёвай Савецкай Беларусі з шасьці паветау, урэшці — безпраўнае, перэчачае самаакрэсьляньню народаў, замацаваньне падзелу нашае Бацькаушчыны Конфэрэнцыяй паслоў Антанты актам 14 сакавіка г.г.1 — усе гэто ставіць акрэсьляна мяжу у поступах барадзьбы Беларускаго Народу за свае вызваленьне і патрабуець надзвычайнай цьвердасьці і пэўнасьці у працы ад усіх сьвядомых яго сыноу.
Неабходна срога прааналізаваць варункі барацьбы у сучасны момант і яскрава зазначыць сваю праграму і тактыку на будучыну.
Як Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, я сьцьверджаю што асновы нашаго нацыанальна-дзержаўнаго і соцыальнаго будауніцства і у гэтую цяжкую хвіліну застаюцца нязьменнымі і згоднымі з волей Усебеларускаго Зьезду, у свой час выяуленай у Устауных Граматах 21 лютаго і 9 Сакавіка і у Устауной Грамаце Рады Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года.
Абавязак Сяброу Рады захаваць вернасьць воле Народу і яго пастановам.
Скрываулены і абязсілены у барацьбе з акупантамі за свае вызваленьне Беларускі Народ патрэбуе і ад Вас, сябры Рады, такіх самых ахвяр, якія кладзе і сам. На Вас як прэдстауніках Народу у гэты цяжкі час ляжыць самая адказная і ганаровая роля — арганізавана скіраваць вызвольную барацьбу у русло дзержаунасьці згодна волі народу і нашай констытуцыі.
Побач з Вамі пойдуць нацыанальныя і культурныя арганізацыі і усе сьвядомыя беларускія сілы, згуртаваныя каля Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і яе праўнаго Ураду.
Німа той сілы, якая магла бы спыніць гістарычны бег Беларускага Адраджэньня. Жорсткая несправядлівасьць Эуропы, злостная дыскрэдытацыя беларускаго руху ворагамі, пагарда і зьдзек суседзяу — нішто не павінна спыняць нашае працы у справе зьдзейсьненьня Незалежнасьці. На усе перашкоды адкажам падвойнай энэргіяй. Трупы рас[т]рэляных і загінуушых у барацьбе няхай будуць для нас прыкладам і залогам таго, што іх жыцце не прапала дарэмна. Нашы браты і сестры, раскіданыя па турмах нашых ворагау няхай пачуюць ад нас радасны крык вызваленьня. Абернем зьдзек над нашым нацыанальным правам, прыкладам чаго быу нядауні Беластоцкі суд2 — у слезы і праклены саміх судзьяу.
Справядлівага і спакойнаго вырашэньня нашаго пытаньня мы ні ад koto не дачакаемся. Патрэбны уласныя сілы і уласная нязломная воля у дасягненьні пастаулянай мэты.
Я чэкаю ад Вас, сябры Рады, і усіх грамадзкіх арганізацый бэзупыннай і самай упартай працы на карысьць Роднаго Краю.
Раскіданыя усюды і стогнучыя пад чужым ярмом мы усе ж такі творым адзінае цела духа і волі.
Я пераконаны што нашы надзеі хутко зьдзейсняцца і заклікаю усіх на барацьбу за зьдзейсненьня нашых ідэалау.
Няхай жыве вольны Беларускі Народ!
Няхай жыве Беларуская Народная Рэспубліка!
Слава палеглым у барацьбе!
Чэсьць і перамога боручымся!
ПКрэчэускі
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
12 ліпеня 1923 г.
582.1. 04:068&г — мк
1 Аб прызнаньні ўсходніх межаў Польшчы. 2 Працэс 45-ці над беларускімі паўстанцамі адбыўся ў траўні 1923 году ў Беластоцкім акруговым судзе.
3418. Адказ Вацлава Ластоўскага Камітэту Б.П.С.-Р. за граніцай за 12.07.1923 у сувязі з заявай Аляксандра Карабача і рэзалюцыяй сходу 7.07.1923
Тав. Л.Зайцу.
У адповедзь на Вашу цедулу, пісаную ад імя Загр. Гр. П.С-Р. ад 10 ліпеня 1923 г. даю сваю, згодна Вашаму жаданьню, адповедзь на пісьме.
I. Датычна сямех пунктау у якіх апраудываецца Карабач.
1. Няпрауда, што аб выступленьнях Карабача «не было нават гутаркі». Пасьля першага яго выступленьня на адным спіску з Вяроукіным, па усім горадзе Коуне былі публікаткі высьмеваючыя яго нетактычны крок, акром гэтага былі заметкі у газетах. Гаварылося многа і між беларускім грамадзянством і я, у гэтай справе, меу нагоду многа раз і перад многімі людзьмі высказывацца, апраудываючы Карабача, як чалавека непрактычнага. Пасьля першага выступленьня, я, другое яго выступленьне станоуча асуджау, бо ен пайшоу на выбары, у гэты, другі (селетні) Сойм, наперакор большасьці, лічыушай што ісьці на выбары, без надзеі правесьці свайго кандыдата нельга, што мы ніякім чынам ня можам беларускімі галасамі падпіраць расійскіх і польскіх кандыдатау і што блекаваньнеся з палякамі компромітуе беларускую справу. He глядзя на усе гэты довады, Карабач ад імені Селянскага Саюзу прыняу учасьце у выбарах. Пасьля гэтага, другога, выступленьня, я ужо ня мог паступак Карабача тлумачыць палітычнай ня вырабленнасьцю «памылкай» і для мяне яго палітычнае «c[redo]» стала пад знакам запытаньня, ен стауся для мяне «невядомым палітычна».
2. Пункт другі гаворыць бытцым Карабач адмауляуся ад выстауленьня кандыдатуры і толькі яго «прымусілі» быушыя у Коуне партыйныя таварышы, а галоуным чынам я, як галава Ураду. Аб выступленьнях партыйных таварышоу пастанауляюць не Урады, а партыйныя Камітэты і Сходы. Магчыма, што якісь «партыйны» сход прымусіу Карабача выставіць яго кандыдатуру у Сойм, але я на такім сходзе ня быу і дагэтуль аб ім нічога ня ведаю. Цікава было-б азнаеміцца з пастановамі такога сходу. Як галава Ураду я, запрауды, на прынцыповае пытаньне Карабача «ісьці» беларусам на выбары у Сойм, ці не? Дау яму прынцнпова адповедзь у тым сенсе, што, калі есьць магчымасьць правесьці свой спісак, то ісьці. Але гэта не значыць, што я дау «дазваленьне» Карабачу выступаць па аднаму сьпіску з Вяроукіным.