Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Дык вось, Антон Іванавіч, мая да вас просьба: 1) ці не магліб выслаць ад імя Школьнай Рады пасьведчаньня на імя студэнта Вячэслава Макоўскага, аб тым што ён узапраўды ёсьць эмігрант, хоцяж і выехаў з бацькаўшчыны па польскаму пасу, ў праціўным разе могуць быць розныя няпрыемнасьці, а хлопец добры, старанна вучыцца, як наогул усе вашы вучні, акончыўшыя віленскую гімназію па-першае добра вучацца, а па другое як адзін — паступоўцы4.
2) у канцы жніўня атпраўце ў Прагу чалавек з дваццаць добрых разьвітых хлапцоў, за якіх-бы можна было паручыцца — усе будуць устроены, даю чэснае слова, бо і мне так сказалі. А там мо’ і больш удасца прыстроіць. Хай едуць так і Ўл.Жылка.
3) Тут ёсьць крупнае выдавецтва рускае «Пламя» пры учасьці чэскіх прафэса[ро]ў , Бідло, Нідэрле і інш. Адзін з кіраўнікоў гэтага выдавецтва Е.А.Ляцкі. Дык вось у чым справа, ёсьць магчымасьць выдаць некалькі беларускіх кніг. У першаю чаргу думаем выдаць зборнік беларускай поэзіі, лістоў так на шэсьць. Мо’ у вас ёсьць якія небудзь рукапісы, то будзьце ласкавы зараз-жа, не адкладаючы ні аднэй хвіліны прышліце сьпісак іх. Трэба выкарыстаць!
Бывай здаровы. 3 пашанай і прывітаньнем
Тамаш.
P.S. Шчырае прывітаньне ад вашых вучняў: [Коржа], Грышкевіча, Макоўскага, [ Ігна]товіча —
582.1.14: 017&г-022&г — ра
582.1.14: 023 — канвэрт
1 Ант.Навіна. «Бунт проці Бога». // Наш Сьцяг. №9. 1923.07.04. 2 Гл. дакумэнт №3216. 3 Дзяржаўная Калегія БНР была ўтвораная 11.10.1922. 4 Сябры Аб’яднаньня Беларускага Паступовага Студэнцтва.
3436. Ліст Ігнаса Янінаса (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 26.07.1923 з просьбай зайсьці й прынесьці паквітаваньні з друкарні Бака
582.1.49:185
3437. Карэспандэнцыя ў газэту «Наш Сьцяг» аб звальненьні 28.07.1923 працаўнікоў Міністэрства Беларускіх Справаў Літвы
Загадам міністра Галванаўскаса, падпісаным 28.07.1923 у Парыжы, звольненыя А.Карабач, У.Пракулевіч, Чэркас, Палікша, Дубіна.
Гэткім чынам беларуска-літоўскія адносіны даходзюць — ды фактычна дайшлі ужо — да фармальнага абсурду. У якой форме і на якім грунце магчыма гэты абсурд ліквідаваць — ніхто ня ведае, ды й ніхто гэтым пытаньнем з беларусаў не цікавіцца. Занадта далека ужо зайшло. У правячай літоўскай партыі1, якая давяла да гэтага абсурду, магчыма ёсьць надзея выйсьці з яго стварэньнем «крывічскай группы», якая мае разглядаць сябе як «літвіноў крывічанскага паходжаньня» і быць падпарадкаванай клерыкальнаму Цэнтру. Але на гэтую «акцыю» пакуль што ёсьць толькі два кандыдаты — понас Ластаускас і понас Душэускас, рэшту спадзяюцца выпісаць з Вільні.
582.1. 04:067 — мк
1 Хрысьціянскіх дэмакратаў.
3438. Ліст старшыні Рады БНР Пятра Крэчэўскага (Коўна) дыпляматычнаму прадстаўніку БНР у Чэхаславаччыне Міколу Вяршыніну (Прага) за 30.07.1923
Рада
Беларускай Народнай
Рэспублікі
Прэзыдіум
Ліпеня 30 дня 1923
№80.
Копія.
Дыплёматычнаму прадстаўніку ў Чэхаславакіі М.Вершыніну.
Беларуская акцыя ў Літве лопнула. Сьвядома ці несьвядома Літва адмовілася даць правы і патрэбную дапамогу жыхарству Віленшчыны a 1420
тым самым і злажыла з нас абавязкі падтрымліваць братнія суседзкія адносіны у стасунку да Літвіноў. Мы цяпер маем зусём вольную руку і ў звязку з заявай Сэйды ў Варшаўскім Сойме і Ллёйд-Джорджа ў Лёндане разглядаем сябе як часовую Эльзас-Лётарынгію.
Мы былі й будзем об’ектам торгу ужо не паміж Літвой і Польшчай, а паміж Полыпчай і Савецкай Беларусьсю, што надае нам больш годную позыцыю і ў палітычным і ў нацыянальным сэнсе.
За злажыўшуюся сытуацыю усю адказнасьць павінны ўзяць на сябе Літвіны, бо мы ў данным выпадку не карысталісь толькі опініей офіцыяльных дзяржаўна-політычных кругоў а таксама опініей Сэйма і грамадзка-політычных дзеячоў, якія не хацелі і не змаглі адкрыта вынесьці наша пытаньне з кулуароў ў шырокія кругі грамадзянства — прэсу. Аб заграніцы няма чаго й гаварыць.
Цяпер мы павінны трымацца самі і вясьці барацьбу за сваю незалежнасьць і непадзельнасьць уласнымі сіламі.
Што-б не чакала нас, навет галодная сьмерць, усё роўна са свайго паста мы зыйсьці не павінны, так ганебна як з яго зыйшоў гр. Ластоўскі і Душэўскі.
Наш сьцяг незалежнасьці даражэй нам самога істнаваньня Літоўскага, Польскага ці Савецкага чыноўніка.
Хлебнай палітыкі ў нашым сьвятым змаганьні за адраджэньне нашага народу — няма, ёсьць сьмерць ці пабеда.
Нарэшце, здаецца, ад нас адыйшло усё тое, што было ня наша, а карыстала беларускую справу ў сваіх асабістых выгодах.
Такія адломы маем: у Варшаве — Ладноў, Дубейкоўскі, ў Коўне — Ластоўскі, Душэўскі і ў Менску — комуністаў.
Гэтым групам Польшча, Літва й Савецкая Расея даражэй ніж Беларусь, а сваё самае становішча даражэй ніж гэтыя дзяржавы.
Наш фронт і нашы дамаганьні ў Літве разьбіты Ластоўскім і Душэўскім, якім, таксама як і ў Польшчы ў свой час Аляксюку, кінута падачка на журнал «Крывіч», які хутка выйдзе, але гэты крывіч будзе куплен цаною беларускай крыві крывому сумленьню Ластоўскага й Душэўскага за пагвалчаныя правы беларускага народу ў Літоўскай Дзяржаве.
Трудна пісаць гэта аб тым, каму верылі да апошніх часоў і лічылі амаль не правадыром беларускага руху, але з фактамі нічога ня зробіш — прыходзіцца констатаваць і больш асьцеражней адносіцца да людзей, якія бралі на сябе манаполію беларускасьці і самай шовіністычнай «шчырасьці» у адносінах да ўсіх іншых.
Прыміце гэта ўсё да ведама, паінформуйце грамаду й студэнства, а калі будзе патрэбна, то і вынесіце адпаведныя рэзолюцыі па гэтым пытаньням, бо ў даны мамэнт нам як найбольш патрэбна консолідацыя нашых сіл.
Усе групы тут, у Вільні, Горадні і Менску, стоячыя на грунце незалежнасьці і непадзельнасьці Беларусі, ідуць разам з намі і прызнаюць наш цэнтр едыным кіруючым цэнтрам, так як ні ў Вільні пад польскай окупацыей, ні ў Менску пад бальшавіцкай окупацыей такога цэнтру стварыць нельга. Па яго загаду усе выконываецца і каля яго усё гуртуецца.
Апроч таго Прага у апошнія часы не дае ніякіх вестак ні з палітычнага, ні грамадзкага ні навет студэнскага жыцьця.
Да гэтай пары ня маем офіцыяльнага паведамленьня, што сталося з прадстаўніцтвам? Мы маем офіцыяльнае завераньне, што нічога не зьмянілася, а адносіны да нас сталі куды лепшымі.
He віна чэхаў, што Вы нічым не праяўляеце свайго жыцьця. За цэлы год ні ў чэскай ні ў расейскай прэсе ня было ніводнай строчкі аб беларускім жыцьці ў Празе; навет аб сходах Грамады, рэфэратах, ці чым небудзь іншым.
Мая падарож да Вас хутка адбудзецца. Прычыны гэтага Вы знаеце, хаця да гэтага часу адказу ад Вас ня маю.
Адказны момант патрабуе ад усіх прадстаўнікоў БНР адказнага чыну. Цяпер ідзе перагляд усей нашай політыкі і трэба каб усе былі на варце нашых беларускіх інтэрэсаў.
Чакаю пільна адказу на ўсе пытаньні агульнага становішча ў Празе.
Старшыня Рады Рэспублікі (—) ПКрычэўскі
582.1,04:069&г-070&г — рк
3439. Ліст Вацлава Ластоўскага (Коўна) Тамашу Грыбу (Прага) за ?.??.1923
Высокапаважанаму Т.Грыбу ў Празе.
Я запратэставаў супраць таго, 1) што ковенская група С-Р з Карабачом на чале імкнецца рэпрэзэнтаваць партыю Б.С-Р. заграніцай, я ссылаўся на тое, што ў Празе ёсьць другая група, якая ў сваіх радах мае заснаўцоў і ідэолёгаў Б.П.С.Р., якія прадстаўляюць яе інтэрасы на міжнародных соцыалістычных зьездах; 2) выткнуў Карабачу яго невыразную лінію. Тое, што пры выбарах у прошлы Сойм ён паставіў сябе побач з Вяроўкіным я тады апраўдываў яго памылкай, непрактычнасьцю, але ж ён і ў гэты, апошні сойм, даў беларускія галасы ад імені Селянскай Рады для падпіраньня Ерына і даў супроць выразнай апазыцыі ўсіх [блека?]. За такую работу я назваў яго невядомым мне палітычна чалавекам. Гэта выклікала страшэнную буру супроць мяне. Я-бы прасіў Вас даць свой погляд на гэты справы, як галава Б.П.С-Р. групуючыхся ў Празе. У рэшце рэшт трэба было-бы гэту груповасьць давясьці да парадку, бо ніхай-жа партыю прадстаўляюць тыя, каторыя ведаюць якія яе шляхі. Могуць быць мясцовыя групы, але нельга каб былі дзьве групы якія імкнуцца рэпрэзэнтаваць усіх Б.С-Р. заграніцай. Трэба гэта прывясьці ў парадак. Што да wane, то я быў і буду народнікам, але да упарадкаваньня Б.П.С.Р. хачу астацца безпартыйным, бо па свайму умысловаму складу я магу быць толькі радавым яе членам пры кіраўніках да каторых будзе ў мяне вера. He глядзя на непрыемнасьці якія Вы мне пішаце ў сваіх лістох, я хачу з Вамі захаваць зносіны.
Што да заметкі ў «Krywicanie» аб матцы каталіцкім касьцеле, то яна нажаль не зьяўляецца маім творам, а прыналежыць Кс. Пятроўскаму. Паявілася яна ў гэным відзе праз недагляд. Зрэшты абвінавачываць Вы майстар, але якая-ж цэль, калі я і не імкнуся нават пярэчыць Вашай рабоце, a
наадварот хачу быць Вам карысным у працы, нават без ніякае падзякі ад Вас. Дык, от, дайце адповедзь на пастаўленыя пытаньня, а там далей пры абмене думкамі мо і знайдзецца грунт да ўзаемнага разуменьня.
Ваш ВЛ...
582.1.48:298&г — рк
Дата невядомая.
3440. Ліст Янкі Станкевіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за ??.08.1923
Вельміпаважаны Пане Ластоўскі,
Гонорар за стацьці «Думкі і разважаньні»1 132 кр.ч. дастаў. Вельмі дзякую. Наагул мае патрэбы крыху вялікшыя чымся маладога студэнта, хоць-бы й таму прыкладам, што мушу шмат лістоў пісаць. А дзеля гэтага я крыху й задоўжыўся. Матар’ял у новы № прышлю на гэтых днёх. Я рад, што друкуецца стацьця «Аб Беларусах-лаціньніках». Вы ў лісьце да мяне не напісалі, ці будзе надрукавана мая стацейка «Канчаткі жаноцкіх назоўных іменьняў, якія адпавядаюць мужчынскім на -ель і цель»2. Калі-б гэтая стацейка не друкавалася, а так сама ў будучыні й іншыя падобныя, дык прасіў-бы Вас па магчы[ма]сьці, пасылаючы ліст мне, укласьці й іх разам. Мушу апраўдацца перад Вамі, што дагэтуль не паслаў Вам новага матар’ялу. Сталася гэта таму, што ў гэты час я тут быў надзвычайна заняты. Наагул-жа лічэце мяне заўсёдным супрацаўніком.
3 прысланых мне 20 экз. «Крывіча» пакуль што прададзены толькі чатыры. Рэшта дадзена на камісію ў украінскую кнігарню Лаврова, у маскоўскую «Наша річь» і ў Земгор. Вы не напісалі па чом прадаваць асобны экз., дык парадзіўшыся з Вяршынінам супольна ўстанавілі цану 4 кр. за экз. За тыя-ж экз., што здадзены на камісію дастанецца грошай меней, бо кнігарні возьмуць сабе траціну. Тут ё такі пагляд, што прадаваць па 4 кр. экз. подарага. Дык калі ласка напішэце па чом прадавац асобны NQ. Адзін экз. я даў рэдакцыі журналу «Украінскі Студэнт», а яны за гэта абяцалі паслаць свой журнал. Пакуль што й новага NQ прышлеце 20 экз.