• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Дык вось, якія у нас тут навіны. У дадатку за бязчыннасьць звольнілі з міністэрства2 Карабача, Прокулевіча, Палікшу, атмасфэра яшчэ пагоршала.
    Я рашыў месячнік выдаваць не аглядаючыся на нашых крыкачоў, a выдаваць яго безпартыйным таму рашыў, што трэба культурную справу вынесьці па за рамкі ўсякай палітычнай грызьні, да якой народы перажыўшыя доўгае рабства вялікія аматары.
    Пішу усё гэта думаючы, што ў труднай працы ўзятай на сябе, я знайду у Вас асабіста і між моладзьдзю падтрыманьне і помач, знайду зразуменьне патрэбы у нас культурнай працы. Зрэшта я хацеў-бы каб з паміж студэнцтва знашліся пісьменьнікі і ім я ахвотна чым дуж буду памагаць і радай і працай.
    Мне таксама «Беларускі студэнт» не саўсім падабаецца, але чаму-ж другой няма часопісі? Гэта-ж так ня трудна адбіць на літографе якіх 100 нумэроў. Што да кірунку яго, то я скажу, што — усе дарогі вядуць у Рым, г.зн. ўсе адценкі мысьлі патрэбны беларускаму адраджэньню, але блага калі, толькі адзін які адценак мае голас, а іншыя маўчаць.
    Што да інстытуту, то, ведама, пры апазыцыі нашых с-ф. і тых, якія слухаюць іх у Празе няможна было штоколечы зрабіць.
    Зрэшта пакуль мы ня выйдзем з чаду фанатызму і нетолерантнасьці, не дарасьцем да пашаны чужой мысьлі, чужога погляду, чужой веры, сьветагляду, будзем падыходзіць на ўсякага іначай аб нас думаючага, веручага, іначай шукаючага дарог, як да ворага з якім будзем адразу кідацца ў ахватку, то мала што ў нас будзе разьвівацца і ўдавацца.
    Дужа будзе прыемна мне, калі Вы напішыце яшчэ раз, падзеліцеся сваімі думкамі са мной наагул і выскажэце свой погляд на «Крывіч». Я хацеў бы, не шкадуючы працы, даць яго як найлепшым, а сам ня ўсё дагледзіш — здалёку шмат што відней. Заўтра выйдзе з друку №2, які Вам будзе пасланы. Ці няможна было-б наладзіць у Вас прадажу яго? A мо можна было-бы сабраць і падпіскі. Бо хоць я карыстаюся нейкай помаччу збоку, але дужа цяжка выкручывацца, бо помач в<ельмі> агранічаная, а дарагоўля у нас і ўсякіх патрэб многа.
    Засылаю Вам і ўсім знаёмым паклоны, асабліва, калі бачыцеся, Мамоньцы.
    Затым бывайце
    Ваш ВЛаст...
    14.УПІ.23.
    Прысылайце карэспандэнцыі у Крывіч.
    582.1.49:156&г-157&г
    1 Эсэфы — дзячы Беларускай Партыі Сацыялістаў-Фэдэралістаў П.Крэчэўскі, В.Захарка, А.Цьвікевіч. 2 Міністэрства Беларускіх Справаў Літвы.
    3448.	Ліст Тамаша Грыба (Радацін каля Прагі) Антону Луцкевічу (Вільня) за 17.08.1923
    17.VIII.23 Radotfn.
    Паважаны Таварышу!
    Даруйце, але выйшла маленькае непаразуменьне — калі я да Вас зьвярнуўся ў справе студэнскай, я зусім ня меў на мэці жаднай беларускай установы, я проста хацеў падзяліцца з Вамі думкамі аб новых кандыдатах і як на мой пагляд, было-б найлепш зрабіць, каб тыя стыпэндыі, якія нам даюцца ў Празе, ўзапраўды былі выкарыстаны, з усіх бакоў, а не тое што, каб прыезжалі сюды людзі і здарма марнавалі і свой час і займалі мейсца іншага. Аб гэтым ласьне я і хацеў Вас прасіць, як старога і найболып адпаведнага беларускага дзеяча, каб Вы зьвярнулі ўвагу на студэнства і сваім уплывам часамі, якім Вы безумоўна карыстаецеся, далі напрамак карыснае пазытыўнае працы тым маладым сілам, якія марнеюць у самоце і бядоце ў краі не маючы змогі карыстацца сонцам веды.
    Для гэных сіл, лепшых з найлепшых, і трэ’ было б даць магчымасьць праехаць у Прагу. Гэны адбор хай робіць і Шк<ольная> Р<ада>, але-ж нікому не сакрэт, што душа і мозг усей справы — гэта Вы і ніхто іншы, таму зьвяртаючыся непасрэдна да Вас я зусім не хацеў уносіць ніякага анархізму. Божа мяне сьцеражы. Калі ўзапраўды Шк. Рада мае кіраваць усей прасьветнай справай — дужа добра, хай кіруе. Я так мала паінфармаваны аб узапраўдным стане адносін у Вільні, што мог у сваім лісьце ўжыць такое неасьцярожнае слова, якое мо’ Вам і паказалася як пэўная дэструкцыйнасьць. Але верце мне, я шчыра Вам кажу гэта, — ніколі так ня вымагалася абставінамі жыцьця найбольшага напружаньня ўсіх конструкцыйных здольнасьцяў беларусаў, як цяпер, калі кожны дзень прыходзіцца ствараць тое, што ўчора варожая сіла зруйнавала, калі амаль не што дня прыходзіцца рабіць усё з пачатку. Я добра ведаю цану абаім мэтадам працы і дэструкцыйнаму і конструкцыйнаму — спробы ўласнага жыцьця шмат чаму навучылі. I ўжываць мэтад дэструкцыйны, калі якраз патрэбна творскае напружаньне конструкцыйнай працы, безумоўна гэта было-б найвялікшым праступленьнем. I ведаеце што мне часамі прыходзе ў голаў: мы беларусы вельмі шмат атрымалі ў праклятай спадчыне маскоўскага царызму ласьне гэтай дэструкцыйнасьці — усё руйнаваць і руйнаваць, а там будзь што будзе. Мы неяк ня можам цьвяроза заглянуць на немінучыя вынікі нашае працы. — «Не зважай на ўражай — жыта сей!» — гэта наш покліч, свайго роду філёзофія чыну. Гэта мо’ і ня былоб такім страхацьцём у нашым жыцьці, каб мы ня мелі і яшчэ аднэй спадчыны — гоноровай шляхэцка-польскай ніперад кім адпаведнасьці за свае паступкі; адсутнасьць пачуцьця адпаведнасьці — найвялікшае зло ў нашым беларускім высвабадзіцельна-адраджэнскім руху. — Гэта ўсё разам ёсьць тая дэструкцыйнасьць супраць якой, на маё пераконаньне, трэба вясьці самае рашучае змаганьне. Годзе ўжо гэтага. Павага справы вымагае і паважнага адношаньня — ўдумчывага, сэр’ёзнага, чэснага, разумнага. Без гэтага не магчыма жадная конструкцыйная дзеяльнасьць, а гэта дзеяльнасьць цяпер нам і патрэбна — ва ўнутрана-беларускім нацыанальна-культурным і палітычным жыцьці. Затое ў вонкавай дзеяльнасьці — тут я безумоўна падтрымліваю і ў данны момэнт самую актыўную дэструкцыйную дзеяльнасьць. Адзін мэтад працы напраўленай ва ўнутр, другі ў вонкі. Конструкцыйны мэтад на ўзмацаваньне нашага культурнанацыанальнага арганізму, а другі, дэструкцыйны мэтад на змаганьне з вонкавымі абставінамі, якія перашкаджаюць у жыцьці і разьвіцьці нашым. 3 гэтага пункту гледжаньня выходзячы неабходна прызнаць, што сярод беларусаў, якія змагаюцца за сваё уласнае самаістае істнаваньне культурнае, палітычнае, дзержаўнае і г.д., патрэбны людзі розных настрояў, розных тэмпэрамантаў, патрэбны людзі рознага духоўнага складу. Адно толькі — моцна аб’еднаных нейкім вышэйшым абавязкам, вышэйшай праўдай, думкай, ідэяй, за якую гатовы кожны на сваім мейсцы, хто-б ён ня быў, — песьняр, ваяка, работнік, селянін, аддаць сваё жыцьцё. Гэта ня будзе самаахвярнасьць — гэтага вымагае павіннасьць, вышэйшая праўда. Адсюль, ясна: зразумела, павінна быць пэўная моральна-этычная
    норма як у адношаньні між сябе гэтак і да «чужых», а так сама і спосабаў вядзеньня змаганьня за ўцелаішчаньне гэнай вышэйшай праўды — волі народа, незалежнасьці бацькаўшчыны, вольная сувязь народаў і г.д. Які наш беларускі ідэал? Ці ёсьць у нас гэна вышэйшая праўда? Ці ёсьць у нас моральна-этычныя нормы ў нашым ўзаемаадношаньні, у адношаньні да «чужых»? Усе гэныя пытаньні я ўжо не раз перадумаваў, яны мяне тузаюць, не даюць супакою. Хто мы і куды мы ідзём? Якія новыя вартасьці нясе з сабой наш адраджэнскі рух? Якое мейсца сярод іншых народаў мае заняць наш беларускі народ у гісторыі людзкасьці? — Аб усім гэтым я нешта пісаў у сваім папярэднім да Вас пісьме. Пішу і цяпер, бо заўсёды аб гэтым думаю, з нейкай надзвычайнай смагай шукаю адказу і не знаходжу. Часамі нат безраднаапускаюццарукі... За надта ўжо вялікую спадчыну атрымаў наш народ, каб змог вытварыць нешта сваё ўласнае, чуіцца голас разсудку. Асабліва калі ўважліва прыгледзішся да сучаснай беларускай інтэлігэнцыі, прааналізуеш яе мэты і заданьні, яе духоўную мізэрнасьць, кволасьць, дый студэнства наша пражзскае мала дае надзеяў на нешта трывалае, моцнае, сваё ўласнае... He, я ўсё-ж такі далёк ад пэсымізму. Хутчэй за ўсё я станаўлюся часамі жорсткім сцэптыкам і няміласэрна гатоў біць усіх і кожнага бізуном, лупіць каб пачуў што мае ён сваю ўласную самаістую індывідуальнасьць і мусіць яе развіваць, усестароньня, гармонійна (гармонійна ў агульна нацыанальным абхваце). I з таго, што цяпер няма яшчэ выразна скрышталізаванай культурнай беларускай індывыдуальнасьці я не раблю выснаўку што яе ня будзе. Яна будзе, прыйдзе, яна ўжо радзілася. Пытаньне толькі ў тым: якая яна мае быць? Якой формы? Якога зьместу? Бо як-жа ад нас шмат залежаць прыдаць тую або іншую рысу і як-жа таміцца душа каб гэтая — наша ўласная урэшта-рэшці — індывідуальнасьць была найбольш дасканальнай, найбольш прыбліжанай да ідэалу. А які ідэал, у чым ён? — I так уваходзіш у круг, ў зачараванае кола, дзе няма ні пачатку ні канца. Іх то і трэба знайсьці. Бо бяз іх мы сьляпыя, аддадзяныя на волю лёса; народ які не ўсьвядоміў яшчэ свае ўласнае гісторыі — ня можа лічыцца народам і марыць аб волі. Інакш гэта будуць адны толькі, казаў той, «мары, мары, лятуценьні»... Мы павінны мець нейкі конкрэтны ідэал, каб праводзіць конструкцыйна-дэструкцыйны мэтад свае дзеяльнасьці. Як падняволены народ іначай мы і ня можам; мы ніколі ня выйдзем з гэнага зачараванага кола, калі ня будзем мець конкрэтнага, для ўсіх абавязковага ідэалу, з ясна акрэсьляным зьместам. На ўтварэньне гэнага конкрэтнага ідэалу, нашай беларускай праўды і павінны быць напраўляны ўсе нашы беларускія культурныя сілы. У гэтым ёсьць нашае чарговае заданьне. Я так сабе уяўляю аснаўную мэту ў здабываньні веды беларускім студэнствам тут у златэй Празе. Усё ўзяць што толькі можна для вызваленьня бацькаўшчыны і стварэньня сільнай беларускай культурнай індывідуальнасьці, а ў першы чарод — стварыць конкрэтны ідэал. Як адказ на гэтае пытаньне мы дзе-што можам знайсьці ў паэме Ўл<адзімера> Ж<ылкі> «Уяўленьне»1. Гэты малады наш песьняр творыць вялікія вартасьці. Я з Вамі згодзен — за ім вялікая будучына. Тут ёсьць яшчэ адзін самародак
    — ён піша апавяданьні. Чудоўны мае стыль. Вось калі-б нам удалося выдаць сваю часопісь, або проста зборнік літэратурна-навуковых твораў, Вы-б тады пабачылі і адчулі аб чым сумуе душа тых некалькі беларусаў, якіх злая доля закінула на чужыну, пазбавіла бацькаўшчыны.
    Так, паважаны таварышу...
    Можаце цяпер судзіць аб тых мэтах якія мы тут сабе ставім, аб тых заданьнях, якія стараемося вырашыць. I ня думайце, — о, я ведаю, Вы маеце розныя інформацыі, шмат розных плётак з нашага жыцьця і судзіця часамі па іх аб нас, праз чужыя акуляры гледзючы, — то ня думайце, будзь ласка, што мы тут гразьнім у эмігранскім балоце, стараемося быць разам з маскалямі і ўсё-такое. Я ведаю, мяне чамусьці заўседы лічылі і цяпер шмат хто, асабліва «Бел. Студэнт» — масквафілам, амаль не правакатарам беларускай справы, або, як гэта не так даўна напісаў П.А.К<рэчэў>скі «здраднік беларускай дзержаўнасьці», «кар’ерыст» і г.д. — усе гэта ёсьць рэфлексы чыста асабістага адношаньня, асабістай амбіцыі. П. А.К-скі ніяк няможа, напрыклад, мне дараваць, што і я разам з ім ня выступіў супроць выбараў у Варш. Сойм. А я перш за ўсё хачу быць чэсным сам з сабой і заўсёды казаць тое што думаю проста, шчыра, аткрыта. Гэта шмат каму не даспадобы і вось пачынаецца тая блазнота, аб якой і вам пэўна чуць надаела. Хаця я асабіста найменьш зьвяртаю на гэта увагі. Бо тое, ў чым я сьвята пераконаны, я буду рабіць і ніякімі лаянкамі, ніякай брахнёй ніхто мяне не пераканае, я вымагаю доказаў больш сэр’езных. Таму я так больш чым з раўнадушнай пагардай адношуся да іхнага, недастойнага ўзрослых людзей, занятку. Болып паважныя ёсьць справы. А лаяцца з п. С<танкевічам>, з п. X+Y+Z ня хочу. На бязглуздую лаянку мяне у «Б<еларускім> Ст<удэнце>» ні словам не адказаваю. Ня лічу патрэбным. Ведаю пры гэтым, што ў большасьці гэта ідзе з К<оў>ны, там сядзіць пан Л<астоўскі>, які надуў губу за нешта на маю грэшную асобу і, якія самі, такія і сані, дурань заўсёды па дурному робіць, кажа прыказка — у хаўрусе стараюцца, ну і дай бог ім усяго найлепшага...