• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Вы мяне ня сусім зразумелі. Я не прапанаваў угледзіцца ў Празе, але дзеля тага, што Вы зьвярнуліся з думкаю аб такіх угледзінах, я адказаў, што мог-бы толькі ў Празе прыняць учасьце ў пабачаньні. Наагул сёлета я ніякага актыўнага ўчасьця ў палітычнай працы прыймаць не магу, бо мушу старацца як найбаржджэй скончыць унівэрсытэт.
    Нічагусенькі ня ведаю хто ад А<нтона> Н<авіны> маніўся быць у Гданску, наагул аб гэтым я нічага ня чуў. Цьвікевіч быў тут. 3 студэнтамі ён нічагусенькі зрабіць ня мог.
    Грышкевіча й Ермачэнкі ў Коўне няма, бо ім літоўскае консульства не дало візы, дык Грышкевіч астаўся ў Празе а Ермачэнка паехаў у Румынію.
    Чарнецкі належыць да групы Грыба, але лічыцца там дагэтуль найпасыўнейшым.
    Галубянка пасьведчаньне дастала, але яе справа яшчэ тут не разглядалася.
    Які мой пагляд аб «Крывічы»? Мне здаецца, што ён можа быць нішто журналам. Варта зьвярнуць памойму ўвагу на 2 рэчы — 1) павялічэньне лічбы супрацаўнікоў а гэтым самым і на ажыўленьне зьместу (паміж іншым Леў Леўскі на гэтых днёх мае прыслаць вялікшую бэлетрыстычную стацьцю) і 2) на тое, каб мова была балей прыродная. Наагул рэдактары «Крывіча» павінны перастаць быць філёлёгамі, а астацца толькі літэратарамі. Ня злуйцеся на мяне за гэта. Адказую толькі шчыра на Вашую просьбу. «Тэрміналёгія да анатоміі і фізыолёгіі» мне здаецца слабою. У ёй няма консэквэнтнасьці (робіць яна ўражаньне вялізарнае штучнасьці)3 582.1.49:155&г
    Дакладная дата невядомая. 1 Артыкул «Думкі і разважаньні» надрукаваны ў №1 «Крывіча» за 1923 год. 2 Артыкул надрукаваны ў №2 «Крывіча» за 1923 год. 3 Наступнай старонкі няма.
    3441.	Ліст Klaudii (Коўна) Антону Луцкевічу (Вільня) за 3.08.1923 Szanowny Panie Antoni.
    List Pana pisany 12.VII do Berlina otrzymalam. Czekam niecierpliwie dalszych wiadomosci i wyznaczenia terminu kiedy b?d? rnogla zobaczyc si?. Prosz? telegrafowac do siostry mojej Anny, a ona mi przekaze depesz?. Adres Anny mozno si? dowiedziec u podawcy niniejszego.
    Nie wiem Pana adresu. Prosz? o zakomunikowanie jak do Sz. Pana pisac, a rowniez wskazac adresy wspulnych znajomych. Chciata bym bardzo nawi^zac z nimi stosunki.
    Niecierpliwie oczekuj^ca od Pana wiadomosci
    Pozostaj?
    Klaudus
    3.	VIII. 1923 r.
    K.
    [Ha канвэрце:]
    W.P. Antoni Luckiewicz w Wilnie.
    [Ha адвароце:]
    Lasioiika, Przyjazri 4, Kurytowicz
    58	2.1.14:029 — pa
    58	2.1.14:030 — канвэрт
    Аўтар ліста найпраўдападобней Кляўдыюш Душэўскі.
    3442.	Чарнавік ліста Вацлава Ластоўскага (Коўна) рэдакцыі невядомай газэты за 3.08.1923
    Мнлостнвый государь Гнь Рэдактор.
    Вь Вашей уважаемой газет^, от 3/VIII. с.г. NQ169, помФодена замФтаа под заглавіем: «Вв Лнтовеком Мтіпстерствд по бДлорусскпмь діілам»; вт> коей, косвешю, задЬта Рэдакція «Крывіч», которая, якобы, вь протнво вдс потерпевшнмв за православпуіо в^у'евобадомыеяяшнм б Ьлоруссіім (можду прочпм шюнімпым) протежнруотоя-наэваншям мшшсторством как католнчоокаяу в отделе хроннкп нмеется заметка где параллельно co
    словом «католнкн» стопт названіе журнала «Крывіч» н редакцня выствляется в протнвовес «потерпевшнм за православную веру белоруссам».
    С самого начала білорусского двнженія, всь бглорускія д-Ьятелн, старалнсь н стараются тушнть разжнгаемую русской н польской чорной рэакцыей, релнгіозную рознь вь средь б-Ьлорусского народа.
    Кром-Ь людей потусторошінх, вв отпошонін стояіцнх вне білорусскаго возрожденія н народа, нз среды б’Ьлорусовь нн одннь дЬятель, нн одна груішровка не посм'Ьла базнроватся на релнгіозном дуалнзм-ь б'Ьлоруского народа, вноснть этот момент вь б^лорускую жнзнь.
    Bob б-Ьлорусскія газеты, а нх выходнло от 1905 г. свыше 40, не нсключая даже клернкальных о католнческнх («Кгупіса» под редакціей ксопдза Опшкошча), вь вопрос-ь релнгіозной віротерпвмостн выступалн солндарно co всьм б-Ьлорускнм двнженіем: вь духі> прнмнрнтельного еднненія сыновей еднноіі б-Ьлорусской нацыі.
    За всю свою двадцатнл^тнюю д-Ьятельность на попрніце б-Ьлорусского возродженія я, с горечь[ю] вь первый раз внжу попытку нспользовать какнмн-то аноннмнымн снламн, этот больной для білорусского народа момент вь нх лнчной борбй. I мне весьма скорбно, что попытка эта нашла wbсто на странлцах лнтовского органа, которій между прочнм является пріінцнпіально благожелательным вь отношенін б-Ьлорусского возрожденія.
    Как однн нзь первых поднявшнх знамя б^лорусского возрожденія я от імені всего б’Ьлорусского народа апелнрую ко всь[м] лнтовскнм дЬятелям — зная что вь нх рада[х] нмгется много д-Ьйствнтельно нскренннхь друзей нашего національного возрожденія — не поддержнвать попыток нм-Ьюшпх цглью вбнть, вь нзстрадавшуюся грудь Біілоруссін, о[сн]новый кол релнгіозной розыіі распрн. Білорусскій народ еднн, цЬлн н стремленія еднны. релнгіоэпая прнпадлежность того [нлн] нпого члоіш ішцін	вопрос частпых уб1>ж[дс]ііій нлн семейпых траднцій, пе нміяошін [от]пошепія Di> обвдеет-венпой жнэпн.
    Эті мыслі положены вь основу прог[рам]мы журнала «Крывіч» о чем весьма красно[р,Ь]чнво свндЬтельствует его содержаніе, а так[же] то, что вь чнсл-ь сотрусннков его состо[ят] н православныя н болору католнкн б'Ьлорусы.
    Прнмнт-Ь зав'Ьреніе вь нскреннем почтенін.
    ВЛаст...
    З.УПІ.23
    582.1.49:І08-І09&г
    3443.	Ліст [Веры Маслоўскай] зь Беластоцкай турмы (Беласток) за 4-5.08.1923
    582.1.49:151 &г
    Дасланы Палутай Бадуновай у лісьце В.Ластоўскаму за 4.09.1923 — пра галадоўку зьняволеных беларусаў і зьдзекі турэмнай адміністрацыі.
    3444.	Ліст Уладзімера Пігулеўскага (Дзьвінск) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 8.08.1923
    582.1.49:153
    3445. Ліст Аляксандра Цьвікевіча (Прага) Антону Луцкевічу (Віль-
    ня) за 10.08.1923
    10.8.23. Praha.
    Глыбокапаважаны Антон Іванавіч!
    У свой час — гады два, ці тры таму назад — паміж намі меў месца даволі несур’езный інцыдэнт, выкліканый якімі-сь грашыма. Ня думаю, каб Вы прыдавалі яму да гэтай пары значэньня — і таму пішу да Вас проста, як да старога таварыша. Заданьнем майго ліста, як і наагул далейшай перапіскі, калі яна завяжацца, есьць высьвятленьне найбольш важных пытаньняў нашага сёнешняга палітычнага дня і устаноўленьне згоднага разуменьня усяго таго, што і як трэба рабіць. Мне здаецца, што падобная перапіска будзе для справы карысна — яна будзе па-першае сьведчыць, што скончана старое непаразуменьне і што мы з Вамі ня «ворагі», а па-другое яна дасьць нам абодвым матэр’ял да разважаньня. Вам гэтая перапіска дасьць інформацыю аб замежным стане рэчаў, мне — аб унутраным.
    Першае, што мяне цікавіць, гэта — як стаіць у Вас у Вільне, пытаньне аб адзінай беларускай партыі? Я меў магчымасьць гутарыць аб гэтым з многімі вельмі паважнымі таварышамі з краю, якія гутаркі перэканалі мяне у безварунковай патрэбе падобнаго ідэолёгічнага аб’еднаньня. У нашых группах ужо з даўнага часу есьць імкненьне перагледзіць сваю праграму і стварыць нешта свае, беларускае, адказываючае нашым уласным патрэбам і згодным з тымі вывадамі, якія зрабіла жыцьце. Тое, што было і, асабліва, тое што есьць у беларусаў у сэнсе партыі — нікога па мойму задаволіць ня можа. У той самы час як патрэба у партыі — вочавістая. Без гэтага немагчыма ніякая арганізаваная палітычная праца. Мы доўга і сумлённа думалі аб гэтым, мелі цэлы шэраг конфэрэнцый з віднымі тэорэтыкамі, займаючыміся тым жа пытаньнем у сходных з нашымі абставінах — і прайшлі да вось якога пераконаньня:
    1)	Сучасны стан адраджэнскаго руху вымагае, каб істнавала сур’езная, дысцыплінаваная беларуская нацыянальная партыя, якая-б партыя давала-б здаровыя і ясныя лёзунгі руху і устанаўлівала-б тактыку — і тым уводзіла-б усю працу у стройныя арганізацыйныя рамкі.
    2,	Падобная партыя павінна быць пабудавана на народніцкай аснове (не марксісцкай — бо нацыя есьць об’ект ідэалістычнага разважаньня, і па другое, беларус = гэта значыць = селянін) — з вызнаньнем права уласнасьці селяніна на зямлю (+ право уласнасьці — «не свяіценно».)
    3,	Партыя павінна спавядаць соцыалістычны ідэал і вязаць свой лёс з лёсам панявольных клясаў (беларусы — паняволены народ).
    Гэта — галоўныя пункты. Рэшта — так сама вельмі важныя, але аб іх — другі раз.
    Паведамьце — як Вы на іх глядзіце. Можна пісаць праз М.Вяршыніна (Praha), ці праз І.Краскоўскага. Было-б вельмі добра пабачыцца асабісьце — але гэта трудней.
    Кланяйцеся жонцы і усім таварышам як ад мяне, так і ад усей нашай грамады.
    Паваж. Вас А.Цвікевіч
    582.1.	04:077&г — ра
    582.1.	04:078 — канвэрт
    3446. Пастанова камісіі, выбранай агульным сходам Загранічнай групы БПСР 14.07.1923 дзеля разгляду інцыдэнту паміж Ластоўскім і Карабачом за 11.08.1923
    582.1.	44:067 — мк
    3447.	Ліст Вацлава Ластоўскага (Коўна) Міколу Чарнецкаму (Ёзэфаў) за 14.08.1923
    Паважаны Пане Чарнецкі.
    Вельмі рад быў я з Вашага пісьма, бо хачу трымаць кантакт з нашай моладзьдзю. Хачу яшчэ працаваць на роднай і дарагой мне беларускай ніве. Вы ужо ведаеце, што мне прышлося выступіць з Ураду, галоўная прычына — ўнутраныя трэньня, а часьцю і тое, што нашы с-ф1 здумалі ўзяць кіраўніцтва дзяржаўнай калясьніцай. Атрымалася такое палажэньне, што з аднэй стараны с-р. 99 пробы аказаліся непрыхільнымі да мяне, а з другой — прышлося прыймаць ўсё ўдары на сябе як на с-р. Але гэтага мала: А.І.Цьвікевіч узяў ўрэшце Урад у свае рукі, справа пашла непамысна і каб апраўдаць сябе — ўсе накінуліся на мяне. Найгоршае-ж абураньне выклікаў «Крывіч», чаму я пачаў яго выдаваць. I, ось, сталі шукаць спосабаў «пахаваць» мяне. За прэтэкст узялі, што я, калі Карабач, першы раз ад выезду з Коуны Грыба і Мамонькі, прыслаў мне павестку прыбыць на сход загранічн. групы с-р., зрабіў на павестцы дапіску і вярнуў павестку назад.
    Дапіска была гэткая: 1) на сход пад кіраўніцтвам Карабача не пайду, бо ён невядомы мне палітычна чалавек, а гэта вось чаму: у прошлы літоўскі сойм ішоў па аднаму сьпіску з Вяроўкіным, (тагды я яго бараніў, што чалавек непрактычны, ўсыпаўся, то што-ж рабіць) а ў выбарах у гэты, другі сойм ён даў беларускія галасы без надзеі правесьці свайго кандыдата і ўрэшце былі выпадкі ў правінцыі блёкаваньняся с палякамі, якія тут б.ч. памешчыкі. Па другое указаў што ковенская група ня можа прэтэндаваць на прадстаўніцтв[а] Б.П.С.Р. заграніцай, што ёсьць другая група (ў Празе) якая пасылае сваіх прадстаўнікоў на міжнародн. соц. зьезды і лічыць ў сваіх радах заснаўцоў і датыхчасовых ідэолёгаў партыі. Гэта вызвала самае вострае абураньне і пад духовым кіраўніцтвам Цьвікевіча сход вынёс абражаючую мяне рэзолюцыю. Тады я запрапанаваў трэцейскі суд, які гэтымі днямі павінен ужо адбыцца.