Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Уся зямля абшарнікау, а так сама і усіх тых, хто у часе барацьбы за адраджэньне Беларусі працавау на карысьць чужых дзяржау, бяз выкупу залічаецца у Дзяржауны Зямельны Фонд, з якога надзяляецца у першую чаргу беззямельнае і малазямельнае селянства. Землі асаднікау так сама пераходзяць у Зямельны Фонд, а самыя асаднікі высылаюцца за межы Беларусі. Усе уцекачы з краю за часу Вялікай вайны пры нацыанальнай беларускай Уладзе павінны вярнуцца дамоу і атрымаць ад дзяржавы дапамогу на адбудову зруйнаваных сяліб.
Лясы і іншыя багацьця краю, маючыя дзяржауную вартасьць, пераходзяць у безпасрэднае распараджэньне Дзяржавы для разумнага карыстаньня у інтэрэсах працоунага народу.
Вытворчы стан работніцтва, разьвіваючы адно з найбольшых багацьцяу краю — прамысловасьць, павінен быць абаронен Дзяржавай ад эксплеатацыі капіталу. Васьмігадзінны дзень працы, страхоука, пэнсія на дажытак і іншыя здабыткі рэвалюцыі, павінны быць забеспечаны у дзяржаунам законе.
Побач з гэтым і здаровы капітал павінен мець рамкі свабоднай дзейнасьці, каб забяспечыць развіцце краявому гандлю і прамысловасьці, але не ператварыцца у прагавітага смока, што праз меру эксплеатуець народны дабрабыт.
Дбаючы аб магчыма шырэйшым гаспадарчым росквіту Беларусі, нацыанальная улада будзе імкнуцца да таго, каб шляхам узмацаваньне усіх родау коопэрацыі і адпаведнага законадауства, перавясьці усю гаспадарку у Дзяржаве з асноу прыватна-уласніцкіх на асновы соціалістычныя, якія зьяуляюцца найбольш справядлівымі і дасканалымі.
Свае месца павінна заняць у Дзяржаве працоуная інтэлігенцыя, на абавязку якой ляжыць зьберагаць і разьвіваць беларускую культуру на яе нацыанальным грунце. Месца прыгнечаньню і прыгону уселякіх гатункау, што могуць апірацца на спаведаньне рожнай веры няма у Беларускай Нацыанальнай Дзяржаве. Рэлігія зьяуляецца справай сумленьня кожнага грамадзяніна і ня можа дзяліць адзіны народ. Усе грамадзяне без рожніцы вызнаньня карыстаюцца аднальковымі правамі. Няма мейсца у Беларускай Дзяржаве і уселякім чорным сілам, што жывуць коштам працоуных, усім панам, што імкнуцца абярнуць вольнае селянства у быдла. Адраджоны і аб’еднаны пасьля доугіх вякоу пакуты Беларускі Народ будуець сваю Дзержаву толькі для тых сваіх сыноу, што жывуць працай рук сваіх.
Імя гэтай Дзяржавы — Беларуская Народная Рэспубліка.
Лес судзіу, каб Урад Беларускай Народнай Рэспублікі у гэтыя цяжкія для народа дні, працавау не на роднай Зямлі, а на чужыне, сярод чужых і часам зусім неспрыяйных варункау. Сілы Беларускага Народу у гэтую сумную хвіліну яго барацьбы яшчэ не так адпаведна згуртаваны, каб адбіць варожую навалу і даць магчымасьць Ураду гаспадарыць на уласных абшарах. Але гэта ня можа спыніць працу Ураду. Часовае перабываньне на суседняй тэрыторыі ня можа прымусіць яго выпусьціць з рук Сьцяг Народнай Волі. Гісторыя другіх паняволенных народау сьведчыць, што і у іх жыцьці бывалі такія ж жалобныя часы. Усе верныя сыны Беларусі сьвядомы гэтага і тое падтрыманьне, якое Урад Б.Н.Р. мае ад іх у сваей штодзеннай працы, пераконвае яго у правідловасьці абранага шляху. I першае заданьне, якое ставіць сабе Урад, гэта арганізацыя шырокіх народных мас для аканчальнай пераможнай барацьбы і замацаваньня Беларускай нацыянальнай улады на усім абшары Беларускай зямлі.
Урад Б.Н.Р. надзвычайна ценіць кождую ахвяру Народа, надзвычайна сьвята яму кождая капля Беларускай крыві, каб ен легка згаджауся на яе праліцьце. Асабліва асьцярожна Урад будзе ставіцца да новых ахвяр, калі зауважыць, што для мэт беларускага вызваленьня дамешваюцца старонныя яму мэты. Вядучы палітычную барацьбу выключна для асягненьня Незалежнасьці, Урад Б.Н.Р. нікому і не [iiaj якіх варунках не дазволіць спэкуляваць на сіле беларускага адраджэньня, як гэта здаралася у мінулым і як гэта можа кім небудзь плянавацца на будучыну. Мы будзем стаяць на варце таго, каб Беларускі Народ змагауся толькі за сваю уладу на сваей зямлі. Урад сьведчыць што у гэтым напрамку ен ня звязан ніякімі забавязаньнямі і падобых забавязань ні пры якіх варунках ня дасьць.
Урад будзе дбаць аб тым, каб безупынна трымаць сталую, дзейную і усестаронную зьвязь з самымі шырокімі гушчамі Народу Беларускага. Мы дабьемся таго, каб кожды крык яго боляу, кождая страта яго, кождая яго думка , — была намі пачута і занатавана для чароднай адплаты. Мы дабьемся з другога боку таго, каб кожды крок Ураду у абароне правоу і інтэрэсау Народу быу ня толькі вядом сьвядомаму грамадзянству, але і кождай самай глухой весцы. У гэтым напрамку Урад Б.Н.Р. патрабуе ад кождага беларуса і загадвае, даводзіць да яго ведама аб кождым зьдзеку над беларускім селянінам з боку акупантау і паноу памешчыкау; аб кождай спалянай весцы, і пабуранай хаце; аб кождай закрытай беларускай школе; асабліва-ж аб кождым асадніку. 3 гэтай апошняй язвай, раз’ядаючай беларускае цела, Урад загадвае змагацца усмі спосабамі.
Урад будзе дбаць аб тым, каб у меру сваей сілы і магчымасьці падтрымоуваць нацыанальна-культурныя установы Края, якія зьяуляюцца правадырамі сьвядомасьці у массах і гварантыяй яго агульнага адраджэньня.
Урад Б.Н.Р. будзе імкнуцца да наладжэньня і захаваньня добрых адносін да усіх народау. Пачуцьце братэрства ен будзе захоуваць асабліва да тых народау, якія прыходзяць яму з дапамогай са шчырасьцю, выкліканай адзіна спачуваньнем Беларусі у яе цяжкім становішчы.
У адносінах да Саюзу Савецкіх Соціалістычных Рэспублік Урад Б.Н.Р. будзе дабівацца зьнішчаньня Рыжскага Трактату і адмовы Расіі ад прэтэнзій на беларускія тэрыторыі.
У барацьбе з Полынчай Урад Б.Н.Р. будзе дабівацца зьнішчаньня польскай акупацыі над Заходняй Беларусью і устанауленьня дзяржаунай граніцы на захадзе па Бугу і Нарву.
Урад Б.Н.Р. ставіць сваім заданьнем быць у зносінах са усімі урадамі сьвету, цікуючы за тым, каб яны зналі прауду аб Беларускім Народзе, аб яго жаданьні быць самастойным, аб гвалтах над ім яго ворагау. Шырокі сьвет павінен аб гэтым ведаць, каб не падтрымоуваць гвалтоунікау, уціскаючых нашу Бацькаушчыну. Нажаль, дзякуючы інсынуацыям Польшчы, у Эуропе і Амэрыцы часта абмылкова судзяць аб Беларусі, ня лічуць яе асобнай краінай, годзяцца з тым, што беларускаму селяніну добра жыць пад панскай апекай. Гэтая шкодная мана павінна быць нішчана у самым карэньню. Урад Б.Н.Р. лічыць абавязковым пры уселякіх варунках захаваць з гэткімі труднасьцямі устаноуленую зьвязь Беларусі з Захадам, дзеля абароны яе нацыянальных інтэрэсау.
Урад Б.Н.Р. павінен быць тым зьвяном, што еднае Беларускую эміграцыю з Бацькаушчынай. Роля эміграцыі для нашага адраджэньня вельмі пачэсная, пры чым першая роля безварункова належыць беларускай эміграцыі Амэрыкі і Канады. Браты нашы у далекай заокеанскай краіне не забылі, мы пэуны, сваей многапакутнай Бацькаушчыны і чакаюць спосабу прыйсьці ей у сумную гадзіну на помач. Урад Б.Н.Р. пасылае да амэрыканскай эміграцыі свайго паунамоцнага прэдстауніка і чакае ад яе споуненьня сваіх грамадзкіх абявязкау.
He гледзячы на цяжкі матэр’яльны стан, Урад Б.Н.Р. ня мае такога доугу, які залічвауся-б на кошт Беларускага Народу. Рыхтуючысь і на
далей ня зьвязвацца падобнымі даугамі, Урад прыступаець да пераведзеньня самаападаткаваньня як жыхарства у краі, так і усей эміграцыі. Разам з тым Урад зробіць захады, каб праца яго, скіраваная на вызваленьне Бацькаушчыны, была матэр’яльна забяспечана і незалежна ад нікога. 3 гэтай мэтай ен выпускае унутраную дзяржауную пазычку, аб варунках якой будзе выдан адпаведны статут.
НАРОДЗЕ БЕЛАРУСКІ
Шмат ахвяр палажыу ужо Ты на аутар свайго вызваленьня. He адна сотка тваіх гэрояу загінула у няроунай барацьбе, не адна тысяча сыноу тваіх пазбаулена волі і марнуець свае маладое жыцьце за кратамі варожай турмы. Але ты ня хіліш сваей галавы пад чужацкае ярмо. Ты ведаешь, што як бы цяжка ня было змаганьне, яно усе-ж такі лепш за тую няволю, [у] якую хочуць уцягнуць цябе і тваіх патомных твае ворагі. Ведай, Беларускі Народзе, што перамога іх часовая. Рэвалюцыя, што разьбіла кайданы паперэдняй няволі, ня спынена. Яна йдзе сваім жалезным крокам, — і ужо набліжаецца пара, калі трэснуць краты тваей турмы і над галавамі тваіх сыноу узойдзе сонца свабоды. Ты жывешь непадзельны ад Буга да Дзьвіны, ад Немана да Дняпра. Ніякія межы ня могуць разарваць адзінства твайго духа і твайго цела. На усім абшары роднае Краіны жывеш ты аднэй воляй, адным жаданьнем — Вызваленьня. Гэтую зямлю, амытую тваім потам і тваею крывею, ты не аддасі нікому. He адмовішся ты ніколі і ад сваей свабоды, што песьціу столькі вякоу у сваей душы. Сьвядомы свайго права — горда нясі цярпеньня сучаснага. Сьвядомы сваей сілы — спакойна чакай дванадцатай гадзіны змаганьня.
Усіх сыноу Беларускай Зямлі Урад Б.Н.Р. заклікае да барацьбы за Вольную Аб’еднаную Незалежную Беларускую Народную Рэспубліку.
П.КРЭЧЭУСКІ.
старшыня Рады Б.Н.Р.
А.ЦВІКЕВІЧ.
Старшыня Ураду і Міністр загр. Спрау.
Я.ВАРОНКА
Міністр прасьветы і Паунамоцны Дэлегат у Амэрыку
В.ЗАХАРКА.
Намесьнік Старш. Рады Рэсп. і вып. аб. Міністра Фінансау.
Л.ЗАЯЦ.
Дзяржауны Кантралер.
В.ПРАКУЛЕВІЧ.
Дзяржауны Пісар.
Коўна, 24 жніуня 1923 года.
582.1. 04:073,074,076 — мк
3453. Паведамленьне для прэсы аб Дэклярацыі Ўраду БНР
582.1. 04:075 — мк рас
3454. Ліст Аляксандра Карабача (Коўна) Мікалаю Янушкевічу (Коўна) за 24.08.1923 аб устрыманьні ад суду гонару з Ластоўскім з прычыны маральнага байкоту, абвешчанага апошняму 22.08.1923
582.1.44:074 —мк
3455. Ліст Антона Луцкевіча (Вільня) Аляксандру Цьвікевічу (Коўна) за 25.08.1923
Вільня, 25 жніуня 1923 г.
Міласьцівы Пане,
ня гледзячы на прыкрыя успаміны, якія падняло ува мне Вашае пісьмо, я пішу Вам, маючы на увазе перш за усё справу грамадзкую. А справа гэта, якая нас з Вамі зьвязывае, зайшла ў тупік, і мы тутака ня менш паважна шукаем выхаду з гэнага тупіка, чым Вы за межамі Бацкаушчыны.
Перад усім трэба проста глянуць праудзе у вочы і адкрыта сказаць: у асноуным пункце мы праігралі. Праігралі, бо тыя, хто узяу на сябе вясьці нашу дзяржауную справу, лягкамысна паставілі усё на адну стауку1, заплюшчыушы вочы на тое, што іх партнэры былі звычайнымі палітычнымі шулерамі... Вось чаму праіграна уся стаука, вось чаму так цяжка знайсьці выхад з утварыушагася палажэньня...