Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Цяпер усе з Вамі абгаворым, а потым будзе відна, дзе жыць, куды ехаць, што рабіць. Ужо учора мела урок нямецкае мовы, на усіх парах буду гатавацца.
Пішыце да Анэткі.
Палута.
3 Днем Ангяла усе вітаем Вас і жадаем многа, многа жыць на сьвеце і працаваць для свайго народу.
Anetka
А Клаўдзій сьпіць.
29-IX-1923 г.
Бэрлін.
582.1.49:145&г-146&г
3481. Розныя кароткія нататкі Эдмунда Зузэміля, дасланыя для друку Ў «Крывіч»
582.1.47:081-095
Дата невядомая. Сярод іншага: артыкул у «Deutsche Rundschau» за 7.10.1923(?) — пра Крывічоў і «Крывіч»; «Б-Ьлорусскія слова вь німецкомь язык-Ь».
3482. «Хлеб салдацкі — не пшаніца...». Пераклад Вацлава Ластоўскага (?)
582.1.48:285&г-288&г — рк
582.1.47:109-110 — р В.Ластоўскага
Дата невядомая.
3483. Ліст Аляксандра Цьвікевіча (Коўна) рэдакцыі газэты «Вольны Сьцяг»
582.1.14:041&г
Дакладная дата невядомая. Аб Заяве Ўраду БНР бягучай сэсіі Лігі Нацый пра становішча беларускага жыхарства пад польскай акупацыяй. Нататка пра гэта надрукаваная ў: Вольны Сьцяг. №16. 5.10.1923.
3484. Ліст Аляксандра Цьвікевіча (Коўна) Антону Луцкевічу (Вільня) за 6.10.1923 А . 1О„
6 кастрычніка 1923 г. Глыбокапаважаны Пане!
Пісьмо Вашае ад 28 жніуня атрымау толькі праз месяц. 3 прычыны яго мы мелі тутака некалькі нарад, на якіх абгаварывалі усе закранутыя
Вамі пытаньня. Думка Ваша аб тым, што справа праіграна дзякуючы таму, што была «адна стаука» — да пэунай меры правільна. Але не менш прычынілась да проігрышу «акція пары пгЬдых»1, якія без ніякага сораму пайшлі на службу, на цеплае месца і тым разарвалі усю сістэму пэрэгаворау. Імя гэткім «гн-Ьдым» адно — сволочь, хлебная публіка, чыноунікі. Але ліха з ім! Што да пытаньня аб тым, ці лепш утварыць нацыянальны цэнтр, які бы злучыу высілкі рожных груп, ці адзіную партыю, — я адкажу: патрэбна і першае і другае. Партыя на мой пагляд абавязкова патрэбна таму, каб даць магчымасьць шырокаму (неакрэсьляна!) кругу асоб браць удзел у палітычным жыцьці края, — а нацыянальны цэнтр, — каб мець формальны кіраунічы орган для пэунай конкрэтнай працы. Партыя патрэбна, каб на аснове яе программы, — якая будзе вядома усім, хто гэтым цікавіцца, — зьбіраць сілы людзей пэуных палітычных паглядау, сімпатый, соц. інтэрасау і г.д. Партыя патрэбна для таго, каб весьці барацьбу з іншымі палітычнымі группіроукамі (прыкл. комуністамі, якія як мне вядома бьюць нас, — нацыяналістау без паліт. программы), каб весьці прапаганду пад пэуным лезунгам (ня толькі нацыянальным), тварыць літэратуру і інш. Нацыянальны цэнтр патрэбны, каб аб’еднаць выдатнейшыя сілы (кіраунікоу) магчыма нават розных паглядау. Але мне здаецца што сярод беларускай працоунай інтэллігэнцыі («балахоуцы» і уся іхняя «группа» сюды ня уходзюць!) і сьвядомых элемэнтау селянства няма вялікіх разьбежнасьцяу у разуменьню палітычных і соцыяльных патрэб Беларусі. Таму мне здаецца, што усё жывое, апрача рознай гнілізны і спэкуляцыі (+ глупасьці) — усе нацыянальна і палітычна здаровае (+ разумнае) можа вайсьці у новую нацыянальную партыю, якая фактычна і будзе нашай адзінай сур’езнай партыяй. Гэта была-б нашая сіла!.. Программа яе у агульных рысах можа быць угледжана у нашай дэклярацыі, тэкст якой да гэтага далучаю. Мне здаецца, што без партыі — прадуманай, сур’ёзна і сумленна збудаванай, дысцыплінаванай, — нельга весьці як сьлед палітычнай барацьбы. Што да легальнасьці, ці нелегальнасьці партыі, — дык гэта пытаньне другараднае. Калі бел. школа нелегальна, дык трудна думаць, што-ж можа быць па істоце легальна. Але па форме я-б думау, што найлепш было-б дабіцца яе легалізацыі. Для палітычнай партыі гэта лягчэй чым-сь для чаго іншага. Дзе-б павінен быу бы быць ЦК — гэта так сама пытаньне далейшае; лепш, каб ен быу у краю, але можа быць і за межамі яго. Важна толькі, — ці лічыце Вы нормальным той стан партыйных рэчау, які пануець у нас, ці не; ці лічыце Вы, што тое, што есьць — найлепшае, ці, наадварот, далекае ад звычайнага добрага. — Што датыча адносін паміж ЦК і нацыянальным цэнтрам, дык яны самі сабой установяцца. Гэта, як я казау вышэй, будуць дзьве па істоце розныя установы, паміж якімі я не прадвіджу ніякай конкурэнцыі.
Насколькі я разумею, формальны нацыянальны цэнтр у данны момант есьць (Урад БНР). Я наперад гаджуся, што шмат што у ім далека ад ідэалу. Але пакуль што гэта «нешта», і мы яго трымаемся. Мы многа думалі аб тым, як палепшыць яго, шмат гаварылі на гэтую тэму з Барадой2 у часе апошняй сумеснай падарожы, але так нічога практычнага і не прыдумалі. Бо, як ведама, ва усім першую ролю граець нэрвус рэрум, якога у нас апошнім часам брак і нават вялікі. Мы усе чыста згодны з тым, каб
з Вільні пад’ехалі людзі, — выдатнейшыя, для адпаведнай працы. Думалі між іншым аб Вас і другіх. Але як гэта зрабіць, чым забаспечыць? 3 другога боку цяжка бачыць, што наш жыцыдевы (неформальны!) цэнтр — Вільня, — слабеець на сілах. Мы тут пераконаны, што для бел. руху важней, каб былі кіраунікі на мяйсцох, чым на эміграцыі. Урэшці, што — і як — і калі зрабіць, каб запрауды мець кіраунічы цэнтр, адпаведна аутарытэтны і адпаведна зьвязаны з краем — аб гэтым трэба безупынна думаць і клапаціцца. Цяпер, калі да пэунай меры мы знайходзім базу для працы у Празе — можна мяркаваць аб гэтым больш менш практычна. У кожным разе маем падставу сказаць, што калі з Вільні прыедзе туды адказны працаунік, каб браць учасьць у нашым цэнтры, — дык матэр’яльна (г.зн. на жыцьце) ен будзе забаспечан. Да таго — хутка павінна выясьніцца справа з Амэрыкай3. Маем надзею, што тагды будзе лягчэй дыхаць.
У справе партыі я гутарыу вясной з Сымонам4. Перэгаварыце з ім яшчэ раз і калі Вільня знойдзе патрэбным яе закладаць, дык паведамьце нас сюды. Мы з свайго боку даложым высілак, каб апрацаваць як сьлед программу. Трэба цяпер жа перэгаварыць з кім сьлед аб легалізацыі партыі. Думаю, што у гэтым дапаможа нам Сеймовая лявіца. Матэр’ялу для першаг[а] партыйнага маніфэста у мяне знойдзецца, — але ня хочацца рабіць гэтага тут у эміграцыі; трэба каб гэта йшло з краю, а гэта у сваю чаргу магчыма толькі пры варунку, калі на мяйсцох, г. зн. галоуным чынам у Вільні сярод сур’езных таварышоу адбылось падобнае рашэньне. Трэба каб у беларускай Вільні стварылась адпаведная группа асоб, лічучых за свой абавязак прыдаць нашаму нацыянальнаму руху цяпер жа пэуны соцыяльна-палітычны зьмест і узяць у гэтым сэнсе кірауніцтва у свае рукі. Няужо-ж бяз конца захоуваць за анальфабэтамі громкія тытулы, калі ім трэба вучыцца? (што яны цяпер робяць, але, прызнацца, вельмі дрэнна5). Няужо-ж з другога боку сьпірацца на фікцыі, ці у найлепшым выпадку на программу «чужых»? Паутараю, я пераконаны, што ужо час настау, каб мець нешта свае і сур’езнае. Я ведаю, што гэткае пераконаньне ня первы месяц, а мо’ і год — жыве сярод украінцау. Тут вядомы паралелізм, — фазы народнага руху. Больш таго, — гэта цяпер агульнае зьявішча, як вынік перажываных катастроф, гібелі старых багоу і программ.
Цяпер некалькі слоу аб нашым сучасным палітычным становішчу. Факт разыходжаньня з Літвой — ясны. Мы ня можам дайсьці з ёй да ладу, бо 1) мы хочам роунага супрацоуніцтва, 2) яна хоча службы. Ад нас вымагаюць: зьліквідаваньня самастойнага цэнтра незалежнай беларус[к]ай палітыкі, перэтварэньня ся у арганізацыю больш мейсцовага характару для абароны правоу беларускай меншасьці пад Польшчай у карысьць Літвы і для абароны правоу Літвы на граніцу 12 ліпеня6. Іначэй кажучы нам прапануюць перэтварыцца у дрэннай памяці «Горадзенскую Беларускую Управу»7 з Боевым, г. зн. цяпер з Ластоускім на чале. Ластоускі гэтае амплуа (раней — Боеускае) прыняу, але на вялікі свой жаль «Управы» ніяк злажыць ня можа: ніхто ня хоча йсьці у парабкі. Заданьнем літоускай палітыкі есьць разьбіць наш адзіны фронт, стварыць группу «сваіх» людзей, для чаго тут есьць Л<астоўск>ій, а у Віленшчыне кс. Цікота. Правячая партыя у Літве, як вядома, — хрышчоная дэмакрацыя8, і таму мы наконадзі стварэньня «беларускай партыі хрышчоных
дэмакратау». Сучасная літоуская палітыка не вызнае, як я сказау, самастойнага беларускага пытаньня і на другі дзень пасьля таго, як Вільня адойдзе (калі наагул адойдзе!) да Літвы — яна пагодзіцца з адзінавернай Польшчай (і адзіна партыйнай), праз галаву Заходняй Беларусі. Падтрымоуваць нас, г. зн. народніцкую, соцыалістычную группу, — месцовым ксяндзам не на руку, бо гэта значыць, ізноу такі у выпадку далучэньня Вільні да Літвы, капаць сабе яму: беларусы скруцяць галаву хрышчоным у агульналітоускім сойме. Трэба да зарэзу мець сваіх «хрышчоных» беларуса[у], лагодных, умяркаваных, ня суючых носа куды ня трэба, такіх, якія, як кажуць, з рук кушаюць. Як бачыце, прычыны нашага разыходжаньня вельмі глыбокія, і канешне, не матэр’яльныя, а палітычна-прынцыповыя.
Наш пагляд так сама ясны і акрэсьляны: Калі Літва хоча карыстацца беларускай сілай, — дык няхай жа будзе ад гэтага карысьць беларусам, г. зн. Літва павінна падтрымаць беларускі рух як гэткі і ў адпаведным масштабе. Паганага «Крывіча» для гэтага мала. Думаю, што Вы з гэтым згодзіцесь. Па другое, калі Літва хоча, каб мы разам з ёй змагалісь за «літоускую» Вільню, дык стасунак наш павінен быць саюзьніцкі, а не службовы і павінен быць абаперты на адпаведнай умове, зразумела, пісьменнай. Паскольку паміж намі і Літвой есьць грунтоунейшае разыходжаньне у разуменьню узаемных забавязань і правоу (а правоу то мы аккурат на сваей беларускай старане па проэкту літвіноу ніякіх ня маем), — дык адсюль выцякае... Вы можаце дагадацца, што ласьне выцякае, ці можа выцячы у бліжэйшым часе. Справа йдзе усе аб тую самую Вільню, якой яна павінна быць. — Ва усей гэтай вельмі паважнай барацьбе нам надзвычайна важна знаць пагляд Вільні: ці годзіцеся Вы з намі, ці не. Мы чаму-сь усе пераконаны, што Беларусы Вільні разам з намі, што наша тактыка Вамі падзеляецца. Але на вялікі жаль Вы нідзе і нічым гэтай солідарнасьці з намі не паказваеце. Між тым ад гэтага шмат што залежыць, нават у сэнсі усьпеха нашае барацьбы за сваю программу. Я разумею, што Вам трудна сказаць па гэтаму пытаньню свае пераконаньне публічна, але трэба, абавязкова трэба знайсьці спосаб сказаць Вам свае рашучае слова ва усей гэтай гісторыі, пры чым сказаць так, каб аднаразова яго ведалі і мы і літвіны. Сказаць так, як гэта адпавядаець нашай годнасьці, сказаць так, каб усе гэтыя «гвгЬдыя» зьвінулі хваста, і каб раз на зауседы літвіны зразумелі, што зрабіць беларускае пытаньне службовым для Літвы нікому ня удасца.