• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    школу і кнігу. Палажэньне беларускай школы у наступным гаду, з прычыны адабраньня ей урадовых крэдытаў, будзе выключна цяжкім, і ў гэтым выключна цяжкім палажэньні трэба ей прыйсьці з дапамогай, хоць у '/б-!/7 часьці яе бюджэту.
    Школа беларуская дагэтуль не абаспечана беларускай кнігай, што страшэнна падрывае яе аўтарытэт у жыхарства, асабліва пры істнуючых побач, польскіх школах з давольным лікам танных і добрых польскіх школьных падручнікаў; трэба пайсьці на дапамогу беларускай школе школьнымі падручнікамі.
    Грамадзянства беларускае дагэтуль не мае кнігі для сямейнага і пазашкольнага чытаньня. Дзеля таго, што добрая кніга зьяўляецца найважнейшым фактарам пашырэньня нацыянальнай сьвядомасьці трэба утварыць выдавецтва падабраных па зьместу кніжак, хоць штомесяц па кніжцы сярэдняга фармату, стран. 120 кождая.
    Патрэбныя кошты на правядзеньне намечаных мэт:
    1.	1 газэта (3 разы у тыдзень) гражданкай у Вільні
    12 NQ у месяць па 40 доляраў	480.-
    2.	1	"	(3 разы у тыдзень) лацінікай "		480,-
    3.	1 месячнік у Коўне	 250.-
    4.	1 месячнік партыйны заграніцай	60,-
    5.	Падтрыманьне эмігранцкай, студэнцкай прэсы	60.-
    6.	Зьезды і рэгулярная зьвязь з краем	50.-
    7.	На партыйную працу	100,-
    8.	На арганізаваньне кадраў актыўных змагароў (суммы не стаўлю не будучы ў курсе гэтай справы, якая і цяпер вядзецца адпаведнымі
    арганізацыямі у краю. 
    1.480.-
    Культурна-нацыянальная работа:
    9.	Падтрыманьне гімназый	 500,-
    10.	Утрыманьне 2 інструктараў-агітатараў якія аб’ежджалі-бы
    край і праводзілі адкрываньне беларускіх школ і на іх разьезды 100,Месячна 2080.11. На надрукаваньне 6 кніг школьных па 10 аркуш друку (50x60) 3.600.12. На надрукаваньне 12 кніг да чытаньня па 8 аркуш (8x60)	5.760.-
    У год 9.360.-
    Акром вышэй вылажаных захадаў пажадана было-бы ў мэтах прыцягненьня сымпатый і збліжэньня беларускага грамад<зянства> утварыць пры Ковенскім унівэрсытеце катэдру Беларусаведаньня і, падобна чэхам, устанавіць стыпэндзіі для студэнтаў-беларусаў з Віленшчыны і Горадзеншчыны. Гэта апошняе мела-бы аграмаднае маральнае значэньне для усяго падрастаючага пакаленьня эвэнтуальных кандыдатаў, прымусіла-бы іх знаёміцца з літоўскай мовай, падтрымліваць стасункі з літоўскім грамадзянствам на мейсцы, а пасьля акончаньня студый быць праваднікамі ідэі літоўска-беларускага збліжэньня.
    Аргумэнтуючы патрэбу помачы стараўся я выходзіць з інтэрасаў Літвы, бо з беларускага пункту погляду патрэбу помачы аргумэнтаваць не прыходзіцца.
    Разам на усю працу, акром стрэлецкай, (18.960+7200+9360) — 35.520 долярау
    Пры апрацаваньні гэтага каштарысу былі узяты пад увагу толькі сьцісла рэальныя сілы, якія трэба утылізаваць. Пры нотованьні цыфр выкарыстаны ў гэтай матэрыі запіскі перасыланыя з краю.
    В.Ластоўскі
    29 кастрычніка 1923г.
    582.1.49:119-125
    3500. Ліст Канцылярыі Рады Народных Міністраў БНР Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 30.10.1923 (вых №245)
    Грамадзяніну Ластоускаму.
    Гэтым Канцэлярыя Рады Народных Міністраў просіць Вас вярнуць у Канцэлярыю застаушуюся у Вас Дзяржауную Печатку, вялікую круглую медзяную на фоне герба Скарыны (аб гэтым далучаецца Спраука Дзяржаунага кантролю)1. Разам з тым прашу Вас зьвярнуць у Канцэлярыю Р.Н.М. дыплематычныя пашпарты — Ваш і Вашай жонкі, разам з літоускімі ахароннымі граматамі, — якія дакуманты выданы былі Вам у свой час як Старшыне Ураду Б.Н.Р.
    УПракул<евіч>
    Дзяржаўны Пісар
    582.1.49:147
    1 Дакумэнт №3492.
    3501. Ліст Давіда Анэкштэйна (Шэнайхе) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 31.10.1923 аб атрыманьні трох ну.мароў «Крывіча» і з падзякай за клопаты
    582.1.49:149
    3502. Ліст Янкі Станкевіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 7.11.1923
    Вельміпаважаны Пане Вацлаве!
    Дзякую Вам за два лісты і падмогу на «Б<еларускі> Ст<удэнт>» Сюды прыкладаю расьпіску. Маю 12.XI сур’ёзны екзамен (паўгаспадарсьцьвены), дык, як мне не няпрыемна, не змагу напісаць у «Крывіч» ніякае стацьці. Найраней мог бы выслаць 14.XI, але ў гэты №5 ўжо спазьнілася-б. Аднак 14-15.XI нешта пашлю, на колькі гэта будзе навуковае наперад цяжка сказаць.
    Чаму ня прысылаеце №5 «Крывіча»? Я папрасіў, каб займалася продажай яга Галубянка, бо яна шмат балей за мяне мае часу. Дык калі ня маеце нічага проці, дык шлеце ёй (адрэс на Вяршыніна). Справаздачу за
    прададзеныя экз. дам па 12.XI, бо цяпер ані часінкі ня маю свабоднае. Па 12.XI напішу і папраўкі да фізіол. тэрмінолёгіі. Лісты й кніжкі з Вільні буду Вам перасылаць. Паслаў ужо ліст у Кнігарню.
    Выбачайце, што пішу на такім кусочку, шкадую часу (ён перад экзаменам дарагі!) йсьці купляць.
    3 шчырым паважаньнем
    Я.Станкевіч
    7.XI-1923
    582.1.49:110&г
    582.1.49:	1 Юа — канвэрт
    3503.	Ліст Кастуся Езавітава (Люцын) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 8.11.1923
    8.НОЯ.1923
    KONSTANTIN JEZOVITOV
    LATVIA, LATGALE, LUDZE.
    Высокапаважаны Вацлаў Юстынавіч,
    дужа мяне лаюць тутака некаторыя ведомыя Вам грамадзяне, а таксама і ковенцы за тое, што я падтрымліваю зносіны з Вамі, але я іх падтрымліваў і падтрымліваць буду, бо бачу ў асобе Вашай аднаго з тых беларускіх працаўнікоў, якія ўжо самазаклалі сябе для беларускае справы і з гэтае Вялікае Справы нікуды ўжо ня ўцякуць, як з жэртвенніка, як з кастра-вогнішча.
    NQ4 «Крывіча» сёнека атрымаў і паслаў далей.
    Пасылаю Вам «Змаганьне».
    Ці атрымалі Вы ўжо ад Беларускага Аддзелу спісак нашых школак, для якіх я прасіў Вас выслаць першыя 4NQ «Крывіча», як пробныя, а потым можна будзе пасылаць іх і надалей, а я тутака пастараюся сабраць з іх грошы праз той жа Аддзел, ці сам, ці праз наш Нацыянальны Вучыцельскі Хаўрус.
    Што да перасылкі грошэй у Вільню у цьвёрдай валюце, дык гэта справа цяперака дужа простая: я пасылаю часта грошы на газэты і кнігі і раблю гэта ужо не праз прыватныя канторы і заказныя лісты, як рабіў раней, а ужо праз цэнныя паштовыя пакеты, якія цяперака ужо прыймаюць у Польшчу і тамака грошы выдаюцца тыя самыя, што запечатаны былі тутака у купэрту.
    Паквітаваньня, аб якіх Вы спамінаеце, павінны быць нават у 2-х экзэмплярах: адно паквітаваньне пошты а другое — з Вільні.
    Чакаю паведамленьня Вашага на папярэдні мой ліст: аб прадажы 200 экз. «Білоруссы н Полякн», літвіном для агітацыі у Гродзеншчыне, аб перасылцы 200 экз. тэй жа кнігі Варонцы у Амерыку і аб высылцы рэшты кніжак сюды да мяне.
    Кнігі, як я ужо і пісаў, перахоўваюцца з 1919 году у Міністэрстве Беларускіх Спраў у вялікай скрыне, што заўсёды стаяла у пярэдняй.
    Для мяне гэтая справа — дужа важная справа і я вельмі Вас прашу яе пасунуць.
    Прывет жонцы і Кляудзюшу з жонкай.
    Прышліце мне экзэмпляраў па 3 усіх Ковенскіх выданьняў, пачынаючы з 1919 года (зразумела беларускіх) — патрэбна ў бібліатэчкі гімназіі, гораду і пач. школы.
    3 пашанай К.Езавітаў.
    P.S. Няўжо-ж літвіны хочуць рашуча пасварыцца з беларусамі і няужо-ж яны не падтрымаюць грашова, навэт беларускія гімназіі, у Віленшчыне, як не захацелі падтрымаць беларускую палітычную акцыю? Ці робіце Вы захады аб падтрымцы 5 бел. гімназіяў у Віленшчыне? Гэта-ж абавязак літвіноў!
    582.1.49:111&г
    1 Газэта, выходзіла ў Вільні 28.10.1923-31.01.1924.
    3504.	Ліст Палуты Бадуновай (Збраслаў) Вацлаву Ластоўскаму й Клаўдыюшу Душэўскаму (Коўна) за ?.11.1923
    Zbraslav-Zavisi u Prahy, Bilka ul. 101, u p. A.Zemara pro P.Badunowa. Г лыбокапаважаныя
    сябер Ластоўскі i сябер Душэўскі!
    Вашы лісты я атрымала. Мы іх усе разам, ці верней, па адіноку, але ж усе прачыталі. I добра, што Вы пішыце такія агульныя лісты, бо ведаеце, дарагія таварышы, што ворагі нашы не дрэмлюць і свараць нас на кожным кроку, сыплюць свае агідныя брэхні, як баба засявае мак. Бо што-ж яны нічым апрача інтрыг не займаюцца. I вось жа Тамаш і Язэп адкрылі мне Амэрыку. Аказваецца, ці Заяц, ці мо Жылкіна работа, a Жылка мае пэўныя заданьні ад Луцкевіча распусьцілі тутака брэхні брыдкія нават не варта мараць паперу аба мне і Ластоўскам. Ось жа цяпер мне адчыніліся вочы на дзеі маіх таварышоў, якія не пускалі мяне ў Жэневу. Нават і цяпер Тамаш ня можа успомніць без нейкага унутраннага здрыганьня аб маей паездцы да Бэрліна, яму ўсе здаецца, што я па асабістым справам еду.
    Дык кажу Вам, што пішыце агульныя лісты, як і робіце апошнія часы, бо бруду з іх галоў трэба развеяць. А што датычыцца банды Цвікевіча, дык яна тутака спачатку задрала нос і Крычоўскі> заявіў, што калі мы ня возьмем заяву назад, дык яны ня будуць з намі гаварыць. Я адказала ім, што і праўда з мертвымі аб жывым не варта гаварыць; Язэп і я і TaMam усе выйшлі з hotek пастанавіўшы больш з імі не гутарыць і зараз жа выступіць у газэтах. Прайшло тры дні, я пераехала на новую кватэру да гарадка Zbraslava і цяжка захварэла, раптоўна неяк, ледзьве не адправілася за адну ноч к бацьку Аврааму. Але дохтар украінец тутака жыве і мяне выратаваў, аднакаж уклаў на тыдзень у ложка і знайшоў катар левага легкага і правага вярхушкі — Анюткін калега, словам. Ну, дык я ляжу, а яны робяць. Абнюхалі усю Прагу і спачатку мусіць насы дралі, што спадзяваліся без нас абыйсьціся. Але потым украінцы, як прыперлі іх, дык яны раптам апынуліся усе на сходзе партыі і рабілі даклад аб сваей ковенск. працы. Язэп, як мне перадавалі бо я ж ляжу, запытаўся іх,
    за вошта яны выключылі Ластоўскага і Душэўскага, дык яны змаўчалі, усе скамкалі, але брэшуць — мы іх прыпром і каго трэба вычысьцім. A Цьвікевіч ужо пусьціўся у Укр. хату рабіць даклад і так моцна напіраў на свой сацыялізм, што ажно маладыя хлопцы сьмяяліся.
    Наогул жа, мы парашылі, што Мамонька зьездзіць у Літву і ліквідзіруе усю справу. Зараз там трэба, каб Вы заклалі Нац. Камітэт, не адкладаючы ні на адзін дзень. Сябра Душэўскага можна старшыней паставіць. Напішам і Бароўскаму, каб гэта зрабіў. Чэкі я атрымала. Толькі дзякуючы Вашай дапамозе я магла выехаць у Zbraslav і лепш устроіцца. Адзін парт. чэк яшчэ у банку, калі будзе ехаць Язэп у Літву — атрымаем і яму на дарогу дадзім. Вы яму паклапаціцесь візу, ці пашпарт. Наогул, найлепей яму праехаць да Амэрыкі, бо на яго тутака, як пугала паказваюц[ь] пальцамі. Дык яму тутака матерьяльна не вытрымаць. Каб Душэўскі сюды прыехаў вучыцца, мо б лепш зрабіў бы, маладыя хлапцы усе хорам яго хочуць тутака бачыць. Але ж няхай кожны робіць, што яму лепш, і там патрэбны людзі, дык яшчэ як! Распіскі Яззпка там выдасьць, як прыедзе, але ж яны проці уселякіх распісак. За сябе я вышлю зараз жа, разам з копіямі пастаноў. Дзе Анэтка, напішыце мне!