Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Усім Вам крэпка цісну руку Ваша хворая Палута.
Тутака заклаўся федеральны беларуска-украінскі гурток сац. народнічскай моладзі — кіруюць бел. і укр. с-р. На першым сходзе старшыней быў Грыб, а даклад чытаў укр. Кобэрскі. Гэта адчынілася народніцкая школа. Дужа усей моладзі спадабалася. Заметку аб гэтым памясьціце у Крывічу.
582.1.49:065&г
Дакладная дата невядомая.
3505. Ліст Янкі Станкевіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 17.11.1923
Вельміпаважаны Пане Вацлаве!
Вы пеўна на мяне вельмі злуіцёся, што я дагэтуль ня прыслаў матар’ялу, але ведаеце, я ня шмат і вінен.
12. XI здаў экзамен т.зв. філёзофічна-пэдагогічны, які здаецца посьле трох гадоў навукі. Гатуючыся да экзамену, не хадзіў на лекцыі й семінары, дык трэ’ было потым даганяць. За год буду маць права скончыць, але ці скончу за гэты час, вялікае пытаньне, мо прыдзецца павучыцца яшчэ даўжэй. Дык цяпер працую, колькі хапае сіл. Гэта будзе мой запраўдны працоўны год. Пачаў пісаць працу на дактарат, дык апрацовуючы, спадзяюся, што можна будзе тое-сёе пасылаць у «Крывіч».
Цяпер-жа пасылаю разгляд Вашэе тэрмінолёгіі і ст. «Славакі».
Як я пісаў, я згаджаюся перасылаць Вам віленскія друкі. Ужо мне прыслалі гадавік «Н.Н.» за 1913 г. цана 50 цэнтаў амэр., кніжку «Вялікая шышка» Я.Нарцызавага цана 15 ц. ам., «Навука сьпеву» А.Грыневіча цана 15 ц. ам. і «Анельчына вясельле» цана 2 ц. ам. разам 82 ц. ам. Цяпер нічагусенькі ня маю грошай, дык як дастану стыпэндыю за сьнежань (каля 10.ХІІ), тагды Вам іх пашлю. Ліст з рукапісямі мог Вам паслаць ужо ты-
дня паўтара, але ня было грошай на пашт. маркі. Цяпер магу паслаць толькі дзякуючы таму, што пазычыў Вяршынін. Бачыце, гэты месяц у мяне грашавы крызіс, бо памог двом знаёмым студэнтам, якія прыехалі сюды й дагэтуль не дастаюць стыпэндыі, а так звычайна бывае ляпей.
Што да перасыланьня Вам віленскіх газэт, то іх ужо ад якогась часу, ня ведаю чаму, перасталі прысылаць Вяршыніну, дык я ня маю адкуль браць. Калі Вы хочаце даставаць, дык падпішэцеся на якісь час (цяпер выходзіць «Змаганьне» і «Крыніца»).
Мяркаваньні ў стацьці «Мова, народ, раса» дра Чужыловіча1 мне падабаліся. Ён піша аб рэчах элемэнтарных і наагул ведамых, але надзвычайна важна тое, што не глядзіць на палітыку і не баіцца маскалёў. Хто гэта такі др. Чужыловіч2, адкуль ён і дзе жыве?
3 Вашым паглядам аб назову «Крывіч» сусім згаджаюся. Мо’ што тут і ўдасца зрабіць.
На зьмену назову «Беларус» на Крывіч тут студэнты Беларусы глядзяць вельмі добра і то як з «Сэкцыі» так і з «Аб’яднаньня». Можна на’т сказаць, што захоплююцца гэтым.
Як я ужо пісаў «Крывіч» з N04 будзе прадаваць Галубянка. 3 першых трох нумэроў я крышку прадаў, крышку потым раздаў, згодна з Вашым лістом, а астачу аддаў Галубянцы, расьпіску яе сюды прыкладаю.
Прадаў гэтулькі: №1 — 3 экз студэнтам па 4 кр.ч. = 12 кар. чэс., 2 экз. ў «Нашей Р'Ьчн» па 2,60 кг.ч. (35% спуску) = 5.20 к.ч.; №2 — 3 экз. студэнтам па 4 к. = 12 кар. і 1 экз. у «Н. Р’Ьчіі» па 2 к. 60 = 2.60 к.ч.; №3 — 2 экз. студэнтам па 4 кар. чэск. (8 к.ч.) і 1 экз. у «Н. Р^чн» па 2.60 = 2.60. Разам 42,40 кар. чэск., якія прашу вылічыць з належнага мне гонорару.
«Бел. Студ.» №6 паслаў Вам 4 экз., пеўна Вы дасталі. Скора будзе № новы. Напішэце калі ласка, калі-б журнал стаўся толькі літэратурна-навуковым, мог-бы ён карыстацца, як і цяпер, падмогаю ад Вас?
Тут у нас ня ўсё добра. 3 тых, што сёлета прыехалі ё каля 30 чал. без стыпэндыі. На гэтым галодным грунце разьвіваецца «зьменавехаўства». «Аб’яднаньне паступовага бел. студэнства» разьбілася на дзьве часьці. Там утварылася група марксістаў, запраўды «зьменавехаўцаў» (я радзіў ім звацца зьменатычнікамі) ці як яны хочуць «камуністых» — на чале з Цьвятковым. Марксістаў бадай што ня меней як с.-р. Калі-ж дадаць, што апрача «камуністых» ё яшчэ акдрытыя маскоўскія манархістыя, дык у «Аб’яднаньні і г.д.» с.р. астаюцца ў меншасьці. На’т Дварчанін выступіў з с.р. і назваў сябе беспартыйным марксістым, а запраўды ўсё робіць што хоча ад яго Цьвяткоў, пакінены вонках камуністычнае арганізацыі, каб мог свабадней агітаваць.
Грыба, Мамоньку й Бадунову хацелі прыняць сябрамі ў Беларускую Раду, чаго яны вельмі дамагаюцца, але з прычыны гэткага разьбіцьця «Аб’яднаньня» з імі перасталі лічыцца і здаецца ня прымуць. Я ўжо думаў, ці не сказаць тут, што Вы пасылаеце с.р. у месяц 20 дал., бо гэтым можна было-б папсаваць ім усю музыку, але дзеля таго, што Вы пісалі мне гэта пад сакрэтам, узьдзержыўся. Аднак, калі-б дайшло да прыйманьня іх у Раду, ці не зрабіць гэтак? Гэта быў-бы найлепшы спосаб удзяржаць гэтых інтрыганаў.
Адпішэце.
Kara Вы паслалі ў Амэрыку?
Ваш Я.Станкевіч.
582.1.49:113&г
Дакладная дата невядомая. 1 Артыкул надрукаваны ў №4 «Крывіча» за кастрычнік 1923 году. 2 Эдмунд Зузэміль.
3506. Янка Станкевіч. Кароткі разгляд «Тэрмінолёгіі да анатоміі і фізыалёгіі»
Кароткі разгляд «тэрмінолёгіі да анатоміі і фізыалёгіі (глянь «Крывіч» №1)
Агульная загана тэрмінолёгіі тая, што аўтар блізу што сусім не паказуе жарол, якімі ён карыстаўся пры ўкладаньні яе.
Можна бяссумлеву прызнаць, што слоў з дзесяток ужыта дзеля перакладу добра. Вось гэтыя словы: ныркі, крохкі, зенка, зрэнка, чхаць, спаткнуцца, прастор, самапачуцьцё, мяхі, паддувалы, паходжаньне, функцыі арганізму, комплікацыя, жоўчны. Гэтыя словы ўжываліся агульна й дагэтуль у беларускай літэратурнай мове.
Ніжэйшыя тэрміны мо’ можна было-б прызнаць добрымі, калі-б былі мотываваны прыкладамі з народнае мовы, з песьняў, казак і г.п. або паказана, што ўтвораны па анолёгіі з будоўляй іншых беларускіх слоў, а пакуль гэтага няма, дык нельга аб іх сказаць ні добрага, ні благога: рашчына, рашчыньнік, рашчыняць; цекладзь, цякоміна. Прыпамінаю, што дзеля азначэньня «жндкостн» ё яшчэ слова «жыжка», прыкл.: Гушчу зьеў, а жыжку на кагал. Кіпень, кіпячая вада. Зацемлю, што «кнпятокь» пабеларуску «вар», «варатак». Мочеточшікь перакладзена мачацёк, посік; отбросы — адкідзьдзе, адпадзьдзе, ападкі; мозжечекь — мажджок; четырехолміе (вь мозгу) — чатырагорбіцца, затылочная кость — патылічная косьць; рябь на вод’Ь — таласа; драхлость — друзласьць; ворсннкн на кншечной стЬнк^ — пыхцікі; селезенка — салюзаўка; кіслота — кісладзь; але калі-б гэтае слова было благое, дык малое бяды, бо маем народнае беларускае «кісьля» (Ашм. п.). Печечная лоханка — нырковая шуплянка, шуплавіна. Наагул трэба сказаць, што спомненыя ў гэтай часьці тэрміны на беларускага філёлёга ня робяць благога ўражаньня.
Далей адцемлю словы, што няправільна пабудаваны або неадпавядаючыя слову перакладанаму.
углекйслота — воглякісь. Адкуль-жа ўзялося гэтае во? Можа быць вуглякісьля, а калі-б была добрая кісладзь, дык і вуглякісладзь. Таксама няправільна ўтвораны словы: воглякісты газ, воглявод, воглік; гэтае во бы з неба звалілася.
Свертываніе вельмі магчыма, што будзе сьцінаньне, але ня сьцінаньнеся, бо ся на канцы дзеяслоўнага іменьня адзнака польскае мовы.
Пйтать, ся добра адпавядае беларускае сыціць, ца; ё яшчэ ў гэтымжа значэньні беларускае слова жывіць, ца.
Пшпаніе ня можа быць насытнасьць, наагул гэткага слова ў нашай мове немагчыма ўтварыць, але будзе сыценьне (націск на ы, бо з націскам
на другім складзе значыла-б «жнр^ніе») або жыўленьне, насыіценіе — насыценьне; насыіценность — насьіценнасьць.
Пйтательный — сытны, штательность — сытнасьць. Ад гэтых слоў адхінаецца слова сыты, што значыць «жнрный», сыціня (мяса, жывёлы, чалавека) — «тучность», сыцёць — жнр-Ьть, сыцёньне — жнрЬніе.
Маскоўскаму слову «жнрь», «жнрный» адпавядае польскае duszcz, dusty а гэтым абодвум беларускае тук, тучны, а потым ужо тук дзеліцца на скром, шмалец, лой, сала, здор. Клусты, клушч пераробка польскага thiszcz, tlusty (у беларускай мове бывае, што тл або і адно т пераходзіць у к). Што гэта так, бачым з таго, што слова dusty паходзіць ад тьлсть, якое ў беларускай мове дало тоўсты (або таўсты) а ў польскай і чэскай dusty (стаўся пераскок ь). Жнровая ткань, кл-Ьтка, веіцество будзе туковая тканка, кл-Ьтка, матэрыя, а жнрный суп — тучная страва.
Страва гэта тое, што памаскоўску «супь» («первое блюдо»), а еміна наагул усё тое, што есца, дык пйіца, пшцевой будзе еміна, емннны; гшіцевой балансь, продукты — емінны балянс, продукты; пшцевод было-б емявод (бо побач з еміна ё і емя як семя, плямя і г.п.), так сама і вадавод.
Рот гэтак і будзе а напару яго назавуць губаю.
3 песьні й прыказкі відаць, што ё слова знадбень, але з іх нельга зрабіць вываду, што яно значыць прадмет, але — судзіна; гэта адпавядае й чэскаму nadobl
На «понось» скажуць у іншых мясцох лякса, але гэтае слова па свайму паходжаньню небеларускае, характар яго жаргонны; затое ё народнае беларускае ганячка (Ашм. п.).
Е печані (множны лік), а кожная з дзьвюх печаняў будзе печань.
Рычагь наагул вага, а тады ўжо дзеліцца на асьвер і г.п.
Шовь — бел. шво, множны лік швы, а сушво (але не сошвы) магло-б значыць тое месца, дзе зыходзяцца два швы (як суток, сумежны і г.п.).
Заместа канчавіны нэрваў і скорча мускулаў здаецца ляпей было-б ужываць канчаткі нэрваў і скарачэньне мускулаў.
Креспюобразна будзе на-крыж а ня крыжавата, якое было-б прыслоўе ад крыжаваты, але дзеля таго, што прымета крыжавы ня можа маць зьмяншальнае формы, няма крыжаваты, а значыцца й крыжавата немагчыма.
Ня ведаю, адкуль аўтар узяў слова павохнасьць дзеля перакладу «обоняніе». Дагэтуль мы ведалі слова нюх, а «обонятельные нервы» — нюхальныя нэрвы.
Лйцевые нервы будуць нэрвы твару, нэрвы аблічча, тварныя нэрвы, але не «натварныя нэрвы» (на азначае на чым, а яны не на твары, а ў твары).
Вкусовые нервы — нэрвы смаку, але не «смачавыя».
Познаніе нельга перакладаць пераз умеласьць. Калі мы каго або што пазнаём, ды[к] гэта будзе пазнаньне, калі проста знаем, дык знацьцё. Чалавек, які ўмее штось рабіць, будзе маць уменьне, будзе ўмелым чалавекам, адгэтуль умеласьць.
Умственное занятіе і одаренность не умысловая праца і здольнасьць, але разумовы занятак і здольнасьць, бо маем розум, а ня умысл.
Будзе не «краваток», а крываток, бо ў слове кроў о не пераходзіць у ы толькі пад націскам.
Ад слова пачырванець будзе пачырваненьне, а не пачырвеньне.
Возбужденіе перакладзена ўздойм. Аўтар тут крыху ўзышоў на сьцежку, але ня сусім. Скажуць «даняць», «даняло»; адгэтуль і можна ўтварыць назоўнае імя, якое будзе значыць «возбужденіе». Чэхі ад гэткага слова маюць dojem, у нас-жа па прыкладу займо, наймо будзе даймо.