Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Высота звука пер. «вышыня голсу». Называем «звук» гукам, дык будзе вышыня гуку. Аўтар аднак хоча ўжываць «голс» заместа гук. Слова «голас» у праславянскую пару, як кажуць адны, або ў балта-славянскую пару, як даводзяць другія, мала форму «golst», але каб ужываць яго цяпер у беларускай мове, на гэта трэба маць прыклад з беларускае мовы. Сказанае адносіцца і да ўсіх тых слоў, што ўтвораны ад «голс».
Прйхоіплйвый будзе пабел. пераборлівы або перабірлівы, але ня «прыхоцьлівы», бо апошняе зьяўляецца зьбеларушчаным маскалізмам.
«Прамені» полёнізм, але каса, коска, касуля, касулька беларускія народныя словы, ужываюцца ў значэньні маск. «луч» і польскага promien паміж іншым у Сакольскім і Віленскім п.
Лінаць значыць мяняць старую шэрсьць на новую, блекнуць — траціць свой спачатны колер, а вянуць — пачынаць сохнуць, дык «лннять» перакладзена блага.
Ад мяняць маем імя «мена», «менка», дык «обміінь веіцествь» будзе мена, менка матэрый.
Недомоганіе будзе няўздоленьне.
Маем якасьць або якіня, дык «доброкачественный» будзе добраякасны або добраякінны.
Маск. словам походка і поступь адпавядае нашае хада. Чалавека па хадзе пазнаеш (Ашм. п.).
«Валва» ё перакручанае маскоўскае «волна» і песьня тут нічога не даводзіць. У гэткім беларускім слове л мусіла-б перайсьці ў ў, што й маем у — воўна (у авечкі), бавоўна. Дык воўна ў авечкі, але хваля на рацэ.
Столбнякь ня можна перакладаць сутаргай, бо сутарга гэта сусім што іншае.
На «гной» (у скуле, вадыры) у Ашм. п. скажуць «возалак» (ад зала). Слова сусім добрае. Ці добра «глюз», ня ведаю.
Пытаньне: на чым апіраўся аўтар перакладаючы «брыжейка» пераз кавісма, члент. (тЬла) — чэляс, чувство — чоў, чувственный — човесны, чувствнтельный — чоўкі, чувствуюіцій — човісты?
Я.Станкевіч.
582.1.49:114-118
Дата невядомая.
3507. Студэнт-Беларус [Янка Станкевіч]. Славакі (Артыкул)
Дасланы для публікацыі ў «Крывічы»
582.1.49.093-095
Дата невядомая.
3508. Канвэрт ліста Альбэрта Курляндзкага (Данцыг) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 13.11.1923
582.1.49:180
Альбэрт Курляндзкі — савецкі агент у Данцыгу, 4.07.1923 быў прызначаны кіраўніком Беларускага Прэс-Бюро ў Данцыгу замест Ісака Лур’е.
3509. Расьпіска Віктара Вальтэра (Янкі Палына) за 20.11.1923 аб атрыманьні ім 470 карон чэскіх у якасьці ганарару за надрукаванае ў N04 «Крывіча» апавяданьне «Аднабочнікі»
582.1.49:126
3510. Дакладная запіска Аляксандра Мілінкевіча Прэзыдыюму Літоўскіх Стральцоў за 27.11.1923 аб партызанскай дзейнасьці на акупаванай Польшчаю тэрыторыі, арышце й зьдзеках у турме, з просьбай аб дапамозе
582.1.49:127&г-128
3511. Ліст рэдакцыі часапіса «Musij Zinynas» (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 27.11.1923 з просьбай перадаць для публікацыі ў часапісе «Musij Zinynas» артыкул «Гэрб Пагоні як разьвіцьцё сонцавага міфа» у сувязі з плянамі паданьня ў Сойм у 1924 годзе праекту зьменаў у літоўскім дзяржаўным гербе
582.1.49:129
3512. Ліст Палуты Бадуновай (Збраслаў) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 28.11.1923
Глыбокапаважаны дарагі таварыш Вацлаў!
Ці атрымалі Вы мае апошнія два «хворыя» пісьмы, бо пісала я іх у гарачцы. Калі атрымалі, то пэўна ж даведаліся з іх, што тутака ў Празе Крычэўскім і Цвікевічам утворана «Беларуская Рада ў Чэхаславакнн». Учора быў у мяне Заяц, ён чамусьці якраз папаў у Збраслаў на жыцьце, разам з Пракулевічам зьнялі сабе тутака пакой. Пэўна ж есьць мэта мяне сагітаваць у свой бок. Праўду скажу, што я саўсім згодна з Вашымі думкамі, выказаннымі яшчэ ў Бэрліне аб тым, што ня трэба нікога адкідаць ад беларускае працы, калі ён зьяўляецца карысным дзеля яе. Пакуль яны вядуць такую лінію: 1, заяўляюць сябе не Урадам, бо чэхі гэтага не дазваляюць, а Беларускім Нац. Цэнтрам за граніцай; 2, усімі мерамі хочуць выявіць сябе, як эс-эры, бо як і раней пісала Вам, украінцы іх моцна прыціснулі і мусілі яны — круці ня круці — зьвярнуцца да нас. Але гэтага мала, Цвікевіч усімі мерамі хоча, як мне здаецца, выказаць сябе амаль не правадыром эс-эраў беларускіх: чытае даклады на тэмы аб народніцтве і не вылазіць з украінскае хаты, дзе якраз зьбіраецца наша фэдэральная «Вольная Грамада». Мо ліст мой не дайшоў да Вас дык я паясьню, што такое В.Г. Арганізацыю гэту заклалі бел. с-ры і украінск. с-ры з мэтай прыцягнуць да народніцтва сацыялістычна думаючую студэнтскую моладзь. Гэта як бы школа народніцтва, куды можа прыходзіць кожны, хто
цікавіцца, паслухаць даклады і дэбаты. Але разам з тым уваходзяць туды і ўсе бел. і украінск. эс-эры. Вельмі думка добрая і карысная, як для развіцьця народніцкіх ідэй, так і для гуртаваньня моладзі, а разам тутака закладаецца моцны фундамент узаемаадносін паміж саціалістычнай Украінай і такавой жа Беларусью. У будучыне такія знаемства і такое цеснае сяброўства памогуць нам устанавіць добрыя адносіны паміж маладымі нашымі рэспублікамі.
Усе добра, але чаму Цвікевічу хочэцца быць нашым тутака лідэрам? Канешня, ён папаўшы ў атмасфэру ўкраінскага эс-эраўства, хоча ў іх вачах паказаць сябе нашым «галоўным» важаком. «Мы, прагаварыўся Заяц, так сказаць важакі беларускага руху заграніцай», а пасьля схамянуўся і паправіўся гм... я хацеў сказаць частка важакоў... Ён казаў на тэму аб тым, што быццам палякі афіцыяльна пратэставалі перад чэхамі па noBafly іх пераезда сюды, але чэхі супакоілі палякаў тым што, мол, Урад беларускі пераезджае ў Чэхію не як Урад, а як звычайныя палітычныя эмігранты, проці каторых чэхі нічога не маюць. Палажэньне іх матэрьяльнае пакуль што яшчэ неяснае. Здаецца ім дапамаглі украінцы — далі пазычку на кармленьня 30 бел. эмігрантаў студэнтаў, якіх чэхі да Нов. году ня маглі прыняць на стыпендзію за-тое, што позна зьявіліся. Ось жа, па славам Зайца яны цяпер займаюцца гэтым кармленьням, ну, канешне, і самі кормяцца. Што-ж гэта добрая справа, абы чэсна працавалі... Адно толькі для мяне ясна, што і тутака яны, асабліва Цвікевіч, хтка праявіць свае растачыцельныя замахі. У гэтым я пэўна. Пэўна я яшчэ і ў тым, што ён лезе ў партыю, каб нас там ізнутры разваліваць і вось Вам добры прыклад.
Як толькі прыехалі ковенцы, Мамонька, які да іх зьвярнуўся два разы у адзін дзень, раптам аб’явіў мяне сваім ворагам і нават так сурьезна паставіўся да мяне, што я ў тэй жа дзень выехала ад яго у Zbraslaw. Апрача таго ён так паскудна накламіў на мяне Грыбу, усе, што усімі разам гаварылася у яго хаце і ім і яго жонкай — усе зьвярнуў на мяне... і выйшла гнусная сьмердзякоўская плётка, якая нас так пасварыла з Тамашом, што мы вось ужо я хворая з 8га лістапада, а цяпер 28, ні разу не бачыліся і не гаварылі. Праўда, сьмердзякоўскі паступак Мамонькі не пашкодзіў яму на мае прыглашэньне зьявіцца у Zbraslaw. Але ён так упадачна сябе трымаў і такія жалкія словы казаў, «ат, мол, які я там сэкрэтар Рады», выходзіла так, няхай яны усе робяць, а мы людзі маленькія. Калі так казаў Мамонька, дык пэўна ж у іх адна думка з Грыбам, — яны далі ім шырокую дарогу, а самае горшае, карыстаючыся маей хваробай, яны дапусьціліся да таго, што спекулянт Цвікевіч ледзьве не апынуўся ў вачах украінцаў і грузінаў правадыром Бел. партыі с-р.
Канешня, гэта ўсе так кашмарна, так мяне абурыла спачатку, што я ня ведала і не хацела нават ведаць аб усіх гэтых справах. Тым тяжелей было мне, што я цяжка хворая лежала адна, усімі забытая на руках чэшскай сялянкі, маей гаспадыні. Добра, што украінец доктар прафэсар Укр. Інст. (дзе я залічана на стыпендзію, хаця і ня вучусь дый ня ведаю ці буду вучыцца, бо не маю сілы па 11 гадзін высіджываць на лекцыях, якія мяне ні каліву не цікавяць) Літоў па прозвішчу узяўся мне дапамагаць, выклапатаў пашпарт, дапамогу ад Укр. Грамадскага Каміт., хаця грошы у мяне
былі яшчэ Вашы. Тутака шмат жыве рускіх эмігрантаў, вось мяне даглядала жонка вядомага В.Булгакава, сэкрэтара Льва Толстого, дужа добрая жанчына, якая і цяперь кожны дзень даведываецца мяне. А з беларусаў бачыла я у сябе толькі маладзенькага, добрага таварыша Сяргея Бусла.
3 гэтага Вы бачыце, мой добры сябру, што проці мяне тутака зроблена ўсё, каб апарочыць мае імя, бо пушчана агідная плетка аб тым, што калі я Вас падтрымліваю, дык значыць у нас есьць нейкія інтымныя адносіны, нагаворана яшчэ мусіць тысячу карабоў, ды пакуль што да мяне не дакацілася. Ах, як я цяжка страдала і стагнала ад душэўных ран... Але дух мой зноў уваскрос і вось мае ворагі (я іх лічу разам з тым і ворагамі беларускага народу, бо яны спыняюць нармальнае развіцьце нашае працы за граніцай) даведаўшыся, што Бадунова папраўляецца і скора прыдзе на сходку, паслалі свайго красамоўнага Зайчыка, каб мяне разпалажыць і прымірыць. Што ж, я казала ўжо вышэй, каб я спадзявалася, што яны стануць шчыра і добра працаваць ну, і добра, усе мае асабістыя крыўды я заўсягды выбачаю і забываю, хаця гэта нават задзевае і маю чэсьць, як чалавека і кабеты. Але ж я добра ведаю гэтую нізкую публіку, якая ў мутнай вадзе рыбку ловіць — і мне цяжка. Так, даведалася ад Мамонькі, што яны пісалі да Грыба ліст такога зьместу, няхай, мол, Бадунова адмовіцца падтрымліваць Ластоўскага, тагды мы будзем разам з ею працаваць у Грамадскам Каміт. А справа тутака так абстаіць, — Грыб, хаця і ня бывае у мяне, дзякуючы Мамонькавай правакацыі, але, відаць, дабіваўся, каб я папала у гэту саму Бел. Раду. Меў ён на увазе, як мне здаецца тое, што там я буду лепш забезпечена матэрьяльна і буду мець больш вольнага часу. Канешня, з гэтага боку ён добры таварыш і больш нічога. Але ж палітыкі тутака няма аніякай. Я яшчэ раней сказала і потым праз Мамоньку перадала Грыбу, каб ён не рупіўся аба мне і за мяне і аба мне з імі не гаварыў, бо за грошы я яшчэ ад таварышаў не адмаўлялася і за грошы ніколі нігдзе не таргую беларускай справай. Ось жа пасьля таго на ZbraslawcKaM горізонте зьявіўся Заяц.
Усежтакі ім карціць, каб я ад Вас адмовілася, яны ня хочуць прымірэньня. Ось жа я цяпер скажу ім, што мы склічемо зьезд партыі, там адчытаемся усе адзін перад другім, пачысьцімся і прымірыся, а тады пачнем працу пад строгай партыйнай дысцыплінай і рукаводствам. Ніхто ня будзе у нас ні разтачаць грошай грамад. ні гандляваць беларускай справай, ні займацца гульней у профэрансы і кутежамі па рэсторанах, ні плётак, ні брудных размоў сярод сваіх і чужых мы не дазволім і, ось калі яны згодзяцца і чыстасэрдэчна пачнуць выпаўняць свой абавязак перад бел. народам, то пэўна ж можам і разам працаваць.