• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    8.IX. Быў у нямецкага прадстаўніка (меншасьці нямецкай у Польшчы) Д-ра Бэнса. Ня мог з ім згаварыцца, бо ён не знае ніводнай славянскай мовы, а я замала знаю нямецкую. Умовіліся сустрэцца ў Пурыцкага заўтра.
    9.IX. Быў у Прэзыдэнта Петрашэвіча. Гаварылі, між іншым аб выступленьнях робленых супроць мяне Цвік і Ко. Падышоў ў часе размовы Пурыцкі. Пры Пурыцкім Др. Петрашэвіч сказаў што мае інформацыі зусім згаджаюцца з тым, як інформаваў яго Олесьніцкі.
    Прыехала Бадунова, была у гасьцінніцы, вечарам я яе здыбаў у Анэткі. Яна сказала што ехаць у Жэневу згаджаецца і лічыць паездку патрэбнай. На 6-ю в<ечара> запрасіў да сябе Пурыцкі мяне і Бадунову. У Пурыцкага сустрэў Пфайля, z якім умовіўся што да перакладу нашага мэморьялу. Пурыцкі сказаў што у яго былі Цвік і Крычэўскі і запрапанаваў сустрэцца нам у яго. Мы згодзіліся. Адбылася бурная размова пры прышоўшым разам з Цв. і Крэч. Краскоўскім і Пурыцкім. Бадунова востра станула супроць Крыч. і Цьвік. У выніку размовы Цвік. і Крыч. заявілі Пурыцкаму што калі я паеду у Жоневу> то яны будуць протэставаць. 3 гэтым вышлі. Вечарам гаварылі яшчэ у гасьцінніцы і умовіліся, што я і Бадунова прыедзем на дзень у Прагу, дзе будзе пастаноўлена Прэзыдыумам Рады хто паедзе.
    10. IX. Працавалі з Бадуновай над мэморьялам. Аддаў паспарты візаваць у Літ. пасольства. Вечарам былі у Пурыцкага дзе адбылася сустрэча прадстаўнікоў меншасьці: Пурыцкі (Літвін), я і Бадунова (Беларусы), Петрашэвіч (Украінец), Др Б[э]нц (Немцы). Спэцыяльнай гутаркі аб справах не было, толькі перазнаёміліся.
    11.IX. Працавалі мы з Б<адуновай> над мэморьялам, сьпяшаліся каб кончыць да 1й, г.зн. да поезду у Прагу, але аказалася віза не гатова.
    12. Чакалі візы Б<адуновай>. Я здаў у пераклад мэморьял.
    13. Візы усё яшчэ німа. Зрабілі націск на Пурыцкага.
    14.IX. Адбылося сабраньне у Ропа. (Kurfurstenstr №107) былі: Я, Бад., Пур., Рэйніс, Петрушэвіч, Др. Бэнс. Абмаўлялі парадак выступленьня.
    15. Віза для Б<адуновай> гатова. Затрымка была праз нас што трэ было зьмяняць пашпарт на літоўскі.
    A 1.15 ад’ехала у Прагу цьвёрда абяцаўшы вярнуцца у нядзелю рана каб вечарам выехаць разам у Жэнэву. Быў у мяне Пфайль з перакладам які я прачытаў з праф. Рэйнісам і парабіўшы папраўкі аддаў у перапіску на чыста.
    Будучы у мяне Пфайль падняў гутарку, што ён добра знаёмы з Ракоўскім, які цяпер назначан паслом у Лёндан, што ці ня добра было-бы з ім пабачыцца і пагаварыць.
    16.IX. (Нядзеля) Раніцой званіў Пурыцкі каб зайсьці да яго пазнаёміцца з жыдоўскім прадстаўніком. Мы з Рэйнісам пайшлі. Жыдоўскі прадстаўнік Др. Вікер(т?) выедзе пару дзен пазьней. Яму я перадаў білет куплены для Бадуновай.
    Выехаў я з Рэйнісам a 6.50 з Ангальтэр бангофу.
    Забыўся адмеціць. А[12]ай гадзіне атрымаў я тэлеграму ад Б<адуновай> з Прагі гэткага зьместу: «таварышы рашуча проціў маей паездкі рабіце як самі думаеце». А знача — яна ведае, што я думаю каб ехаць.
    17.IX. Быў у дарозе і вечарам прыехаў у Жэнэву. Затрымаўся Hotel des Alpes.
    18	.IX. Злажыў візыты Лозінскаму, Сідзікаўскаму, Янінасу, Раўлінайтнсу.
    19.	Пабачыўся з Gabrysam і Др. Янам. Аддаў ў пераклад на англіцкую мову мэморандум і ў корэктуру францускі пераклад. Была сустрэча з іншымі: Петрушэвіч, Лозінскі, Gabrys, Я, Рэйніс. Гаварыў з Янінасам.
    20.	Напісаў Кляўдушу аб паездцы ў Прагу. Улажыў тэкст да агульнай рэзалюцыі.
    21.I	X. Адбылося сабраньне у Hotel d'Ekiu у украінцаў
    22.	Здаў мэморьял у друк
    23.	Гасьціў у Габрыса ў горах. Бачыў у яго стараславянскі псалтыр пісаны уставам з застаўкамі.
    24.	Адбылося чароднае сабраньне
    25.	Было бурнае сабраньне з прычыны Вікера, які дамагаўся каб зварот у Лігу Нац. насіў легальны характар, а не палітычнай дэмонстрацыі. Урэшце пастаноўлена было без жыдоў рабіць выступленьне.
    26.	Чароднае сабраньне бяз Вікера і рэдагаваньне супольнай рэзолюцыі зьезду. Рэзолюцыя прынята.
    27.	Былі у Лорда Робэрта Сэсіля і у Нансэна.
    18. Сьніў Стаху сівой.
    28.	Перад выездам з Жэнэвы сьніў што я знашоў ў зямлі скарб з сярэбраных манэт: што капну то горсьць серабра кругом старога пня, ўрэшце адвярнуў кавалак пня, аж і той сярэбраны. Былі пры гэтым Юстын і Бацька. Ўвесь засыпаўся серабром аж па грудзі.
    [Нататкі на адваротных старонках:]
    [8r:J
    Dr. Владнм. Акнмовнч Внкер
    Barbarossastr. 14
    Тел. Notendorf 61-39
    Dr. Bruns
    Turmstr. 76a
    * Postsdamer str. 121c
    Союз Рускіх Ap[... ]
    [9r:J
    Пурыцкі Barbarossa str. 13
    Смдзнкаўскіс
    Kurfurstendam
    242 Litauische
    Gesandschaft
    Dr. Pietruschewitz
    Petrusevic
    Eizenacher str. 59
    Portal I
    [10r:]
    Грыб
    Radstin u Prahy
    C 266 u p. Hermanove
    pro T.Hryb
    Tsechoslovakie
    R.Z.1
    Warszawa
    Chmielna 68, 32
    Princenstr 15a bei Fr. Reiman
    [Hr]
    A.Duschewska
    bei Wienieke
    Filanderstr 34
    Berlin Steglitz
    John Charapuk
    Whiterussian Kommittee
    1632 N. Robejstr.
    U.S. of America
    Chichago II.
    [12r:]
    Алексей Александравіч Пфайль
    [13r:]
    Profesorius
    Rejnis, Laisve alleja 61.
    Dr. Петрушэвіч
    Berlin,
    [14r:]
    Рэйнскі вадапад пры ст. Шафгаузэн2
    Herrn
    D.Aneckstein
    Schoneichs
    bei Berlin Friedrichshagen
    Rahnsdorferstr. 72 bei Schulter
    [15r:]
    Адрэс Палуты Б.
    Filanderstr. 34 bei Frau Neuman Duschewska.
    Віталій Копысевь
    Полёва 8 W
    [16r:]
    Між красой дабром мысль жывым скача серабром прышчэ
    582.2.60:008-018 — р
    1	Р.Зямкевіч. 2 Першы раз В.Ластоўскі наведаў Рэйнскі вадаспад разам зь Іванам Луцкевічам у 1916 годзе. Памяці І.Луцкевіча прысьвечаны верш «Рэйнскі вадапад» (надрукаваны ў №2 часапісу Крывіч за 1923 год).
    3463.	Запіска Палуты Бадуновай (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Бэрлін) за 9.09.1923, пакінутая ў гатэлі
    г. Ластовскіій
    Я прнехала пз Данцпга повндаться с Вамп. Остановнлась у Душевской. Сегодня же надо нам во что бы то нп стало повпдаться.
    Уваж. Ваша Тетушка Палута 582.2.60:085 — ра
    3464.	Ліст Янкі Станкевіча (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 10.09.1923
    10.IX.1923 Вельміпаважаны Пане Вацлаве!
    Дастаў ад Вас ліст і чэк на грошы (а па чэку й грошы). Вельмі дзякую. Пасылаю тут расьпіскі (дзьве).
    Новай часопісі ў Празе няма. Гэта Украінцы кажуць аб «Бел. Студэнце», якога мы пасылалі ў усе белар. арганізацыі й сяр. бел. школы 1446
    па некалькі экзэмпляроў а так сама пасылалі і будзем пасылаць паасобны[м] людзём, якія ў даным прыпадку маглі замяніць арганізацыі.
    Аб тым, што Вы прыслалі 20 дал. на «Бел. Ст.» я нікому не казаў апрача сяброў рэдакцыі. Расказаў-жа аб гэтым публічна дырэктар украінскіх матуральных курсаў у Езофове здаецца Крывец ці Швец. Цяпер як Вы прыслалі проста па чэку мне, дык аб гэтым ніхто не даведаецца. Ляпей пішэце проста на маю кватэру (Praha II, Jecna 15 u pana Jance), бо Вяршынін хоць і добры чалавек, але калі слаць пераз яго, дык ён аб усім што пішацца можа даведацца.
    Гадавік «Н<ашай> Н<івы>» 1913 году выпішу. Ужо напісаў, каб прыслалі.
    «Крывіча» прынялі ў Празе нішто, але Грыб і найбліжэйшыя да яго вельмі «Крывіча» ня любяць, хоць і прымітыўным хлапцом ня могуць давесьці чым ён благі.
    Вучыцца тут у Празе адзін студэнт Беларус з Лепельшчыны Янка Капецкі. Я яго бліжэй знаю. Хоць ён дастае стыпэндыю пераз маскоўскі (расейскі) камітэт, але сьвядомы Беларус. Гэта культурны чалавек, ён ужо вэтэрынарны лекар (вэтэрынарыю скончыў у Расеі) і цяпер у Празе на апошнім курсе мэдыцыны. Ён піша навуковыя стацьці па вэтэрынарыі й гігіене. Друкаваў іх дагэтуль у маскоўскіх (расейскіх) журналах, але цяпер хацеў-бы друкаваць ў беларускіх. Дык напішэце калі ласка ці маглі-б дру[ка]вацца яго стацьці па вэтэрынарыі й гігіене ў «Крывічы».
    3 паважаньнем Я.Станкевіч.
    P.S. Пасылаю тут разам стацьцю «Патрэбна борздая падмога»1 і заметку ў хроніку. Напісаў усю праўду й шчыра. Апрача гэтага, ці ме маглі Вы пастарацца падмогі на Беларускую Гімназію ў Вільні ад Літоўскага Ураду? Калі гэтай падмогі ня будзе, дык плата за навуку ў гімназіі ў Вільні ўстаноўлена будзе высокая і там астануцца адны жыды, паповічы й г.п., бо ўвесь сялянскі элемэнт прымушаны будзе выступіць [з] яе.
    582.1.49:112&г
    1 Артыкул надрукаваны ў №4 «Крывіча» за 1923 год.
    3465. Тэлеграма Палуты Бадуновай (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Бэрлін) за 15.09.1923
    Lastowski berlin
    hardenberg hotel am 200 =
    praha: 4189 17, 15, 22, 25, -
    =nasy tawarysy rasuca procis majej pojezdki.
    rabicie jak sami dumajecie = paluta +
    582.2.60:084 — a
    3466. Ліст Вацлава Ластоўскага (Жэнэва) Леапольду Родзевічу (Вільня) за 20.09.1923
    Высокапаважаны пане Леаполодэе.
    Бачыўся з цёткай П<алутай>. Вельмі дзякую усім, хто не даў веры напасьцям супроць мяне. Ўся гісторыя в<ельмі> несмачная бо абаснавана на асабістых амбіцыях, а не на стасунку да справы.
    От-жа у рэчах першай грамадзкай вагі мне трэба бачыцца або асабіста з Вамі, або з С<¥аііковічо>м і то чым хутчэй тым лепей. Пішыце адповедзь-павядомленьне на той адрэс што пішэ аддаўчыня гэтага да Стахі, затрымайцеся там, дзе затрымлівалася яна калі бачылася са Стахай. Акром Вас двох, знача С., ніхто аб гэтым не павінен ведаць.
    Ваш, заўсёды шчыра паважаючый Вас — Власт.
    20.1X.
    82.2.60:049 — рк
    3467.	Ліст Вацлава Ластоўскага (Жэнэва) п. Язе (?) (Вільня) за 20.09.1923
    Шаноўная і даражэнькая п. Яга!
    Засылаю сэрдэчнае павітаньне Вам з Швайцарыі, дзе я часова баўлю. Буду в<ельмі> удзячан калі прыложаны да гэтага лісток перадасьце п. Леапольду Родзевічу, памагчымасьці каб ведалі аб ім толькі Вы і ён. Затым ўсяго лепшага шчыра сэрдэчны — Вацлаў.
    20.ІХ.23
    582.2.60:050 — рк
    3468.	Ліст Юозаса Пурыцкіса (Жэнэва) Вацлаву Ластоўскаму (Жэнэва) за ??.09.1923
    582.2.60:051 — ра
    Дакладная дата невядомая.
    3469.	Ліст Кляўдыюша Душэўскага (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (Бэрлін) за 21.09.1923
    Даражэнькі Вацлаў.
    1.	Захарка гневаецца чаму Ты паехаў у Жэнэву, а як яму сказалі, што дзякаваць Богу, што будзе хто небудзь ад беларусоў тамака, то ён сказаў: «Усе гэта добра, але чаму не з намі?
    2.	Яны відаць хочуць склікаць конфэрэнцыю. Мала я пакладаю надзей на конфэрэнцыю, дзе будуць верхаводзіць людзі проблематычнай этыкі. Конфэрэнцыя ім патрэбна на тое, каб пасьля мець мотывы на зьбіраньне (рачай стрыжэньне) грошы.
    3.	Карабач і Палікша яшчэ жывуць у Міністэрстве у кабінэце міністра, і здаецца выяжджаць не зьбіраюцца.
    4.	Слоўнік у друк не здадзены, бо ня ведаю хто і як павінен афармляць «заказ». Наагул цягнецца гэта справа лішне ўжо доўга, аж абрыдла.