Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
3. Ластоускі здауна вядзе дружбу з Душэускім і гэта яго прыватная справа. Але Душэускі і сам ведае, якая была вялікая памылка, што ен згодзіуся паставіць сваю кандыдатуру побач Вяроукіна, — і чэсна гэта прызнае. Памыляцца-ж кожды можа і памылкі не ганьбяць чалавека, калі ен іх усьвядамляе і імкнецца паправіць.
4. Так, пры мне адбыліся выбары Карабача на Старшыню Загр. Груп. Б.П.С-Р. і я падавау свой голас за яго. Гэта даводзіць, што я тады верыу у тое, што Карабач можа быць здольным кіраваць Загр. Групай, цяпер у мяне гэтай веры няма. Веру гэту забіла яго нявыразнае паступаньне.
5. У надзеі, што Карабач патрапіць наладзіць беларускую грамадзкаагітацыйную працу праз Мін. Бел. Спрау, справа гэта абгаварывалася у Дзярж. Калегіі Б.Н.Р. і пастановай (5 галасоу Дзярж. Калегіі + участваваушый пры гэтым сам Карабач), у якой я карыстауся роуным з усімі голасам без ніякае перавагі, рэкомандавалася Карабачу узяць працу у Міністэрстве Бел. Спрау у Літве. Што да культурнай працы, аб якой Карабач можа з такой самай компэтэнцыей гаварыць, як і аб каналізацыйных работах на Марсе, есьць запісь у пастановах Дзярж. Калегіі за подпісамі усіх, а не маей аднэй, а, знача, і на пастанову прыпыніць «культурную працу[»] Карабача, я меу уплыу у */э часьці ні болей, ні меней.
6. Я магу нясьці адказнасьць толькі за свае, а не чужыя паступкі.
7. Я узяуся за культурную працу прты Міністэрстве спачатку па пастанове усей Дзярж. Калегіі, як Старшыня Культурна-Асьветнай Камісыі. Пасьля выхаду з Ураду, шукау працы на пражыцьце у тым самым Мін. Бел. Спрау, гдзе працуе і грам. Карабач. Чаму Карабач і др. таварышы працуючы у Міністэрстве не ламаюць «фронту», а я бяручы работу ламаю? Зрэшта апошнія месяцы бытнасьці маей у Урадзе, кіраунічую ролю меу не я, а грам. Цьвікевіч, які плянова веу работу, кіруючыся да заняцьця становішча Старшыні у Урадзе (якому я урэшце і уступіу, выходзячы з Ураду) і так звана «агульны фронт» які адным вуглом націскау на мяне, усецэла яго ініцыятыва, помысл і інструмант, хто у гэтай акцыі разчаравауся, той і павінен прэтэнсыі свае зварачваць па належнаму адрэсу, а не да мяне.
II. Па поваду рэзолюцыі.
Ці-ж высказаньне агульна вядомых прауд правокуе Камітэт Загр. Гр. П.С-Р.? Ці-ж Камітэту не вядома, што у Празе істнуе другі Загр. К-т Б.П.С-Р. у ліку якога знаходзяцца засноуцы партыі і яго датыхчасовыя ідэолегі, якія выступаюць на міжнародных сацыалістычных зьездах і вінавацяць сяброу Ковенскай группы Б.С-Р. у «якшаньніся з монархістамі» нават у друку? Усе гэта вядома, то якім-жа грамадзкім і моральным правам К-т піша у сваей рэзолюцыі аб маей «спробе спровакаваць палітычна К-т»?
III. Што да Камісыі выбранай разгледзіць інцындэнт.
Дзеля таго, што у склад камісыі уходзяць сябры Ураду, якія здауна мяне падтачывалі і, нідауна, спаміж якіх адзін (А.Цьвікевіч) пахваляуся, 1410
што ен зьбіраецца «хараніць Ластоускага по первому разряду», я лічу, што безстароннага суда у памяненым складзе Камісыя вынесьці ня можа. Маючы-ж абразу са стараны Карабача і у рэзолюцыі, са стараны К-ту, я трэбую трэцейскага суда і прапаную у склад суда т.т. Кайрыса (літ.с-д.), Янушкевіча (літ.с-р.) і Кагана (р.С-Р.). Бо ад стараны з якой ідуць нагрожкі і нападкі, я безстароннасьці і прауды не спадзяюся, веры да яе не маю і на яе суд не згаджаюся.
Падпісау В.Ластоускі.
582.1.44:064-065 — мк
3419. Запіска Вацлава Ластоўскага (Коўна) Кляўдыюшу Душэўскаму (Коўна) і адказ К.Душэўскага за 13.07.1923
Даражэнькі
Памажы, хоць крыху рабіць экспэдыцыю. Я прост фізычна не магу справіцца, а журнал надрукаваны ляжыць каторы ужо дзень. Ты заўчора абецаў, учора абецаў прыйсьці памагаць і ўчора прышоў толькі вечарам, a сягоньня хіба ізноў вечарам толькі прыдзеш. Мне аднаму і пісаць, і карэктаваць рукапісы і блізка ня ўвесь друк, бегаць у друкарню, запрагаць сваю жонку да помачы — поцяжка. Ты павінен узяць палавіну работы на сябе.
ВЛаст...
Заўсёды магчымы гэткія рэчы і нападкі калі няма арганізаванасьці. Дзеля гэтага лічу неабходным. 1. Пунктуальна акрэсьліць якая работа на кім ляжыць 2. Хто за што у першы чарод зьяўляецца адпаведным. 3. Павінны быць хоць прыблізна вызначаны дні і гадзіны на работу, патрэбуючую супольнай працы. Інакш будзе вечная навязка у рабоце, трата часу на хаджэньне адзін да другога і несмак.
На сколькі я уцяміў, выданьне журналу патрэбуе:
1. Пісаньне аддзелу I (або падбор матэрьялаў)
2 " " II
3 " " III
4 " " IV
5 Рэдакцыя " I
6 " " II
7 " " III
8 " " IV
9. Здача матэрьялаў у друкарню і усе перагаворы з друкарняй
10. Карэктура
11. Экспэдыцыя
12. Здача на камісыю
13. Скарбніцтва
14. Рахунковасьць
15. Зносіны з падпішчыкамі
16. " " пісьменьнікамі
17. " " гандлевымі агентурамі
18. Зносіны з Літвінамі
19. Унутраны распарадак
Лічу патрэбным, знача, каб кожды з нас узяў на сябе роўны, па рабоце, лік працы і пільнаваў у першы чарод гэту працу. Пэўнеж есьць работа і сумесная, таксама трэба і дапамагаць адзін другому і у працы безпасарэдна да яго недатычачай.
Калі гэта ня будзе праведзена у жыцьце, то магчымы заўсёды непрыемнасьці.
Кляудуш.
582.1.49:171&г
3420. Выпіска з пратаколу сходу Беларускае Партыі СацыялістаўРэвалюцыянэраў (Загранічная група) 14.07.1923 у Коўне аб выключэньні Вацлава Ластоўскага й Кляўдыюша Душэўскага з Загранічнай групы БПСР у Літве
582.1.44:081&г — рк
3421. Квіток аплаты за тавар, куплены Ластоўскім у фірме «Danzig-Rumanische Bank u. Handelsgesellschaft in. b. H.» за 1.175.000 марак 17.07.1923
582.1.49:175
3422. Нататкі Вацлава Ластоўскага на аркушы паперы
калі ехаць і куды
аб хлопцах
адбітка
казкі
амэрыка
перапіска на маш
слоўнік
Гн. Ласт есть? — Выехал.
Заяц.
Латв. паслу: Л. служыць у нас.
Янінас выступіў не па сваей волі
582.1.49:176
Дата невядомая.
3423. Тэлеграма «Якубоўскага» [Вацлава Ластоўскага?] (Данцыг) «Езукевічу» [Адаму Станкевічу?] (Вільня) за 17.07.1923
jezukiewicz
Kosciol swientego Mikolaja
Wilno
Dia Cikoty Stop
Dotychczas niedostalem obiecanej oplaty za renkopis geografji1. Czekam natychmiastowego wyslania Kirschbaum Brotbaenkerstr Nummer elf Danzig
Jakubowski
582.1.49:177 — рк
Дакладная дата невядомая. 1 Гэты паўтараны ў наступных дакумэнтах крыптаграфічны тэрмін застаецца неразгаданым.
3424. Тэлеграма «Якубоўскага» [Вацлава Ластоўскага?] (Данцыг) «Езукевічу» [Адаму Станкевічу?] (Вільня) за 17.07.1923
jezukiewicz
Kosciol swientego Mikolaja
Wilno
Dia Cikoty Stop Kiedy bendzie wyslany renkopis geografji telegrafujcie Kirschbaum Pfefferstadt 78 Danzig Stop
Jakubowski
582.1.49:178 —mk
Дакладная дата невядомая.
3425. Тэлеграма «Цэкоўскага» [Андрэя Цікоты?] (Вільня) «Якубоўскаму» [Вацлаву Ластоўскаму?] (Данцыг) за 18.07.1923
jakubowski kirszbaum
brotbaenkergasse 11 gdansk
190/18 wilno 5394 15/14 18/7 11 30
=podrecznik geografji jeszcze nie skonczony przekazalem go innym
= cekowski + vgl jakubowski kirszbaum 11 +
582.1.49:174
3426. Квіток уплаты за пражываньне ў гатэлі «Deutscher Hof» (Данцыг, Pfefferstadt 78) 16-19.07.1923
582.1.49:173
3427. Паведамленьне Камітэту Загранічнай групы БПСР (у Літве) Вацлаву Ластоўскаму за 20.07.1923 аб пастанове агульнага сходу 14.07.1923 выключыць яго зь ліку сяброў групы
582.1.44:066 — мк
3428. Справаздача Вацлава Ластоўскага з авансу на паездку ў Данцыг 14-20.07.1923
Справаздача з авансу на паездку у Данцыг ад 14. VII да 20. VII 1923 году
Атрымаў авансам ад п. выпаўняючага абавязкі Міністра Беларускіх
Спраў доляраў 15.-
Усяго Доляр. 15.-
Пятнадцаць доляраў. ВЛастоўскі
5 доляраў зьмяніў у Эйдкунен a 150.000 — 750.000
5 " " у Данцыгу a 180.000 900.000
Разам 1650.000
Выдаў:
Білет да Кенігсбэрга 50.000
Начаваньне у Кенігсбэргу 60.000
Білет да Марьенбурга 80.000
Начаваньне у Марьенбургу 40.000
Білет параходам да Данц. 30.000
Звозчык з вагзала
30.000
Звозчык у справах
30.000
Гасьцінніца у Данцыгу
240.000
Білет да Кенігсбэрга
100.000
Готэль у Кенігсбэргу
100.000
Білет да Вірбаліс
50.000
Харчаваньне за ўвесь час
840.000
Усяго мр.
1650.000
Білет да Эйдкунен
8.00
Абед у Вірбаліс
4.00
Білет да Коўны
8.00
Звозчык
3.00
Літаў 23.00
Усяго выдана 10 доляраў і 23 літы
10 доляраў = 100 літам + 23 = 123 л.
Атрымаў 15 доляраў = 150 літ. 123 = 27 л.
Двадцаць сем літаў вяртаю пры гэтым
14.X.23. ВЛаст...
582.1.49:172
3429. Ліст Міколы Чарнецкага (Ёзэфаў) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 20.07.1923
582.1.49:179&г
Пра зацікаўленьне «Крывічом», з крытыкай «Беларускага Студэнта», пра Амэрыку: «[...] Атрымалі «Прызьів» Антона Змагара. Ў Амэрыццы пачалі працаваць людзі, адарваныя сыны рыхтуюцца дапамагчы Бацькаўшчыне ў змаганьні яе з ворагамі і ліхою доляю [...]».
3430. Ліст Пятра Дзехцярова (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 24.07.1923
[...] Я выехаў з Вільні у Літву у пачатку (у красавіку) 1919 ад польск. репрессый н служыў як добраволец (прымаў учасьце ў бойках проціў полякоў) ў літоўск. воіскі да лістапада 1922 г. Усе вышей напісанае можа пасведчыць маіор Ружанцоў. [...]
582.1.49:181 &Г-182
582.1.49:186 — канвэрт
Пятро Дзехцяроў вучыўся ў Празе на архітэктурным факультэце.
3431. Фатаграфія віншавальнага адрасу Беларускага Сакольскага Гуртка (Прага) Рэнаце Тыршавай за 18.04.1923. Мастак Пятро Дзехцяроў
582.1.49:187
Бацька й муж Рэнаты Тыршавай — Індржых Фюгнэр і Міраслаў Тырша — заснавальнікі чэскага сакольскага руху.
3432. Cyrilo-Method. Vestnik Studentsky (Prfloha Jitra)
[3 артыкулам:] Ferd. K. Rones. My a idea cyrilometodejska. 582.1.49:188
Дата невядомая.
3433. Злічво за надрукаваны матэрыял у №1 «Крывіча» за 25.07.1923
Злічво
За надрукаваны матэрьял ў №1 «Крывіч»
выплачана гонорараў:
За ўступны артыкул 41 р. a 30 цн.
12.30
Вершы В.Ластоўскага 112 р. х 50 "
51.00
Апокрыф М.Богдановіча 74 х 30
22.20
Прыповесьць аб старым мужу 64 х 30 Аб найменьнях Гуды-Крывічы-Русь
19.20
Лесаўчыкі
750 р. a 30
225.00
Старабеларуская школа Беларусь і водка
200 a 30
60.00
Два вайсковых статуты
135x30
40.50
Думкі і разважаньні
150x30
45.00
Запіскі
Агляд культ. жыцьця
Агляд прэссы
Спад Расіі
Спад Польшчы
У Латвіі
У Літве
3 усіх старон
Тэрміналёгія