• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    асоб і залажылі свой журнал якій думалі будзе высьветляць усе думкі беларускаго студэнства. калі я як сябра рэдакцыйнай камісіі, на агульнам студэнтском сходзе аб’явіў аб гэтым утварэньні журнала і прасіў усіх сяброў прынять удел у праце то січас-жэ яны выступілі і заявілі што яны не хочуть прыймать ніякого удзела бо іх не запыталісь раней.
    Яшчэ па другое. Я прашу Вас калі можна прыслать мне гісторычный матеріал аб паходжэньні беларусоў ад геттоў, я хачу даказать гэтым безграмотным у гісторыі людям якіе навыт Вашаго автарытэта па гісторыі не вызнають, усе-ж такі калі убачуть матэрыал то можа згодяцца з праўдай. Тяжка і горка наблюдать на той вялікій раскол якій пачайся з іх прыездом сюда.
    Паважаны Ватцлаў Юстынавіч!
    Сягоньня я атрымаў ад Галубінцэва ліст дзе ен просіць пераслать прыкладзены пры гэтым ліст у Коўну Генералу Радж-Зенковічу. Можа будзе Ваша ласка і Вы перадасьце гэты ліст я буду Вам вельмі удзячны.
    Можа Вы маглі-бы паслать мне што небудзь з беларускай літэратуры.
    Мой цяперэшній адрэс:
    Praha. Katefinska ul.
    Anatomicki Ustav.
    Studentu Janu Ermacenko.
    Бывайце здаровы. Перадайте мае прывітаньня усім паважаным сябрам беларусам.
    3 павагай Ян Ерма...
    582.1.43:152&г-153&г
    3344.	Ліст Эдмунда Зузэміля (Кёнігсбэрг) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 14.12.1922 у справе расцэнак на друкарскія працы ў Кёнігсбэргу
    582.1.43:185
    3345.	Інфармацыйны Бюлетэнь Цэнтральнага Беларускага ПрэсБюро (He для прэсы). №1. 15.12.1922. Коўна
    582.1.43:121-123
    3	паведамленьняў:
    «• Вярнуўшыся з падарожа да Лёндана С.Жытлоўскі часова знаходзіцца у Нямеччыне, дзе ён заняты устаноўленьнем зьвязі паміж жыдоўскімі арганізацыямі Беларусі і за межамі. Адрэс: Бэрлін, Мотцштрасэ, 21.
    • У пачатку будучага году у Дзьвінску мае адбыцца культурна-прасьветны зьезд [...]».
    3346. Ліст Міколы Вяршыніна (Прага) Вацлаву Ластоўскаму (Коў-
    на) за 16.12.1922
    Прага 16 ХП 1922 г.
    Многапаважаны пане Старшыня!
    9 і 13 гэтаго месяца я паслау два пісьма і кніжку Пятру Антонавічу1 у якіх прасіу каб ен паінфармавау Вас або усім што робіцца у нас.
    Цяперака з тэлеграммы я даведауся, што П.А у Дзьвінску разам з А.І.2. Калі П.А не хутка вернецца адтуль дык будце ласкавы п. Старшы1364
    ня распечатайце гэтыя лісты і прачытайце, каб мець аба усім справы, тым больш што к Вам у Коуну паехау Мамонка. У нас цяперака нічога новаго. Польскія газэты «Slowo» ужо больш не прыходзяць. «Нашу Будучыну» і іншыя цікавыя газэты буду прысылаць Вам. Працую цяперака над меморандумам аб 40 студэнтах для вучыцельскаго інстытуту, але сам не пэуны ці выдзе што з гэтаго, тым болып што трудна будзе раптам набраць вучэнікоу і добра кваліфікованых прафэсароу, каліб нават чэскі урад і сгадзіўся на гэта. Вядома што для Гродзенскіх і Наваградскіх шлях ляжыць праз Коуну. Дапусьцім што візы яны дастануць. Але ж ці у сілах Вы будзеце атпрауляць іх сюды? (Я дагаварыуся каб нашых студэнтау у ліку 7 чалавек дадатачна было прынята у Украінскую гаспадарскую акадэмію у Подэбрадах і паслау пісьмо у Вільню каб іх не пасылалі праз Коуну, калі не будуць мець сваіх грошай на усю дарогу.)
    Мне хацелася-бы ведаць Ваше здане па гэтаму поваду. Я сусім не веру тым, што кажуць «Урад грошы мае», бо каб ен меу, то пэуна што дау бы ім на праезд. А калі не будзе мець, то тагды што?
    У нас ужо зарганізавалася тов. журналістау «народау Востока Европы» і выдае інформаціонные бюлетні два разы на тыдзень. Нам патрэбны найнавейшыя справы з мейсц. Дык вось зрабіце калі ласка загад каб справы гэтыя дастауляліся мне як найхутчэй (калі толькі справы верныя). Аб гэтым раблю зносіны з Варшавай і Вільняй таксама.-
    14 г.м. быу маленькі канцэрцік нашых студэнтау разам с квартэтам (музыкальным) чэскіх студэнтау у памяшчэні «Руско-Чэскай Едноты» На першы пачатак ен вышау нічога сабе. 3 украінцау было нескалькі «камітэтчыкау» але правые украінцы недавольны гэтым. Яны кажуць: «Вы ідзеце разам з чорнасоценнымі маскалямі і чэхамі» і г.д. Канцэрт гэты рабіуся бяз маяго ведама і я за яго не адпавядаю, але калі я быу пастаулен перад гатовым фактам, то павінен быу быць там як прэдстаунік і негледзячы на некатарые недастаткі (малую рэпетыцыю у пеніі, неуменя дзержацца і г.д.) скажу, што ен вышау не сусім дрэнна,-
    Калі ласка абсудзіце справу на шчот арганізаціі новай парціі, аб якой я пісау П.А. і паведамце міне.-
    Віншую Вас, Вашу пані і усіх знаемых з наступаючымі святамі Каляд і Новаго году.
    Будце здаровы	М.Вершынін
    Хацеласяб як найхутчэй атрымаць адказ аба усім.
    582.1.43:161&г-162&г
    1	Крэчэўскаму. 2 Цьвікевічам.
    3347. Квіток аб уплаце за багаж 600,за 16.12.1922
    582.1.43:069
    3348.	Рахунак за 23.12.1922 аб уплаце фірме «Gerschonowitsch & Spiess» 7.930,ням. марак за перасылку памнажальнага апарата
    582.1.43:068
    3349.	Паштоўка Янкі Станкевіча (Праіа) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 26.12.1922
    Вельміпаважаны п. Ластоўскі!
    Віншую з Калядамі й Новым Годам і жадаю ўсяга найлепшага.
    Ваш Янка Станкевіч
    26/ХІІ. 22.
    582.1.43:016
    3350.	Ліст Рамуальда Зямкевіча (Варшава) Вацлаву Ластоўскаму (Коўна) за 27.12.1922
    Яго Міласьці Пану Власту. Вельміпаважаемы Дзядзька!
    Толькі цяпер адказываю на Ваш ліст. Вельмі усьцешыўся, што наканец узяліся у Вас да працы і пачалі выдаваць такі надта паважны месячнік «Беларускі Сьцяг».
    Нарешці беларуская эміграцыя увайшла пад правільны сьцяг і на добры шлях!
    Віншую Вас з гэтым і жадаю спору ў працы!
    Аб маей працы для Вас і гутаркі быць ня можэ: падтрымаю усімі маімі сіламі. Стацьці буду перасылаць або з Варшавы або з Гданска, скуль буду высылаць скаромнае. Сяджу цяпер і гатоўлю для Вас спэцыяльна літэратурна-гістарычна-крытычна-інфармацыйны матэр’ял аб уселякіх справах. Стаю я цяпер з боку, але пільна узіраюся навакол мяне. 3 гадам Антонам1 я у надта халодных стасунках. 3 Дубейкоўскім на нажах, бо ён на службе у дэфэнзывы, што мне удалося раскрыць і даказаць.
    Працую над гісторыяй паходу арміі Генэрала Булак-Балаховіча. Як ні як ён адваеваўшы кавалак Беларусі апавесьціў і зрабіў першы рэальную «незалежнасьць». Калі б не інтрыгі Савінкова, Алексюка і жыдоў, справа выглядала бы іначэй. Архіў «генэрала» у маім распараджэньні. Нататкі нябошчыка Ядвігіна Ш., каторы ішоў з арміяй, я перапісаў у сына, што жыве цяпер у Варшаві. Апрача гэтага запісаў я са слоў Дзергача (^Адамовіча) шмат фактаў, каторыя правераю у гутарках з ваякамі Балаховіча і сьв. пам. Семенюка. Зрабіць гэта разумеецца трэба і то якнайхутчэй, бо падзеі у памяці заціраюцца, а не напісанае і не друкаванае не дасьць ніколі будучым пакаленьням зразуменьня праўды. Гісторыя партызанткі Семенюка, а так сама «Зялёнага Дуба» цікавіць і займае маю увагу, але кожнае па асобку.
    Разумеецца, што усё гэта у адрыўках будзе Вам послано для друку у «Бел. Сьцягу».
    Пагляд мой на стацьцю: «Пагляд П.Безсонова на беларускую справу»2 не надта добры. Абсолютнанезгаджаюсяздумкаміаўтарастацьці! Скажу што тутака матэр’ял апанаваў аўтара а не ён яго!
    Справа у тым, што Безсоноў проста па-нашаму злодзей, а па літэратурнаму плягіатар. «Сборннкь білорусскнхь niceHb. Москва 1871» не яго уласнасьць, бо Безсоноў ніколі не зьбіраў этнографічнага матэр’яла на Беларусі, дзе коратка быў, а выдаў гатовы матэр’ял беларускага этно-
    графа Адама Чарноцкаго (Zoryan Dol§ga-Chodakowski), этнографа першаго у цэлай Славяншчыне!
    Шмат на гэтую тэму я гаварыў у 1917 гаду у Петраградзе з ЭпімахамШыпіллай і з академікам Карскім. Карскі у сваіх «Беларусах» пішэ аб гэтым. Справа гэта ужо аканчацельна разьвязана. Аўтар стацьці называе Безсонова «адным з першых расійскіх этнографаў». Гэта так сама непраўда. Аўтар стацьці ня ведае што П.Борычэўскі беларус і пісаў па беларуску (рукапісы у мяне), што і П.Баброўскі і М.Кояловіч так сама беларусы, хоць як царскіе «чыноўнікі» і атіцепенцы.
    У расейскай навуцы Безсоноў даўно ужо вядомы як плягіятар. He адзін Венгероў, а усе паважныя крытычныя расейскія сілы робяць вялікія закіды у гэтым кірунку, як Якушкін, Ягнчь, А.А.Котляревскій, А.Н.Кнрпнчнііковь, А.Н.Пыпннь, ©.Н.Буслаевь, Н.в.Сумцовь. — П.Н.Якушкін гэтак піша аб Безсонове: «Родственннкн лн, друзья лн Кнріевскаго, ніікто не нм^ль права его трудамн позволнть д^лать нмя кому-ннбудь: это гр^хь не только передь памятью его, но это уголовное преступленіе передь обіцествомь. Какь могло Обгцество любнтелей русской словесностн нлн кто другой позволнть прнпнсать труды покойннка жнвому челов^ку, на томь основанін, что покойннкь умерт> н ему не надобны блага мірскія, а жнвому человіжу, хоть бы этоть человіікь быль н Безсоновь, отдать труды покойннка для прославленія своего нменн? Позволнть на первыхь же строкахь трудовь покойннка обругать всю дЬятельность его!» (стран. 471)
    А зрабіў жэ так Безсонов з працамі Рыбнікова, Кірэеўскаго і гэта вучоныя падкрэсьлілі і Безсонова справядліва асудзілі. Ня ведалі толькі аб Хадакоўскім!
    Песьні зборніка «Безсонова» усе адносяцца да Г омельскаго павету, дзе у Патёмкіна Чарноцкі (Долэнга-Ходакоўскі) іх зьбіраў. У перадмове да «Піісней» Безсоноў ясна піша, што меў пад рукамі рукапіс, пісаны лацінкай, польскімі літэрамі. Аўтар гэтае стацьці шмат знайшоў бы аб Безсонове у Берліне у бібліятэцы унівэрсытэта, бо вучоны польскі Aleksander Вгііскпег, прафэсар Берлінскаго Унівэрсытэта добра стараўся каб у бібліятэцы усё было. Рабіў гэта раней яго паперэднік праф. Ягіч.
    Так сама не магу згадзіцца з п. Іванам Трызнай3, каб К.Каліноўскі мог знаходзіцца пад уплывам Маркса, Бакуніна, Огарева ці Герцэна. Нічога падобнаго! Ён быў пад уплывам дэмакратычнай левай эмігранцкай польскай літэратуры, пад уплывам ідэй Ворцэлля, Лелевэля, Конарскаго, Камінскаго	 Пану Івану Трызьне невядома гэта літэратура, хацябы з працы Ліманоўскаго: History a demokracji polskiej (2 выданьне). A без спэцыяльных студый немагчыма пісаць беларускай літэратуры, бо гэта будзе такой «крадзенай» чужою, а пададзенай як за сваю, як «літэратура» Гарэцкаго4, поўная абмылак, недахватаў і непраўды.
    Партрэты Бэзсонова, Каліноўскаго і другіх маю. Студыяваў я іх пільна: першаго як «этнографа», бо гісторыя беларускае этнаграфіі — гэта гісторыя пачатку нашага рэнэсанса. Аб Каліноўскім перепісаў матэр’ялы у Кракаве і Раппэрсвілю (польскі музей у Швайцарыі). На апрацоўку трэба часу і спакою (пэўнасьці кавалка хлеба), тады работа пойдзе маланкою.