Аўтаспынам па Галактыцы  Дуглас Адамс

Аўтаспынам па Галактыцы

Дуглас Адамс
Выдавец: Логвінаў
Памер: 224с.
Вільня 2015
36.26 МБ
Ясна, ясна, адгукнуўся Зафод. Салют, Артуру! Рады, што ты паспеў даць драпака.
Яго правая галава азірнулася, кінула «Добры дзень» і адвярнулася ў бок, каб да схочу пакалупацца ў зубах.
Фольксваген працягваў:
Артуру, пазнаёмся: гэта мой стрыечны швагер Зафод Бібл...
Мы знаёмыя, перарваў Фольксвагена Артур.
Калі вы ляціце па шашы ды элегантнымі манеўрамі абмінаеце колькі ціхаходаў (і пачуваецеся пры гэтым усцешана і самазадаволена) і нечакана пасля чацвёртай хуткасці пераключаецеся на першую замест трэцяй, дык у гэты момант вы маеце магчымасць бачыць, як ваш рухавік выскоквае з капота і як вас самога магутным штуршком шпурляе з сядзення прэч, нешта падобнае адбылося і з Фольксвагенам Гольфам, якога гэтаксама знянацку выбіла з раўнавагі Артурава рэпліка.
Што ты сказаў?!
Я сказаў, што мы знаёмыя.
Зафод Біблброкс адразу састроіў дурня.
А, праўда? Знаёмыя? Дык...
Ён закусіў губу за дзясну.
Фольксваген абярнуўся да Артура яго вочы ярасна палалі. Ён адчуў, што зноў апынуўся на Зямлі, дзе па другім разе вымушаны няньчыцца з гэтым першабытным невукам, які абазнаны ў галактычных справунках
столькі, колькі камар з Ілфардскіх ставоў ведае пра жыццё ў Пекіне.
Што значыць, вы знаёмыя?! ускінуўся на Артура Фольксваген. Гэта ж Зафод Біблброкс з Бэтельгейзэ-5, разумееш, а не Піт Бірулькін з Дубліна.
Ды пляваць, адкуль ён, холадна прамовіў Артур. Мы знаёмыя і сустракаліся. Ці ж не, Зафодзе Біблброксе? Ці мне лепей клікаць цябе Філам?
Чаго?! выкрыкнуў Фольксваген.
Нагадай мне, калі ласка, папрасіў Зафод Біблброкс, а то ў мяне дрэнная памяць на расы.
Сустрэліся мы на вечарынцы... працягваў Артур.
Ды не можа быць, запярэчыў Зафод Біблброкс.
Артуру, адчапіся ты ад яго! ціснуў Фольксваген. Аднак Артура было не спыніць, не стрымаць.
На вечарынцы, паўгода таму. На Зямлі... У Англіі.
Зафод Біблброкс паківаў галавой, усміхнуўшыся і зрабіўшы вусны вяровачкай.
У Лондане, гнуў на свой капыл Артур. раён Айлінгтан.
А-а! вымавіў Зафод. збянтэжана перасмыкнуўшыся. На той вечарынцы!
Выгляд у Фольксвагена быў досыць варты жалю. Ён пераводзіў позірк з Артура на Зафода.
Чаго?! перапытаў Фольксваген. Толькі не кажы мне, што ты таксама бавіўся на гэтай нікчэмнай планетцы!
Вядома ж не, хуценька вымавіў Зафод Біблброкс. Ну, можа, скокнуў на пару гадзінак, па дарозе кудысьці там...
А я там на пятнаццаць гадоў захрас!...
Ну, далібог, я быў не ў курсе...
Але ты што там рабіў?
Швэндаўся, сёе-тое...
Ён пралез на чужую пагулянку і сапсаваў вечарынку-маскарад, злосці поўныя косці прамовіў Артур, раздурэўся і ўсё пайшло дагары нагамі...
Дык на Зямлі і без Зафодзіка такія штукі адпальвалі спрэс і штодня, уставіў Фольксваген.
...На гэтай вечарынцы, працягваў Артур, была адна дзеўчына... Хаця якая цяпер розніца!.. Усё роўна ўвесь наш шарык пайшоў з дымам, дык што цяпер...
Зямля ды Зямля! Колькі можна распавядаць казаную казку пра адну недарэчную планету? заўважыў Фольксваген. I як тую дзеўчыну звалі?
Ат, няважна... Добра, згодны, паводзіўся я з ёю не найлепшым чынам. Але стараўся, увесь вечар. Далібог, дзеўчына што трэба: прыгожая, абаяльная, страшэнна разумная... Нарэшце на нейкі момант я здолеў прыцягнуць яе ўвагу і пачаў быў нават нешта распавядаць, але тут на нас наляцеў гэты твой таварыш і сказаў: «Салют, красуня! Што, гэты гіцаль люты зануда? Дык, можа, пераключышся на мяне я прыляцеў з іншай планеты». I больш я яе не бачыў.
Гэта быў Зафод? выгукнуў Фольксваген.
Так, сказаў Артур, зіркаючы на Зафода і намагаючыся не выглядаць няўдахам. Але тады ў яго было толькі дзве рукі і ўсяго адна галава, і называў ён сябе Філам, і я...
...I ты мусіш прызнацца, што ён сапраўды прыляцеў з іншай планеты, прамовіла Трыліян, падышоўшы да іх з іншага боку капітанскага мастка.
Яна адарыла Артура прыязнай усмешкай, якая прыпячатала яго да зямлі, не раўнуючы як тона цаглін. Потым Трыліян зноў занялася кіраваннем зоркалёта.
На некаторы час запанавала ціша, і тут з разварушаных мазгавых звілін Артура на свет божы выцерабілася:
Трыліян Макмілан? вымавіў ён. А ты што тут робіш?
Тое, што і ты, адказала яна. Я прагаласавала, і мяне падабралі. Апроч таго, куды можна прыткнуцца выпускніцы з дыпломам па матэматыцы і яшчэ адным па астрафізіцы? Выбар быў просты: пачаць свой тыдзень на зоркалёце або ў чарзе па грашовую дапамо-
гу для беспрацоўных у цэнтры занятасці насельніцтва.
-	Бясконцасць мінус адзін, прамармытаў камп'ютар. Поўная сума неймавернасцяў.
Зафод Біблброкс азірнуўся, потым глянуў на Фольксвагена, на Артура і ўрэшце на Трыліян.
-	Трыліян, вымавіў ён. Дык што, усякія такія выбрыкі адбывацьмуцца кожны раз, што мы будзем уключаць рухавік Бясконцай Немагчымасці?
-	Баюся, гэта цалкам імаверна, адказала Трыліян.
14
«Залатое Сэрцайка» бязгучна ляцела праз касмічную цемру цяпер на старой добрай фатоннай цязе. Чатыром сябрам экіпажу было непамысна, бо яны адчувалі, што разам іх звёў не акт свабоднай волі ці якое банальнае супадзенне, а хутчэй нейкае кур’ёзнае вычварэнне фізічных законаў нібыта Hex­Ta паспрабаваў давесці, што стасункі паміж людзьмі падпарадкоўваюцца тым самым законам, якія кіруюць адносінамі міжатамамі і малекуламі.
Калі на салон карабля спусцілася штучная ноч, дык кожны з сяброў экіпажу быў рады зашыцца ў асобнай каюце, каб сабрацца з думкамі і даць усім падзеям годныя тлумачэнні.
Трыліян не спала. Яна сядзела на канапе і пазірала на маленькую клетку, у якой варушыліся дзве белыя мышы яе апошняя сувязь з планетай Зямля. Трыліян дамаглася таго, каб Зафод Біблброкс дазволіў узяць іх з сабою на зоркалёт. Яна, можа, ад пачатку і не мела намераў вяртацца на Зямлю, аднак яе моцна засмуціла ўласная абыякавасць да сумнай навіны. Катастрофа падавалася такой далёкай і нерэальнай, ажно ніякія думкі не ішлі Трыліян да галавы. Яна пазірала, як мышы варушацца ў клетцы ды скачуць шалёным галопам па пластыкавым коле, пакуль гэтае відовішча не захапіла яе цалкам. Ралтам яна адхіснулася і вярнулася на капітанскі масток, каб пабачыць дробныя зіхоткія знічкі і рыскі. Іх пакідаў за сабою карабель, рухаючы-
ся праз касмічную бездань. Трыліян пашкадавала, што не можа здагадацца, аб чым гэта яна стараецца не думаць.
Зафод Біблброкс не спаў. Яму таксама зрабілася прыкра, што ён не ведае, аб чым ён гэта сам сабе забараняе думаць. Колькі Зафод Біблброкс сябе памятаў, ён заўсёды пакутаваў ад невыразнага, абрыдлівага адчування, што частка яго самога знаходзіцца не з ім. Большасць часу ён даваў гэтаму адчуванню рады: запіхваў дакучлівую думку куды падалей ці проста стараўся на яе не зважаць, але нечаканае і невытлумачальнае з’яўленне Фольксвагена Гольфа і Артура Дэнта вярнула тое адчуванне зноў. Чамусьці яму падалося. што гэтая падзея ёсць часткай галаваломкі, якую ён не ў стане бачыць цалкам.
Фольксваген Гольф не спаў. Ён быў надта ўзрушаны думкай пра вяртанне ў шэрагі дзейных аўтаспыннікаў. Якраз тады, калі надзеі амаль не засталося пятнаццаць гадоў фактычна турэмнага зняволення скончыліся. Сумеснае непрацяглае падарожжа з Зафодам Біблброксам абяцалася стацца бліскучай прыгодай, аднак ва ўсім гэтым спатканні са стрыечным шваграм нешта Фольксвагену муляла і лрымушала заставацца напагатове. Навіна пра тое, што Зафод Біблброкс зрабіўся Прэзідэнтам Галактыкі, Фольксвагена проста агаломшыла. Тое самае можна сказаць пра аповед пра Зафодавы спосаб пакінуць займаную пасаду. Але што насамрэч хавалася за гэтым спектаклем? Пытацца пра гэта самога Прэзідэнта Галактыкі рацыі няма: падаецца, ён сам, творачы што-кольвек, проста шукае гузаў на лоб. Ого, гэты Прэзідэнт Галактыкі абавязкова штуку адпаліць! На ўсе жыццёвыя перашкоды Зафод Біблброкс налятаў з мяшанкай выкшталцонай таленавітасці і шчырага галавацяпства, і часцяком было цяжка адрозніць першае ад другога.
Артур спаў: ён вельмі стаміўся.
У дзверы Зафода Біблброкса нехта пагрукаў. Дзверы адсунуліся.
-	Зафодзе?
-	Ага?
У	авале святла абмалявалася постаць Трыліян.
Здаецца, мы толькі што знайшлі тое, што шукалі.
Што, праўда?!
Фольксвагену звесці вочы не ўдалося. У куце ягонай каюты прымайстраваўся маленькі камп’ютар з клавіятурай. Фольксваген сеў да яго і паспрабаваў укласці артыкул пра воганаў для «Падарожнай кніжкі», але не здолеў адшукаць трапных шпілек і скласці ніводнага з’едлівага пасажу, а таму кінуў гэты занятак і, ухутаўшыся ў халат, пайшоў на шпацыр да мастка.
Пабачыўшы там дзве постаці, якія ўсхвалявана вывучалі нешта, схіліўшыся над прыборнай дошкай, Фольксваген здзівіўся.
Бачыш? Карабель хутка трапіць на арбіту, казала Трыліян. Тут нейкая планета. На тых самых каардынатах, якія ты і прадказаў.
Зафод Біблброкс пачуў шум і падняў вочы ўгору.
Фольксвагене! сыкнуў ён. Хадзі сюды зірні.
Фольксваген падышоў і зірнуў. На экране зіхцеў шэраг лічбаў.
Пазнаеш гэтыя галактычныя каардынаты? запытаў Зафод Біблброкс.
He.
Я дам табе падказку... Гэй, камп'ютару!
Здароўкі, мальцы! імпэтна адгукнуўся камп’ютар. Пажондная кампанія тут збіраецца, як я пагляджу...
Завалі дынамік і пакажы выгляд за бортам! сказаў Зафод.
Святло на капітанскім мастку патухла. Экраны зазіхцелі, і іх святло адбілася ў чатырох парах вачэй, якія выглядалі неба звонку.
Але на экранах была абсалютная чарната.
Пазнаеш? прашаптаў Зафод.
Фольксваген насупіўся.
Ды не... адказаў ён.
Што бачыш?
Нічога.
Пазнаеш?
Ты ўвогуле пра што?!
Мы ў Туманнасці Конская Галава. Адна аграмадная хмара цемрадзі.
I пра ўсё гэта я мушу даведацца з абсалютна пустога экрана?
Адзінае месца, дзе ў Галактыцы можна ўбачыць абсалютна цёмны экран, гэта самае сэрца цёмнай туманнасці.
Цудоўна, адгукнуўся Фольксваген.
Зафод Біблброкс рассмяяўся. Выдавала на тое, што ён быў чымсьці моцна, амаль па-дзіцячы ўсхваляваны:
А-ёй, гэта ж страх як выдатна, а не проста цудоўна!
Дык чаму захраснуць у цёмнай хмары незямны кайф і мроя над мроямі? пацікавіўся Фольксваген.
А што ты чакаў тут знайсці? налягаў Зафод Біблброкс.
Ды нічога.
I ні зорак, ні планет?
He, нічога.
Гэй, камп’ютару! крыкнуў Зафод Біблброкс. Павярні вугал агляду на сто восемдзясят градусаў і пры гэтым ні гуку!
Спярша падалося, што нічога не змянілася, але потым на краёчку вялізнага экрана бліснула зыркае святло. Па экране прапаўзла чырвоная зорка велічынёю з