Аўтаспынам па Галактыцы
Дуглас Адамс
Выдавец: Логвінаў
Памер: 224с.
Вільня 2015
Так.
Нам зусім не падабаецца нашая праца, крыкнуў другі паліцыянт.
Можам сабе ўявіць, адгукнуўся Фольксваген.
А цяпер паслухай мяне, Біблброксе, і паслухай уважліва!
3 якой такой нагоды? адгукнуўся Зафод Біблброкс.
А з такой, што заўсёды прыемна паслухаць цікавага і інтэлігентнага суразмоўцу. Дык вось: або вы дадзіце сябе арыштаваць і трошкі патрываць нашы пабоі, ну, зусім крышачку (мы ж заўзятыя праціўнікі празмернага гвалту), або мы разнясем на друзачкі ўсю гэтую планету і яшчэ пару-тройку іншых планет, якія мы прыкмецілі па дарозе сюды!
Вы з глузду з’ехалі! загаласіла Трыліян. Вы гэтага не зробіце!
Яшчэ як зробім! адгукнуўся першы паліцыянт. Зробім жа? перапытаў ён другога.
Як рэпу згрызці! запэўніў яго другі.
Але на якое ліха?
Бо на свеце ёсць рэчы, які ты мусіш выконваць, нават калі ты прасунуты паліцыянт-ліберал, які ў даважак добры і датклівы чалавек, што не цураецца спагады да бліжняга свайго!
Хоць страляйце у мяне да гэтых хлопцаў даверу няма! прамармытаў Фольксваген, вагаючы галавою.
Адзін паліцыянт крыкнуў другому:
Можа, яшчэ трошкі іх пазабіваем?
Ну так, чаму ж не пазабіваць! адгукнуўся той.
Яны выпусцілі яшчэ па адной магутнай смерцямётнай чарзе.
Гарачыня і шум стаялі неверагодныя. Пакрысе камп’ютарная шафа пачала плавіцца. Модуль растаў амаль цалкам, і тонкія цуркі расплаўленага металу ўжо сцякаліся да месца, дзе чацвёра вандроўнікаў скруціліся ў тугі клубок. Прыгнуўшыся яшчэ больш. яны сталі чакаць свайго канца.
33
Аднак от хоць ты што канца ніяк не надыходзіла.
I тут абсалютна нечакана страляніна сціхла, і ўсталявалася раптоўная ціша, якая перарывалася здушаным булькатаннем і глухім пошумам.
Чацвёрка пераглянулася.
Што здарылася? запытаў Артур.
Яны перасталі страляць, сказаў Зафод Біблброкс, паціснуўшы плячыма.
3 якое прычыны?
Ліха іх ведае. Можа, хочаш пайсці і спытаць?
He.
Яны сталі чакаць.
Гэй, там! не вытрымаў Фольксваген.
Hi гу-гу.
Дзіўна...
Можа, засада?
Кемлівасці ім не хопіць.
А што гэта быў за глухі пошум?
Халера іх ведае.
Яны пачакалі яшчэ колькі імгненняў.
Усё, пайду зірну, паведаміў Фольксваген.
Ён агледзеў астатніх:
Дык што, значыцца, ніхто не скажа: «Ой, не, Фольксвагене, не трэба табе туды хадзіць, давай лепей я замест цябе»?
Усе астатнія закруцілі галовамі.
- Ну і хай сабе, сказаў ён і падняўся ў поўны рост.
Які момант нічога не адбывалася.
Потым. праз нейкую секунду ці блізу таго, нічога працягвала не адбывацца. Фольксваген углядаўся праз рэдкі дым, які тачыўся саспаленага камп’ютара. Фольксваген асцярожна вылез на адкрытую прастору.
I па-ранейшаму нічога не адбылося.
За метраў дваццаць праз дым Фольксваген неяк згледзеў аднаго з паліцыянтаў, апранутага ў скафандр. На адлегласці дваццаці метраў у процілеглым куце ляжаў другі паліцыянт. Нічога іншага ў поле зроку не трапляла.
Усё гэтыя дзіўноты Фольксвагена вельмі ўразілі.
Паволі, апасліва, ён пакрочыў да першага паліцыянта. Нягледзячы на набліжэнне Фольксвагена, паліцыянт зусім не зварухнуўся і працягваў ляжаць абсалютна нерухома, нават калі Фольксваген падышоў і паставіў нагу на смерцямёт, які быў па-ранейшаму заціснуты ў паліцыянцкіх пальцах.
He сустракаючы супраціву, Фольксваген нахіліўся і падняў зброю.
Паліцыянт быў відавочна мёртвы.
Пры хуткім аглядзе выявілася, што мёртвы паліцыянт паходзіў з планеты Благулон-Капо. Ён быў метанадыхаючай формай жыцця, чыё выжыванне ў прарэджанай кіслароднай атмасферы Магратэі наўпрост залежала ад скафандра.
Выдавала на тое, што невялічкае прыстасаванне, якое кіравала забеспячэннем жыцця паліцыянта і месцілася ў ягоным заплечніку, нечакана раскалолася ад выбуху.
Фольксваген агледзеўся яго здзіўленне толькі памацнела. Гэткія прыстасаванні заўсёды маюць поўную рэзервовую копію на галоўным бартавым камп’ютары, з якім яны злучаны субэфірнымі хвалямі. Такая сістэма можа сапсавацца ў адным-адзіным выпадку калі знікне сувязь з караблём, што было абсалютна неверагодна.
Падбегшы да іншага цела, якое ляжала ніцма, Фольксваген выявіў, што гэтая неверагодная падзея адбылася адразу з двума паліцыянтамі, і адбылася, хутчэй за ўсё, адначасова.
Фольксваген паклікаў іншых, каб падышлі глянуць. Тыя наблізіліся: таксама ўразіліся, але засталіся абыякавыя да прычын незразумелага здарэння.
- Давайце дамо драла з гэтай дзюркі, прапанаваў Зафод Біблброкс. Нават калі тое, што я шукаю, знаходзіцца тут, дык трасца з ім.
Ён схапіў другі смерцямёт, спапяліў абсалютна бясшкодную ЭВМ. выбег з калідора навонкі, астатнія за ім. Вонкі Зафод Біблброкс малай драбніцай не знішчыў летака, што чакаў іх за колькі метраў. Лятак стаяў пусты, аднак Артур успомніў, што той належыць Пердылюбібляйцу.
На прыборнай дошцы летака шпількай была прыколатая цыдулка ад Пердылюбібляйца. На цыдулцы дзядок намаляваў стрэлку, якая ўказвала на адную з кнопак на панэлі.
«Гэта, пэўна, найлепшая кнопка, якую ты можаш націснуць», казала цыдулка.
еч
34
Лятак на хуткасці большай за 17Р адымчаў іх праз стальны тунэль, што вёў да аднатоннай паверхні планеты, якой ужо надзейна апанаваў яшчэ адзін нудны ранак. На глебе згусцілася прывідная шэрасць святла.
Літара «Р» кажа пра каэфіцыент хуткасці, які мае азначэнне «разумная хуткасць падарожжа, што залежыць ад трох асноўных параметраў: чынення шкоды здароўю, пагрозы душэўнаму спакою і спазненне не больш чым на пяць хвілін». Такім парадкам, у залежнасці ад абставінаў тут магчымыя амаль бясконцыя варыяцыі, паколькі першыя двафактары залежаць не толькі ад абсалютнай хуткасці, але таксама ад таго, як павядзе сябе трэці параметр. Калі не абыходзіцца з гэтым ураўненнем з належнай памяркоўнасцю і рахманасцю, дык справа можа скончыцца стрэсам, пашырэннем язвы, ці, барані Бог, заўчаснай смерцю.
Хоць 17Р хуткасць не фіксаваная, але ясная рэч, што гэта дужа хутка.
Сягнуўшы хуткасці 17Р (і наваттрохі перавысіўшы яе), лятак даставіў падарожнікаў да «Залатога Сэрцайка», якое вытыркалася з мёрзлай глебы, усё роўна як скамянелая костка. Потым, не вагаючыся і не важдаючыся, лятак прыпусціў у бок, з якога яны прыляцелі, мабыць, па сваіх пільных справах.
Працятыя дрыготкай, чацвёра падарожнікаў стаялі і пазіралі на свой зоркалёт.
За іх спінамі стаяў яшчэ адзін.
Гэта быў патрульны зоркалёт з планеты БлагулонКапо, падобны да перакормленай акулы, зеленаваты і ўшпілены чорнымі надпісамі розных памераў, формаў і ступеняў варожасці.
Кожнага, хто наважваўся тыя надпісы прачытаць, літары інфармавалі аб паходжанні зоркалёта, да якога паліцэйскага пастарунка ён прыпісаны і куды трэба падлучаць дроты сілкавання.
Аднак нават для карабля, чый экіпаж нядаўна задыхнуўся ў задымленым пакоі колькі кіламетраў пад зямлёю, сам зоркалёт быў ненатуральна цьмяны і занадта маўклівы. Гэта можа прагучаць трохі дзіўна і неверагодна, аднак заўжды можна адчуць, калі зоркалёт абсалютна мёртвы.
Фольксваген адчуў гэта і падумаў, што гэта хавайся ў бульбу якая загадка зоркалёт і два паліцыянты проста ўзялі і склеілі дошчачкі. Ну, што тут сказаць такога ў Галактыцы проста не можа быць!
Трое астатнія падарожнікі таксама адчулі нешта падобнае, але яшчэ больш яны адчулі люты холад і таму паспяшаліся ў «Залатое Сэрцайка», пакутуючы на востры прыступ абыякавасці.
Фольксваген жа застаўся і пайшоў агледзець благулонскі карабель сам. Наблізіўшыся, ён малай драбніцай не спатыкнуўся на нерухомае металічнае цела, якое ляжала тварам у стылую гразюку.
Марвіне! загукаў Фольксваген. Ты што тут робіш?
Калі ласка, не звяртайце на мяне ніякай увагі, пачулася сцішанае бубенне.
Але, пане Жалезка, ты сам як? не адчапляўся Фольксваген.
Як заўсёды у глыбокай дэпрэсіі, адказаў Марвін.
Як маешся?
Вельмі маюся, аж паміраю, адказаў Марвін.
А чаму ляжыш тварам у гразюку? запытаўся Фольксваген, сядаючы на карачкі побач з робатам.
Ну, гэта ці не самы эфектыўны спосаб дасягнуць стану прыгнечанасці, адказаў Марвін. I, калі ласка, не трэба ўдаваць, што хочаш пагутарыць, я цудоўна ведаю, што ты мяне ненавідзіш.
Няпраўда.
Праўда-праўда, мяне ўсе ненавідзяць. Так ужо ўладкаваны гэты Сусвет. Як толькі я пачынаю весці гутарку з кім-небудзь, як мяне адразу пачынаюць ненавідзець. Да мяне маюць непрыхільнасць нават робаты. Калі ты пастараешся на мяне не зважаць, дык неўзабаве перастанеш адчуваць маю прысутнасць.
Ён паддамкраціў самога сябе і падняўся, гледзячы кудысці ўбок.
Гэты зоркалёттаксама ненавідзіць мяне, -тужліва прамовіў ён, паказваючы на зоркалёт.
Гэты зоркалёт?! раптам узрушыўся Фольксваген. А ты, часам, не ў курсе, што з ім сталася?
Ён узненавідзеў мяне, бо я паразмаўляў з ім.
Ты з ім паразмаўляў?! У сэнсе? не зразумеў Фольксваген.
Усё проста: я нудзіўся і дэпрэсаваў, пачаў Марвін.I тады я падышоў і падключыў свой кабель сілкавання да ягонага раз’ёму. Мы, так бы мовіць, счапіліся з ім языкамі, пагаманілі трохі, і за гэты час я паспеў патлумачыць ямусваё погляды і сусветабачанне.
I што здарылася потым? напіраў Фольксваген.
Ён скончыў жыццё самагубствам, адказаў Марвін і пацягнуўся да «Залатога Сэрцайка».
35
У тую ноч, калі «Залатое Сэрцайка» займалася тым, што пакідала між сабою і Туманнасцю Конская Галава некалькі светлавых гадоў, Зафод Біблброкс рассеўся на капітанскім мастку пад невялічкай пальмаю, намагаючыся давесці сваю галаву да ладу пры дапамозе ладнай колькасці Пангалактычнага Мазгатрушчу. Пасеўшы ў куце, Фольксваген і Трыліян абмяркоўвалі жыццё, а таксама праблемы, з ім звязаныя.
Артур пайшоў у ложак пагартаць Фольквагенаў асобнік «Падарожнай кніжкі для аматараў Галактычнага аўтаспыну». Яму падумалася, што паколькі ён меўся тут жыць, дык яму варта лепш дазнацца пра ваколіцы.
У «Падарожнай кніжкі» ён натрапіў на адзін артыкул:
«Гісторыя ўсіх вялікіх галактычных цывілізацыяў, казалася ў тым артыкуле, зазвычай праходзіць праз тры выразна акрэсленыя фазы: «Выжыванне», «Зацікаўленне» і «Рафінаванне», гэтаксама вядомыя як «Якфаза», «Чаму-фаза» і «Дзе-фаза». Да прыкладу, першая фаза характаразуецца пытаннем: «Як нам дастаць ежу?», другая: «Чаму мы мусім даставаць ежу?» і трэцяя: «Дзе мы будзем есці ланч?»
Артур не паспеў прачытаць больш, паколькі ў ягонае жыццё прарэзлівым званком прарваўся радыёгукальнік.