Аўтаспынам па Галактыцы  Дуглас Адамс

Аўтаспынам па Галактыцы

Дуглас Адамс
Выдавец: Логвінаў
Памер: 224с.
Вільня 2015
36.26 МБ
У той самы момант, калі Артур схапіў драты, проста праз ягонае цела прашылася нейкая птушка.
Артур адчуў, як пухка ўзлятае ў паветра і робіцца абсалютна нябачным самому сабе. Пад ім разлягаўся зграбны пляц, аточаны дрэвамі. Наколькі акінуць вокам, зусіх бакоў высіліся белыя бетонныя будынкі, разложыстыя і вытанчаныя. Хіба некаторыя з іх былі ўжо не новыя шмат якія карпусы пабітыя расколінамі і заплямле-
ныя злівамі. Аднак сёння зіхцела сонца, гуллівы ветрык злёгку гайдаў галіны дрэваў, ад будынкаў сыходзіў нейкі пошум, пэўна, вынікала ад таго, што да пляцу і ўсіх вакольных вулак, як вада, плыў гаманлівы, узрушаны натоўп. Дзесьці граў музычны гурт. Ад павеваў ветрыка трапяталіся пярэстыя сцягі, а паветра брыняла атмасферай карнавалу.
Лунаючы амаль бясплотнай зданню па-над усім гэтым, Артур адчуў самоту. Аднак датуль як ён паспеў занурыцца на гэты конт у рэфлексію, па-над пляцам пракаціўся голас, які папрасіў грамадскай увагі.
Праз гукальнік да людзей звяртаўся мужчына. Ён стаяў на раскошна ўбраным памосце перад пабудовай. што яўна дамінавала на плошчы.
Народзе, які чакае ў цені Глыбакадумнага! звярнуўся да натоўпу мужчына. Вельмі шаноўныя нашчадкі Фрумвондэля і Амфібія, Найвялікшыя і Самыя вартыя галовы, якіх толькі ведаў Сусвет! Час Чакання скончыўся!
Натоўп узняў шквальны гул ухвалы. Сцягі, вымпелы, радасны свіст залуналі ў паветры. Прылеглыя да пляца завулкі нагадвалі шматножку, якая перакулілася на спіну і шалёна дрыгае ў паветры сваімі канцавінамі.
Сем з паловаю мільёнаў гадоў нашая раса чакала гэты Вялікі і Шматабяцальны Дзень Прасвятлення! закрычаў прамоўца-агітатар. Дзень Таго Самага Адказу!
Грымотнае «ўра!» сарвалася з вуснаў захопленай публікі.
Больш ніколі, працягваў драць глотку прамоўца, мы не будзем прачынацца, стурбаваныя думкамі: «Хто я?», «У чым сэнс жыцця?», «Ці ж нешта зменіцца ў планетарных маштабах, калі я не падымуся гэтым ранкам з ложка і не пайду на працу?» Сёння раз і назаўжды мы ўрэшце атрымаем просты і ясны адказ на ўсе гэтыя назольныя пытаннечкі пра Сэнс Жыцця, Сусвет і Усё Такое!
Пасля таго як натоўп зноўку выбухнуў эмоцыямі, Артур адчуў, што слізгае ў паветры і спускаецца да адна-
го вялікага, раскошнага акна на першым паверсе пабудовы. Пабудова знаходзілася за памостам, з якога прамоўца звяртаўся да публікі.
Заплываючы проста ў акно, Артур на хвілю запанікаваў. Аднак паніка мінула, калі праз якую секунду ён адчуў, што прашыўся праз зробленую з цвёрдага шкла шыбу, яўна з ёю не сутыкнуўшыся.
Ніхто ў пакоі не заўважыў ягонага, такога нестандартнага, прыходу яго ўсё роўна як не было. Ён ужо пачаў здагадвацца, што навакольныя падзеі відэазапіс, які шасціканальна праектуецца ў яго мозг.
Пакой быў збольшага такі самы, як яго апісаў Пердылюбібляйц. За сем з паловаю мільёнаў гадоў яго як след даглядалі і прыблізна штостагоддзе прыбіралі і мылі. Панэль з ультрачырвонага дрэва паспела абслізгацца па беражку, кілім крыху выцвіў, але вялікі камп'ютарны працэсар у сваім глянц-парадку ўзвышаўся на скуры, якая абцягвала верх панэлі, гэтак, нібыта яго зрабілі ўчора.
Два строга апранутыя чалавекі самавіта занялі свае месцы перад працэсарам і сталі чакаць.
-	Час амаль што прыспеў, сказаў адзін, і Артур са здзіўленнем заўважыў, што ў прарэджанай карцінцы ля шыі прамоўцы раптам матэрыялізавалася два словы. Словы былі «сп. Ланквілоўскі». Паміргалі пару разоў і зніклі без следу. Да таго, як Артур паспеў перастрававаць убачанае, загаварыў другі мужчына, і словы «сп. Пшык» з’явілася ўжо ля ягонай шыі.
-	Семдзясят пяць тысяч пакаленняў таму нашыя прашчуры запусцілі гэтую праграму, сказаў другі мужчына. I за ўсе гэтыя мільёнагоддзі мы зробімся першымі, хто пачуе, як камп’ютар прамаўляе.
-	Здурнець можна, Пшыку, згадзіўся першы чалавек. і знянацку да Артура дайшло, што ён глядзіць відэазапіс з субтытрамі.
-	Мы зробімся першымі, хто пачуеТой Самы Адказ, прамовіў Пшык. Адказ на Вялікае Пытанне пра Сэнс Жыцця...
Сусвет, дадаў Ланквілоўскі.
I Усё Такое!..
Ціху! засычэў Ланквілоўскі, дапамагаючы сабе жэстам. Здаецца, Глыбакадумны будзе гаварыць!
На імгненне запанавала ціша, падчас якой панэль кіравання, што знаходзілася перад працэсарам, стала паволі вяртацца да жыцця. Загарэліся і зноў патухлі лямпачкі, выпрабоўваючы ўласныя сілы і наструньваючыся на працоўны лад. 3 камунікатыўных каналаў данёсся далікатны погуд.
Добры дзень, нарэшце павітаўся Глыбакадумны.
Э-э... Дабрыдзень, о Глыбакадумны, усхваляваным голасам вымавіў Ланквілоўскі. Дык ці маеш ты той самы... э-э...
Адказ? велічна перапыніў яго Глыбакадумны. Так, маю.
Двух мужчын працяла дрыготка нецярплівасці. Недарма яны чакалі!
Той Самы Адказ? выдыхнуў Пшык.
Туды Самей няма куды, запэўніў Пшыка Глыбакадумны.
Адказ пра Усё Такое?.. Адказ на Вялікае Пытанне пра Сэнс жыцця, пра Сусвет і Усё Такое?
Так.
Абодва мужчыны былі напагатове. Іх папярэдняе жыццё было адным доўгім падрыхтоўчым курсам: адразу пасля нараджэння іх адмыслова абралі на гэтую ролю, каб яны зрабіліся дыпламаванымі сведкамі гэтага імгнення. Але от хоць ты што: калі тое імгненне настала, ім абодвум проста заняло мову. Ланквілоўскі і Пшык пачуваліся не раўнуючы якусхваляваныя першакласнікі.
I ты гатовы даць яго нам? выціснуў з сябе Ланквілоўскі.
Гатовы, адказаў Гпыбакадумны.
Зараз?
Зараз.
Абодва мужчыны аблізнулі перасохлыя губы.
Але мне падаецца, што вам ён не спадабаецца, дадаў Глыбакадумны.
Пляваць! загарачыўся Пшык. Нам трэба яго ведаць! Зараз жа!
Зараз? перапытаў Глыбакадумны.
Так, зараз!
Ну, добра, пагадзіўся камп’ютар і зноў заглыбіўся ў моўчу. Мужчыны засоўгаліся ад нецярплівасці. Іх пачуцці напяліся дазвання.
Вам ён, праўда. не спадабаецца, зноў заўважыў Глыбакадумны.
Кажы ўжо!
Добра, сказаў Глыбакадумны. Той Самы Адказ на Вялікае Пытанне...
-Так!
... пра Сэнс Жыцця, пра Сусвет і Усё Такое... працягваў Глыбакадумны.
Так!!!
...Вось такі... вымавіў Глыбакадумны і зрабіў паўзу.
Давай!!!!!!!
Такім чынам...
Ну?!!Ш
Сорак два, з бязмежнай веліччу вымавіў Глыбакадумны і замаўчаў.
На доўгі, ox, які доўгі час усталявалася ціша. Краёчкам вачэй Пшык злавіў цэлае мора стурбаваных, напятых ад чакання твараў, якія запаўнялі пляц знадворку.
Нас жа лінчуюць? шэптам запытаўся ён.
He перабольшвай, мякка прамовіў Глыбакадумны.
«Сорак два»! заверашчаў Лунквілоўскі. Гэта ўсё, што ты можаш сказаць нам за сем з паловаю мільёнаў гадоў працы?
Я скурпулёзна пераправерыў гэты адказ, прамовіў камп’ютар. I гэта, клаву на адсячэнне, менавіта Той Самы Адказ. А каб ужо быць абсалютна шчырым з вамі, дык дадам, што праблема палягае ў тым, што вы самі не надта ведаеце, як гучыць пытанне.
Ведаем, ведаем пытанне! Гэта ж Вялікае Пытанне пра Сэнс Жыцця, пра Сусвет і Усё Такое, заблагаў Лунквілоўскі.
Вось і скажыце яго мне, зазначыў камп'ютар з інтанацыяй выдатніка, які паблажліва трывае кампанію двоечн і каў-паўдуркаў.
Пакуль ашаломленыя мужчыны перылі вочы ў камп’ютар, а таксама адзін на аднаго, у кабіне панавала моташная цішыня.
Ну, ведаеш, пра Усё... Такое... квола пачаў быў Пшык.
Дзіва што! выгукнуў Глыбакадумны. Як толькі вы будзеце дакладна ведаць, як гучыць пытанне, то і дазнаецеся, што азначае мой адказ.
Усё прапала... прамармытаў Пшык, адшпурнуўшы нататнік і змахнуўшы дробненькую слёзку.
Добра-добра, а ці не можаш нам сказаць гэтае пытанне ты? не адставаў Гіунквілоўскі.
Вялікае Пытанне?
Так!
Пра Сэнс Жыцця, Сусвет і Усё Такое?
Так, так!
На пэўны час Глыбакадумны паглыбіўся ў развагі.
Спрытна вы! урэшце вымавіў ён.
Дык ты можаш? сарваўся на крык Лунквілоўскі. Глыбакадумны зноў на доўгі час задумаўся.
He, нарэшце вырашыў ён.
Абодва мужчыны знясілена паваліліся ў крэслы.
Але я ведаю таго, хто зможа, прамовіў Глыбакадумны.
Мужчыны хапатліва павярнулі галовы ў ягоны бок.
Хто?! Кажы нам!
Раптам убачыўшы, што яго цела паволі, аднак, няўмольна рушыць у бок прыборнай панэлі, Артур адчуў, як яго яўна няісная скура на галаве пачала варушыцца. Аднак неўзабаве ён зрабіў высерву, што папросту на гэтым этапе той, хто рабіў відэазапіс, зрабіў буйны план.
Я кажу пра той камп’ютар, які прыйдзе пасля мяне, нараспеў сказаў Глыбакадумны: ягоны голас зноў набываў стыль прафесійнага прамоўцы. Камп’ютар, чые найменшыя параметры я не варты і не ў стане падлічыць і нягледзячы на гэтую нявыкрутку, я сканструюю яго для вас. Камп’ютар, які зможа падлічыць Вялікае Пытанне да Таго Самага Адказу. Камп’ютар нагэтулькі вытанчанай мысліўнай канструкцыі, што нават арганічнае жыццё будзе з'яўляцца ўсяго толькі часткай яго аперацыйнай матрыцы. I вы самі зможаце авалодаць новай тэхналогіяй. спусціўшыся на камп’ютар, каб кіраваць яго праграмай, разлічанай на дзесяць мільёнаў гадоў! О, так! Я такі распрацую яго для вас. I дзеля вас дам яму імя. Ён будзе называцца... Зямля!
Пшык кінуў позірк на Глыбакадумнага.
-	Што за ідыёцкая назва! вымавіў ён, і яго разрэзала з ног да галавы.
Лунквілоўскі жа ні стуль ні ссюль пакрыўся жахлівымі язвамі. Прыборная дошка камп’ютара пайшла плямамі і трэснула, сценкі ўспыхнулі і абрынуліся, а падлога ў рубцы склалася разам са столлю...
«■■■■■■■яявяяяяняяяя
Пердылюбібляйц стаяў перад Артурам, трымаючы ў руках два драты.
-	Стужка скончылася, патлумачыў ён.
29
Зафодзя! Прачынайся!
Мммммээээўўўў?
Давай, падымайся, хопіць спаць!
Калі ласка, давер спаннё спецу, згода? прамармытаў Зафод і, адвярнуўшыся да сценкі, працягнуў дрыхнуць.
Дык, можа, задаць спецу перцу з імберцам? пацікавіўся Фольксваген.
А табе гэтага хочацца? запытаў Зафод прыспаным голасам.
He.
I мне не хочацца. Дык нашто тады? Хопіць назаляць ужо! Зафод Біблброкс скруціўся ў клубок.
Ён атрымаў падвойную дозу газу, сказала Трыліян, пазіраючы на Зафода згары долу. У яго ж два горлы.
...I хопіць трындоліць! дадаў Зафод Біблброкс. Заснуць проста немажліва. Грунт на гэтай планеце нейкі халодны і мулкі.
Бо залаты, сказаў Фольксваген.
3 неверагодным спрытам балеруна Зафод Біблброкс ускочыў на ногі і стаў узірацца за лінію далягляду, бо нагэтулькі далёка разлягалася залатая паверхня, абсалютна гладкая і непарыўная. Яна зіхцела ўсё роўна як... Досыць цяжка патлумачыць, усё роўна як што тая паверхня зіхцела, бо нічога ў цэлай Галактыцы не зіхціць усё роўна як планета, зробленая з чыстага золата.