Аўтаспынам па Галактыцы  Дуглас Адамс

Аўтаспынам па Галактыцы

Дуглас Адамс
Выдавец: Логвінаў
Памер: 224с.
Вільня 2015
36.26 МБ
Хто гэта сюды прыцягнуў?! заверашчаў Зафод Біблброкс, вытарашчаўшы вочы.
Ціху, без нерваў! сказаў Фольксваген Гольф. Гэта ўсяго толькі каталог.
Ката... што?
Каталог, паўтарыла Трыліян. Ілюзія.
Ды што ты такое кажаш?! не сунімаўся Зафод Біблброкс, паваліўшыся на карачкі і ўткнуўшы вочы долу. Ён тыцнуў зямлю пальцамі. Яна была вельмі цяжкая і крыху мяккаватая можна было пакінуць на ёй след пазногцем. Яна была вельмі жоўтая і вельмі зіхоткая. і калі Зафод Біблброкс дыхнуў на дол, дык ягонае дыханне выпарылася вельмі адметным шляхам гэтак выпараецца дыханне з чыстага золата.
Трыліян і я апрытомнелі трохі раней, патлумачыў Фольксваген. Мы крычалі і гукалі, пакуль не прыйшлі нейкія людзі, потым мы працягвалі крычаць і гукаць, ажно пакуль ім не надакучыла і яны не паставілі нас на сваім каталогу планет, каб мы не турбавалі іх у час іхняга абедзеннага адпачынку. Усё, што ты бачыш наўкола, робіць прыбор з назвай удавальнік.
Зафод глянуў на яго з горыччу.
Халера-венера! вылаяўся ён. Вы разбудзілі мяне з майго дасканалага сну, а наўзамен упіхваеце чужыя мроі.
Мы разбудзілі цябе толькі цяпер, бо папярэдняя планета была па калена ў рыбе, дадала Трыліян.
У рыбе?
Некаторым людзям падабаюцца ўсялякія дзіўноты.
А да рыбнай мы адведвалі плацінавую планету. Нуднаватая трохі. Нам падумалася, што, можа, табе спадабаецца залатая.
Вакол, як кінуць вокам, расцілалася суцэльнае зіхценне.
Хараство ж якое, прабурчаў Зафод Біблброкс.
У небе з’явілася вялізная каталогавая лічба. Яна блішчэла і мяняла выгляд, а калі яны азірнуліся, дык наўкола зноў расцілаўся звычайны дол.
Вой! сказалі ўсе ў адзін голас.
Марская роўнядзь адлівала пурпурам. Пляж, на якім апынуліся вандроўнікі, быў ушпіляны жоўтымі і зялёнымі каменчыкамі, з усяго відаць, страшэнна каштоўнымі. Горы на даляглядзе здаваліся пакатымі пагоркамі з чырвонымі ўзвышшамі. Зусім поруч стаяў пляжны столік, зроблены з чыстага срэбра, а побач тырчаў стракаты, ружова-ліловы, сонечны парасон бэзавага колеру, аздоблены махрой і кутасікамі.
У небе на замену каталогаваму нумару загарэўся вялізны надпіс:
«КУПЛЯЙЦЕ МАГРАТЭЯНСКАЕ!»
I потым пяцьсот абсалютна аголеных парашутыстак выскачылі з аблокаў.
Праз які момант усё знікла, і застаўся толькі веснавы выган. запоўнены статкам кароваў.
Ой, мае мазгі! запрычытаў Зафод Біблброкс.
Ну, давай. кажы ўсё шчыра, прамовіў Фольксваген.
Дык вось, пачаў Зафод Біблброкс, і ўсе трое селі, перастаўшы зважаць на ўсё новыя дэкарацыі, што паўставалі і знікалі вакол іх.
Я зразумеў: што б там ні здарылася з маім мозгам, гэта зрабіў я. I зрабіў такім чынам, што ніякі аналіз, зыніцыяваны Галактычным Урадам, не ў стане мае ўмяшанні выявіць. I, ясная рэч, сам я пра свае ўмяшанні таксама нічога не ведаю... Я ж лухту вярзу?
Астатнія двое кіўнулі на знак згоды.
Дыкскажыце, напрамілы Бог, штотакогасакрэтнага я ведаю, што не адкрываю нікому: ні Галактычнаму Ураду, ні нават сабе самому. Адказ на гэта мусіць быць: «Я не ведаю што». Далібог. Але я супаставіў факты і пачаў кеміць, што тут да чаго... Вось калі я пастанавіў балатавацца ў Прэзідэнты Галактыкі? Неўзабаве пасля смерці Прэзідэнта Юдэна Варанкса... Ты, Фольксвагене, памятаеш Юдэна?
Памятаю, адказаў Фольксваген. Гэта той мужык, якога мы сустрэлі, калі былі дзецьмі. Капітан зоркалёта, газападобны арктурыянін. Ён даў нам пражаных каштанаў, калі ты праламіў уваходны люк у ягоны мегакарабель. Ён яшчэ казаў, што ты самы дзівосны хлопчык, якога ён толькі бачыў.
Вы пра што? запытала Трыліян.
To даўняя гісторыя, сказаў Фольксваген. Мы гадаваліся разам на Бетэльгейзэ. Арктурыянскія мегакараблі займаліся перавозкамі аб’ёмных грузаў паміж галактычным Цэнтрам і зацішнымі закуткамі Сусвету. Бетэльгейзіянская гандлёвая выведка шукала для іх новыя рынкі збыту, каб паводле іхняй наводкі арктурыянцы змаглі дастаўляць туды сваю прадукцыю. Піраты былі тады істотнай праблемай (потым іх усіх павынішчалі ў бітве ля Фіялетавай Вады), і таму кожны мегакарабель аснашчалі ўсімі перадавымі абарончымі сродкамі, вядомымі галактычнай навуцы. Мегакараблі былі злавеснымі махінамі, вялізныя што жах. Трапіўшы наарбіту якой-небудзь планеты, яны маглі спрычыніцца да сонечнага зацьмення.
Фольксваген зрабіў паўзу.
Аднойчы малы Зафодзя вырашыў скрасці адзін такі мегакарабель. I намысліў здзейсніць гэта на трохтурбінным аэраскутары, распрацаваным для работ у стратасферы. Ён быў такая мартышка-гарэза! А дакладней, дурная малпа. Я паехаў з Зафодзем, бо пайшоў з ім жа ў заклад, што ён гэтага не зробіць, і таму не хацеў, каб ён ашукаў мяне і прынёс фальшывыя доказы свайго ўчынку. I што здараецца? Мы сядаем на трохтурбіннік, на якім Зафод паставіў магутны рухавік, агорваем тры парсекі за якія пару-тройку тыдняў, урываемся на мегакарабель аж я дагэтуль не разумею якім чынам, праходзім на капітанскі масток, махаючы цацачным бластарамі і патрабуем ад тамтэйшага капітана, якога звалі Юдэн Варанркс, пражаных каштанаў. Больш недарэчнае і ідыёцкае патрабаванне
ўявіць цяжка. Усё гэта каштавала мне пазбаўлення кішэнных на цэлы год. I за што? За каштаны.
А той капітан, гэты Юдэн Варанкс, штосьці неверагоднае, прамовіў Зафод Біблброкс. Пакарміў нас, наліў па пяцьдзясят усе гэтыя дзіўныя трункі з розных куткоў Галактыкі трактаваў купу пражаных каштанаў, вядома. і мы файна прабавілі час. Потым ён тэлепартаваў нас назад. У самае змрочнае крыло бетэльгейзіянскай дзяржаўнай турмы, тое, у якім узмоцненая ахова. Шырокай душы быў чалавек.. Зрабіўся потым Прэзідэнтам Галактыкі.
Зафод Біблброкс зрабіў паўзу.
Наваколле запанурылася. Паўсюль кружляў чорны туман, абрысы чагосьці мядзведзеватага і нязграбнага цьмяна хаваліся ў ценях. Паветра час ад часу напаўнялася галасамі ілюзорных істотаў, якія выбівалі духі з іншых ілюзорных істотаў. Па гэтай планеце з каталога можна было зрабіць выснову, што шмат каму з замоўцаў падобныя пошумы прыпадаюць да сэрца.
Фольксвагене, ціхутка звярнуўся да Гольфа Зафод Біблброкс.
Ага?
Перад самай смерцю Юдэн прыйшоў да мяне.
Чаго?! Ты ніколі не распавядаў.
He распавядаў...
I што ён сказаў? Навошта прыходзіў да цябе?
Ён распавёў пра «Залатое Сэрцайка». Скрасці зоркалёт яго ідэя.
Юдэнава?!
Ага, адказаў Зафод Біблброкс. I адзіны магчымы спосаб яе скрасці прысутнічаць на ўрачыстым спуску са стапеляў.
Якое імгненне Фольксваген здзіўлена таропіўся на Зафода, а потым разрагатаўся.
Ты хочаш сказаць, вымавіў ён, што зладзіў сваё прэзідэнцтва адно дзеля таго, каб сцягнуць гэты зоркалёт?
Анягож, сказаў Зафод з такім ашчэрам, які прымусіў бы шмат каго замкнуцца ў пакоі з мяккімі сценкамі і самавітымі замкамі.
Але нашто? дапытваўся Фольксваген. Навошта трэба гэты зоркалёт?
А ліха яго... Думаю, калі б я свядома ведаў, што ў тым зоркалёце такога важнага і нашто ён мне прыдаўся, дык гэта ўсё зрабілася б заўважным на папярэдніх аналізах, і я б ніколі іх не прайшоў. Думаю, Юдэн распавёў мне шмат чаго, што пакуль схавана ад маёй свядомасці.
Знакам тым, ты перакананы, што стаў корпацца ва ўласных мазгах толькі таму, што з табою паразмаляў Юдэн?
Ён быў той яшчэ майстар зачмурыць галаву.
Згода. Але, Зафодзя, даражэнькі, ты ж сам сабе пан-гаспадар!
Зафод Біблброкс пацепнуў плячыма.
Ну, я хацеў сказаць... Ты што, не маеш аніякага паняцця, нашто ўсё гэта? запытаў Фольксваген.
Зафод занурыўся ў думкі, і, здавалася, на ягоным твары адлюстраваліся ўнутраныя сумневы.
He, урэшце сказаў ён. Я, здаецца. не ўтаямнічаны ні ў адзін са сваіх уласных сакрэтаў. Пакуль што.
Ён дадаў пасля доўгіх развагаў:
Я ўсё цудоўна разумею. Я сам сабе ні халеры не давяраю.
Праз кароткі час апошняя планета з каталога ўцякла з-пад іхніх ног, і зноў праступіў нармальны цвёрды свет.
Яны сядзелі ў раскошным пакоі, поўным столікаў са шклянымі стальніцамі, чые сценкі былі ўвешаныя ганаровымі граматамі за паспяховы дызайн.
Высокі магратэянец стаяў перад імі.
Мышы просяць вас на аўдыенцыю, сказаў ён.
30
Такія справы, зазначыў Пердылюбібляйц, робячы кволае, для прыліку, намаганне прыбраць жахлівы вэрхал у сваім кабінеце. 3 нейкага стосу ён ухапіў паперку, аднак, не знайшоўшы, куды б яе пакласці, шпурнуў назад на стос, які адразу ж абрынуўся.
Глыбакадумны спраектаваў Зямлю, мы яе пабудавалі, а вы на ёй жылі...
...А воганы прыйшлі і разбурылі яе за пяць хвілін да выканання праграмы, дадаў Артур з ноткамі горычы ў голасе.
Так, адказаў Пердылюбібляйц, спыніўшы бездапаможныя агледзіны свайго пакою.
Дзесяць мільёнаў гадоў працы камеце пад хвост. Дзесяць мільёнаў гадоў, зямлянін! Ці можаш ты ўявіць сабе гэткі абсяг часу?! За такі прамежак любая галактычная цывілізацыя здольная пяць разоў паспець выгадавацца з аднаго-адзінюсенькага чарвячка. А тут пшык і няма!
Пердылюбібляйц зрабіў паўзу.
Ну, вядома, для цябе гэтая гісторыя усяго толькі плёткі старой цёткі... дадаў ён.
Ведаеце, гэта шмат што тлумачыць, асцярожна заўважыў Артур. Дзесьці на сподзе душы ў мяне ўсё жыццё варушылася гэткае даўкае адчуванне, што ў свеце нешта-нейкае робіцца: штосьці глабальнае, нават змрочнае, але ж ніхто не мог мне патлумачыць, што менавіта.
Ды не, адказаў Пердылюбібляйц. Гэта побытавая параноя. На яе пакутуе ўся Галактыка.
-Уся Галактыка?! перапытаў Артур. Ну, якусеў Галактыцы пакутуюць на параною, дык гэта нештачкі ды значыць! Можа, дзесьці па-за межамі вядомага нам Сусвету...
Усё можа быць... Але каго гэта шманае? перапыніў Пердылюбібляйц Артура датуль, пакуль апошні не з’ехаў на пафас.
Я, можа, стары і зняможаны, працягваў дзядок. Аднак я па-ранейшаму перакананы, што шанец высветліць, што ж насамрэч адбываецца ў Галактыцы, нагэтулькі крыхотны, ажно адзінае, што можна зрабіць, гэта сказаць: «Ды гараць гэтыя пошукі сэнсу жыцця гарам!» і заняцца справай. Глянь во на мяне: я праектую берагавыя лініі, а за Нарвегію нават атрымаў узнагароду.
Пердылюбібляйц пакорпаўся ў расцяробе з папер і дастаў празрыстую цагліну, на якой былі выгравіраваныя ягоная імя і абрысы Нарвегіі.
Ну, і дзе тут сэнс? пацікавіўся ён. Прынамсі я яго тут не бачу. Я раблю ф’ёрды ўсё сваё жыццё. На пэўным этапе яны ўвайшлі ў моду, і я атрымаў гран-пры.
Пердылюбібляйц пакруціў цагліну-ўзнагароду ў руках і нядбала адкінуў яе ўбок, аднак не настолькі ўжо нядбала, каб тая не прызямлілася на мяккую паверхню.