• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аўтаспынам па Галактыцы  Дуглас Адамс

    Аўтаспынам па Галактыцы

    Дуглас Адамс

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 224с.
    Вільня 2015
    «Фраза, якая будзе гучаць прыстойненька?» абурыўся Артур. Вялікае Пытанне на Той Самы Адказ, якое «будзе гучаць прыстойненька»? Вялікае Пытанне, якое мае агучыць падчас ток-шоў пара мышэй?
    Поўсць на мышыных спінках стала дыбарам.
    He. ну, ясна: мы прыхільнікі ідэалістычных памкненняў, мы кажам «так» бязмежнай пашане да чыстага
    эксперыменту, «так» пошукам навуковай праўды ва ўсіх яе праявах... Аднак гады лятуць, і настае такі момант, у які, на жаль, ты пачынаеш падазраваць, што калі тая навуковая праўда і існуе, дык яна ў тым, што ўсёй шматвымернай бясконцасцю Сусвету амаль напэўна кіруе банда вар'яцкіх маньякаў. I тут ужо «або-або»: або правесці наступныя дзесяць мільёнаў гадоў, шукаючы пацверджанне сваёй тэорыі пра маньякаў, або загрэбсці грошы і даць драпака. I другі варыянт мне больш да сэрца, заключыла мышаня Фрэнкі.
    Але ж... бездапаможна прамарытаў Артур.
    Гэй, зямлянін! Ты хоць сцяміў, што тут да чаго?перарваў яго Зафод Біблброкс. Ты прадукт апошняга пакалення гэтай камп'ютарнай матрыцы, чуеш, і ты быў на ёй да апошняга моманту яе існавання, пакуль твая планета не склеіла дошчачак, ясна?
    Э-э... толькі і змог сказаць Артур.
    I таму твае мазгі з’яўляюцца арганічнай часткай амаль канчатковай версіі той камп’ютарнай праграмы. дадаў Фольксваген, больш люта і бязлітасна, чым яму падалося.
    Ясна? перапытаў Зафод Біблброкс.
    Ну-у... толькі і змог няпэўна вымавіць Артур. Ён і не ведаў, што адчуваць сябе арганічнай часткай чаго-кольвек абсалютна нармальная і звыклая справа (ён жа заўсёды лічыў, што гэткае адчуванне прыкмета вар'яцтва!).
    Іншымі словамі, існуе вялікая верагоднасць таго, што Вялікае Пытанне на Той Самы Адказ зашыфравана ў тваіх мазгах, сказала мышаня Бэнджы, якое на сваім вычварным транспартным сродку лунала па-над Артурам. I таму мы хочам яго ў цябе выкупіць.
    Што выкупіць, пытанне? спытаў Артур.
    Так! адказалі Фольксваген і Трыліян у адзін голас.
    За вялікія грошы, дадаў Зафод Біблброкс.
    Ды не, запярэчыла мышаня Фрэнкі, мы хочам купіць мазгі.
    Чаго?!
    Ты ж сказаў, што можаш прачытаць ягоныя Mas­ri пры дапамозе электронных прыстасаванняў, запратэставаў Фольксваген.
    Так, можам, адказала мышаня Фрэнкі, але спярша мы мусім іх дастаць. Мазгі ж трэба падрыхтаваць.
    Апрацаваць, дадало мышаня Бэнджы.
    Пакраіць на кавалачкі...
    Дзякуй! закрычаў Артур, у страху адхіснуўшыся ў сваім крэсле ад стала.
    Ды іх заўсёды можна замяніць, пераканаўча ўмаўляла Артура мышаня Бэнджы. Калі табе гэтыя мазгі такія неабходныя.
    Ну, так, замяніць на электронныя мазгі, сказала мышаня Фрэнкі. Якая-небудзь базавая мадэль мазгоў і твая праблема вырашаная.
    «Якая-небудзь базавая мадэль мазгоў»?! заскавытаў Артур.
    Ага, пацвердзіў Зафод Біблброкс і раптоўна нядобра ашчэрыўся. Табе дастаткова запраграмаваць свае новыя мазгі паўтараць: «Чаго?», «Я не зразумеў» і «Дзе тут гарбата?», і дай веры падмены ніхто не заўважыць.
    Чаго?перапытаўАртур, гэтым разам адхінаючыся ад стала ўсё далей.
    Вось, калі ласка! Наглядны прыклад, заўважыў Зафод Біблброкс і закрычаў ад болю, які ў гэты самы момант лрычыніла яму Трыліян.
    Я заўважу, заўпарціўся Артур.
    Дзетам! сказала мышаня Фрэнкі. Мы ж запраграмуем твой мозг не заўважаць.
    Фольксваген узняўся і пашыбаваў у бок дзвярэй.
    Слухайце, мышы, жывёлкі мілыя, тут такая рэч... пачаў ён. Баюся, мы не дамовімся.
    Яшчэ як дамовімся, хорам сказалі мышы, а з іхніх галасоў знікла ўся мулыдяшная харашмянасць.
    3 пранізлівым енкам іхнія падобныя да шклянак транспартныя сродкі падняліся з паверхні стала і пры-
    пусцілі ў бок Артура, які адхапіўся назад і забіўся ў самы кут, абсалютна няздатны да супраціву.
    Трыліян адчайна схапіла Артура за руку і паспрабавала зацягнуць яго ў бок дзвярэй, якія беспаспяхова сіліліся адчыніць Фольксваген і Зафод, аднак той аблёг мёртвым грузам здавалася, яго загіпнатызавалі лятучыя шклянкі, што кружлялі вакол яго.
    Трыліян прыкрыкнула на яго, аднак Артур адноў сшэрх з растуленым ротам.
    Яшчэ адзін удар і Фольксваген і Зафод расчынілі дзверы. За дзвярыма стаяў гурт дужа выродлівых людзей, у якіх можна было беспамылкова пазнаць вышыбал-магратэйцаў. Прывабнасцю не вылучаліся не толькі яны: медычны рыштунак, які яны трымалі ў руках, таксама не выклікаў прыемных пачуццяў. Бамбізы пакрысе насоўваліся.
    Дык вось. Артуру збіраюцца адкаркаваць чэрап, Трыліян тут рады не дае, а Фольксвагена і Зафода хутка скруціць купка ўзброеных да зубоў бамбізаў.
    Адным словам, вялікім паратункам было тое, што ўсе сірэны магратэянскай сістэмы бяспекі прарэзалі атмасферу планеты сваім віскатам.
    32
    Пагроза! Пагроза! загаласілі сірэны па ўсёй Магратэі. Прымагратэіўся варожы карабель! Узброеныя ўварвальнікі ў сектары 8А! Станцыі абароны,станцыі абароны!
    Два мышаняты з раздражненнем абнюхвалі раскіданыя па падлозе шкляныя аскепкі сваіх транспартных сродкаў.
    Халера-венера! у паўголаса вылаялася мышаня Фрэнкі. I ўвесь гэты вэрхал вакол кілаграма чалавечых мазгоў!
    Мышаня пастаяла-пакруцілася. Яго ружовыя вочкі выбліснулі, а шыкоўная поўсць стала дубарам, быццам ад статычнай электрычнасці.
    Адзінае, што мы можам зараз зрабіць, сфальшываваць пытанне, прыдумаць якое што-небудзь, каб гучала пераканаўча, сказала мышаня Бэнджы, прыпаўшы да зямлі і задуменна дакрануўшыся да вусікаў.
    Цяжкаваценька будзе, адказала мышаня Фрэнкі. Потым падумала-падумала і дадало: Ну, як напрыклад такі варыянт: «Хто гэта: жоўты і кусаецца?» Мышаня Бэнджы на імгненне замаўчала ў одуме.
    He, не тое, урэшце адказала яно. Да адказу не пасуе.
    На колькі секунд яны абодва задумаліся.
    Добра, перарвала цішу мышаня Бэнджы. «Што атрымаецца, калі памножыш шэсць на сем?»
    Не-не, надта літаральна, надта просталінейна, адказаў Фрэнкі. Публіцы не спадабаецца.
    Яны задумаліся ізноў.
    Потым Фрэнкі сказаў:
    Ёсць пытанне! «Колькі шляхоў кожны мусіць прайсці?»*
    О! Якраз гэты варыянт гучыць перспектыўна! зазначыла мышаня Бэнджы.
    Ён трохі пагуляўся з фразай:
    Далібог! Выдатна! Гучыць важка і грунтоўна, але ні да чаго канкрэтнага не прывязанае. «Колькі шляхоў кожны мусіць прайсці? «Сорак два». Выдатна, выдатна, як мае быць пытанне! Фрэнкі, дружа! У нас усё атрымалася!
    Узрушаныя ад весялосці, яны выканалі нейкі мітуслівы танец.
    Побач з імі на падлозе ляжаў гурт дужа выродлівых мужчынаў, якіх, відаць, агрэлі важкімі кубкамі, напрыклад, тымі, што за паспяховы дызайн.
    На адлегласці якога кіламетра ад іх чатыры постаці гойсалі ў пошуку выхаду. Урэшце яны заскочылі ў вялікі пакой з камп’ютарамі. Шалёна круцячы вачыма. яны яго абглядалі.
    Кудой, Зафодзя? запытаўся Фольксваген.
    Ну, калі так во, наўздагад, дык, пэўна, сюдой, па прыступках уніз, адказаў Зафод Біблброкс, уцякаючы па прыступках і паварочваючы направа паміж камп’ютарным стэлажом і сценкаю.
    Усе пабеглі за ім.
    Раптоўна Зафода Біблброкса спыніў стрэл смерцямёту, які, грымотна прашыўшы паветра ля яго, падсмаліў невялікі кавалак найбліжэйшай сценкі.
    * Напэўна, Фрэнкі прыйшоў на думку першы радок песні Боба Дылана ‘'Blowing in the Wind»/«Ha ўзвеі ветру» How many roads a man walk down ? (заўвага перакладніка)
    Нейкі голас сказаў праз гукальнік:
    Та-ак, Біблброксе. Стой дзе стаіш. Ты на прыцэле.
    Паліцыя! прасіпеў Зафод Біблброкс і пахіліўся мала не да зямлі.
    Можа, Фольксвагене, зараз павядзеш нас ты?
    Добра, сюдой, сказаў Фольксваген, і ўсе чацвёра прыпусцілі па праходзе між двума шэрагамі камп’ютарных стэлажоў.
    У канцы шэрага з’явілася да зубоў узброеная постаць у скафандры, што размахвала злавесным смерцямётам.
    Мы не хочам страляць у цябе, Біблброксе! закрычала постаць.
    Дык не страляйце! крыкнуў у адказ Зафод Біблброкс і даў нырца ў шырокі зазор паміж дзвюма камп'ютарнымі секцыямі.
    Астатнія за ім.
    Іх двое, паведаміла Трыліян. Нас узялі ў абцугі.
    Яны ўціснуліся ў кут паміж аграмаднымі камп’ютарнымі вінчэстарамі і сценкаю. Сцішылі дыханне і сталі чакаць.
    Знянацку паветра выбухнула грымотамі то абодва паліцыянты адкрылі па чацвёрцы агонь.
    Гэй, яны смаляць па нас, сказаў Артур, скурчыўшыся ў тугі камяк. А мне было падалося, яны сказалі, што страляць не хочуць.
    Ага, і мне таксама падалося, што яны гэтак гаварылі, пагадзіўся Фольксваген.
    У самы разгар страляніны Зафод Біблброкс вытыркнуў адну галаву.
    Гэй, вы! Мне падалося, вы сказалі, што вам не хочацца па нас страляць?
    I схаваўся зноў.
    Усе сталі чакаць.
    Праз імгненне нечы голас адказаў:
    Прафесія паліцыянта не мёд!
    Што ён сказаў? са здзіўленнем перапытаў Фольксваген.
    Ён сказаў, што быць паліцыянтам гэта нялёгкі занятак.
    Ну, дык мы што, вінаватыя?
    Сапраўды, мы тут ні пры чым.
    Фольксваген закрычаў:
    Гэй, паслухайце! Праз вашу страляніну ў нас і так турбот па горла, а калі 6 вы не нагружалі нас у даважак яшчэ сваімі псіхалагічнымі праблемамі, дык, думаю, і нам, і вам было б значна прасцей.
    Яшчэ адна паўза, і потым зноў пачуўся гукальнік.
    Паслухайце ўважліва, хлопцы! Мы вам не двухбітавыя паўдуркі з нізкім ілбом, свінячымі вочкамі ды языком, які не ходзіць гладка, о не! Мы разумнічкі, якіх вы 6 адразу палюбілі, калі б сустрэлі на вуліцы без уніформы. Я не з тых, хто будзе без дай прычыны хадзіць і смаляць па людзях, а потым у нейкіх сумнеўных барах для касмічных бадзяг выхваляцца гэтым, як тое робяць некаторыя не вартыя тут узгадкі паліцыянты! Я з тых, хто ходзіць і страляе ў людзей без дай прычыны, аднак потым колькі гадзін запар шчыра рыдае на плячы ў каханай!
    А я пішу раманы! далучыўся да тырады паплечніка другі паліцыянт. На вялікі жаль, іх пакуль што не надрукавалі, і таму я папярэджваю вас па-добраму, што я цяпер злы і жахліва засмучаны!
    Вочы Фольквагена акругліліся.
    Гэта хто такія?
    Ліха іх ведае, адказаў Зафод Біблброкс. Калі яны толькі стралялі, дык падабаліся больш.
    Дык вы здадзіцеся ціха-мірна ў палон ці мы вас прадзіравім ушчэнт? зноўку закрычаў адзін з паліцыянтаў.
    А вам як лепей? таксама крыкам перапытаў Фольксваген.
    Празякоеімгненнепаветра ізноўсталападсмажвацца смерцямётныя чэргі сутыкаліся з камп’ютарным модулем, за якім хавалася чацвёрка.
    Неверагодна шчыльная страляніна трывала некалькі секунд.
    Нават калі яна спынілася, яшчэ колькі секунд у паветры лунала рэха.
    Вы яшчэ там? выгукнуў адзін з паліцыянтаў.