Аўтаспынам па Галактыцы  Дуглас Адамс

Аўтаспынам па Галактыцы

Дуглас Адамс
Выдавец: Логвінаў
Памер: 224с.
Вільня 2015
36.26 МБ
Мур.
Мур паказваў сваю лоўную перавагу над чалавекам, заганяючы розум і ўяўленне чалавека ў казіны рог.
Мур узвышаўся сапраўдным гмахам ажно ягоную вяршыню, падмурак і бакавыя межы няможна бы-
ло ўбачыць вокам. Зірнуўшы на той мур, чалавек мог проста памерці ад вострага прыпадку галавакруту.
Мур, здавалася, быў абсалютна плоскім. Толькі найдасканалейшае лазернае абсталяванне магло выявіць, калі ён караскаўся ў бясконцасць, калі галавакрутна струменіўся долу, а калі шалёна разлятаўся ў два бакі, дыктой мур яшчэ і загінаўся.
Мур сустракаўся сам з сабою праз трынаццаць светлавых секунд. Іншымі словамі, мур быў абалонкай пустой сферы, якая мела пяць мільёнаў кіламетраў у папярэчніку і была да верху залітая фантастычным святлом.
-Ласкава запрашаем...прамовіўПердылюбібляйц, пакуль гэты драбок, які называўся летаком, прыпусціў утрая шпарчэй за хуткасць святла, амаль неадчувальна для пасажыраў прашываючыся праз неймавернаневерагодныя прасторы космасу. Ласкава запрашаем, паўтарыў Пердылюбібляйц, у наш цэх зборкі.
Артур глянуў на яго з пачуццём, якое можна акрэсліць як «зачараваная ашаломленасць». Перад імі Ka­na невыразных сферычных аб’ектаў, у касмічным бязмежжы на пэўнай адлегласці, адлегласці, якую Артур не змог ні дакладна ацаніць, ні нават хоць прыблізна прыкінуць, лунала цэлая група дзіўных завісяў і выкшталцоных клубкоў, складзеных з металу і агню.
Тут, чалавеча, працягнуў Пердылюбібляйц, мы зрабілі большасць нашых планет.
Ты хочаш сказаць, што... пасля перапынку... вы зноў жадаеце ўзяцца за сваё... рамяство? запытаўся Артур, з натугаю падбіраючы словы.
He, далібог не! выгукнуў дзядок. Галактыка пакуль што не здольная плаціць за нашыя паслугі. Штоты! Мы прачнуліся, каб выканаць адну такую спецзамоўку... Для адных нашых вельмі... важных кліентаў з іншага вымярэння. Думаю, цябе зацікавіць.... Ён перад табою, вунь дзе...
Артуравы вочы паследавалі за пальцам Пердылюбібляйца, аж пакуль зямлянін не згледзеў сферу, што
лунала ў пустэчы. Гэта, уласна кажучы, была адна са шматлікіх канструкцый, ля якіх хоць нешта дзеілася, хоць тая дзейнасць была надта нязначная, каб на яе было варта паказваць пальцам...
Аднак у гэты самы момант выбліск асвятліў сферу і з усёй выразнасцю выявіў нанесены на яе корпус арнамент. Арнамент, выдатна знаёмы Артуру, арнамент, чые няроўныя, часам падобныя да кляксаў абрысы былі такія ж звыклыя, як і выгляд простых ангельскіх словаў. Арнамент, які ўжо даўно ператварыўся ў неад’емную частку Артуравых мазгоў. Пакуль убачаная карціна вандравала па закутках ягонай свядомасці, намагаючыся да чаго-небудзь там прыляпіцца і набыць хоць які сэнс, сам Артур на нейкую секунду сеў у ашаломленай моўчы.
Адна частка Артуравага розуму цвердзіла, што ён цудоўна ведае, на які аб’ект у гэты самы момант глядзяць ягоныя вочы і што азначаюць гэтыя абрысы. Іншая ж частка пайшла ў глухую непрызнанку, ухіляючыся ад усякай адказнасці ў гэтым пытанні.
Зноў шугануў выбліск, і гэтым разам сумневаў не засталося.
Зямелька!.. прашаптаў Артур.
Ага, планета Зямля, весела вымавіў Пердылюбібляйц. Калі быць дакладным, дык яе рэзервовая копія. Мы тут робім копію з нашых старых чарцяжоў.
Запанавала паўза.
Ты хочаш сказаць... пакрысе прамовіў Артур, намагаючыся трымаць сябе ў руках, што першапачаткова Зямлю стварылі вы?
Анягож! адказаў Пердылюбібляйц. Ты калінебудзь быў у месцы, якое называецца... мусіць... Нарвегія?
He давялося, прамовіў Артур.
Шкада, сказаў Пердылюбібляйц. Маіх рук справа. Нават архітэктурную прэмію атрымаў за яе. Усе гэтыя мілыя зломы ф’ёрдаў. Калі я пачуў пра знос планеты, знішчэнне Нарвегіі мяне засмуціла найбольш.
Гэта вас яно засмуціла?!
Ага. Якія пяць хвілін і ўсё пазбылася сэнсу. Так яны напартачылі хавайся ў бульбу!
Га? перапытаў Артур.
Мышы былі злосці поўныя косці.
Злосці поўныя косці?.. М-мышы?!
Ну, так, мышы, мякка адказаў Пердылюбібляйц.
Дык я мяркую, што ўззлавалі таксама і сабакі, і коткі, і качкадзюбы...
Гэта ўсё так, але ж фінансавалі ўсё не качкадзюбы.
Паслухайце, вам жа гэта ашчадзіць шмат клопату і часу, калі я з’еду з глузду проста тут і зараз? пацікавіўся Артур.
Пэўны час лятак імчаўся ў няёмкай моўчы.
Зямлянін, чалавеча! паспрабаваў усё цярпліва патлумачыць Пердылюбібляйц. Твая родная планета і кіравалася, і ўтрымлівалася, і нават была замоўленая мышамі. Яе разбурылі воганы за пяць хвілін да выканання задання, дзеля якога яе і будавалі. I вось цяпер мышы просяць нас пабудаваць яшчэ адну Зямлю.
Артуртолькі і здолеў вымавіць:
М-мышы?
Так ёсць,чалавеча.
Паслухай, я перапрашаю, мы з табой гаворым пра адное і тое ж: футравых жывуноў, дробных такіх, зацыкленых на сыры, ад якіх жанчыны лезлі на стол у тэлекамедыях пачатку шасцідзясятых?
Пердылюбібляйц далікатна кашлянуў.
Чалавеча, сачыць за тваёй манерай выказвацца не на мае зубы. He забывайся, я ж праспаў унутры Магратэі пяць мільёнаў гадоў і трошкі не ў курсе пра гэтыя твае «тэлекамедыі шасцідзясятых». Гэтыя жывуны, якіх вы клічаце мышамі, не тыя, за каго сябе выдаюць. Яны злучальны масток у нашым вымярэнні са светам звышінтэлектуальных шматвымерных істотаў. Таму ўсе выбрыкі з сырам і піскам суцэльнае замыльванне вачэй.
Пердылюбібляйц зрабіў паўзу і, спагадліва склаўшы бровы домікам, працягнуў:
Баюся, яны ставілі на вас вопыты.
Цягам секунды Артур як след абдумваў гэтую фразу, і тут яго твар праясніўся.
Ды не! урэшце вымавіў ён. Вось цяпер я бачу крыніцу непаразумення! Чуеце, усё наадварот: гэты мы ставілі вопыты на іх. Мышэй часцяком выкарыстоўвалі для вывучэння паводзінаў чалавека... Акадэмік Паўлаў і якія з ім... Дзеля гэтага мышы праходзілі ўсякіярозныя тэсты: вучыліся званіць у званочкі, бегалі па лабірынце і гэтак далей... Каб мы, людзі, даведаліся пра ўвесь працэс навучання. Каб з назіранняў за іхнімі паводзінамі змаглі зрабіць усякія-розныя высновы пра нас саміх...
Голас Артура перасёкся.
Які вытанчаны разлік! захоплена прамовіў Пердылюбібляйц. Трэба аддаць мышам належнае.
Чаго? перапытаў Артур.
Гэта ж найлепшы спосаб маскаваць сваю сапраўдную натуру і кантраляваць ход вашых думак. Вось уявіце: насуперак чаканню яны бягуць па лабірынце замест левага паварота направа, ядуць «няправільны» кавалак сыру, неспадзявана валяцца мёртвыя ад віруса міксаматозу. Калі ўсё разлічыць як след, дык сукупнае ўздеянне на чалавечую думку проста аграмаднае!
Пердылюбібляйц зрабіў тэатральную паўзу.
Разумееш, чалавеча, мышы надзвычай разумныя, звышінтэлектуальныя шматвымерныя істоты. Твая планета і людзі ўфармоўвалі матрыцу арганічнага камп'ютара, які выконваў даследчую задачу, чыя праграма была разлічана на дзесяць мільёнаў гадоў... Дай я табе ўсё распавяду. Паслухай мяне пэўны час...
Час... млява вымавіў Артур. 3 ім у мяне на дадзеным этапе праблем няма...
25
Ясная рэч жыццё родзіць процьму пытанняў, самыя папулярныя сярод якіх: «Чаму людзі нараджаюцца?», «Чаму яны паміраюць?» і «Чаму паміж наражэннем і смерцю яны бавяць дахалеры часу з электроннымі гадзіннікамі на руках?»
Шмат-шмат мільёнаў гадоў таму pace звышінтэлектуальных шматвымерных істотаў чые фізічныя абалонкі ў іхнім шматвымерным Сусвеце, трэба заўважыць, не вельмі розняцца ад нашых настолькі абрыдлі бясконцыя спрэчкі пра сэнс жыцця, якія заміналі іхняй улюбёнай забаве спаборніцтву ў бракійскі ультракрыкет (займальная гульня, у якой трэба насамперш ударыць чалавека без дай прычыны, каб потым кінуцца ад яго на ўцёкі), ажно тыя істоты пастанавілі сесці і развязаць гэтую праблему раз і назаўжды.
Дзеля гэтае мэты яны сканструявалі неверагодны памерамі звышкамп’ютар. Камп'ютар атрымаўся настолькі звышразумны, што ён, без падключэння да інфармацыйнае базы і аператыўнае памяці, вымавіў фразу: «Я мыслю, а знакам тым існую» і пакуль яго паспелі вымкнуць з электрычнай лычкі, выпрадукаваў аргументаванае апраўданне існаванню рысавай запяканкі і міністэрства інфармацыі.
Камп’ютар быў велічынёй з мястэчка.
Ягоны корпус усталявалі ў адмыслова спраектаванай рубцы. Прымацавалі да корпуса панэль кіравання, якую зрабілі з інфрачырвонага дрэва і аздобілі шыкоўнай ультрафіялетавай скурай.
Цёмнае дывановае пакрыццё казала аб густоўнай раскошы. На пакрыцці стаялі экзатычныя расліны ў гаршчках. Выграваваныя імёны галоўных праграмістаў ды іх сямейнікаў дыхтоўна аздаблялі сцены рубкі, а велічныя вокны выходзілі наўсаджаную дрэвамі плошчу.
У Дзень Вялікага Уключэння ў рубку моўчкі завіталі два ўрачыста апранутыя праграмісты з кейсамі ў руках. Яны цалкам усведамлялі, што гэты дзень мусіць увасабляць усю іхнюю расу ў яе найвялікшы момант, аднак, самавіта пасеўшы перад панэллю кіравання, тыя двое паводзіліся ціха і ўмеркавана: адно адамкнулі свае кейсы і дасталі з іх абцягнутыя скурай нататнікі.
Звалі праграмістаў Ланквіл і Фук.
Пэўны час яны сядзелі ў велічнай моўчы, а пасля Ланквіл, абмяняўшыся позіркам з Фукам, нахіліўся наперад і дакрануўся да чорнае клавіятуры.
Ледзь чутнае зумканне засведчыла, што вялізны камп’ютар цяпер цалкам перайшоў у працоўны рэжым. Пасля паўзы ён загаварыў з прысутнымі зычным, глыбокім голасам.
Ён сказаў:
Дзеля якога задання я, другі найлепшы камп’ютар ва ўсім Сусвеце, быў створаны?
Ланквіл і Фук здзіўлена пераглянуліся.
Тваё заданне, о Глыбакадумны... пачаў быў Фук.
Ды не пачакай, пачакай хвілінку! перарваў яго стурбаваны Ланквіл. Мы адназначна распрацавалі наймагутнейшы камп’ютар у гісторыі, і таму ніякага «другога найлепшага» нам тут не трэба...
Тут Ланквіл звярнуўся ўжо да самаго камп’ютара:
О Глыбакадумны! Дык што, ты не той, які мы распрацавалі? Ты не самы магутны камп’ютар усіх Галактык, часоў і народаў?
Я даў сабе прыдомак «другі найлепшы», нараспеў прамовіў Глыбокадумны, бо гэткім я ёсць.
Два праграмісты яшчэ раз абмяняліся стурбаванымі позіркамі. Ланквіл запярхекаў.
Тут, пэўна, нейкае непаразуменне, прамовіў ён. Ты чаго, не магутнейшы за Калоса Максімегалонскага, які ў змозе палічыць усе атамы на любой планеце за мілісекунду?
Калоса? перапытаў Глыбакадумны з непрыхаванай пагардаю. Пры чым тут гэтыя не вартыя згадкі лічыльныя касцяшкі?! Дурань ён на гліняным трыножку, а не Калос!
Фук, падаўшыся ад раз'юшанасці наперад, працягваў сумоўе: