Аўтаспынам па Галактыцы  Дуглас Адамс

Аўтаспынам па Галактыцы

Дуглас Адамс
Выдавец: Логвінаў
Памер: 224с.
Вільня 2015
36.26 МБ
Ты выглядаеш трохі ніякавата, сказаў дзядок, а ў голасе яго адчуўся ветлівы клопат.
Э-э... ды не. Але так. Разумееш, насамрэч мы не чакалі тут нікога знайсці. Я так меркаваў, што вы ўсе тут ужо даўно зямельку парыце...
Думаў, мы памёрлі?! здзівіўся дзядок. Касмічныя ўгоднікі, не! Мы ўсяго толькі заснулі.
Заснулі? у сваю чаргу здзівіўся Артур.
Ну, так, праз эканамічны крызіс, адказаў дзядок, якога яўна не турбавала, разумее яго Артур ці не.
Дык, кажаце, эканамічны крызіс?
Ну, разумееш, пяць мільёнаў гадоўтаму эканоміка Галактыкі ляснула, і, беручы пад увагу тое, што планетабудоўля паслуга не для бедных, мы...
Ён зрабіў паўзу і ўтаропіўся ў Артура.
Ты ж у курсе, што мы будуем планеты? спытаўся дзядок з урачыстымі ноткамі ў голасе.
У курсе, адказаў Артур. Я падумаў быў, што...
Хавайся ў бульбу якая цікавая прафесія! працягваў дзядок, а ягоныя вочы пакрыла настальгічная плёнка. Асабіста я ўнадзіўся рабіць прыбярэжную лінію. Як жа я цешыўся жытцы, па драбках канструюючы ф'ёрды!.. Дык вось, дзядок зноў паспрабаваў ухапіцца за нітку размовы, аднойчы настаў эканамічны спад і мы падумалі, што ашчадзім сабе шматсіл і нерваў, калі проста пераспім яго. Мы запраграмавалі камп'ютары, каб тыя абудзілі нас, калі крызіс міне.
Дзядок задушыў у горле скрушны ўздых і працягнуў:
Камп’ютары падключаныя да рынкавых табло на Галактычнай таварна-сыравіннай біржы і павінны разбудзіць нас, калі іншыя планеты змогуць аздаравіць эканоміку настолькі, каб дазволіць сабе нашу элітную планетабудоўлю, наш нятанны сэрвіс.
Артур, сталы чытач «Guardian», быў шакаваны такім дзелавым ухопам.
Але ж гэта забаронены прыём!
А, сапраўды? далікатна перапытаўся дзядокВыбачайце, я крыху не ў курсе сучаснай маралі.
Тут дзядок паказаў на вырвішча, што расцілалася знізу.
Робат твой? запытаўся ён.
He, пачуўся кволы металічны галасок з кратару. Я мой.
Які ён робат! Гэта ж электроннае прыстасаванне па распаўсюдзе маніякальна-дэпрэсіўных настрояў.
Хай ён падыдзе, загадаў дзядок.
Артур быў здзіўлены пачуць рашучыя ноткі, што знянацку пракінуліся ў голасе дзядка. Дзядок паклікаў Марвіна, які і так і сяк удаваў, быццам кульгае.
Але па добрай развазе, дык хай застаецца, дзе стаяў, сказаў дзядок. А вось ты мусіш пайсці са мною. Нас чакаюць вялікія справы.
Ён павярнуўся да свайго летака, які, здавалася, без хоць якога адмысловага сігналу з боку гаспадара праз цемру пад’ехаў бліжэй да іх.
Артур згары ўніз зірнуў на Марвіна, які зноў паказваў не менш бліскучы спектакль: натужліва і як бы з апошніх высілкаў ён цёгся назад у вырвішча, пакрыўджана мармычучы пры гэтым сабе пад нос нейкую гняўлівую тыраду.
Хадзем, сказаў дзядок. Хадзем пакуль не позна.
Позна? перапытаў Артур. Позна для чаго?
Як цябе клічуць, чалавеча?
Дэнт, Артур Дэнт.
Хто жэніцца запозна, у таго жана грыпозна, спадару Дэнтартурдэнце, сувора прамовіў дзядок. Гэта, так бы мовіць, такая народная прымаўка-папярэджанне.
У яго стомленых вачах яшчэ раз пракінуўся выраз замаркочанасці.
Я ніколі не быў спецам у пагрозах, але, кажуць, яны часам вельмі эфектыўныя.
Артур міргнуў.
Вялікі арыгінал, прамармытаў ён.
Выбачай, што ты сказаў? пацікавіўся дзядок.
Ат, нічога, прашу прабачэння, збянтэжана прамовіў Артур. Добра, згода, дык куды ісці?
У мой лятак, адказаў дзядок, жэстам прапануючы Артуру зайсці ў транспартны сродак, які завіс
побач. Мы выправімся ў нетры планеты, дзе ў гэты самы момант наша раса прачынаецца пасля пяцімільённагадовай дрымоты. Магратэя абуджаецца.
Сеўшы поруч з дзядком, Артур міжволі здрыгануўся. Дзіўная, нязвыклая сітуацыя, ціхуткае пагойдванне летака, пакуль ён ідзе наўздым у начное неба, Артур адчуў сябе не ў сваёй талерцы.
Ён глянуў на дзядка: старэчы твар асвятляўся прыцішаным святлом дробных агеньчыкаў то знізу тачылася святлом прыборная дошка.
Прашу прабачэння, прамвіў Артур. А як, дарэчы, вашае імя?
Маё? перапытаў дзядок, і зноўку тая самая замаркочанасць пракінулася ў ягоных вачах. Дзядок зрабіў паўзу.
Маё імя, зноў загаварыў ён, Пердылюбібляйц.
Артур папярхнуўся.
Выбачайце, як-як? прамармытаў ён.
Пердылюбібляйц, паўтарыў дзядок.
Пярды... што?
Дзядок сур'ёзна глянуў на яго.
Я ж кажу, гэта абсалютна няважна, сказаў ён.
Лятак плыў праз ноч.
23
Часам рэчы не такія, якімі яны здаюцца, гэта досыць істотная і вартая ўвагі рэмарка. Напрыклад, на планеце Зямля чалавек заўжды меркаваў, што ён разумнейшы за дэльфінаў. Чалавек аргументаваў гэта тым, што людскі род вынайшаў гэтак шмат: кола, Нью-Ёрк, войны і г.д. да т.п. у процівагу дэльфінам, якія толькі й рабілі, што спаражняліся ў ваду і дурэлі ў поўны рост. Аднак, са свайго боку, дэльфіны таксама былі перакананыя, што вянец прыроды якраз яны і мелі падобную аргументацыю.
Цікавая заўвага: дэльфіны з самага пачатку ведалі пра няўхільны знос планеты Зямля і рабілі безліч спробаў папярэдзіць чалавецтва пра небяспеку. Аднак большасць дэльфінавых спробаў выйсці на кантакт трактавалася людзьмі як забаўныя дзеянні, калі, падштурхнуўшы мячык або свіснуўшы ў свісцёлку, дэльфін хоча атрымаць пачастунак.
Урэшце дэльфіны плюнулі на марныя высілкі паразумецца з чалавецтвам і незадоўга да візіту воганаў па сваіх каналах пакінулі Зямлю.
Самае апошняе паведамленне, якое даслалі дэльфіны людзям, было патлумачана тымі як надзычай складаны падвойны скачок з паваротам праз абруч з адначасовым высвістываннем амерыканскага гімна.
Але ж насамрэч паведамленне казала:
«Бывайце здаровы і дзякуй за рыбку!»
Калі ўжо на тое, дык адзін біялагічны від на Зямлі быў разумнейшы нават за дэльфінаў. Яго прадстаўнікі бавілі шмат часу, праседжваючы ў лабараторыях. Вывучаючы людскія паводзіны, яны бегалі ў сярэдзіне колаў і рабілі неверагодныя ў сваёй вышуканасці вопыты на людзях. А тое, што людзі зноўку няправільна тлумачылі сабе гэтыя паводзіны, было абсалютна сугучна далёкасяжным планам гэтага віду.
24
Праз халодную цемру бязгучна слізгаў кампакт-лятак адна-адзінюткая пляма святла сярод глыбокай магратэянскай ночы. Лятак набіраў вялікую хуткасць. Магратэянін, здавалася, канчаткова занурыўся ва ўласныя думкі, і толькі Артур спрабаваў завязаць размову, дзядок адказваў пытаннем на пытанне: цікавячыся, ці зручна Артуру сядзець, такім чынам перапыняючы гутарку.
Артур спрабаваў вылічыць хуткасць палёту, але іх атуляла нагэтулькі густая цемра, што арыенціраў не было і знаку. У дадатак, пачуццё палёту глушылася і змягчалася Артур нават з цяжкасцю даваў веры, што яны ўвогуле не стаяць на месцы.
Па каторым часе ўдалечыні з’явілася плямка святла, аднак ужо праз лічаныя секунды яна так разраслася, што Артур зразумеў: яна з каласальнай хуткасцю насоўваецца проста на іх. Артур паспрабаваў даўмецца, што гэта за транспарт такі. Ён ускінуў на святло вочы, але згледзець формы і памеры плямы не выпадала. Як падалося задыханаму Артуру, раптоўна лятак рушыў напярэймы. да немінучага сутыкнення. Адносная хуткасць плямы здавалася проста астранамічнаю, і Артур не паспеў нават выдыхнуць перад тым, як усё паспяхова скончылася. Наступнае. што ён адчуў: з усіх бакоў іхні лятак, здаецца, атачыла непадумная срэбная клякса. Ён павярнуў галаву і ўбачыў маленькую чорную кропку, якая імкліва памяншалася недзе далёка за спінай. I толькі праз некалькі секунд Артур сцяміў, што адбылося.
Яны далі нырца ў падземны тунэль, а адзіным прадметам, які перасоўваўся ў прасторы, быў лятак. Ён развіў неймаверную хуткасць адносна крыніцы святла нерухомай дзіркі ў зямлі. Гэта быў уваход у тунель. Неверагодная ж срэбрая клякса зрабілася круглымі сценкамі тунэля, праз якія лятак і шмыгануў з хуткасцю, мабыць, некалькі тысяч кіламетраў на гадзіну.
Артур з жахам заплюшчыў вочы.
Праз пэўны адцінак часу, вымераць які Артур нават не паспрабаваў, падалося, што хуткасць падае, і неўзабаве зямляніну стала зразумела, што лятак запаволіўся для таго, каб мякка прыпыніцца.
Артур зноў расплюшчыў вочы. Яны па-ранейшаму ляцелі ў срэбным тунэлі. Лятак працярэбліваў свой шлях праз тое, што можна было акрэсліць як суплёт скрыжаваных тунэляў. Калі лятак урэшце спыніўся, іх абступіла невялікая, абабітая сталлю пячора.
Тутсама заканцоўвалася яшчэ пара-тройка тунэляў, і ў дальнім куце пячоры Артур згледзеў вялікую пляму цьмянага святла ў форме кола. Пляма выклікала раздражненне. Яна цвяліла, бо гулялася з вачыма не дазваляла сфакусавацца і вызначыць адлегласць да сябе. Артуру прыйшла да галавы думка (дарэчы, памылковая), што гэтае святло можа быць ультрафіялетам.
Пердылюбібляйц павярнуўся і надзяліў Артура позіркам маркотных старэчых вачэй.
Зямлянін, урэшце развязаў язык Пердылюбібляйц. Мы цяпер глыбока ў сэрцы Магратэі.
А скуль ты здагадаўся, што я зямлянін? захацеў даведацца Артур.
Хутка ўсё-ўсенькае для цябе праясніцца, уважна адказаў дзядок. Ці прынамсі, тут у ягоны голас пратачылася лёгкая няўпэўненасць, усё зробіцца яснейшым, чым цяпер.
Пердылюбібляйц працягнуў:
Мушу папярэдзіць, што пячора, у якую мы толькі што заляцелі, не існуе ўнутры нашай планеты... Ьо пячо-
ра для гэтага крышачку... завялікая. Хутка мы пройдзем праз неаглядную прастору гіперкосмасу, і ад гэтага табе можа зрабіцца моташна.
3 вуснаў Артура зляцеў знерваваны ўскрык.
Пердылюбібляйц націснуў кнопку і дадаў фразу, якую цяжка было назваць супакаяльнай:
Мяне штораз ад гэтага дрыготка працінае. Трымайся штомоцы!
Лятак шугануў проста ў кола святла, і Артур тут жа атрымаў поўнае ўяўленне пра тое, як выглядае бясконцасць.
Калі быць дакладным, гэта не была сапраўдная бясконцасць. Сама бясконцасць выглядае банальна і нецікава. Глядзець на бясконцасць гэта ўсё роўна, што ўзірацца ў начное неба: далячынь неймаверная, і ўбачанае адтуль губляе ўсякі сэнс. Пячора, у якую прашыўся лятак, была чым заўгодна, толькі не бясконцасцю. Ну, хіба вельмі-моцна-дужа вялікім абшарам. Нагэтулькі вялікім, што складвалася дасканалае ўражанне неабсяжнай бясконцасці, якое само па сабе вымоўнейшае за самую бясконцасць.
Ад каласальнай хуткасці, якую развіў лятак, Артура зводзіла з розуму. Лятак з пасажырамі працярэбліваўся праз адкрыты космас, а брама, праз якую яны прайшлі, засталася па-за іхнімі спінамі дробнай блішчынкай на зіхоткім муры.