Аўтаспынам па Галактыцы  Дуглас Адамс

Аўтаспынам па Галактыцы

Дуглас Адамс
Выдавец: Логвінаў
Памер: 224с.
Вільня 2015
36.26 МБ
Зафод Біблброкс замаўчаў. Некаторы час панавала ціша. Потым ён нахмурыўся і сказаў:
Мінулай ноччу я праз гэта ўсё не спаў. Праз думку, што частка майго мозгу хутчэй за ўсё не працуе як мае быць. 3 часам яшчэ прыйшло да галавы, што нехта іншы, без майго ведама і згоды, карыстаецца маім жа мозгам, каб прадукаваць слушныя ідэі. Я супаставіў дзве думкі разам і прыйшоў да высновы, што хтосьці іншы наўмысна заблакаваў частку майго мозга вось чаму я не магу ёй паслугавацца. I вось я ўрэшце задаўся пытаннем, ці можна нейкім чынам даведацца, так гэта ці не...
Зафод Біблброкс працягваў:
Я пайшоў у медпункт нашага зоркалёта і зрабіў сабе энцэфалаграму. Я зрабіў усе асноўныя віды сканаванняў сваіх абедзвюх галоваў. Вынікі ўсіх іншых тэстаў, якія я прайшоў пад кіраўніцтвам дзяржаўных медыкаў перад вылучэннем сваёй кандыдатуры ў прэзідэнты, былі агалошаныя публічна, але яны не выявілі анічога. Прынамсі, нічога новага і нечаканага. Яны пацвердзілі, што я лёгкі на язык спрытнюга, зацяты фантазёр, здрадлівы пазёр, адным словам, нічога новага. I ніякіх іншых анамалій. Тады я пачаў рабіць сабе новыя аналізы, абсалютна адвольна і зноў нічога ніякага. Тады я паспрабаваў перакласці вынікі тэстаў з адной галавы на другую. Нуль, пуста-пуста. Урэшце я адмовіўся ад новых захадаў, палічыўшы, што ўся гэтая ад’яда сэрца адно прыступ параноі. Апошняе, што я зрабіў, перш чым канчаткова здацца: я ўзяў здымак з накладзенымі адзін на адзін вынікамі і паглядзеў на іх праз зялёны спектр. Памятаеш, калі я быў малым хлопчыкам, я заўсёды меў забабоны наконт зялёнага колеру? I адначасова заўсёды хацеў зрабіцца пілотам на зоркалётах бетэльгейзіянскай гандлёвай выведкі?
Фольксваген кіўнуў.
I раптам усё стала на свае месцы, працягнуў Зафод Біблброкс. У сярэдняй частцы абодвух мазгоў два кавалкі мазжачкоў злучаліся толькі адзін з адным і ні з якімі іншымі часткамі вакол сябе. Нейкія мярзотнікі
электрычнасцю перапалілі ўсе сумежныя сінапсы і гэтак зрабілі ліха цэламу кавалку мозга.
Фольксваген глянуў на яго агаломшана. Трыліян спалатнела.
Ты думаеш, нехта залез табе ў галаву?
Ага.
Але ты, можа, ведаеш, хто гэта зрабіў? Ці з якое прычыны?
3 якое прычыны я толькі магу здагадвацца. Аднак я даведаўся, як іх завуць.
Даведаўся іхнія імёны?! Якім чынам?
Яны выгравіравалі свае ініцыялы на прыпаленых кончыках нервовых сінапсаў. Схацелі, відаць, каб я тыя ініцыялы прачытаў.
Фольксваген, ашаломлены, зіркнуў на Зафода і адчуў, як па яго скуры пабегла дрыготка.
Ініцыялы? На паверхні тваіх мазгоў?
Ага...
Дык кажы ты ўжо якія!
Які момант Зафод Біблброкс моўчкі пазіраў на іх. Потым адвёў позірк.
«З.Б.», ціха вымавіў ён.
У гэтае самае імгненне за іхнімі спінамі заструменіліся долу стальныя жалюзі, і ў пакойчык пачаў паступаць газ.
Пакуль усе трое трацілі прытомнасць, Зафод Біблброкс здушаным голасам вымавіў: «Рэшту я распавяду потым».
21
Паверхню Магратэі прасаваў ботамі пануры Артур.Каб сябру было чым заняцца, прадбачлівы Фольксваген пакінуў яму свой асобнік «Падарожнай кніжкі для аматараў Галактычнага аўтаспыну». Артур адвольна націснуў колькі клавіш.
«Падарожная кніжка для аматараў Галактычнага аўтаспыну» нераўнамерна адрэдагаванае выданне з кучай пасажаў, якія ў свой час падаліся тадышняму рэдактару ўдалымі і дарэчнымі.
Адзін з такіх пасажаў (якраз на яго натрапіў Артур) распавядаў пра гісторыю аднаго маладзёна з імем Віт Ваяжыч, ціхмянага студэнта з Максімегагалонскага ўніверсітэта. Намагаючыся зрабіць бліскучую кар'еру, Віт Ваяжыч вывучаўстаражытнуюфілалогію, ператворную этыку і хвалёва-гарманічную тэорыю гістарычнага прымання. Аднойчы пасля ночы ў таварыстве Пангалактычнага Мазгатрушча і Зафода Біблброкса, Ваяжыч зрабіўся апантаным праблемай знікнення ўсіх шарыкавых асадак, якія ён панакупляў за апошнія гады.
Затым паследваў доўгі перыяд карпатлівых пошукаў: Ваяжыч абнікаў Галактыку і адведаў, адну за адной, усе планеты, якія былі эпіцэнтрам страты шарыкавых асадак. Урэшце ён прапанаваў арыгінальную тэорыйку, якая ў свой час моцна ўзвярэдзіла ўяўленне публікі. «Далёка-далёка ў космасе, сцвярджала гэтая тэорыйка, побач з планетамі, населенымі гуманоідамі, рэптылоідамі, рыбоідамі, хадзячымі дрэ-
воідамі ды звышразумным адценнем блакітнага, круціцца таксама планета, цалкам аддадзеная на водкуп шарыкава-асадкавым формам жыцця. I менавіта туды на ПМЖ кіруюцца ўсе пакінутыя без нагляду асадкі. Яны ціхенька даюць драла праз чарвяточыны ў прасторы. Яны ведаюць, што на гэтай планеце змогуць весці свой непаўторны шарыкава-асадкавы лад жыцця, рэагуючы на вельмі адметныя шарыкава-асадкавыя раздражняльнікі, і ў цэлым імкнучыся да шарыкава-асадкавага эквіваленту шчасця і дабрабыту».
Усё было складна і суладна, аж пакуль аднойчы Віт Ваяжыч не абвесціў, што сапраўды знайшоў гэтую планету і што каторы час нават працаваў там кіроўцам лімузіна ў адной сям’і танных асадак-пстрычак зялёнага колеру. Як вынік Ваяжыча выкінулі з вучобы, узялі падпіску пра нявыезд. Ваяжыч напісаў кнігу, пасля чаго быў вымушаны даць драла за мяжу, бо не сплаціў падаткаў за публікацыю, звычайны лёс усіх тых, хто фанатычна прагне выставіць сябе ідыётам на публіцы.
Калі ж па касмічным адрасе, на якім настойваў Ваяжыч, аднойчы паслалі навуковую экспедыцыю, экспедыцыя сапраўды адкрыла невялічкі астэроід, населены адным-адзінюсенькім пенсіянерам-пустэльнікам, які шматкроць прысягнуў мамай і таткам, што ніякіх асадак на ягонай планеце не было і ў паміне няма (аднак гэтае сведчанне па некаторым часе выявілася непрыхаванай хлуснёю).
I. ясная рэч, засталіся пытанні, на якія не знайшлося адказаў: адкуль браліся загадкавыя шэсцьдзясят тысяч альтаірскіх талераў, якія штогод спраўна паступалі на рахунак пенсіянера-пустэльніка ў «З’ешНеЭканомьБанк», а таксама што гэта за неверагодна паспяховы шахер-махер з асадкавым сэканд-хэндам, на якім Зафод Біблброкс грэб дурныя грошы?
Прачытаўшы гэтую гісторыю, Артур адклаў кнігу ўбок.
Робат, млявы і абыякавы да жыцця, па-ранейшаму стаяў скурчаны на сваім месцы.
Артур падняўся і пакрочыў да вяршыні вырвішча. Абышоўшы яго наўкола, ён глянуў на абодва сонцы, што велічна закочваліся за Магратэю.
Артур вярнуўся ў вырвішча і пабудзіў робата. Нават калі твой суразмоўца маніякальна-дэпрэсіўны робат, гэта ўсё лепей, чым нікога.
На ноч бярэцца, заўважыў Артур. Зірні, робаце, па небе зоркі рассыпаліся...
Калі глядзіш з самага сэрца цёмнай туманнасці, дык зорак асабліва не ўбачыш, а хай сабе і ўбачыш, дык усё роўна яны будуць выглядаць бляклымі. Пры ўсім тым гэтае відовішча вартае ўвагі. Марвін паслухмяна зірнуў на зоркі, а потым зноў апусціў вочы.
Бачу, прамовіў ён. Паскудства ж, так?
А памятаеш заход сонца?! Я такога хараства і ўявіць не мог!.. Ажно два сонцы! Усё роўна як два вулканы зажыва зварыліся ў космасе.
Ды бачыў я ось дзе брыдота! прамовіў Марвін.
У нас дома было толькі адно сонца, не сунімаўся Артур. Я ж прыляцеў, якты памятаеш, з планеты Зямля.
Ведаю, адказаў Марвін. Вечна ты пра яе трындоліш. Кашмарная планетка з жудаснай гісторыяй!
He! Гэта была цудоўная планета!
А на ёй былі акіяны?
Анягож, выдыхнуў Артур. Велічная сінь акіянаў, што пагойдваліся ў сваёй бязмежнасці...
Кадук іх бяры... прамовіў Марвін.
Ты ў калектыве з іншымі робатамі як, сябруеш з кім? пацікавіўся Артур.
Варагую, з усімі да апошняга. Ты куды?
Артур не мог больш трываць робата і падняўся зноўку.
-	Пайду, яшчэ разочак папрастаю ногі, адказаў ён.
-	Я цябе не вінавачу, сказаў Марвін і паспеў налічыць у думках пяцьсот дзевяноста сем мільярдаў авечак, перш чым праз якую секунду не занурыўся ў сон.
Артур паляпаў сябе па тулаве, каб заахвоціць кроў працаваць з трохі большым імпэтам. I пацёгся да вырвішча.
Паколькі атмасфера была прарэджаная і не было месяца, ноч спусцілася на планету надзвычай імкліва. Зрабілася цёмна хоць на воўка лезь. Праз гэтую суцэльную цямрэчу Артур малай драбніцай не ўплішчыўся ў нейкага дзядка.
22
Дзядок стаяў да Артура спінаю, назіраючы за апошнімі ясачкамі святла, што патаналі ў цямрэчы паза даляглядам. Дзядок быў у вялікіх гадах. Высокі ростам, апрануты ў доўгі балахон. Калі ён паварочваўся, дык адкрываўся ягоны твар: вытанчаны, крыху змардаваны, аднак злосці ў ім не адчувалася, банкіру з такім абліччам вы б з радасцю даверылі свае ашчаджэнні. Але дзядок яшчэ не павярнуўся нават пакуль што не зрэагаваў на Артураў выгук.
Урэшце апошнія промні сонца цалкам згаслі, і тады дзядок павярнуўся. Ягоны твар па-ранейшаму заставаўся асветлены, і калі Артур стаў шукаць вачыма крыніцу святла, то за колькі метраў убачыў нейкі транспартны сродак. «Кампакт-лятак на паветранай падушцы» здагадаўся Артур. Лятак разліў вакол сябе няяркае азярцо святла.
Аблічча дзядка, які глянуў на Артура, падалося замаркочаным.
Ты абраў халодную ноч, каб наведаць нашу мёртвую планету, урэшце вымавіў дзядок.
Хто... хто вы такі? запінаючыся, вымавіў Артур.
Дзядок адвёў позірк. Пачуццё маркоты, здаецца, яшчэ раз адбілася ў яго на твары.
Няважна, як мяне завуць, адказаў ён.
Выдавала, яго штосьці моцна турбуе. А ўцягвацца ў гутарку, адчувалася, ён не жадаў. Артуру зрабілася не па сабе.
Як... вы... мяне напалохалі... няскладна прагаварыў ён.
Мужчына зноў павярнуўся да Артура, крыху прыўзняўшы брыво.
Га-а?
Я кажу вы мяне заспелі знянацку.
He трывожся, я супраць цябе нічога не маю.
Артур нахмурыўся.
Але ж вы смалянулі па нас ракетамі! абурыўся ён.
Дзядок зірнуў на вырвішча. Святло з Марвінавых вачэй лакідала размытыя плямы на вялізным шкілеце кашалота.
Дзядок хіхікнуў.
Аўтаматычная сістэма, прамовіў ён, і з яго вуснаў вырваўся дробны ўздых. Старадаўнія камп’ютары, адлічваючы панурыя тысячагоддзі, гібеюць у вантробах Магратэі, а пражытыя гады не найлепшым чынам адбіліся на іх запыленай электроннай памяці. Думаю, яны выпусцілі ракеты абы пусціць, прагнаць аднастайную тупамернасць свайго існавання.
Дзядок самавіта глянуў на Артура і дадаў:
Я. бач, трохі цямлю ў навуках.
Э-э... праўда? перапытаў Артур, які праз дзіўную памяркоўнасць дзядка пачаў ставіцца да суразмоўцы з асцярогай.
Ага, пацвердзіў дзядок і яго голас перасёкся.
А-а, сказаў Артур, э-э...
Дзіўным парадкам ён адчуў сябе палюбоўнікам з анекдота, заспетым у ложку з чужой жонкай, калі муж раптам завітвае ў спальню, пераапранае штаны, кідае пару дробных заўваг наконт надвор’я і сыходзіць сабе зноў.