Аўтаспынам па Галактыцы  Дуглас Адамс

Аўтаспынам па Галактыцы

Дуглас Адамс
Выдавец: Логвінаў
Памер: 224с.
Вільня 2015
36.26 МБ
талерку, а за ёй другая была тое сонечная сістэма з падвойнымі сонцамі. Пасля з’явіўся вялізны месяц, абрэзаны палямі экрана ён адкінуў чырвоны цень на чарнільную цемру, начны бок планеты.
Я знайшоў яе! закрычаў Зафод Біблброкс, грукаючы кулаком па корпусе прыборнай дошкі. Я знайшоў яе!
Збянтэжаны, Фольксваген утаропіўся ў швагра.
Што знайшоў?
Планету... загаманіў Зафод Біблброкс. Самую неверагодную планету за ўсю гісторыю космасу!
.......... 15.... я
SB
S
Вынятак з «Падарожнай кніжкі для аматараў Галактычнага аўтаспыну», старонка 634784, раздзел 5А. Назва артыкула «Магратэя»;
«Некалі, у сутонні старадаўніх часоў, у вялікія векапомныя дні былой Галактычнай Імперыі, жыццё было бурлівае, заможнае і збольшага не абкладзенае падаткамі. Магутныя зоркалёты аралі касмічныя прасторы між экзатычных сонцаў, шукаючы ў далёкасяжных абшарах Галактыкі прыгодаў і ўзнагарод. У тыя дні дух быў бадзёры, працэнты па дэпазітах высокія. мужчыны былі сапраўднымі мужчынамі, жанчыны сапраўднымі жанчынамі, а маленькія футравыя істоты з Альфа-Цэнтаўры адпаведна сапраўднымі маленькімі футравымі істотамі з Альфа-Цэнтаўры. Усе як адзін адважна сустракалі небяспеку тварам да твару, усім пагалоўна быў уласцівы нечуваны гераізм, і ў адзін пагодны дзень абсалютна ўсе даастатку без ваганняў і дакораў сумлення сталі мазаць масла проста на хлеб. Менавіта гэтак паўстала-выкавалася велічная Імперыя.
Вядома: шмат хто з людзей зрабіўся фантастычна багаты, але гэтае назапашванне капіталу было абсалютна натуральнай з’явай, якой не варта саромецца, бо горкіх бедакоў не існавала прынамсі сярод вартых узгадаў асоб. Аднак жыццё ўсіх паспяховых бізнэсоўцаў і купцоў няўхільным парадкам пакрысе зрабілася нуднаватым і раздражняльным. Увесь цяжар за гэтую ну-
ду багатыры ўскладалі на краявіды і клімат родных планет. Цяпер нічога не прыносіла ім задавальнення: то надвор’е адвячоркам нейкае не лагоднае, то дзень доўжыцца на паўтары гадзіны больш, чым трэба, то мора падчас заходу сонца няправільнага ружовага колеру...
Гэтак паўсталі перадумовы для ўзнікнення новага віду індустрыі: элітнай планетабудовы на замову. Калыскай элітнай планетабудовы зрабілася Магратэя. Тут, на Магратэі, каб стварыць планеты чыёйсьці мроі, гіперкасмічная інжынерыя высмоктвала матэрыю з белыхдзіраку касмічным вакууме. I выштукоўвала планеты з золата. Рабіла плацінавыя планеты, гумовыя планеты з частымі землятрусамі, усё было старанна выбудоўвана з мэтаю задаволіць усё новыя і новыя прыхамаці самых заможных людзей Галактыкі.
Індустрыя элітнай планетабудовы квітнела, ажно па невялікім часе Магратэя сама зрабілася найзаможнейшай планетай усіх часоў, пакуль рэшта Галактыкі, даведзеная планетабудаўнікамі да торбы, ужо трэсла латкамі.
I тады сістэма ляснула: Імперыя развалілася, і панурая моўча апанавала мільярдамі галодных планет. Моўчу перарываў толькі рып асадак шкаляроў, якія ўначы карпелі над сваімі дапытлівымі рэферацікамі па ацэнцы планавай планетэканоміі.
Сама ж Магратэя знікла, і памяць пра яе хутка перасялілася ў сутонлівы лес легендаў. У нашыя высокакультурныя, асвечаныя дні, ясная рэч, абсалютна ніхто не верыць ў яе існаванне».
16
Артур прачнуўся ад таго, што нехта спрачаўся ўголас. Ён вырушыў да капітанскага мастка. Там размахваў рукамі Фольксваген.
Зафодзя, ты псіх, казаў ён. Магратэя плёткі старой цёткі. Аб ёй бацькі баяць сыночкам і дачушкам перад сном, каб іхнія малыя выраслі эканамістамі. Гэта, гэта...
...Планета, у чыю арбіту мы зараз трапілі, настойваў Зафод Біблброкс.
Слухай, можа, асабіста ты і трапіў у ейную арбіту, парыраваў Фольксваген, але наш карабель...
Гэй, камп’ютару! крыкнуў Зафод Біблброкс.
Ой, толькі не ён...
Здароўкі, мальцы! Гаворыць Эдзі, ваш бартавы камп’ютар. Я ў добрай форме і гуморы, і калі вы парупіцеся выпусціць супраць мяне на рынг якую-небудзь свежую праграму, дык я буду рады павыбіваць ёй усе біты.
Артур запытальна глянуў на прысутную тут Трыліян. Яна на мігах запрасіла далучыцца да іх, але загадала зрабіць гэта моўчкі.
Гэй, камп’ютару! паўтарыў Зафод Біблброкс. Скажы нам нашыя каардынаты.
Ды няма базару, мальцы, прамармытаў камп'ютар. У гэтую самую хвілю мы ляцім па арбіце і знаходзімся на вышыні пяцьсот кіламетраў над легендарнай планетай Магратэяй.
Балбатаць што на рот лезе можа ўсякі! запярэчыў Фольксваген. Я б не даверыў гэтаму кампу нават вагу маю зважыць!
Ды як рэпу грызці для вас усё што заўгодна, імпэтна забалбатаў камп’ютар, працягваючы выплёўваць білетную стужку. Калі трэба, дык у дадатак з дакладнасцю да адной мільённай я вызначу псіхалагічныя праблемы вашай асобы.
Але тут улезла ў гутарку Трыліян:
Зафодзе, мы ў любы момант можам трапіць на светлы бок планеты, сказала яна. Як бы яна ні называлася...
Што ты хочаш сказаць?! Гэта і будзе тая самая планета, пра якую я і казаў!
Так, згода, гэта планета. Я ні з кім не хачу спрачацца адно хіба мушу заўважыць, што не адрозню Магратэю ад любога іншага кавалка халоднай скалы. Проста хутка світанак.
Добра. добра, прамармытаў Зафод Біблброкс. Давай прынамсі паглядзім на хараство. Камп’ютару!
Здароўкі! Што я магу...
...Ты можаш заваліць дынамік і яшчэ раз паказаць нам планету.
Цёмная безаблічная груда зноў запоўніла экран пад імі бегла паверхня планеты. Якую хвілю яны моўчкі сузіралі яе, тым часам як Зафод Біблброкс ад хвалявання не знаходзіў сабе месца.
Мы пакідаем начны бок планеты, хутка вымавіў ён.
Пад імі ўсё круціцца планета.
Да паверхні цяпер пяцьсот кіламетраў, працягваў Зафод Біблброкс.
Ён зноўспрабаваў аднавіцьурачыстае пачуццё, якое, на яго думку, павінна было выклікаць гэтае імгненне. Магратэя! Яго падсцябнула скептычная грымаса Фольксвагена. Магратэя!
Праз лічаныя секунды мы павінны ўбачыць... Гляньце! выгукнуў Зафод Біблброкс.
I гэты момант настаў. Нават абцёрханы галактычнымі пералётамі дасведчаны аўтаспыннік не здолеў бы стрымаць свайго захаплення ад гэтага велічнага відовішча усходу сонца, убачанага з арбіты. А тут жа ў дадатак разгортваўся ўсход двух сонцаў адзін з найяскравейшых цудаў Галактыкі.
Суцэльную чэрань знянацку працяла сляпучае святло. Набрыняўшы, павялічыўшыся ў памерах, яно пырснула ва ўсе бакі тонкімі, падобнымі да сярпа, лёзамі. Праз лічаныя секунды з'явіліся два сонцы. два светлавыя агмені, што апалілі белымі языкамі чорныя берагі далягляду. Пад імі ў празрыстай атмасферы няўмольнымі дзідамі акрэсліліся шматкаляровыя лініі.
Бач дзянніца! стаіўшы дыханне, прамовіў Зафод Біблброкс. Сонцы-блізнюкі, Ярыла і Яморда.
Ці якія іншыясонцы-блізнюкі...-прабурчэў Фольксваген.
He, гэта Ярыла і Яморда! упарціўся Зафод Біблброкс.
Сонцы выбліснулі ў касмічнай прасторы, і царкоўная музыка ў нізкіх рэгістрах напаіла паветра капітанскага мастка. Гэта кплівым тонам нешта перапяваў Марвін ягоная нелюбоў да людскога роду проста не ведала межаў.
Назіраючы за грандыёзным светлавым відовішчам, што разыгрывалася перад імі, Фольксваген проста палаў ад узрушэння, але толькі ад самога выгляду дзіўнай, невядомай яму планеты. Яго крыху раздражняла, што Зафод Біблброкс дзеля нейкіх сваіх мэтаў дастаў на свет божы і ўскідваў усім на вочы гэтую вартую смеху байку. Гісторыя пра Магратэю падавалася Фольксвагену здзяцінелай лухтой. Хіба ж не дастаткова захапляцца хараством пекнага саду і адначасова не прымушаць сябе верыць, што ў ім жывуць чароўныя феі?
Артур увогуле не ўцяў, да чаго тут усе гэтыя магратэянскія сагі. Ён падышоў да Трыліян і спытаў яе, аб чым гаворка.
Я адно ведаю, што казаў на гэты конт Зафод, прашаптала яна. Іхняя Магратэя такая сабе сівая легенда, у якую цяпер ніхто не верыць. Як Атлантыда на Зямлі. Хіба іхняя легенда кажа, што на Магратэі людзі будавалі планеты.
Гледзячы на экран, Артур міргнуў, адчуўшы, што яму чагосьці страшэнна бракуе. I раптам ён уцяміў, чаго менавіта.
А на гэтым зоркалёце ёсць гарбата?
Калі «Залатое Сэрцайка» пранеслася па сваёй арбітальнай траекторыі, воку адкрылася яшчэ больш планетных абсягаў. Сонцы цяпер высока стаялі ў чорным небе піратэхніка ўсходу ўжо адстралялася, і пры звычайным дзённым святле паверхня планеты выявілася панурай і брыдкай. Шэрай, запыленай, з невыразнымі контурамі рэльефу. Усё выглядала змярцвела і вусцішна, нібы ў якім склепе.
Час ад часу на даляглядзе вымалёўваліся інтрыгоўныя абрысы: цясніны, можа быць, горы ці нават гарады, але калі зоркалёт набліжаўся, лініі дрыгацелі, рабіліся невыразнымі, і потым усё акрэсленае знікала. Рэльеф планеты размыўся ад часу, ад павольнага руху млявага разрэджанага паветра, штослалася па паверхні стагоддзе за стагоддзем.
Відавочна гэта была старая, вельмі старая планета.
Назіраючы, як пад імі бяжыць шэры краявід, Фольксвагена кальнула сумненне. Неабдымнасць часу ўстурбавала яго, ён адчуў ягоную прысутнасць. Адкашляўшыся, ён сказаў:
Нават робячы дапушчэнне, што гэтая планета Магратэя...
Гэта і ёсць Магратэя!
...А гэта не Магратэя, працягваў Фольксваген. Нават дапускаючы, што гэта Магратэя, што ты тут забыў? Тут жа нічагусенькі няма!
На паверхні няма, стаяў на сваім Зафод Біблброкс.
Хай сабе, давай дапусцім, што там, у глыбінях, сапраўды нешта ды ёсцека. Але ж, я спадзяюся, ты тут зусім не дзеля археалагічных раскопак? Дык што табе тут трэба?
Адна галава Зафода Біблброкса зірнула ўбок. Другая галава таксама зірнула ўбок, каб пабачыць, на што касавурыцца першая, але там асабліва не было на што глядзець.
Ну, прычын, чаму я заляцеў сюды, некалькі, бестурботна адказаў Зафод Біблброкс. Часткова таму, што мне цікава, часткова таму, што я шукаю прыгодаў і гуза на лоб, але ў асноўным мой учынак моцна замешаны на славалюбстве і грошалюбстве.
Фольксваген зірнуў на яго строга. Ён ніяк не мог пазбыцца моцнага ўражання, што сам Зафод не мае ані найменшага паняцця, чаму ён сюды прыляцеў.
Ведаеш, не даспадобы мне гэтая планета, з трымценнем у голасе прамовіла Трыліян.
Ат, не бяры да галавы, пачаў супакойваць Зафод Біблброкс. Маючы палову скарбаў былой Галактычнай Імперыі, Магратэя можа дазволіць сабе выглядаць крыху неахайна.
«Вярзе абы-што, сказаў самому сабе Фольксваген. Нават дапускаючы, што гэта калыска старадаўняй цывілізацыі, якая цяпер ператварылася ў попел, нават дапускаючы вялікую колькасць надзвычай неймаверных рэчаў, усё роўна быць таго не можа, каб купа каштоўных скарбаў захавалася тут хоць у якой форме і не страціла сваёй каштоўнасці і цяпер».