Аўтаспынам па Галактыцы
Дуглас Адамс
Выдавец: Логвінаў
Памер: 224с.
Вільня 2015
На імгненне, падчас галавакрутнай трэлі, музыка спынілася. У эфір уварваўся другі голас, напэўна, мундфройдаўскі. Ён зазначыў: «Такі так! У гэтым увесь наш кляйнэ Зафодзік, ферштэйн?...»
Але далей пачуць нічога не ўдалося, бо праз зону, у якой наладка радыёпрымача рэагуе на рухі, праляцеў электраловак. Зафод абярнуўся і, раз’ятраны, згледзеў Трыліян аловак шпурнула менавіта яна.
Э-э! Ты што творыш? абурыўся Зафод.
Трыліян пагрукала пальцамі па экране, поўным нейкіх лічбаў.
Я сёе-тое прыдумала,адказала яна.
I што, праз гэта трэба перарываць выпуск навінаў, які інфармуе пра мяне?
Ты ўжо ведаеш пра сябе дастаткова.
Мяне аблажылі з усіх бакоў. Трэба быць напагатове.
Можа, пакінем тваё эга хоць на хвіліну ў спакоі? Ёсць важнейшыя справы.
Калі тут ёсць хоць што, важнейшае за маё эга, я хачу, каб гэтае штосьці неадкладна злавілі і расстралялі.
Зафод зноў зірнуў на яе і рассмяяўся.
Слухай, прамовіла яна, тыя два хлопцы, якіх мы падабралі...
Якія яшчэ два хлопцы?
Якіх мы падабралі.
А, тыя двое... выдыхнуў Зафод Біблброкс.
Падабралі мы іх у Сектары ЭЭ7, Масіве Э-Альфа...
I? вымавіў Зафод і міргнуў.
Трыліян ціха спытала:
Табе гэта хоць што-небудзь кажа?
- Гмм, прамычаў Зафод. Сектар ЭЭ7, Масіў Э-Альфа... Сектар ЭЭ7, Масіў Э-Альфа...
- I?
-Э-э... А што азначае «Э»? спытаў Зафод.
- Якое з іх?
- Ды любое!
Адна з праблемаў, якую зазнала Трыліян у сваіх стасунках з Зафодам, палягала ў тым, што было даволі цяжка адчуць розніцу паміж сітуацыямі, калі той:
а) проста ўдаваў тупалобага, каб ад яго адчапіліся;
б) знарок удаваў тупалобага, бо не хацеў пераймацца думаннем і жадаў, каб за яго падумаў нехта іншы;
в) удаваў жудасную тупалобасць, намагаючыся прыхаваць тое, што ён нічагуткі не цяміць, што адбываецца ў дадзены момант;
і ўрэшце
г) ён проста дэманстраваў ва ўсёй красе ўсю сваю адпрыродную і непапраўную тупалобасць.
Маючы рэпутацыю неверагодна мудрага чалавека, Зафод Біблброкс такім, ясная рэч, і быў, але толькі у пэўныя, вельмі кароткія моманты. Гэты факт яго дужа трывожыў і, знакам тым, прымушаў дзейнічаць. Ён хацеў, каб яго персона бянтэжыла і сустрэча з ім ставіла людзей у тупік, а не выклікала пагарду і пачуццё паблажлівасці. Усе гэтыя прыведзеныя вышэй хітрыкі падаваліся Трыліян праўдзівай праявай тупалобасці, але ў яе больш не ставала моцы, каб спрачацца на гэты конт.
КабпалегчыцьжыццёЗафоду,Трыліян,уздыхнуўшы, загрузіла зорную мапу на экран. А ў чым канкрэтна палягае прычына ягонага нежадання сцяміць, што тут да чаго, неістотна.
Вунь дзе, паказала яна пальцам, тут.
А... Ну, так! вымавіў Зафод.
I?
Што «і»? перапытаў Зафод.
Адна палоўка мозга Трыліян раўла на другую. Трыліян ціхутка прамовіла:
Гэта той самы сектар, дзе мяне падабраў ты.
Ён глянуў на яе і потым зноў стаў пазіраць на экран.
А, ну так, здурнець можна! прамовіў ён. Мы апынуліся ў самай сярэдзіне Туманнасці Конская Галава. Як жа ж мы тут апынуліся?! To бок, гэта ж галактычныя задворкі!
Трыліян абышла гэтую рэпліку ўвагай.
Рухавік Бясконцай Неймавернасці, сказала яна цярпліва. Ты ж сам мне ўсё патлумачыў. Сам сказаў, што з ім ёсць верагоднасць наведаць асалютна любы пункт Сусвету.
Але ж гэта хавайся ў бульбу якое супадзенне!
Ну, так.
Падабраць аўтаспынніка на тым самы месцы?! 3 усёй аграмаднасці Сусвету мы апынуліся ў тым самым месцы! Гэта, ведаеш, вельмі... Дык я хачу высветліць, як жа гэтак сталася. Гэй, камп'ютару!
Піксельмашаўскі карабельны камп'ютар, які кантраляваў і кіраваў кожнай частачкай зоркалёта, пераключыўся ў рэжым зваротнай сувязі.
Здароўкі! павітаўся ён бадзёрым голасам і адначасова выплюнуў маленечкі жмуток білетнай стужкі. На стужцы красаваўся надпіс: «Здароўкі!»
Каб цябе! вылаяўся Зафод Біблброкс. Ён зусім нядоўга паслугаваўся гэтым агрэгатам, але паспеў зненавідзець яго ўсім сэрцам.
Кампутар працягнуў размаўляць, нахабны і імпэтны, нібыта ўпіхваў чарговаму кліенту найноўшы мыючы сродак:
Я хачу, каб вы ведалі: якая б праблема вас ні дапякла, я тут, каб дапамагчы.
Божа літасцівы! сказаў Зафод Біблброкс. Відаць, давядзецца палічыць у слупок.
Ды калі ласка, адказаў камп’ютар. Адначасова ён выплёўваў надрукаваныя стэнаграмы сваіх выказванняў у сметніцу. Абсалютна зразумелае жаданне. Калі вы захочаце, дык...
Завалі дынамік! не вытрымаў Зафод Біблброкс і, схапіўшы аловак, сеў побач з Трыліян.
Добра-добра, замармытаў камп’ютар пакрыўджаным тонам і зноўку зачыніў свае маўленчыя каналы.
Зафод і Трыліян засяродзіліся на лічбах, якія ім моўчкі пастаўляла на дысплэй навігацыйная сістэма Рухавіка Бясконцай Неймавернасці.
Ці можна вылічыць, запытаў Зафод Біблброкс, чаму раўняліся іхнія шанцы выжыць?
Так, гэта канстанта, сказала Трыліян. Адзін супраць дзвюх у ступені дзвесце семдзясят шэсць тысяч сямсот дзевяць.
Мушу канстатаваць ім моцна пашэнціла. Гэтая лічба невялікае што.
Згода.
Але адносна таго, чым займаліся мы, калі «Залатое Сэрцайка» падабрала іх?
Трыліян пагрукала па клавіятуры. Камп’ютар высвеціў адзін супраць дзвюх у ступені бясконцасць мінус адзін. (Ірацыянальная лічба, якая мае ўмоўнае значэнне адно ў фізіцы неверагоднага.)
Малаваценька, працягваў Зафод Біблброкс, злёгку прысвіснуўшы.
Ага, пагадзілася Трыліян і гулліва глянула на яго.
Гэтую вялікую таямніцу Неймавернага трэба яшчэ патлумачыць. Бачу, неймавернасць разгулялася тут напоўніцу. I калі мы атрымалі такі мізэрны вынік, дык, пэўна, мусіла адбыцца нешта фантастычна неверагоднае.
Зафод Біблброкс нашкрэбаў колькі лічбаў, закрэсліў іх, потым адшпурнуў аловак.
Халера-венера, не падлічыць!
Ну, і што далей?
Зафод Біблброкс у раздражненні сутыкнуў дзве свае галавы і заскрыгатаў зубамі.
Добра, хай сабе, раптам прамовіў ён справавым тонам. Камп’ютару!
Галасавыя ланцугі вярнуліся да жыцця.
Чагоські? Здароўкі! сказалі яны і адразу ж выскачыла білетная стужка. Мой клопат зрабіць ваш дзень лепшым, прыгажэйшым, дасканалейшым...
Ясна, добра. Завалі дынамік і палічы сёе-тое для мяне.
Ды як рэпу згрызці, загаманіў камп’ютар. Вы хочаце прагноз імавернасці, які грунтуецца на...
Ага, давай, падлічы імавернасць.
Файна, працягнуў камп’ютар. Крыху цікавай інфармацыі: вам ніколі не прыходзіла да галавы, што людскія жыцці кіруюцца тэлефоннымі нумарамі?
На адным з твараў Зафода Біблброкса а неўзабаве і на другім з'явілася грымаса пакуты.
Ты што, зусім з працэсараў з’ехаў?
Пакуль не, але вы сам глузданецеся, калі даведаецеся, што...
У Трыліян заняло мову. Яна стала націскаць кнопкі на кібер-штурмане Рухавіка Неймавернасці.
Тэлефоннымі нумарамі? перапытала яна. Гэтая агрэгаціна сказала «тэлефоннымі нумарамі»?
На экране высвеціліся лічбы.
Камп’ютар з ветлівасці зрабіў паўзу, але хутка прыпусціў ізноў:
Я толькі хацеў сказаць...
He хаці! парабіла яго Трыліян.
Зірні, што гэта? выгукнуў Зафод Біблброкс.
He ведаю, але тыя два прыбышы ўжо ідуць на капітанскі масток разам з нашым нікчэмным робатам... адказала Трыліян. Ці можам мы іх злавіць на якую-небудзь камеру?
13
Марвін валачыўся па калідоры, працягваючы енкі: I, вядома, з левага боку яшчэ дыёды зашчымелі... Артур, ідучы побач, змрочна перапытаў:
Што, праўда баліць?
Ага, адказаў Марвін. Я ж прасіў замяніць Mane, але ўсім напляваць.
Я цябе разумею.
3 вуснаў Фольксвагена зляцеў няўцямны свіст і зумканне.
Касмічныя ўгоднікі! ціхенька выгукнуў Фольксваген. Зафод Біблброкс...
Знянацку Марвін, спыніўшыся, выпрастаў руку.
Вы ж, пэўна, ведаеце, што зараз адбудзецца?
He, і што ж? перапытаў Артур, які, вядома, не меў аніякага жадання таго ведаць.
Мы падышлі да яшчэ адных дзвярэй.
Гэта былі рассоўныя дзверы-люк, якія вялі ў калідор. Марвін падазрона зіркнуў на іх.
I?.. Дык мы пойдзем праз іх ці што? пацікавіўся Фольксваген, трацячы цярплівасць.
«Пройдзем праз іх», здзекліва пераняў Марвін голас Фольксвагена. О, так! Гэта ж уваход на капітанскі масток... I мне загадалі даставіць вас сюды. Я ўвогуле не здзіўлюся, калі канваяванне станецца самым інтэлектуальна складаным заданнем для мяне за ўвесь сённяшні дзень.
Пакрысе, з вялікай агідаю, ён наблізіўся да дзвярэй, усё роўна як нейкі паляўнічы, што пільнуе сваю ахвяру. Дзверы імкліва рассунуліся.
Дзякуй вам, сказалі дзверы, за тое, што зрабілі звычайныя дзверы вельмі шчаслівымі.
У металёвай грудзіне Марвіна ўсё заклекатала.
Здурнець можна! жалобным рэчытатывам прамовіў Марвін. Толькі ты пачынаеш думаць, што горш ужо няма куды, як раптам робіцца яшчэ паганей.
3 апошніх намаганняў ён прапхнуўся праз дзверы, пакідаючы Фольксвагена і Артура пазіраць адзін на аднаго і пацепваць плячыма. Яны пачулі Марвінаў голас, які сыходзіў з наступнага памяшкання:
Вось, калі ласка, прыбышы з космасу, сказаў ён. Дык як вам лепей: каб я сеў у кут і заіржавеў там, ці застаўся на месцы і пакрысе разваліўся стоячы?
Ага, Марвіне, давай іх сюды, пачуўся голас некага яшчэ.
Артур глянуў на Фольксвагена і са здзіўленнем заўважыў, што той усміхаецца.
А чаго ты?..
Ціху! сыкнуў на яго Фольксваген. Заходзь.
I прайшоў на капітанскі масток.
Артур, знерваваны, паследваў за ім. Ягонаму здзіўленню не было межаў, калі ён убачыў чалавека, які гойдаўся на крэсле, паклаўшы ногі на кантрольную дошку, і чысціў зубы сваёй правай галавы левай рукой. Правая галава, здавалася, заглыбілася ў свае справы, але левая ашчэрылася шырока, разняволена, бестурботна. Колькасць рэчаў, якіх не магло быць у прынцыпе, зашкальвала. Артур адчуў, што яго сківіца ўдарылася ў грудзі.
Тады той дзіўны чалавек лена хітнуў Фольксвагену і з манернай абыякавасцю вымавіў:
Фольксвагене, прывітанкі, як сам? Малайчынка, што заскочыў у госці.
Фольксваген не завініўся і гэтаксама манерна вымавіў:
Зафодзік! Касмічна рады бачыць, выглядваеш на пяць зорачак, дадатковая рука табе фантастычна
пасуе. А ад твайго новага скрадзенага зоркалёта воч не адвесці!
Артур стаяў як мыла з’еўшы.
Ты хочаш сказаць, што ведаеш яго? запытаўся ён, тыцнуўшы пальцам у кірунку Зафода.
Ці ведаю яго я?! выгукнуў у адказ Фольксваген. Ды ён жа... тут яго голас перасекся, бо ён падумаў, што варта пачаць знаёмства з іншага канца.
Зафодзік, гэта мой сябар Артур Дэнт, прамовіў ён. Я выратаваў яму жыццё, калі зносілі ягоную планету.